• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Непадалёк лініі фронту зьбіты расейскі вайсковы БпЛА «Гранат-1» з комплексу «Наводчик-2» (ФОТА)

    on 2020-11-30 | 0 Comment | Відэа | Галоўнае | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • by
    • cz
    • ua
    • tr
    • en
    • lt
    • bg
    • az
    • sv
    • kr
    • no
    • dk
    • at

    29 лістапада 2020 году ў зоне правядзеньня Апэрацыі аб’яднаных сілаў на Данбасе быў зьбіты расейскі вайсковы БпЛА «Гранат-1», які ўваходзіць у склад найноўшага расейскага комплексу «Наводчик-2». Пра гэта паведаміла прэс-служба ААС на сваёй афіцыйнай старонцы ў Facebook і прадэманстравала фатаздымкі зьбітага БпЛА.

    Гранат-1Гранат-1

    Відэа зь зьбітага БпЛА

    Комплекс «Наводчик-2»

    Нагадаем, што міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm апублікавала эксклюзіўныя фатаздымкі й дадатковыя факты пра станцыю кіраваньня найноўшага расейскага комплексу «Наводчик-2», інфармацыя пра якую ўпершыню патрапіла ў афіцыйныя справаздачы Спэцыяльнай маніторынґавай місіі (СММ) АБСЭ 14 лістапада 2020 году. Комплекс быў зафіксаваны ў Луганскай вобласьці, за 12 км ад лініі баявых дзеяньняў у мясцовасьці з каардынатамі: 48°31’40.2″N 39°24’01.6″E.

    БпЛА «Гранат-1»

    У 2015 годзе InformNapalm таксама зафіксаваў выкарыстаньне БпЛА «Гранат-1» ды «Гранат-2» падразьдзяленьнямі расейскіх тэрарыстычных сілаў на Данбасе. Застасаваньне гэтых тыпаў расейскіх вайсковых БпЛА было раскрытае ў відэакадрах у сюжэце прапаґандыстаў каналу «Новороссия ТВ». Вядома, што вайскоўцы Збройных сілаў (ЗС) РФ выкарыстоўвалі гэтыя БпЛА падчас баявых дзеяньняў ля Дэбальцава ў лютым 2015 году.

    Паводле афіцыйных дадзеных, 2 красавіка 2017 году ў раёне Сьветладарскай дугі таксама быў выяўлены зьбіты расейскі бесьпілётнік «Гранат-1». Дэталі апарату мелі маркаваньне ФСБ РФ.

    Даведка

    «Гранат-1» – бесьпілётны лятальны апарат малой далёкасьці (да 10 км), збудаваны паводле схемы «лятучае крыло». Прызначаны для зьдзяйсьненьня паветранае выведкі аб’ектаў супраціўніка ў інтарэсах падразьдзяленьняў ЗС РФ і наданьня дадзеных для навядзеньня ўдарных (агнявых) сродкаў. Карысная нагрузка ўключае лічбавы фотаздымач і паваротны відэамодуль з каляровай відэакамэрай. Спосаб старту: з рук. Бесьпілётнік здатны рабіць фота-, відэа- й цеплафіксацыю. Перадача інфармацыі адбываецца празь лічбавы канал сувязі. БпЛА зьяўляецца часткай сучаснага расейскага комплексу «Наводчик-2».

    Нагадаем, што разнастайныя сучасныя расейскія сыстэмы БпЛА й сродкі РЭБ досыць часта стаюць аб’ектамі OSINT-дасьледаваньняў міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm і справаздачаў СММ АБСЭ на Данбасе. Яны зьяўляюцца наўпроставымі й бясспрэчнымі доказамі ваеннай аґрэсіі РФ супроць Украіны. Станам на 2020 год зафіксаваныя факты выкарыстаньня больш чымся 8 розных тыпаў расейскіх вайсковых БпЛА на Данбасе, у прыватнасьці: «Гранат-1», «Гранат-2», «Гранат-4», «Фарпост», «Арлан-10», «Элерон-ЗСВ», «Тахіён» і «Застава».


    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


    InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 6 гадоў.

    Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

    Tags: «Арлан-10»«Наводчик-2»«Тахіён»«Элерон-ЗСВ»SMM OSCEбесьпілётны лятальны апаратБПЛАГранат-1Гранат-2Гранат-4ЗаставаСММ АБСЭФарпост

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

      2021-02-26 - 0 Comment
    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    • Новыя расейскія ракетныя сыстэмы залпавага вагню 2В26 «Град» на Данбасе (ФОТА)

      2020-12-16 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.