Украінскія хактывісты падалі аўдыё- й фотасьведчаньні наўпроставых кантактаў памочніка прэзыдэнта РФ У.Суркова з расейскімі вайсковымі злачынцамі – ўдзельнікамі акупацыі значнай часткі тэрыторыі Украіны
15 лютага 2017 году беглы экс-дэпутат Дзярждумы РФ Дзяніс Вараненкаў, які ўвосень 2016 году выехаў з Расеі, а ўжо ў сьнежні таго ж году атрымаў ўкраінскае грамадзянства, заявіў у інтэрвію тэлеканалу «Грамадзкае» пра тое, што нібы памочнік прэзыдэнта РФ Уладзіслаў Суркоў быў катэгарычна супроць анэксіі Крыма.
Заявы, якія апраўдваюць аднаго зь непасрэдных архітэктараў праэкту «Новороссия», які стаўся працягам вайны РФ супроць Украіны, ускалыхнулі ўкраінскую грамадзкасьць. Беглы расейскі дэпутат, які сам галасаваў за «далучэньне Крыма да Расеі», нават пасля наданьня яму палітычнага прытулку й грамадзянства працягвае лінію гібрыднае вайны Крамля супроць Украіны.
Валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm падаюць матар’ялы, якія сьведчаць пра тое, што Вараненкаў ёсьць альбо некампэтэнтным, калі кажа пра ролю Суркова ў распальваньні вайны супроць Украіны, альбо наўмысна пераносіць адказнасьць за падзеі апошніх трох гадоў выключна на аднаго чалавека (вядома ж, Пуціна). Але вайну пачынае ня толькі тыран, у плянаваньні й рэалізацыі агрэсіі заўсёды ўдзельнічаюць тысячы і сотні тысячаў грамадзянаў, і Уладзіслаў Суркоў далёка ня шэрая мыш у гэтых плянах, а, хутчэй, шэры кардынал крамлёўскае агрэсіі.
Украінскія хактывісты прадэманстравалі чаго насамрэч вартыя заявы Вараненкава й падалі нам эксклюзыўныя фота (1,3 гігабайта ў архіве) і аўдыёзапісы з зьездаў расейскай тэрарыстычнай арганізацыі «Союз добровольцев Донбасса» (рас., «СДД»), якія адбываліся ў анэксаваным Крыме ў траўні 2016 году, а таксама ў Маскве ў лістападзе 2016 году. Ганаровым госьцем гэтых зьездаў быў асабіста Уладзіслаў Суркоў.
Аўдыёзапіс крымскага зьезду тэрарыстаў атрыманы дзякуючы намесьніку кіраўніка апарату «СДД», кіраўніку аддзяленьня арганізацыйна-прававога забесьпячэньня Марыі Данільцавай (інфармацыя пра яе ў базе дадзеных «Міратворца»).
На зьездзе 19 траўня 2016 году ў акупаваным Крыме прысутнічалі акупацыйны «кіраўнік Крыму» Сяргей Аксёнаў і памочнік прэзыдэнта РФ Уладзіслаў Суркоў. Праслухаць запіс можна на сэрвісе «Soundcloud».
Наступнае мерапрыемства «СДД» адбывалася ўжо ў Маскве, 4 лістапада 2016 году. Хактывісты «Украінскага Кібэральянса» з групы «Кібэрхунта» падалі эксклюзыўныя фатаздымкі з гэтага мерапрыемства, на якіх Уладзіслаў Суркоў ахвотна пазуе з тэрарыстамі і адыёзнымі забойцамі, што ваявалі на Данбасе.
У фота – памочнік прэзыдэнта РФ У.Суркоў, высокапастаўлены паліттэхноляг з ФСБ РФ і кіраўнік арганізацыі «СДД» А.Барадай, піцерскі нэанацыст, вайсковы злачынец з ДРГ «Русіч» А.Мільчакоў, якія арганізоўвае шкаленьне адэптаў “русскаго міра” зь Беларусі, і іншыя адыёзныя пэрсанажы тэрарыстычнага бамонду. Зьвярніце ўвагу на абставіны, у якіх зробленае фота: вокны тэхнічна зачыненыя фіранкамі – яно ня мелася патрапіць у СМІ.
Далей – сэрыя фатаздымкаў – якія сьведчаць пра тое, што Суркоў быў невыпадковым госьцем на мерапрыемстве.
А вось і поўны сьпіс астатніх удзельнікаў гэтае сустрэчы ў 5-зоркавым гатэлі Масквы (назвы пасадаў і «рэгаліі» ўдзельнікаў пададзеныя паводле дадзеных «СДД»):
- Барадай Аляксандар Юр’евіч – кіраўнік «СДД», так званы герой «ДНР», экс-прэм’ер-міністар «ДНР».
- Пінчук Андрэй Юр’евіч – кіраўнік «СДД», так званы герой «ДНР», старшыня Рады камандыраў «СДД».
- Ткачоў Аляксандар Рыгоравіч – спэцпрадстаўнік «СДД», чалец Рады камандыраў «СДД».
- Маміеў Алег Анатолевіч – спэцпрадстаўнік «СДД», чалец Рады камандыраў «СДД».
- Целянкевіч Раман Мікалаевіч – чалец Управы «СДД», кіраўнік камітэта «СДД», чалец Рады камандыраў «СДД».
- Дзьяканаў Мікалай Леанідавіч – чалец Управы «СДД», чалец Рады камандыраў «СДД».
- Піменаў Міхаіл Андрэевіч – намесьнік кіраўніка апарата «СДД», чалец Рады камандыраў «СДД», кіраўнік камітэта «СДД».
- Аносаў Віктар Юр’евіч – чалец Управы «СДД», намесьнік старшыні Рады камандыраў «СДД».
- Кулыгіна Вольга Іванаўна – чалец Управы «СДД», кіраўнік камітэта «СДД».
- Данільцаў Юры Віктаравіч – Галоўны рэвізор «СДД».
- Еналдзіеў Тамэрлан Барысавіч – упаўнаважаны прадстаўнік «СДД» па Паўднёвай фэдэральнай акрузе РФ, чалец Рады камандыраў «СДД».
- Леньшын Раман Юр’евіч – кіраўнік апарата «СДД», чалец Управы, адказны сакратар Рады камандыраў «СДД».
- Каўтарадзэ Сяргей Дзьмітрыевіч – дарадца Кіраўніка «СДД».
- Авідзба Ахрык Русланавіч – чалец Рады камандыраў «СДД», так званы герой «ДНР».
- Сасоны Аляксей Пятровіч – чалец Рады камандыраў «СДД».
- Цюцераў Аляксандар Мікалаевіч – в.а. кіраўніка Смаленскага прадстаўніцтва.
- Шаўчэнка Юры Валер’евіч – намесьнік старшыні Рады камандыраў «СДД».
- Заплацін Віктар Уладзімеравіч – упаўнаважаны прадстаўнік «СДД» на Балканах, Вярхоўны атаман так званага Балканскага казачага войска.
- Казіцын Мікалай Іванавіч – камандуючы так званай Нацыянальнай казачай гвардыяй.
- Шыркоў Сяргей Аляксандравіч – намесьнік кіраўніка апарата «СДД», нам. галоўнага рэдактара ІА «Новороссия».
- Арлоў Раман Уладзіслававіч – чалец Рады камандыраў «СДД».
- Міхееў Іван Паўлавіч – чалец Рады камандыраў «СДД», нам. кіраўніка Апарата «СДД».
- Геранін Васіль Мікалаевіч – чалец Рады камандыраў «СДД».
- Хаўчанка Дзьмітры Васілевіч – кіраўнік Крымскага аддзяленьня «СДД».
- Красота Юры Феафанавіч – упаўнаважаны прадстаўнік «СДД» па Далёкаўсходняй фэдэральнай акрузе.
- Філіпаў Мікалай Уладзімеравіч – чалец Рады камандыраў «СДД».
- Матузенка Валянтын Іванавіч – чалец Рады камандыраў «СДД».
- Кузьняцоў Вячаслаў Валер’евіч – чалец Рады камандыраў «СДД», так званы герой «ДНР».
- Окерт Тымур Аркадзевіч – в.а. кіраўніка Растоўскага аддзяленьня.
- Пугачоў Алег Іванавіч – кандыдат на пасаду кіраўніка Заходняга аддзяленьня «СДД» (Бранск).
- Гайдзей Аляксандар Пятровіч – чалец Рады камандыраў «СДД».
- Карагаеў Канстантын Валер’евіч – чалец Рады камандыраў «СДД».
- Макоўскі Сяргей Вацлавіч – в.а. кіраўніка Паўночна-Заходняга аддзяленьня.
- Шлянін Міхаіл Барысавіч – кіраўнік Мурманскага аддзяленьня.
- Варанкоў Яўген Анатолевіч – намесьнік кіраўніка Паўночнага аддзяленьня.
- Уласаў Андрэй Рудольфавіч – в.а. кіраўніка Уральскага аддзяленьня.
- Багуневіч Алег Міхайлавіч – в.а. намесьніка кіраўніка Уральскага аддзяленьня.
- Ілюценка Аляксандар Анатолевіч – кіраўнік Сібірскага аддзяленьня.
- Сьмірноў Андрэй Генадзевіч – в.а. кіраўніка Калінінградзкага прадстаўніцтва.
- Варатнёў Дзьмітры Мікалаевіч – кандыдат на пасаду кіраўніка Паўднёваволжскага аддзяленьня (Валгаград).
- Мільчакоў Аляксей Юр’евіч – чалец Рады камандыраў «СДД».
- Захараў Раман Віктаравіч – чалец Рады камандыраў «СДД».
- Кукарын Сяргей Аляксандравіч – чалец Рады камандыраў «СДД».
- Шышоў Алег Юр’евіч – чалец Рады камандыраў «СДД».
- Усьцюжанін Аляксандар Іванавіч – кіраўнік Курганскага прадстаўніцтва.
- Дубінскі Сяргей Мікалаевіч – чалец Рады камандыраў «СДД».
- Пагодзін Вадзім Віктаравіч – чалец Рады камандыраў «СДД».
- Здрылюк Сяргей Анатолевіч – чалец Рады камандыраў «СДД».
- Громаў Уладзімер Уладзімеравіч – чалец Рады камандыраў «СДД».
- Баранаў Леанід Віталевіч – чалец Рады камандыраў «СДД».
- Воранаў Дзьмітры Генадзевіч – чалец кантрольна-рэвізыйнай камісіі.
- Маркаў Аляксей Генадьевіч – чалец Рады камандыраў «СДД».
- Шчадрын Дзьмітры Васілевіч – чалец Рады камандыраў «СДД».
- Краўцоў Дзьмітры Уладзімеравіч – чалец Рады камандыраў «СДД».
Верагодна, менавіта гэты зьезд і абяцаньні падтрымкі з боку высокіх прадстаўнікоў Крамля і натхнілі «атамана войска Данскога» Мікалая Казіцына зрабіць загад 30 студзеня 2017 году пра фармаваньне ў Расеі новых падразьдзяленьняў (да 50 тысячаў) “добраахвотнікаў” для адпраўкі на ўкраінскі Данбас. Нагадаем, што сам Казіцын бяжаў з Данбаса пасьля замаху на яго, бо баўся паўтарыць лёс іншых палявых камандыраў бандфармаваньняў «Л/ДНР».
Сам жа Уладзіслаў Суркоў, якога так нязграбна спрабуе апраўдаць экс-дэпутат Дзярждумы РФ Дзяніс Вараненкаў, ужо неаднойчы патрапляў у поле зроку міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm падчас аналізу ўзламанага украінскімі хактывістамі ліставаньня канцылярыі памочніка прэзыдэнта РФ (больш падрабязна пра гэта – ў матар’ялах #SurkovLeaks – частка 1, частка 2).
Такім чынам, курс Крамля на далейшую эскаляцыю вайны і павялічэньне ахвяраў сярод насельніцтва Украіны застаецца нязьменным. Расея не адмовілася ад сваіх плянаў, але наадварот – працягвае падтрымліваць тэрарызм.
Без сумневу, у выпадку далейшага абвастрэньня расейска-беларускіх стасункаў вышэйшым вайскова-палітычным кіраўніцтвам РФ, цалкам мажліва, будзе задзейнічаны адзін з шматлікіх падрыхтаваных сцэнароў дэстабілізацыі сытуацыі ў Беларусі, рэалізацыя якога можа быць даручаная ў тым ліку непасрэдным вайсковым злачынцам – удзельнікам расейскай збройнай агрэсіі супроць Украіны.
Удзельнікі зьезду “Союза добровольцев Донбасса” ўсё больш упэўнена кажуць пра тое, што Расеі патрэбныя новыя «добраахвотнікі» для войнаў у розных рэгіёнах сьвету. У іхным прыцэле знаходзяцца ня толькі Украіна, Грузія ці Сірыя, але і ішныя краіны, у тым ліку і Беларусь. Спробы замірыць агрэсара мяккай сілай і дамовамі раней ужо спрычыняліся да сусьветных войнаў, пэўна, надыйшоў час зрабіць высновы з памылак мінулага й своечасова выступіць сіламі ўсяго цывілізаванага сьвету супроць агрэсіі Расеі, пакуль ейны тэрор ня ахапіў увесь сьвет.
Disclaimer:
«Матар’ялы былі пададзеныя хактывістамі «Украінскага Кібэральянса» на эксклюзыўнай падставе для аналізу й апрацаваньня. Супольнасьць InformNapalm ня мае адказнасьці за спосабы атрыманьня інфармацыі і ейнае паходжаньне».
Матар’ял падрыхтаваў Andrew Lysytskiy адмыслова для InformNapalm.
Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа