• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Абстрэлы Украіны з тэрыторыі РФ у жніўні 2014 г. Аналіз спадарожнікавых здымкаў 539 варонак

on 2016-08-11 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • lt
  • bg

Матар’ял пра абстрэлы з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі падрыхтаваў камандыр узводу радыёхімічнай і бактэрыялягічнай выведкі 79-й ААЭМБр лейтэнант Віктар Міхайлюк у суаўтарстве з Андрэем Карбіўнычым. Расьледаваньне прысьвечанае другой гадавіне выхаду групоўкі ўкраінскіх войскаў з атачэньня ў памежных раёнах з РФ. Падчас зьдзяйсьненьня расьледаваньня былі вывучаныя спадарожнікавыя здымкі і мейсцазнаходжаньне 539 варанок ад снарадаў, вызначаныя кірунак і ўзбраеньне, якое было выкарыстанае падчас зьдзяйсьненьня абстрэлаў украінскіх сілавікоў з тэрыторыі РФ. Дэталёвая інфармацыя пра вынікі расьледаваньня маецца ў высновах напрыканцы публікацыі.

Улетку 2014 году на Усходзе Украіны адбываліся жорсткія баі, падчас якіх Збройныя сілы Украіны спрабавалі аднавіць кантроль дзяржавы над сваімі межамі. З пачатку ліпеня 2014 году ўкраінскія падразьдзяленьні пачалі абстрэльваць наўпрост з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі. У гэтым жа месяцы пры падтрымцы расейскай артылерыі баявікам ўдалося атачыць падразьдзяленьні ЗСУ і Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (ДПСУ). Роўна два гады таму пачаўся (і быў скончаны) выхад з атачэньня.

Дзякуючы ўспамінам удзельнікаў тых падзеяў, у тым ліку аднаго з аўтараў гэтага матар’ялу, лейтэнанта Віктара Міхайлюка, і аналізу спадарожнікавых здымкаў сэрвісу Google Earth нам удалося вызначыць маршрут выхаду падразьдзяленьняў ЗСУ, ДПСУ з атачэньня – ад каманднага пункту 79 ААЭМБр пад сялом Дзьякава (Луганская вобл.) да сяла Сьцяпанаўка (Данецкая вобл.). Мапа маршруту руху пададзеная ніжэй.

m

Падчас адступленьня расейская артылерыя зьдзяйсьняла вагнявыя ўдары па калёне, выкарыстоўваліся рэактыўныя сыстэмы залпавага вагню (РСЗВ). Удары зьдзяйсьняліся непасрэдна з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі. Мэта гэта матар’ялу – пацьвердзіць факты абстрэлаў украінскіх падразьдзяленьняў расейскімі вайскоўцамі з памежных тэрыторыяў РФ з дапамогай спадарожнікавых здымкаў сэрвісу Google Earth.

Храналёгія падзеяў

Пасьля адыходу з Дзьякава, ля 12:00 6 жніўня 2014 году, адразу ж быў абстраляны камандны пункт 79 ААЭМБр з РСЗВ «Град». Ля 15:30 быў зьдзейсьнены абстрэл з РСЗВ калёнаў тэхнікі між н.п. Дзьякава і Ніжні Нагольчык. А 16:45 быў абстраляны з ствольнай артылерыі ў раёне Ніжняга Нагольчыка. Ля 18:00 на шляху руху ў н.п. Есаўлаўка адбываўся абстрэл з выкарыстаньнем ствольнай артылерыі з паўднёвага напрамку. Прыблізна а 20:00 на шляху руху ў н.п. Лясное адбыўся чарговы абстрэл з РСЗВ.

У зьмярканьні калёны выйшлі да пераправы на поўдзень ад н.п. Лясная і пачалі перапраўляцца цераз раку Міўс. Частка пасьпела пераправіцца, а другая частка калёны ля 00:00 патрапіла пад моцны абстрэл ствольнай артылерыі і РСЗВ: сьпярша некалькі залпаў артылерыі, усьлед за гэтым 3-4 залпы РСЗВ. За паўгадзіны да абстрэлу над калёнай быў заўважаны расейскі БПЛА. У выніку абстрэлу пераправа была зьнішчаная, мноства вайскоўцаў былі параненыя й калёна вымушаная была вярнуцца і пераправіцца на поўначы ад раёну між н.п. Лясная і Міўсінскам. З 4:00 да 6:00 ранку па раёну пераправы зьдзяйсьняліся мэтадычныя паадзінкавыя артылерыйскія ўдары. Урэшце, ля н.п. Латышава абстрэлы спыніліся. Магчыма, праз немажлівасьць далейшага карэктаваньня вагню, а таксама праз далёкасьць выкарыстаньня артылерыі.

Мэтоды

У матар’яле дасьледаваньня выкарыстаныя спадарожнікавыя здымкі Google Earth Pro з 26 ліпеня, 2 жніўня, 4 жніўня, 15 жніўня, 23 жніўня, 30 жніўня 2014 году.

Уздоўж маршруту выхада з атачэньня ўкраінскіх падразьдзяленьняў між населенымі пунктамі Есаўлаўка і Лясная былі выяўленыя варонкі ад снарадаў. Трэба зазначыць, што баявых дзеяньняў у гэтым раёне не было, ні да выхаду ўкраінскіх падразьдзяленьняў, ні пасьля яго. Непадалёк Есаўлаўкі на полі, празь якое праходзіў маршрут, няма сьлядоў на здымку з 2 жнiўня 2014 г., але на здымку з 23 жніўня 2014 г. варонкі ўжо маюцца.

j

На полі непадалёк н.п. Лясная і першай пераправы цераз р. Міўс на здымку з 2 жніўня 2014 г. таксама няма ніякіх сьлядоў ад снарадаў, але яны ўжо ёсьць у здымку з 30 жніўня.

f

І каля самай пераправы цераз р. Міўс таксама ў здымку з 2 жніўня 2014 г. няма варонак, але іх можна пабачыць у здымку з 30 жніўня.

g

Для вызначэньня напрамку вядзеньня вагню выкарыстаная мэтода бакавога снапу асколкаў.

c

Ідэнтыфікаваныя варонкі рознага паходжаньня:

ад снарадаў РСЗВ:

h

ад артылерыйскіх снарадаў:

k

Пасьля аналізу кожнай варонкі яны былі разьбітыя на групы паводле напрамкаў, зь якіх зьдзяйсьняўся абстрэл.

e

Вызначаныя ўсяго 5 групаў варанок і 5 напрамкаў, скуль, меркавана, адбываліся абстрэлы.

l

 

Пазыцыя А

Праз мэтоду асколачных разораў было вызначанае, што варонкі, якія ўтварыліся ад артылерыйскіх снарадаў, пазначаюць напрамак з пазыцыі на расейскай тэрыторыі (Куйбышаўскі раён, Растоўская вобл.) за 700 мэтраў ад мяжы з Украінай. Варонкі ёсьць у здымку з 30 жніўня 2014 г.

a

У гэтым жа здымку Google Earth зафіксаваныя сьляды ад артылерыйскай батарэі з 4-5 гарматаў, якія знаходзіліся за 17200 мэтраў на поўдзень ад варонак. Сьляды зьяўляюцца між 4 і 30 жніўня 2014 г. Меркавана, абстрэл зьдзяйсьняўся з 152-мм гаўбіцаў «Мста-Б», якія раней зафіксавалі валянтэры InformNapalm у памежных з Украінаю раёнах.

b

Пазыцыя В

На адлегласьці 19200 мэтраў ад варанок на тэрыторыі РФ (Куйбышаўскі раён, Растоўская вобл.) знаходзілася пазыцыя батарэі РСЗВ «Град», здымак з 23 жніўня 2014 г.

B

На полі можна пабачыць характэрныя сьляды ад залпаў РСЗВ – выпаленая зямля. Батарэя, меркавана, складалася з шасьці машынаў. Сьляды зьяўляюцца між 4 і 30 жніўня 2014 г. Вагнявая пазыцыя знаходзілася на адлегласьці 1700 мэтраў ад мяжы з Украінай.

B2Нагадаем, што валянтэры InformNapalm раней фіксавалі баявыя машыны 2Б26 18-й АМСБр ЗС РФ. Гэтае падразьдзяленьне ў жніўні 2014 г. дысьлякавалася ў раёне н.п.Куйбышава.

Пазыцыя C

Наступная пазыцыя таксама знаходзілася ў Куйбышаўскім раёне Растоўскае вобласьці РФ за 1900 мэтраў ад мяжы. Яе пазначаюць варонкі ад артылерыйскіх снарадаў, якія зафіксаваныя ў фатаздымку з 30 жніўня 2014 г. Адлегласьць паміж варонкамі і вагнявой пазыцыяй – 20700 мэтраў.

C

На здымку з 23 жніўня 2014 г. можна пабачыць сьляды абстрэлу артылерыйскай батарэяй з 6 ці 7 гарматаў (магчыма, адную гармату перасоўвалі). Сьляды зьявіліся між 4 і 23 жніўня.

C2

Пазыцыя D

Пра пазыцыю сьведчаць варонкі ад рэактыўных снарадаў (спадарожнікавы здымак з 30 жніўня 2014 г.). Адлегласьць ад пазыцыі батарэі да мяжы – 4900 мэтраў, ад пазыцыі да варонак – 21700 мэтраў. Меркавана, у гэтым выпадку расейскія падразьдзяленьні выкарыстоўвалі РСЗВ 9К51М «Тарнада-Г» (мадэрнізацыя РСЗВ «Град») з новымі рэактыўнымі снарадамі 9М521, максымальная далёкасьць стральбы якіх 40000 мэтраў, звычайныя ж рэактыўныя снарады маюць максымальную далёкасць 20400 мэтраў.

D

На здымку з 23 жніўня 2014 г. зафіксаваныя сьляды батарэі РСЗВ з 6 установак. Сляды зьяўляюцца між 4 і 23 жніўня.

D2

Пазыцыя E

Апошняя пазыцыя знаходзілася далей за ўсе і ад дзяржаўнай мяжы – 5800 мэтраў, і ад варанок – 28000 мэтраў (меркавана, выкарыстоўваліся сыстэмы РСЗВ 9К51М «Тарнада-Г»). Пра гэтую пазыцыю сьведчаць варонкі ад рэактыўных снарадаў, якія можна пабачыць на здымку з 30 жніўня 2014 г.

E

На гэтым полі (здымак з 15 жніўня 2014 г.) зафіксаваныя сьляды 2 установак РСЗВ. Сьляды зьявіліся між 26 ліпеня і 15 жніўня.

E2

 

Высновы

UA-Russian-CrossborderShelling-of-Ukraine
У выніку аналізу спадарожнікавых здымкаў выяўленыя чарговыя доказы абстрэлаў тэрыторыі Украіны расейскімі артылерыйскімі падразьдзяленьнямі непасрэдна з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі.
У гэтым матар’яле зьдзейсьнены аналіз варанок (539 шт.) і вызначаныя напрамкі, скуль адбываліся абстрэлы. Знойдзеныя сьляды двух пазыцыяў батарэяў ствольнай артылерыі (пазыцыі A і С) і трох пазыцыяў батарэяў РСЗВ (пазыцыі B, D і E) на тэрыторыі РФ у памежных з Украінаю раёнах. Гэтыя пазыцыі пазначаюць і варонкі ад снарадаў. Высновы пра абсталяваньне батарэяў праз аналіз варанок, пацьверджваюць характэрныя сьляды на іхных вагнявых пазыцыях. Пазыцыі знаходзіліся на досыць блізкай адлегласьці да мяжы з Украінай – ад 700 да 5800 мэтраў. Абстрэл з артылерыйскіх сыстэмаў адбываўся на дыстанцыях 17200-20700 мэтраў, меркавана, з 152-мм гаўбіцаў «Мста-Б» (прыцэльная далёкасьць – 6400-24700 мэтраў). Абстрэл з рэактыўных сыстэмаў залпавага вагню адбываўся з адлегласьці 19200-28000 мэтраў, меркавана з РСЗВ «Град» і/або «Тарнада-Г».

Мы плянуем публікаваць чарговыя матар’ялы пра абстрэлы пазыцыяў ЗСУ і ДПСУ на мяжы ўлетку 2014 году з тэрыторыі РФ. Будзем удзячныя за дапамогу і наданьне відэа- і фотаматар’ялаў, а таксама камэнтароў непасрэдных удзельнікаў падзеяў.

Бонус

Ніжэй пададзеныя відэа, прысьвечанае выхаду ўкраінскіх падразьдзяленьняў з атачэньня пад Дзьякавам. Аўтар відэа Віктар Міхайлюк (маецца нэнарматыўная лексыка).
1) https://www.youtube.com/watch?v=SYI1ocbeP24

2) https://www.youtube.com/watch?v=YctwMxWWeP4

3) https://www.youtube.com/watch?v=ubCyINOhcdk

4) https://www.youtube.com/watch?v=rSLzsWY4S6s

5) https://www.youtube.com/watch?v=fUE5sv3toiA

6) https://www.youtube.com/watch?v=zpxyG0ZsaNY

7) https://www.youtube.com/watch?v=N8ha9zQX420

8) https://www.youtube.com/watch?v=dalaH75dehk

9) https://www.youtube.com/watch?v=SqGjhvqLwMw

10) https://www.youtube.com/watch?v=D7XTK7H74is

 


Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі Віктар Міхайлюк і Андрэй Карбіўнычы пры садзейнічаньні валянтэра InformNapalm Міхаіла Кузьняцова.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

 (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Tags: «Мста-Б»абстрэлы з тэрыторыі РФрасейская агрэсіяРСЗВ "Град"РСЗВ 9К51М «Тарнада-Г»

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

    2021-09-23 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

    2020-10-22 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 46594 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

August 2022
M T W T F S S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.