• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Аналіз дакументаў ГШ УС РФ па захопу Украіны ад InformNapalm

    on 2015-06-18 | 0 Comment | Актуальна | Аналітыка | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • fr
    • de
    • by
    • ua
    • en
    • bg

    ШТО ДА ПЫТАННЯ АБ САПРАЎДНАСЦІ ДАКУМЕНТАЎ З ПЛАНАМІ РФ ПА ЗАХОПУ УКРАІНЫ ДА ДНЯПРА.

    Многія журналісты звяртаюцца да каманды InformNapalm за аб’ектыўнай ацэнкай планаў па захопу Украіны, што былі нядаўна апублікаваны валанцёрамі цэнтра “Міратворац”.
    За апошнія два дні шэраг экспертаў ужо выказалі свае думкі на гэты конт, але іх ацэнкі зводзіліся хутчэй не да аналізу саміх дакументаў, а да магчымасці іх рэалізацыі з улікам палітычнай сітуацыі.

    Скрин с сайта "Миротворец" пояснительной записки плана ВС РФ

    Скрын з сайта “Міратворац” тлумачальнай запіскі плана УС РФ

    Разважаць аб варыятыўнасці справа ня ўдзячная, таму мы пойдзем іншым шляхам.
    Адразу папярэджу, першапачаткова мы досыць скептычна паставіліся да гэтых дакументаў, надрукаваныя на паперах з лагатыпам “Міратворца” без суправаджальных электронных версій, азнаёміцца з імі нам дазволілі яшчэ за некалькі дзён да публікацыі. Абмежаванасць суправаджальнай інфармацыі насцярожвала, але выведдадзеныя суперніка аб украінскім  баку былі досыць шырокія. Зліваць такую інфармацыю ў сетку дзеля сумненнага ўкіду было б вялікім глупствам і злачынна, нават калі гэтыя дадзеныя датаваныя красавіком 2015 года і фактычна састарэлі, іншая справа, калі гэтая інфармацыя ўжо вядома суперніку і нават апрацавана  Голоўным аператыўным упраўленнем ГШ УС РФ. Нашыя сумневы былі канчаткова развеяны, калі ўдалося атрымаць архівы з вялікай колькасьцю выходных са слайдамі, табліцамі, дакладамі рашэння на прымяненне групоўкі войскаў “Поўнач” і іншымі суправаджальнымі грыфованымі штабнымі дакументамі. Падрыхтаваць такі масіў інфармацыі, значную частку з каторай не публікаваць у адкрытым доступе, аформленай па ўсіх правілах штабной культуры з пісьменнай ацэнкай становішча і рэзерваў фізічна немагчыма. Нават памылкі друку ў назвах некаторых аб’ектаў на ўкраінскай тэрыторыі адпавядаюць нормам сярэднестатыстычнага штабнога “парэбрыка”.

    Большинство документов плана разработаны под заверение начальника штаба ЗВО РФ генерал-лейтенанта Виктора Астапова.

    Большасць дакументаў плана распрацаваны пад запэўненне начальніка штаба ЗВА РФ генерал-лейтэнанта Віктара Астапава.

    Некаторыя вайсковыя эксперты с розных бакоў паказваюць, што тактыка правядзення аперацыі досыць тапорная і азбучная, маўляў “вялікаросы” павінны быць “разумней, вышэй, мацней”. Гэта меркаванне і кладзецца ў аснову прыхільнікаў тэорыі фальшывасць гэтага дакумента. Прычым з расейскага боку гэта абумоўлена імперскімі комплексамі рускага уберменша (Übermensch – ім. Звышчалавек), а з украінскага – комплексам “меншовартасці”. На самай справе, акадэміі ўсе сканчалі аднолькавыя і сякерныя савецкія падыходы ніхто не адмяняў, хоць расейскі бок іх і спрабуе надзець ў обвертку “гібрыдныя”, але на манежы ўсё тыя ж са старой савецкай “Old School” -каманды.

    Командующий войсками ЗВО генерал-полковник А.Сидоров

    Большасць дакументаў плана распрацаваны пад запэўненне Камандуючага войскамі ЗВА РФ генерал-палкоўніка А.Сідарава

    Але варта аддаць належнае, усе маюць рацыю па-свойму, гэтыя планы не зусім тое, што можа выклікаць “дрыжыкі і трапятаньне”. Планаваных сіл і сродкаў для дасягнення мэт, што былі названы, відавочна, не дастаткова. Гэта не адсылка да сумневу ў сапраўднасьці дакументаў, насупраць – пацверджэньне таго, што яны рэальныя, толькі рэальныя па вучэнням. Тое, што дастаткова буйная групоўка сіл УС РФ пастаянна знаходзіцца ў непасрэднай блізкасьці да мяжы з Украінай бясспрэчны факт. Таксама факт, што ў самыя крытычныя моманты, калі сілы наймітаў не спраўляліся з арганізацыяй акружэння або развіцьцём наступу, ў ход уступалі “адпускнікі” з белымі павязкамі, вайскоўцы падраздзяленьняў рэгулярнай расейскай арміі. Таксама факт, што матэрыялы расследаваньняў InformNapalm базуюцца на OSINT, неаднаразова пацвярджалі прысутнасць расейскіх падраздзяленьняў і асобных вайсковаслужбоўцаў як у непасрэднай блізкасці да ўкраінскай мяжы, так і на акупаваных тэрыторыях Данецкай і Луганскай абласцей Украіны.

    11

    Баявы склад з тлумачальнай запіскі да вырашэння на прымяненне групоўкі войскаў “Поўнач”

    Варта звярнуць увагу, што ў маштабах камандна-штабных вучэнняў дакументы заўсёды грыфованы “ДСП”, “сакрэтна” або “цалкам сакрэтна”. Але адным з правілаў з’яўляецца замена або перакручванне сапраўдных найменняў мясцовасці або патэнцыйнага сепрніка, напрыклад замест сілы суперніка – сінія, свае сілы – чырвоныя і г.д. Гэта робіцца для таго, што б у выпадку ўцечкі інфармацыі нельга было прама даказаць агрэсіўныя намеры ў адносінах да суседняй дзяржавы, якую выбралі ў якасці патэнцыйнага “навучальнага” суперніка. На прадстаўленых ж дакументах расейскага плана “Барбароса” ўсе гэтыя правілы былі праігнараваныя і як мясцовасць, так і падраздзяленьня украінскага боку апісаны вельмі старанна і без спецыяльных скажэнняў. Гэта можа азначаць толькі адно, планы былі падрыхтаваныя для таго, што б у патрэбны момант заставалася замяніць толькі дату, унесці дадатковыя праўкі па ацэнцы абстаноўкі на аснове больш свежых выведдадзеных і спусціць загады па ланцужку да выкананьня.

    Такім чынам, улічваючы як ужо адкрытыя, так і яшчэ не апублікаваныя матэрыялы комплекса штабных дакументаў УС РФ, з каторымі мы азнаёмілісь дзякуючы валанцерам цэнтра “Міратворац”, можна з упэўненнасьцю сказаць, што  расейскія  штабные афіцэры свою задачу выканалі.  План па атаке суседняй яшчэ нядаўна брацкай краіны распрацавалі і паклалі ў сейфы да гадзіны “Х”, якая, магчыма, ніколі і не наступіць, а так і застанецца толькі аб’ектам паралельнай рэальнасці.

    Мы не згодны з меркаваньнямі, што гэты план можа быць і ўкідам расейскага боку з мэтай запалохаць Украіну. За больш чым год неаб’яўленай вайны, за год напружаньня і чакання самага цынічнага і подлага ўдару многія ўкраінцы навучыліся прытрымлівацца прынцыпу “Рабі, што павінна і будзь, што будзе”. Падобныя “планы Барбароса” толькі падбіваюць іх запал і жаданне адстаяць сваё апошняе права на волю і незалежнасць, і ўбачыць больш хуткую развязку – падзенне імперыі. З’яўленне матэрыялаў з планамі ГШ УС РФ у адкрытым доступе можа служыць сігналам, што на тым баку таксама ёсць шмат людзей з украінскімі каранямі, не толькі кроўна, але і душой прывязаных да Украіны. І ў крытычны момант яны ўсімі спосабамі спрабуюць спыніць незваротнае … Я веру ў лепшыя якасці людзей па абодва бакі фронту, бо не кожны ўкраінец – патрыёт, як і не кожны рускі – маскаль. Гэта не вайна народаў, гэта вайна ідэалогій. Вайна паміж імкненьнямі ў мінулае з яго чырвонымі зоркамі, рэпрэсіўнымі органамі і маўзалеем, і верай у будучыню з правам быць свабоднымі, прагрэсіўнымі і паспяховымі. Гэта вайна духоўная …

    P.S: 17 чэрвеня, больш за 2000 вайскоўцаў і каля 250 адзінак ваеннай тэхнікі Улан-Удэнского і Іванаўскага дэсантна-штурмавых злучэнняў ПДВ былі паднятыя па трывозе ў рамках правядзення камандна-штабных вучэнняў з дэсантаванне на незнаёмай мясцовасці …

    Roman Burko спецыяльна для сайта InformNapalm, пры перадруку і выкарыстанні матэрыялу спасылка на наш праект абавязковая.

    Аналіз па падраздзяленнях, засвяціліся ў справаздачы па планах на “ўварваньне” падрыхтуем пазней у дадатак да гэтага матэрыялу.

    Пераклад Кацярыны Катэнка

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.