• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Аператыўнае становішча групы InformNapalm на 29 верасеня 2014

    on 2014-10-29 | 1 Comment | Навіны | Штодзённыя зводы

    Карта29

    30.10.14 стане паваротным момантам у млявапраяўным канфлікце на паўднёвым усходзе Украіны. Перамір’е дазволіла тэрарыстам правесці перагрупоўку сваіх сіл. Зноў запрацаваў «расейскі Ваенгандаль», ва Украіну перакінута толькі за апошнія два дні больш за 300 адзінак тэхніцы. Асноўны напрамак руху праз Антрацыт на Данецк і ў бок Смелага, а таксама праз Мар’інаўку ў Тэльманава і Камсамольскае. Была заўважана перакідка тэхнікі ў бок Еленаўкі і Горлаўкі. Акрамя таго, многія інсайдэры каманды InformNapalm паведамілі пра змену асабістага складу груповак: нядобранадзейных мясцовых баявікоў змянілі прыезджыя “спецыялісты” з РФ. Напрыклад, у Пятроўскім раёне Данецка адбылася ракіроўка: баявікоў з Каргіла перавялі ў раён Стараміхалоўкі, а на Каргіл заехала шмат вайскоўцаў ВС РФ. Аналагічная сітуацыя ў Горлаўцы. Дзе мясцовыя жыхары заўважылі шмат прыезджых людзей у форме, якія адрозніваюцца ад баявікоў і бандфармаванняў дысцыплінаванасцю і выпраўкай. Таксама нашы назіральнікі дакладваюць пра разгортванне сістэмы СПА ў раёне Данецка, Горлаўкі, Снежнага (меркавана, комплекс С300). Авіяцыя на аэрадромах РФ, якія знаходзяцца побач з крызісным рэгіёнам, прыведзеная ў вышэйшыя ступені боегатоўнасці…

    Такім чынам, РФ гатовая да поўнамаштабнага наступу пад выглядам “Арміі ДНР”. Вось толькі куды?

    Пасля паніжэння актыўнасці баявікоў у апошнія 2 дні, што датычыцца артабстрэлаў пазіцый ВСУ, пад вечар 29.10.14 пачалася шчыльная артпадрыхтоўка. Адбыўся вельмі моцны абстрэл Горскага. Хутчэй за ўсё гэта звязана з жаданнем групоўкі Мазгавога вярнуць сабе Лісічанск. Што менавіта і прывяло да страты сіламі АТА блокпаста № 32 у раёне Смелага. Групоўка Мазгавога спрабуе закрыць свой правы фланг Северскім Данцом і выраўняць фронт. Менавіта таму, яны імкнуцца зрэзаць полукацел ў Дэбальцэва. І захапіць Арцёмаўск. У адваротным выпадку Мазгавы рызыкуе ўцягнуць свае сілы ў кішку, якая можа быць абрэзана з боку Арцёмаўска. У найбліжэйшай будучыні можна чакаць удараў Горлаўка-Арцёмаўск і Першамайск-Арцёмаўск. А праблему катла будзе вырашаць групоўка з Енакіева.

    Пра Марыупаль, а менавіта пра яго штурм, кажуць шмат. Але штурмаваць горад ніхто не будзе. Навошта? Прасцей нанесці ўдар па кірунку Безыменных — Талакоўка — Валадарскае і выйсці да Бярдзянска. Абыход горада з поўначы, прывядзе да адразання шляхоў забеспячэння і горад рана ці позна падзе. А што б не даць магчымасць забяспечваць горад па моры, у паўночна-ўсходнім раёне Крыма разгорнутыя ракетныя комплексы «Бастыён». Праўда, калі пачнецца рух у бок Бярдзянска, то варта чакаць удару і з Крыма праз Чонгар. У адваротным выпадку, мэта захапіць кантроль над сухапутным шляхам у Крым не будзе дасягнута. Нашы крыніцы ў Севастопалі паведамляюць пра заход на пазапланавы рамонт некалькіх БДК, гэта ўскосны разведпрызнак арганізацыі падрыхтоўкі магчымай падтрымкі з мора пры прабіванні сухапутнага калідора.

    Скептыкі пачнуць пярэчыць, што абыйсці горад з поўначы не дадуць сілы АТА ў раёне Старагнатоўкі. Правільна! Вось толькі ў гэтых сіл паўстануць праблемы з ўдарнай групоўкай, якая пойдзе на Валнаваха з Еленаўкі (мы ўжо пісалі аб перамяшчэнні туды вялікай колькасці тэхнікі). Акрамя таго, Старагнатоўка будзе звязана дзеяннем БТГ, якія грунтуюцца ў Тэльманава. Таму, у тэрарыстаў ёсць шанец арганізаваць новы кацёл.

    Што датычыцца Шчасця, то тут працякае Северскі Данец, які дапамагае трымаць удар баявікоў з Поўдня. Праўда, РФ можа рызыкнуць нанесці ўдар з раёна Валошын і тым самым пачаць трэцюю сусветную. Будзем спадзявацца, што да гэтага не дойдзе.

    Па стане на 21.00, калі зводка рыхтавалася да публікацыі, пачалася магутная артпадрыхтоўка па ўсім названым намі напрамках…

    Матэрыял падрыхтавалі: ваенны аналітык групы InformNapalm Арцём Васіленка і каардынатар групы, ваенны карэспандэнт Раман Бурко

    Пераклад Кацярыны Катэнка

    • Русский: Оперативная сводка группы InformNapalm по состоянию на 29 октября

    Tags: аналітыкаАТАвайназводкіРФ

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Усе, хто выжыў, ведаюць зараз аблічча «русского мира»

      2019-04-13 - 0 Comment
    • Фэйкі й дэзынфармацыя: ўкраінскія ўцекачы ў Рэспубліцы Беларусь

      2019-02-01 - 0 Comment
    • Т-72Б з Улан-Удэ знайшоўся ва Украіне

      2016-03-21 - 0 Comment

    One Response to “Аператыўнае становішча групы InformNapalm на 29 верасеня 2014”

    1. 2014-10-29

      Оперативная сводка группы InformNapalm по состоянию на 29 октября - Inform NapalmInform Napalm

      […] Беларуская: Аператыўнае становішча групы InformNapalm на 29 верасеня 2014 […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.