• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    FrolovLeaks: спробы ўплываць на палітыку ва Украіне з дапамогай анатэмы. Эпізод II

    on 2016-12-14 | 0 Comment | Hacker | Навіны | Палітыка | Сьвет
    • ru
    • fr
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg

    Хактывісты Украінскага Кібэральянса (UCA) перадалі для дасьледаваньня валянтэрам міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm вялікі масыў дадзеных, вынятых з паштовае скрыні намесьніка дырэктара Інстытута краінаў СНД, прэс-сакратара Саюза праваслаўных грамадзянаў, «уцаркоўленага экспэрта» Кірылы Фралова (FrolovLeaks).

    Падрабязна пра сувязі Фралова чытайце ў першым эпізодзе:

    «FrolovLeaks: уцаркоўлены экспэрт Крамля па ўплыву ва Украіне. Эпізод I».

    Поўны дамп ліставаньня Кірылы Фралова будзе выкладзены ў апошняй частцы гэтае сэрыі публікацыяў і будзе даступны кожнаму для больш глыбокага вывучэньня. Зыходныя EML-лісты, на падставе якіх падрыхтаваны гэты эпізод, даступныя ў архіве. У публікацыі пададзеныя скрыншоты й файлы-ўкладаньні з гэтых лістоў.

    Эпізод II

    2005-2007 гады. Дзяржаўны апарат Расеі працягвае распрацоўваць мноства формаў гібрыднае агрэсіі супроць Украіны. Для абвастрэньня сытуацыі выкарыстоўваюцца грамадзкія арганізацыі, зьдзяйсьняюцца «культурна-асьветніцкія» мерапрыемствы, і, вядома ж, разгалінаваная сетка зьвястуноў УПЦ МП працуе дзеля адзінай мэты – палітычнага ўплыву на Украіну.

    Ужо ў 2007 годзе ў публічную сфэру выходзіць арганізацыя «Данецкая Рэспубліка». 21 лістапада 2008 году ў прэс-цэнтры так званага Данецкага рускага ўнівэрсытэта імя Арцёма адбылося плянарнае паседжаньне «Данецкага рускага форуму «Русский Мир в действии. Да здравствует Русская культурная революция!» (рас.).

    Падаем у арыгінале вытрымкі з дакумантаў паседжаньня, якія сьведчаць пра мэты й характар арганізацыі. Не хапае толькі штандароў з малойчыкамі, якія зігуюць:

    «Учитывая пассивность исторически русских государств, таких как Россия, Украина, Белоруссия, страны Балтии, участники Донецкого Русского Форума считают, что в создавшихся условиях необходимо экстренно решить вопрос о формировании устойчивых Русских Центров в странах, оккупирующих исконно Русские территории, для объединения усилий в создании нового Всемирного Русского Пространства как основополагающей части в освободительной борьбе Русского Народа и объединении своих сил вокруг Русской идеи Суперэтноса. Не дать погубить мир, созданный нашими предками. Мир белой, а значит, русской Расы…» 

    Падрабязна з дакумантамі можна азнаёміцца ў doc-файлах:

    — donetskaya-respublyka,
    — s-rezhymom-yushhenko-byotsya-donetskaya-respublyka;
    — 17-yanvarya-zashhytym-otechestvo;
    — deklaratsyya-nezavysymosty-dfr;
    — anons;
    — my-russkye.


    15.02.2010 г. арганізацыя «Данецкая Рэспубліка» заявіла пра свой  самароспуск, але ейныя ячэйкі заставаліся ў  закансэрваваным стане да гадзіны Х, які надыйшоў увесну 2014 году.donetskaya-respublyka

    Прарасейскія арганізацыі ва Украіне жорстка канкуравалі міжсобку. Напрыклад, Фралоў дасылаў даведку пра «Данецкую Рэспубліку», у якой зьвязваў яе з Дугіным і разглядаў магчымасьць перахапіць кіраваньне арганізацыяй.dugyn

    У пошце таксама маюцца доказы таго, што сілы, якія прадстаўляе Фралоў, уцягваюцца ў палітычныя і царкоўныя справы Украіны. У ліку адрэсатаў – нявызначаная асоба – якая мае акаўнт у сацсеціве Facebook, пазначаны як Аляксей Мілер. Таксама згадваюцца Аляксей Дабычын, Валер Каўраў, Сьвятаслаў Кампаніец.

    dobychyn-kontakt

    krym

    Апошні ліст, у якім Фралоў заклікае да тэрміновага вырашэньня, быў дасланы яшчэ двум адрэсатам. Адзін зь іх – Яна Амеліна, ісламазнаўца, адмысловец у тым ліку і па Крыму, на той момант уласны карэспандэнт інфармацыйнае агенцыі «Росбалт». Пазьней яна перайшла працаваць у «Расейскі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў» (РИСИ, рас.). Другі – Барыс Лукічаў, прадстаўнік сінадальнага аддзела й кіраўнік справамі Адміністрацыі прэзыдэнта РФ.

    Паступова фармуецца пул агентаў уплыву. Цалкам мажліва, самыя набліжаныя пералічаныя ў гэтай рэкамэндацыі:moskva

    Фралоў дасылае ліст у МЗС, у якім адзначае, што галоўны інтарэс РФ – гэта зрыў выбараў – бо аб’яднанне ў адную кааліцыю Партыі рэгіёнаў і «Нашай Украіны» можа ўзмацніць антырасейскія настроі, забясьпечыць прарыў у працэсах уступу Украіны ў NATO і яе канчатковай дэрусіфікацыі. Больш падрабязна – у лісьце.

    vybory

    nato

    Паступова ад гэтых агентаў уплыву ў прэсу трапляюць вызначэньні, пра якія бальшыня ўкраінцаў даведалася толькі ў 2014 годзе. У лістах усё часцей ужываецца слова «новороссия», пад ідэю стварэньня якой так званы Саюз праваслаўных грамадзянаў Украіны дасылае заяўкі для атрыманьня грошай (zayavka-na-russkyj-myr; po-gazete-dlya-granta). Шчыра кажуць, што Партыя рэгіёнаў – прарасейскі праэкт, зьдзяйсьняюцца высілкі дзеля зьмешваньня праваслаўя й палітыкі (vseukraynskoe-obedynenye). novorossyyanovorossyya2

    Зноў адзначаем ўплыў на палітыку праз царкву:

    vstrecha-s-patryrhom

    Пытаньні, якія ўздымаюць русіны, таксама зьвязаныя з палітыкай: NATO, рэферэндум. Кантактнаю асобаю ў гэтай сфэры зьяўляецца Пятро Гяцко. Ён піша пра русінскі рух Фралову 17.03.2009 (kyryll); на гэтую тэму адбываецца міжнародная канфэрэнцыя (proekt; 222).hecbys

    Абмяркоўваецца расстаноўка сілаў у палітычнай сфэры, уплыў Крамля на Януковіча і Цімашэнку. У лютым 2010 году Фралоў піша аналітычную запіску пра Украіну otchet-o-semynare, накіроўвае мітрапаліту Іларыёну Алфееву (bishop.hilarion@orthodoxia.org) матар’ял otchet-o-zakrytom-semynare-v-ynstytute-stran-sng з пазначэньнем «доверительно. Закрытый экспертный семинар по Украине» (рас.).yulya

    Уплыў на палітыку ўзмацняецца, пляны ўсё больш грандыёзьнейшыя.proekt

    У якасьці аб’екту ўплыву разглядаецца і жонка В.Януковіча Людміла.lyudmyla

    У РФ непасрэдна таксама шмат разнастайных групаў, якія канкуруюць міжсобку, але яны ўсе маюць інтарэсы і ва Украіне, усе яны кантактуюць з сваімі агентамі ўплыву, ад якіх атрымліваюць розную, у тым ліку і неаб’ектыўную, інфармацыю. У дампе вельмі шмат прыкладаў, калі нават Фралоў, які адмыслова займаецца праблематыкай Украіны, дае некарэктныя ацэнкі й расстаўляе памылковыя акцэнты.korch

    Ігар Шувалаў, расейскі паліттэхноляг, які даўно працуе ва Украіне і ў гэты момант зьяўляецца адным з куратараў т/к «Інтэр», выступае аб’ектам інтарэсаў працадаўцаў Фралова. Вось што ён піша пра Шувалава.shuvalov

    У лісьце з 02.08.2007 г. Фралоў дае даведку пра Іну Багаслоўскую. Яе спрабуюць уцягнуць у сваю арбіту – мажліва, без посьпехаў (ynna-germanovna-bogoslovskaya).

    Шмат лістоў прысьвечаныя Адэсе і ейнаму значэньню ў імпэрскіх задумах Масквы. В.Каўраў робіць заяўку на фінансаваньне інфармацыйна-аналітычнай службы «новороссия» (kaurov-obektyvka). У ліставаньні можна знайсьці даведку пра ягоную арганізацыю «Единое отечество» (рас., soyuz-pravoslavnyh-grazhdan-ukrayny-edynoe-otechestvo, dopolnenyya-k-spravke), а таксама абгрунтоўваюцца задумы, спробу рэалізаваць якія мы назіралі ўвесну 2014 году (пакідаем у арыгінале):

    «В случае контроля России над регионом Одесса может стать: 1) центром протестов и сопротивления антироссийским энергетическим проектам, 2) ключевым звеном «русской дуги» от Приднестровья через Одессу, Николаев, Херсон, Крым, Запорожскую, Донецкую и Луганскую области до границ РФ. Собственно, благодаря контролю над Одессой, а затем над пророссийскими Николаевской и Херсонской областями такая «русская дуга» и будет создана. В случае создания такой «русской дуги» от Приднестровья до границ РФ Юго-Восток Украины, историческая НОВОРОССИЯ будет прямо замкнута на Россию, будут созданы предпосылки для более радикальных вариантов, ибо Киев фактически столкнется с единой, неразорванной территорией от Тирасполя до границ с Ростовской областью РФ, которая сможет существовать без Киева, диктовать ему условия, ставить вопрос о самоопределении» (полный текст – odesskyj-regyon-v-tsentre-geopolytyky).

    Разглядаюцца ўсе магчымыя спосабы ўплыву на выбары ва Украіне, каб забясьпечыць выгодныя для РФ палітычныя пазыцыі.lytvyn

    Ужо зь лістоў 2007 году можна зразумець, што асноўная мэта РФ – раскол Украіны.

    raskol

    antynato

    У Крыме так званая «Русская община Крыма» (рас.) зьдзяйсьняе сыстэмную працу, справаздачы пра якую рэгулярна дасылае Фралову. Сярод асноўных трэндаў – пашырэньне ідэі «русского Крыма» (рас.), стварэньне вобразу ворагу з крымскататарскага народу і ягоных лідэраў, фактычная інфармацыйная вайна з украінскім урадам. Зьяўляецца і выначэньне «необандеровцы» (рас.) – напрыклад, у заяве з 25.07.2008 г. (zayavlenye-russkoj-obshhyny-kryma), у справаздачы за ліпень 2007 г. (otchyot-o-rabote-russkoj-obshhyny-kryma-za-yyul).

    У верасьні 2008 году можна ўжо пабачыць інструманты й пэўныя вынікі інфармацыйнае вайны (govoryat, kommunyst-o-rusofobyy-v-krymu). Тых, хто жадае пілаваць расейскі бюджэт пад выглядам вырашэньня надуманых крымскіх праблемаў, дастаткова. Таму ўвесь час зьяўляюцца новыя грамадзкія арганізацыі й фонды, якія арганізуюць канфэрэнцыі й кангрэсы і канкуруюць міжсобку (unyzhennye-y-oskorblennye).kuraev1kuraev4

    Напярэдадні 1020-й гадавіны хрышчэньня Русі ва Украіне прайшоў рок-тур з удзелам Ю.Шаўчука, К.Кінчава і В.Бутусова, дапоўнены місіянэрскай дзейнасьцю дыякана Андрэя Кураева. Пра гэтую акцыю Фралоў піша з захапленьнем (sereznyj). У Чарнігаве на канцэрт прыйшлі 50 тысячаў чалавек, над якімі пралятаў на паветраным шары і акрапляў сьвятою вадой арцыбіскуп Чарнігаўскі Амвросій. А хто ж ўсё гэта фундуе? Аказваецца, Партыя рэгіёнаў.

    tur-kuraeva

    sponsor

    Усё зьмяшалася – праваслаўе, палітыка, рок. Дняпроўскага протаярэя Яўгена Максіменку (protos-evgeniy@mail.ru) плянуюць зрабіць духоўнікам украінскага прэзыдэнта. Гэтым пытаньнем займаюцца дэпутаты Дзярждумы (сёньняшні склад прызнаны нелегітымным) і супрацоўнікі Адміністрацыі прэзыдэнта РФ. Яны вывучаюць біяграфію кандыдата (biografiq_prot-_evgeniq_maksimenko).

    pravoslavnyj-rok

    duhovnyk-yanukovycha

    duhovnyk-yanukovycha2

    tygybko

    А вось, напрыклад, як можна выкарыстоўваць царкву ў чужой краіне: Фралоў рэкамэндуе сьвятару застрашыць кандыдата на прэзыдэнта анатэмай, каб ён прыняў патрэбнае палітычнае рашэньне.

    tygybko2

    У 2012 годзе Кірыл пагражаў анатэмай і Ю.Шаўчуку за падтрымку Pussy Riot, а затым протаярэй Я.Максіменка стаўся ераманахам Вячаславам і ў 2015 годзе ўжо зьвярнуўся да маскоўскага патрыярха Гундзяева (aka Кірыл) з просьбаю адпусьціць ўкраінскую царкву. Мы разумеем, што гэтыя словы былі прадыктаваныя асабістым досьведам залежнасьці.

    tygybko3

    tygybko4

    tygybko5

    tygybko6

    А тут ужо Фралоў, які зьяўляецца пэрсонай нон-грата ва Украіне, вырашае праз падкантрольнага яму а.Яўгенія свае пытаньне.tygybko7

    Для прыкрыцьця палітычных акцыяў выкарыстоўваюць культурніцкія мерапрыемствы. Гэтак, на фэсьце «Великое русское слово» (рас.) усталёўваюць палітычныя кантакты, у тым ліку і дзеля падтрымкі акцыяў супроць уступу Украіны ў NATO, плянуецца зрабіць зварот да Архірэйскага Сабору РПЦ (otchet-o-sytuatsyy-na-festyvale, 10.06.2008).

    У жніўні 2008 году пачынаецца вайна РФ з Грузіяй, і ў дакумантах з пошты Фралова мы даведваемся, што гэты міждзяржаўны канфлікт разглядаецца з пазыцыі царкоўных інтарэсаў. Вядзецца пра Паўднёвую Асэтыю й Абхазію, а таксама пра Украіну (dyrektoru-ynstytuta-stran-sn1), і ў палітычных мэтах плянуецца выкарыстоўваць арганізаваныя групы праваслаўных.gruzyya

    Фармуецца пул агентаў уплыву, постацяў, якія маюць ва Украіне палітычную вагу, якіх запрашаюць на розныя мерапрыемствы ў РФ. У іх ліку Азараў, Калесьнічэнка, Семіножанка, Табачнік, Цароў, Каралеўская і інш. Уваходзяць у лік запрошаных і журналіст Андрэй Кулікоў, у той час вядоўца аднаго з палітычных ток-шоў, палітоляг Міхаіл Пагрэбінскі і іншыя людзі, якія таксама датычныя да ўкраінскага палітычнага працэсу (konferentsyya-24-sentyabrya-spysok-ukraynskyh-uchastnykov).

    Фралоў інтэнсыўна лістуецца з палітолягам Інакентыем Адзясавым (inoc2@mail.ru), пры гэтым вядзецца не пра вывучэньне Украіны, але пра ўплыў на працэсы ў сувэрэннай дзяржаве, пра гібрыдную інфармацыйныю вайну. Дарэчы, Адзясаў да гэтага часу публікуецца ў РІА «Новости Украина».

    На высокім узроўні, з удзелам Дзьмітрыя Табачніка, пачынаецца распрацоўка аднаго з элементаў інфармацыйнае вайны – падрыхтоўка праэкту фэдэральнага закону «О мерах Российской Федерации по противодействию реабилитации нацизма, нацистских преступников и их пособников в новых независимых государствах – бывших республиках Союза ССР» (рас., protokol-rabochej-gruppy-13-03-09-1).

    А вось мы назіраем, як рэалізуецца расейскі ўплыў у такой спэцыфічнай сфэры, як навука: Табачнік, прызначаны профільным міністрам, тут жа з дапамогаю Масквы і квазіўкраінскага палітоляга, які працуе на яго, пачынае зьмяняць склады разнастайных экспэртных радаў.

    nauka

    Фралоў нават рэкамэндуе Украіне прэм’ер-міністра – М.Азарава.azyrov

    І застасоўвае дзеля ягонага прызначэньня свае мэханізмы ўзьдзеяньня.azyrov-3

    Фралоў: «Кансалідаваная пазыцыя расейскага боку – гэта віцэ-прэм’ерства ў гуманітарных пытаньнях Дзьм.Табачніка».azyrov-2

    Хто такі А.Чаленка? Падаем пункт гледжаньня Фралова.chalenko

    20 красавіка 2010 году Віктар Януковіч прызначае кіраўніком Львоўскае абласной адміністрацыі Васіля Горбаля, і Фралоў у зьвязку з гэтым піша тэкст пра праваслаўнаю місіянэрскую палітыку і праваслаўных палітыкаў (pravoslavnaya-myssyonerskaya-polytyka-y-pravoslavnye-polytyky).

    gorbal

    Працяг будзе…


    Матар’ялы былі падазденыя хактывістамі Украінскага Кібэральянса на эксклюзыўнай падставе для аналізу й апрацаваньня. Супольнасьць InformNapalm ня мае адказнасьці за першакрыніцу і ейнае паходжаньне.

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Giordano Bruno.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.