• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    БПЛА «Фарпост» на Данбасе «псуе» імідж Расейскай Фэдэрацыі

    on 2016-07-06 | 0 Comment | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Вышэйшае вайскова-палітычнае кіраўніцтва Расейскай Фэдэрацыі на афіцыйным узроўні працягвае не вызнаваць сваю датычнасьць да пачатку вайны на Усходзе Украіны. Але бясспрэчныя факты ўдзелу кадравых расейскіх вайскоўцаў і наяўнасьць сучасных адзінак узбраеньня й вайсковай тэхнікі на Данбасе стала насычаюць доказавую базу для будучага міжнароднага трыбуналу. Таксама сталая фіксацыя фактаў агрэсіўных дзеяньняў РФ дэманструе недапушчальнасьць скасаваньня санкцыяў, але наадварот – зьяўляецца сыгналам неабходнасьці іхнага ўзмацненьня дзеля прымушэньня агрэсара да замірэньня.

    Запыт на «Фарпост»

    Іранічныя хэштэгі #ихтамнет і #куплено_в_военторге даўно сталіся масавымі сацыяльнымі мемами, якія характарызуюць цынічную хлусьню Крамля пра недатычнасьць да паставак вайсковых злачынцаў і зброі на ўкраінскі Данбас. Але наяўнасьць на Усходзе Украіны расейскай вайсковай тэхнікі выклікае заклапочанасьць ня толькі міжнароднай грамадзкасьці, але й нешматлікіх расейскіх актывістаў, якія сьмела задаюць  нязручныя пытаньні афіцыйным асобам Масквы. Адным з такіх актывістаў ёсьць Канстантын Селязьнёў, які літаральна «дастае» інстытуты ўлады РФ сваімі запытамі. Сам аўтар называе сваю барацьбу за праўду сьледчым экспэрымэнтам і дасьледаваньнем прававой сыстэмы Расеі. У шэрагу ягоных запытаў былі выкарыстаныя і матар’ялы міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm, таму нам досыць цікавы ягоны досьвед зьдзяйсьненьня гэтага экспэрымэнту.

    Большасць адказаў на ягоныя афіцыйныя запыты зьяўляюцца адпіскамі ў форме «гэта ня ёсьць  сфэраю нашае кампэтэнцыі» або «па-за нашай юрысдыкцыяй». Ня стаўся выключэньнем і запыт з просьбаю праверыць законнасьць дзеяньняў асобаў, якія эксплюатуюць БПЛА «Фарпост», і іхнае садзейнічаньне тэрарыстычнай дзейнасьці на тэрыторыі Данбаса.

    Нагадаем, што 20 траўня 2015 г. група спэцназу падразьдзяленьня палку “Дніпро-1” супольна з сілавікамі цэнтру спэцыяльных апэрацыяў зьбіла бесьпілётны лятальны апарат «Фарпост» з завадзкім нумарам 923. Расейскі бесьпілётнік зьдзяйсьняў выведку непадалёк населенага пункту Вадзяное. Менавіта праз наяўнасьць заводзкага нумару атрымалася выявіць, дзе ён выраблены, бо БПЛА з такім жа нумарам 923 у 2013 годзе быў зафіксаваны на тэрыторыі ААТ “Уральскі завод грамадзянскае авіяцыі” (падрабязна пра гэта чытайце ў расьледаваньні InformNapalm: «БПЛА «Фарпост» зьбіты на Данбасе: знойдзены сьлед расейскіх вайсковых частак»).

    Dnepr1

    Нязграбныя адказы на “нязручныя пытаньні” ад Мінабароны РФ

    Адказ начальніцы аддзелу працы з паведамленьнямі грамадзянаў МА РФ аб’яднанага стратэгічнага камандаваньня Паўднёвае вайсковае акругі Валерыі Палавінкінай на запыт Канстантына Селязьнёва пра БПЛА «Фарпост» выклікае адно што ўсмешку.

    Половинкина1

    У афіцыйным лексыконе стратэгічнага камандаваньня Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ зьявіўся новы выраз: «інфармацыйны ўкід СБУ з мэтай дыскрэдытацыі іміджу Расейскай Фэдэрацыі».
    Паводле лёгікі Міністэрства абароны РФ, Служба бясьпекі Украіны зьдзесьніла цэлую спэцапэрацыю, падчас якой падкінула ў 2013 годзе на Уральскі завод бесьпілётнік «Фарпост», які затым быў зьбіты ў траўні 2015 году ўжо на ўкраінскім Данбасе.

    Форпост

    Супольнасьць InformNapalm вярнулася да тэмы БПЛА «Фарпост» ня толькі праз запыт расейскага актывіста. Нядаўна тэма выкарыстаньня бесьпілётнікаў арміяй РФ у вайне на Усходзе Украіны разгарэлася з новай сілаю дзякуючы паведамленьню карыстальніка @slozhny у сацыяльным сеціве “Твітэр”. Былі атрыманы дадзеныя, што «Фарпост» быў апазнаны на абноўленых спадарожнікавых здымках Google Earth у жніўні 2014 году падчас вырашальных баёў за Саўр-Магілу. Каардынаты палёту БПЛА «Фарпост» 15 жніўня 2014 году 47°52’58.8″N 38°41’38.4″E.

    113615395_508978735962821_8809852825677836700_n

    Цікава, як вайсковае камандаваньне ПВА ЗС РФ гэтым разам пазначыць свой чарговы пракол?

    Расея не вызнае прысутнасьць сваіх кадравых вайскоўцаў, сучасных адзінак узбраеньня й тэхнікі на тэрыторыі Данбаса, наяўнасьць забітых і палонных расейскіх жаўнераў у выніку баявых дзеяньняў ва Украіне, а таксама іншыя бясспрэчныя факты ўварваньня ў суседнюю краіну.
    Расейская Фэдэрацыя, якая дагэтуль сур’ёзна не пакараная за анэксію Крыма і распальваньне вайны практычна ў цэнтры Эўропы, адчувае сваю беспакаранасьць і працягвае зьдзяйсьняць агрэсіўную палітыку паўзучай вайсковай інтэрвэнцыі, што вымагае неадкладных захадаў міжнароднае супольнасьці, узмацненьня санкцыйнага ціску і ажыцьцяўленьня неабходнай дапамогі Украінскаму народу дзеля абароны ягоных правоў і выкананьня гарантыяў тэрытарыяльнай цэласьці, замацаванай некалькімі міжнароднымі дамовамі.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтавала валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Victory Krm.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

     (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    donate

    Tags: БПЛАрасейскі сілы ўварваньня

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    • Непадалёк лініі фронту зьбіты расейскі вайсковы БпЛА «Гранат-1» з комплексу «Наводчик-2» (ФОТА)

      2020-11-30 - 0 Comment
    • Зафіксаванае ўварваньне расейскай вайсковай тэхнікі на тэрыторыю Украіны (фота з БпЛА)

      2020-06-23 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.