• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Бяжы, Біл, бяжы: эпоха прасьветленага калектыўнага “нішто”

    on 2020-04-30 | 0 Comment | Галоўнае | Грамадзтва | Меркаваньне | Навіны Print This Post Print This Post

    Разьвіцьцё соцыюму ў сьвеце цягам апошніх дзесяцігодзьдзяў наводзіць на вельмі непрыемныя думкі. Праблема спрошчанага сьветагляду рызыкуе ў будучыні стварыць вялікія цывілізацыйныя рызыкі.

    Пандэмія агаліла гэтую праблематыку. Як прыклад возьмем краіну, якая сёньня задае трэнды й сэнсы ў сьвеце – ЗША.

    Здавалася б, у сытым ды забясьпечаным правамі й свабодамі грамадзтве праблематыка калектыўнага спрошчанага сьветагляду ня мелася б ператварыцца на праблему. Аднак гэта ня так. Гісторыя зь Білам Ґейтсам даводзіць, што сытасьць грамадзтва не ґарантуе наяўнасьць калектыўнага інтэлекту (беднасьць – апрыёры  таксама).

    Два словы пра гісторыю Біла Ґейтса.

    У 2015 годзе гэты амэрыканскі бізнэсмэн і мэцэнат папярэдзіў сьвет пра пагрозу сусьветнае пандэміі й пра тое, што сучасная сыстэма аховы здароўя да гэтага не гатовая зусім. А ў 2020 годзе ён ахвяраваў 250 мільёнаў даляраў на барацьбу з COVID-19 і стварэньне вакцыны супроць вірусу.

    Вось, што літаральная ён прамовіў у 2015 годзе: “Празь недастатковую падрыхтоўку можа адбыцца эпідэмія новае хваробы, значна больш небясьпечнейшае за Эболу. Можа зьявіцца вірус, праз заражэньне якім і будучы пагрозаю для заражэньня іншых, людзі будуць пачуваць сябе добра, каб сесьці у лятак або выправіцца ў крамы… Калі нешта і здатнае зьнішчыць больш за 10 мільёнаў чалавек цягам найбліжэйшых дзесяцігодзьдзяў, хутчэй за ўсё, гэта будзе вельмі небясьпечны вірус, але не вайна. Не ракеты, але мікробы. Адной з прычынаў зьяўляецца тое, што мы выдаткоўваем вялізарныя грошы на сродкі ядравага стрымліваньня. У той жа час мы недастаткова фінансуем захады прадухіленьня эпідэміяў. Мы не гатовыя да наступнае ўспышкі пандэміі!”

    Здавалася б, можа толькі выказаць захапленьне прадбачаньнем гэтага неардынарнага чалавека, але… Калектыўны прымітыўны сьветагляд пабачыў у гэтым пагрозу й спарадзіў ґлябальную тэорыю змовы. Сутнасьць яе палягае ў тым, што Біл Ґейтс нібыта датычны да стварэньня новага вірусу. Для таго, каб пад выглядам татальнае вакцынацыі зьдзейсьніць татальную чыпізацыю ўсяго насельніцтва. І адначасова адхіліць ад улады Трампа, Пуціна, Сі Дзіньпіня і каго там яшчэ.

    Я ўжо бачу, як хтосьці рагоча з гэтага, а хтосьці шматзначна ківае галавою…

    Тэорыя нарадзілася ў студзені 2020 году у асяродзьдзі правых амэрыканскіх актывістаў і за некалькі месяцаў ператварылася на лавіну артыкулаў, публікацыяў і камэнтароў у сацыяльных сетках. Неверагодныя тэорыі вырывалі мазґі як звычайным амэрыканцам, гэтак і паважным палітыкам і журналістам.

    “Ґлябалісты на працягу многіх гадоў марылі мець мажлівасьць у электронным фармаце адсочваць кожны крок амэрыканцаў. Гэтая крыза – ідэальны інструмант, каб яны змаглі гэта зьдзейсьніць”, “Я не зьбіраюся ўводзіць сабе вакцыну Біла Ґейтса”, “Пытаньне пра тое, ці не згуляў Біл Ґейтс пэўную ролю ў стварэньні й распаўсюджваньні каронавірусу, застаецца адкрытым для дэбатаў”, – гэта толькі некаторыя “пэрлы” з тысячаў і тысячаў, што належаць да пяра як вядомых, гэтак і звычайных амэрыканцаў.

    Нават Трамп не паленаваўся нахіліцца, падняць і кінуць камень у бок Біла.

    Куды ад усяго гэтага маразму бегчы выбітнаму чалавеку, які выдаткоўвае свае ж мільярды на СНІД, малярыю ды поліяміэліт, і які за гэта ж стаўся аб’ектам №1 у кансьпіралягічных тэорыях калектыўнага прымітыўнага сьветагляду?

    Сам Ґейтс, зь некаторымі ноткамі абразы ды іроніі так пракамэнтаваў гэта: “Я б сказаў, што сытуацыя выходзіць іранічнай, калі вядзецца пра чалавека, які робіць усё мажлівае, каб сьвет быў гатовы. І, як у маім выпадку, ён укладвае мільярды даляраў у інструманты барацьбы з інфэкцыйнымі захворваньнямі й насамрэч спрабуе разьвязаць праблему гэтых хваробаў ва ўсім сьвеце, у тым ліку і тых, што ёсьць прычынамі пандэміі. Але мы зараз у вар’яцкім становішчы, таму будзе шмат і вар’яцкіх чутак”.

    Калектыўная шызафрэнія косіць у мазґох усе рэшткі крытычнага ўспрыманьня й здаровага ґлузду. Хтосьці падпальвае вежы 5G паблізу Лёндана, як калісьці нехта спальваў вядзьмарак на вогнішчы. Хтосьці рве на сябе рэшткі валасоў і крычыць у жахлівых канвульсіях пра сусьветную змову, скіраваную на скасаваньне 75-годзьдзя “вялікай перамогі”. Хтосьці з паранаідальнай трывогай “бачыць” на вуліцах Эўропы жаўнераў NATO, якім ужо даўно адмыслова ўвялі вакцыну супроць вірусу. Страшныя імёны Сорас, Ґейтс кідаюць уначы ў халодны пот усіх “прасьветленых” адэптаў тэорыяў сусьветнае змовы.

    Шарыкавы, Швондэры й мадам Вяземскія рвуць прафэсараў Прэабражэнскіх і Бармэнталяў ва ўсіх куточках плянэты. Язва прымітывізму, якая называе сябе… “прасьветленымі”, праявілася ва ўсёй красе.

    Дзесьці іх можна зразумець: страх перад невядомым заўсёды прымушае мазґі выстаўляць бар’еры дзеля абароны псыхікі. Аднымі зь іх ёсьць адмаўленьне й неўспрыманьне рэчаіснасьці.

    Падчас новай эры інтэлектуальнай рэвалюцыі стае небясьпечна быць разумным. Рабатызацыя й аўтаматызацыя прамысловасьці й побыту, фантастычныя паводле аб’ёму й часу інфармацыйныя патокі, навуковыя вынаходніцтвы й дасьледаваньні зьмяняюць парадыґму соцыюму, выразна падзяляючы на тых, хто стварае й рэалізуе новыя інтэлектуальныя прадукты, і на тых, хто іх спажывае.

    Першых у разы меней. Далейшае разьвіцьцё цывілізацыі толькі паглыбіць гэты раскол. Праз тое, што сьвет не патрабавацьме такой вялікай колькасьці працоўнай сілы (бо аўтаматызацыя й робаты будуць выконваць бягучыя задачы значна лепей), стварэньнем і рэалізацыяй інтэлектуальна-тэхналягічнага зьместу будуць займацца тыя, хто паводле свайго патэнцыялу будзе здатны на гэта, а для ўсіх іншых застануцца хлеб і відовішчы.

    Гэта незваротнасьць будучага сьвету. Гэта плата за цывілізацыйнае разьвіцьцё.

    І ў сьвеце непазьбежнага паглыбленьня разлому між інтэлектуальна-ґенэравальнаю й спажывецкаю стратамі будуць нараджацца будучыя цывілізацыйныя канфлікты. Гісторыя зь Білам Ґейтсам – гэта такая першая ластаўка будучыні.

    Гэтыя канфлікты будуць мець розныя формы – ад “абмену ўсім паміж усімі” да нараджэньня новых нэаклясавых формаў барацьбы.

    А прырода гэтых канфліктаў – інтэлектуальны разрыў між двума стратамі, які з часам будзе павялічвацца.

    Як разьвязаць гэтыя выклікі – тэма асобнай размовы. Аднак разважаць пра гэта сьлед ужо сёньня. Бо адэпты ґлябалістычных змоваў у сваім калектыўным антыінтэлектуальным псыхозе здатныя прывесьці ў будучыні да ўлады такіх пачвараў, што сьвет проста здрыганецца ад апакаліптычнага жаху. І надыдзе эра “прасьветленага” калектыўнага “нішто”.

    P.S. Укладвайце рэсурсы ў адукацыю й разьвіцьцё вашых дзяцей. Бо гэта адзінае й самае каштоўнае ўкладаньне ў сьвет будучыні.

    Багдан Крывэнь

    Арыгінал публікацыі: Біжи, Білл, біжи: ера просвітленого колективного «ніщо».


    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Загалоўнае фота – express.co.uk, Getty Images

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Пазыцыя аўтараў публікацыў ў разьдзеле “Меркаваньне” не абавязкова адлюстроўвае пункт гледжаньня рэдакцыі. За падбор, дакладнасьць і тлумачэньне пададзенай ў гэтых публікацыях інфармацыі рэдакцыя адказнасьці не нясе.


    InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 6 гадоў.

    Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

    Tags: covid-19Біл Ґейтсінтэлектуальная рэвалюцыякансьпіралёгіякаронавірускаронавірусная хваробапандэміятэорыя змоваўэпідэмія

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    • “Больніцы сотнямі купляюць мяхі для трупаў” – журналісты ў Беларусі ўзьнялі трывогу

      2020-05-14 - 0 Comment
    • Эпідэміялягічная катастрофа COVID-19 у Беларусі: аналіз сытуацыі й прагноз разьвіцьця падзеяў

      2020-04-23 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.