• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Выяўленыя адмыслоўцы радыёэлектроннай барацьбы 19-й АМСБр Збройных Сілаў РФ

on 2017-05-31 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg
  • sv

У баявых дзеяньнях на Данбасе Расея актыўна выкарыстоўвала й працягвае выкарыстоўваць сродкі радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ). Расейскія вайсковыя адмыслоўцы РЭБ актыўна ўдзельнічаюць у забесьпячэньні ўварваньня ЗС РФ на тэрыторыю Украіны: блякуюць лініі сувязі GSM-апэратараў, праз радыёвыпраменьваньне ўзьдзейнічаюць на электронныя сродкі сыстэмаў кіраваньня. Станам на 29 сакавіка 2017 году каманда InformNapalm выявіла на Данбасе 44 тыпы ўзбраеньняў й тэхнікі ЗС РФ, 9 зь якіх – гэта сыстэмы радыёэлектроннай барацьбы: РБ-341В «Леер-3», Р-378Б «Барысаглебск-2», Р-934УМ, Р-330Ж «Житель» (рас.), «Торн», Ртуць-БМ, РБ-636АМ2 «Свет-КУ», 1РЛ243 «Рубікон», Р-381Т2 «Таран».

«Злавіць» адмыслоўца РЭБ больш складана, чымся выведніка

«Злавіць» на Данбасе ў аб’ектыў фотакамэры расейскіх танкістаў, выведнікаў, снайпэраў або артылерыстаў часам значна лягчэй, чымся адмыслоўцаў РЭБ. Іх значна радзей узнагароджваюць мэдалямі й ордэнамі і яны ня ўдзельнічаюць у наўпроставых баявых сутыкненьнях. Толькі выпадкова выкладзеныя фатаздымкі ў сацсетках могуць спрычыніцца да выкрыцьця іхнае дзейнасьці, наступствы якой мы назіраем падчас гэтай вайны. У гэтым OSINT-расьледаваньні мы падаем інфармацыю пра раскрытую намі групу адмыслоўцаў з роты радыёэлектроннай барацьбы 19-й асобнай мотастралковай брыгады (АМСБр) Збройных Сілаў Расейскай Фэдэрацыі (в/ч 20634, дысьлякацыя: г. Уладзікаўказ, Паўночная Асэтыя, ПВА РФ), якія ўлетку-ўвосень 2014 году ў складзе батальённа-тактычнай групы (БТГр) былі перакінутыя да ўкраінскай мяжы для забесьпячэньня ўварваньня расейскай арміі.

Агульны аналіз фотаальбомаў

Аналіз фотаальбомаў пададзеных ніжэй вайскоўцаў роты РЭБ 19-й АМСБр дэманструе, што ў траўні-чэрвені 2014 году гэтае падразьдзяленьне праходзіла перадбаявую падрыхтоўку на палігоне Прудбой Валгаградзкай вобласьці РФ. Да канца чэрвеня 2014 году жаўнераў брыгады перакінулі ў памежны з Украінаю раён Растоўскае вобласьці. Сярод фатаздымкаў маюцца фота, выкладзеныя ў жніўні 2014 году. Большасьць зь іх зробленыя ў лясным лягеры. Падобныя перавалачныя базы расейцаў мы часта фіксавалі зь лета 2014 году. Лягеры ля мяжы з Украінай прызначаюцца для схаванай канцэнтрацыі й далейшага перакідваньня войскаў на Данбас. У фота з палявых лягероў вонкавы выгляд жаўнераў нагадвае больш «партызанаў-апалчэнцаў», чымся кадравых вайскоўцаў, але няхай гэта ня ўводзіць чытача ў зман. Нестатутны вонкавы выгляд – гэта элемэнт мімікрыі гібрыднае расейскае арміі. У фота таксама можна пабачыць малагабарытныя намёты й сылюэты машыны комплексу радыёэлектроннай барацьбы РБ-301Б «Барысаглебск-2». Але пра фігурантаў расьледаваньня й тэхніку распавядзем ніжэй.

Расейскія вайскоўцы роты РЭБ 19-й АМСБр ЗС Расеі

  1. Яўген Майсееў

Нарадзіўся 28 лістапада 1992 г. у с. Гусары Уйскага раёну Чалябінскае вобласьці.

У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

На тэрміновую вайсковую службу рэкрутаваны ўвосень 2013 году. Да моманту звальненьня з войска, увосень 2014 году, меў пасаду кіроўцы другога ўзводу радыёперашкодаў роты радыёэлектроннай барацьбы 19-й АМСБр (пазначаны чырвонаю стрэлкай).

Борисоглебск-2 ВС России 19 ОМСБр

  1. Генадзь Сядых

Нарадзіўся 20 лістапада ў пас. Леспрамхоз Мажайскага раёну Маскоўскае вобл. Год нараджэньня – н/д.

У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

На тэрміновую вайсковую службу рэкрутаваны ўвосень 2013 году. Пасьля шкаленьня ў навучальным цэнтры малодшых спэцыялістаў РЭБ ў Тамбове (в/ч 61460) быў разьмеркаваны ў падразьдзяленьне РЭБ 19-й АМСБр.

Сярод фатаздымкаў Сядых маюцца фота з той жа сэрыі, што і ў фотаальбоме Майсеева – здымкі з жніўня 2014 году – ў якіх зафіксаваная група вайскоўцаў роты РЭБ у перавалачным лягеры інтэрвэнтаў (пазначаны памаранчаваю стрэлкай).

Системы РЭБ на Донбассе

  1. Дзьмітры Панкратаў

Нарадзіўся 10 сьнежня ў г. Тамбоў. Год нараджэньня – н/д.

У сацыяльных сетках:  “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

На тэрміновую вайсковую службу рэкрутаваны ўвосень 2013 году. Пасьля навучальнага цэнтру малодшых спэцыялістаў РЭБ у Тамбове (в/ч 61460) разьмеркаваны ў падразьдзяленьне РЭБ 19-й АМСБр.

У фотаальбоме Панкратава маецца тая ж сэрыя фота, што і ў Майсеева і Сядых – фатаздымкі – зробленыя ў жніўні 2014 году ў перавалачным лясным лягеры інтэрвэнтаў (пазначаны сіняю стрэлкай).

19 ОМСБр

  1. Арцём Варапаеў

Нарадзіўся 6 студзеня ў г. Кемерава. Год нараджэньня – н/д.

У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

На тэрміновую вайсковую службу рэкрутаваны ўвосень 2013 году, служыў у падразьдзяленьні РЭБ 19-й АМСБр.

У фотаальбоме Варапаева маюцца здымкі з жніўня 2014 году з згаданага вышэй перавалачнага лягеру, а таксама фота, выкладзенае ў лістападзе 2014 году, у якім ён зафіксаваны ў тыповым для расейска-тэрарыстычных сілаў выглядзе “партызана” (пазначаны белаю стрэлкай).

  1. Сяргей Далмат

Нарадзіўся 7 верасьня 1993 г. у г. Навакузнецк.

У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

У фотаальбоме Далмата маюцца здымкі з жніўня 2014 году з пазначанага вышэй перавалачнага лягеру расейскіх інтэрвэнтаў, якія ён выклаў пазьней – у 2015 годзе (фігурант пазначаны зялёнаю стрэлкай).

 

Што нам вядома пра РБ-301Б «Барысаглебск-2»

Паводле дадзеных InformNapalm сродкі сучаснага расейскага комплексу радыёэлектроннага падаўленьня КХ/УКХ-сувязі РБ-301Б «Барысаглебск-2» пачалі масава паступаць ва ўзбраеньне падразьдзяленьняў Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ з 2013 году. Адную з машынаў комплексу – пункт кіраваньня Р-330КМВ, які перакідваўся з выкарыстаньнем цывільнага транспарту ў Растоўскае вобласьці, – мы зафіксавалі ўлетку 2015 году. У лютым 2015 году гэтыя сродкі РЭБ фіксаваліся ў горадзе Бранка Луганскае вобласьці, а ў сакавіку 2015 году – непасрэдна ў Луганску. У траўні 2016 году InformNapalm апублікаваў матар’ял пра выкарыстаньне расейскай аўтаматызаванай станцыі перашкодаў «Р-378Б» комплексу РЭБ «Барысаглебск-2» на перадавой лініі ў раёне Стаханава 05 лістапада 2014 году.

288 з 418. Дзе астатнія?

Нагадаем пра цікавую асаблівасьць, адлюстраваную ў расьледаваньні што да раскрыцьця складу батальённа-тактычнай групы 7-й вайсковай базы РФ, якая зьдзяйсьняе баявую варту ў Растоўскае вобласьці. З 418 чалавек БТГр 7-й в/б у Растоўскае вобласьці ў штатным забесьпячэньні былі толькі 288 чалавек. То бок, на мейсцы дысьлякацыі зводнага падразьдзяленьня знаходзіліся 288 чалавек, у тым ліку толькі адзін вайсковец з узводу РЭБ. Паводле нашага меркаваньня, астатнія 130 чалавек з складу БТГр знаходзіліся на другім баку мяжы і забясьпечвалі тэрарыстычныя фармаваньні «Л/ДНР», якія на 70% укамплектаваныя расейскімі кадравымі вайскоўцамі й наймітамі з РФ.

Што нам вядома пра 19-ю АМСБр ЗС Расеі

19-я АМСБр ЗС РФ фігуруе ў 8 OSINT-расьледаваньнях InformNapalm. Гэтыя публікацыі зьвязаныя з фактамі ўварваньня ва Украіну ўлетку-ўвосень 2014 году, а таксама доказамі больш позьняга ўдзелу вайскоўцаў гэтае брыгады ў баявых дзеяньнях на Данбасе:

  • Баявыя разьлікі РСЗВ «Град» 19-й МСБр, якія «партызаняць» у лясох уздоўж мяжы з Украінай
  • САУ «Мста-С» 19-й МСБр з Паўночнае Асэтыі на мяжы з Украінай
  • Пра прыгоды роты БПЛА 19-й мотастралковай брыгады ва Украіне
  • Вайскоўцы роты снайпэраў 19-й АМСБр ЗС РФ у шэрагах НЗФ «Самалі»
  • Курс на агрэсію: у структуры АМСБр ЗС РФ створаныя новыя выведвальныя дэсантныя роты
  • Ідэнтыфікацыя вайсковых злачынцаў з 19-й АМСБр ЗС РФ
  • Кадравы голад збройных сілаў РФ: ва «ўкраінскіх камандыроўках» выкарыстоўваюць жаўнераў тэрміновай службы
  • Данбас: снайпэр Збройных Сілаў РФ у шэрагах «апалчэньня Л/ДНР»

 

[toogle] [toogle_item title = “Склад і ўзбраеньне 19-й АМСБр”]

19-я асобная Варонежска-Шумлінская Красназнамённая ордэнаў Суворава й Працоўнага Чырвонага Сьцяга мотастралковая брыгада, в/ч 20634 (п. Спутнік, Уладзікаўказ) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі.

Структура: кіраваньне, 1-ы мотастралковы батальён, 2-і мотастралковы батальён, 3-ці мотастралковы батальён, батальён СпН (п. Троіцкае, Інгушэтыя), стралковая рота (снайпэраў), танкавы батальён, 1-ы гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, 2-і гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, рэактыўны артылерыйскі дывізыён, процітанкавы артылерыйскі дывізыён, зэнітны ракетны дывізыён, зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізыён, выведвальны батальён, рота БПЛА, інжынэрна-сапёрны батальён, рота РХБА, батальён кіраваньня (сувязі), рота РЭБ, батарэя кіраваньня й артылерыйскай выведкі (начальніка артылерыі), узвод кіраваньня й радыёлякацыйнай выведкі (начальніка супрацьпаветранай абароны), узвод кіраваньня (начальніка выведвальнага аддзяленьня), рамонтна-аднаўленчы батальён, батальён матар’яльнага забесьпячэньня, камэнданцкая рота, мэдычная рота, узвод інструктараў, узвод трэнажэраў, палігон, аркестар.

Узбраеньне: 40 адз. Т-90А, 1 адз. Т-90К, 120 адз. БМП-3, 9 адз. БТР-82А, 27 адз. БТР-80, 6 адз. ГАЗ-233014 СТС «Тыгр», 15 адз. МТ-ЛБ, 18 адз. БМ 2Б17-1 «Тарнада-Г», 36 адз. 152-мм СГ 2С19 «Мста-С», 18 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 12 адз. 100-мм гарматаў МТ-12 «Рапіра», 12 адз. самаходных ПТРК 9П149 «Штурм-С», 4 адз. БРДМ-2, 12 адз. БМ 9К330 «Тор», 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ 2С6М «Тунгуска», 27 адз. ПЗРК 9К38 «Ігла».

Крыніца: milkavkaz.net

[/toggle_item] [/toggle]

Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня

 Іраклі Камахідзэ адмыслова для сайту InformNapalm.

 Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

Recent Posts

  • Паглынаньне Беларусі: навошта РФ запускае гібрыдны праект «Праспект Міра»

    2021-04-13 - 0 Comment
  • Ад Бранску да Багучар: дзе Расея назапашвае перакінутыя на захад войскі

    2021-04-12 - 0 Comment
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14614 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Паглынаньне Беларусі: навошта РФ запускае гібрыдны праект «Праспект Міра»

    2021-04-13 - 0 Comment
  • Ад Бранску да Багучар: дзе Расея назапашвае перакінутыя на захад войскі

    2021-04-12 - 0 Comment
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

April 2021
M T W T F S S
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.