1 красавіка 2020 г. тэлевядоўца і карэспандэнт тэлеканалу «Беларусь 1» у вечаровым выпуску навінаў “Панорама” дапусьцілі скажэньне інфармацыі ў наўпроставым этэры падчас відэатрансьляцыі з Нацыянальнага аэрапорту “Менск”, у які прыбыў лятак з гуманітарным грузам для дапамогі нашай краіне ў барацьбе з эпідэміяй COVID-19.
Падчас асьвятленьня дастаўкі гуманітарнага грузу для Беларусі з Кітаю ў межах барацьбы з эпідэміяй COVID-19 супрацоўнікі дзяржаўнае Белтэлерадыёкампаніі паведамілі наступнае (падаем у арыгінале): «около часа назад в нашу страну из КНР доставили гуманитарный груз», «сейчас идет разгрузка борта», «борт прилетел в сопровождении китайских специалистов», «подробности гуманитарного рейса».
З дапамогаю выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі мы правялі фактчэкінг гэтай інфармацыі.
около часа назад в нашу страну из КНР доставили гуманитарный груз
Вядоўца выпуску навінаў Алена Насачова паведаміла гэта ў жывым этэры а 21.21 паводле Менскага часу, пасьля, а 21.22, было зьздейсьненае наўпроставае ўключэньне з карэспандэнтам з Нацыянальнага аэрапорту “Менск”.
Скрыншот відэа тэлеканалу “Беларусь 1”, у ніжнім правым куце зафіксаваны дакладны час
Згодна з трэкінгавымі дадзенымі сэрвісу Flightradar24, лятак Airbus A330-243F авіякампаніі Turkish Cargo (б/н TC-JOV, s/n 1722), які выконваў рэйс TK6431, прызямліўся з гуманітарным грузам у Менску а 19.21, роўна за дзьве гадзіны да наўпроставай трансьляцыі з аэрапорту. Словы вядоўцы цалкам не адпавядаюць гэтай фактычнай інфармацыі. Аналягічныя зьвесткі пра час прызямленьня лятака паўтарыў і карэспандэнт “Беларусь 1” Мікіта Дзяменцьеў.
Скрыншот трэкінгавага сэрвісу Flightradar24
сейчас идет разгрузка борта
Словы Дзяменцьева пра разгрузку борту таксама не адпавядаюць рэчаіснасьці, бо на момант трансьляцыі (21:22), лятак ужо шэсьць хвілінаў быў у паветры: а 21.16 ён выляцеў з Нацыянальнага аэрапорту «Менск» у Вену.
Скрыншот трэкінгавага сэрвісу Flightradar24
борт прилетел в сопровождении китайских специалистов
Гуманітарны груз відавочна не маглі суправаджаць кітайскія спэцыялісты, бо гэты лятак – грузавы. Ляцеў ён не з Кітаю, але зь Істанбулу. Яшчэ раней у гэты ж дзень ён прыляцеў у Інстанбул з Акры – сталіцы заходнеафрыканскай Ганы.
подробности гуманитарного рейса
Гэтая дастаўка грузу не зьяўляецца «гуманітарным рэйсам». Лятак турэцкай грузавой авіякампаніі Turkish Cargo проста даставіў гэты груз у Менск і працягнуў выконваць дастаўкі грузаў іншых замоўнікаў далей. Звычайныя міжнародныя паветраныя грузаперавозкі.
Airbus A330-243F / Jetphotos, Jorge Medina Mediavilla
Характэрна, што падчас трансьляцыі ў відэасюжэт апэратара патрапіла частка гуманітарнага грузу для Беларусі, які прызначаны для… кампаніі ТАА “Прафесіянальная касметыка” (Менск, пр. Незалежнасьці, 181-1, УНП 190686728).
Скрыншот відэа тэлеканалу “Беларусь 1”
Гэты факт дадаткова абвяргае словы пра тое, што рэйс быў гуманітарным і быў выкананы ў межах дапамогі Беларусі ў барацьбе з эпідэміяй каронавірусу. Насамрэч, толькі да часткі дастаўленага грузу можна выкарыстаць азначэньне “гуманітарны”.
Як бачым, дзяржаўныя прапагандысты падчас эпідэміі спрычыняюцца толькі да павялічэньня суцэльнага недаверу да сваёй жа інфармацыі. Менавіта з падобных дзеяньняў і ствараецца агульны недавер да дзеяньняў кіраўніцтва дзяржавы, які грае крытычна адмоўную ролю падчас надзвычайнага эпідэміялягічнага ліха ў нашай краіне.
Аддзел маніторынгу беларускае службы
міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.
Для стварэньня загалоўнага фота выкарыстаныя крыніцы usi.ch і freepik.com
Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.
InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 6 гадоў.
Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа