• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Чарговы гібрыдны шахтар 17-ай АМСБр

    on 2016-02-11 | 0 Comment | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • ua
    • en
    • bg

    Вось ужо амаль два гады афіцыйны Крэмль нахабна і з зайздроснай упартасьцю працягвае не вызнаваць той факт, што расейскае войска ўдзельнічае ў баявых дзеяньнях на тэрыторыі Украіны. Дапамагаюць хлусьлівым расейскім уладам – тысячы ідэйных зьвястуноў з лёзунгамі: «кадравай расейскай арміі ва Украіне не было», «дакажыце», «вы ўсё хлусіце» і г.д. Тым ня менш, факты па-ранейшаму сьведчаць пра тое, што ў горан вайны кідаліся найбольш баяздольныя часткі ЗС РФ у складзе асобных БТГ.

    Гэтым разам «засьвяціўся» чарговы ўдзельнік неабвешчанае гібрыднае вайны, кантрактнік, малодшы сяржант ЗС РФ Сяргей Белазораў, родам з Жалезнаводзка, 12.12.1991 г.н., пазыўны «Белы». Кантактны маб. тэл.: 8-961-497-54-50.

    У 2012-2013 гг. гэты пэрсанаж служыў у в/ч 6762 (УВ МУС РФ, «Эдэльвайс»), а да гэтага, яшчэ раней – у в/ч 74814 (г. Будзёнаўск), затым у в/ч 31853 (г. Краснадар).

    На момант уварваньня іхнага падразьдзяленьня ва Украіну (жнівень-верасень 2014 г.) Белазораў быў вайскоўцам 17 АМСБр, ПВА (в/ч 65384, Шалі, Чачэнія). Пра гэта сьведчаць:
    – ягоны спэцыфічны нарукаўны знак на форме: (http://archive.is/DzAVH, аналягічнае фота ў ОК: http://archive.is/ECfWo);

    – тэхніка з тактычнымі знакамі (http://archive.is/FEUW5, http://archive.is/uVzLN);

    – сьпіс сяброў, подпіс на галоўнай старонцы ў ОК «…-Шалі-…», шмат фота з «краявідамі» Чачэніі (музэй Кадырава: http://archive.is/x3yNS) і іншыя моманты.

    Selection_050

     

    Selection_052

    Напачатку жніўня 2014 г. Белазораў спачатку апынуўся «на вышкалах» на Кузьмінскім палігоне ў Растоўскае вобл., дзе яны апэратыўна рыхтаваліся да прарыву празь мяжу: http://archive.is/avypU, http://archive.is/MXx1W, http://archive.is/CecQE.

    Selection_055Selection_054Selection_053

    Геатэг фатаздымку з профілю “VK”, які ёсьць прывязкаю да мясцовасьці, таксама сьведчыць пра гэта: http://archive.is/52biM.

    Selection_056

    У гэтым выпадку асабліва красамоўнымі ёсьць «фокусы з пераапрананьнем» у форму нестатутнага ўзору без знакаў адрозненьня, з знакамітымі белымі ідэнтыфікацыйнымі павязкамі «свой». Апроч гэтага фатаздымак мае геатэг «Растоўская вобл.»: http://archive.is/IuaUO. Анялагічнае фота ў ОК: http://archive.is/77vka.

    Selection_057Пасьля «мімікрыі» і пераходу мяжы гэтай БТГ, мы можам пабачыць у фатаздымках расейскага тэрарыста Белазорава наступнае:

    – спаленыя і разбураныя ўкраінскія хаты (http://archive.is/m1uye, http://archive.is/MEOXA, http://archive.is/NHtYh):

    Selection_060Selection_059Selection_058– або згарэлую бронетэхніку (http://archive.is/p9tAj, http://archive.is/CX8MZ):

    Selection_062Selection_061Няма аніякіх сумневаў, што гэта менавіта тэрыторыя Украіны. Усе фатаздымкі маюць даты канца 2014 г. Белазораў яшчэ й сфатаграфаваўся з усьмешкаю на тле ўкраінскае хаты ў той самай “растоўскай» нестатутнай форме (http://archive.is/D0NNG).

    Selection_064

    Гэтаксама красамоўным ёсьць фатаздымак гэтага тэрарыста з Расеі ў акопе, зноў зь белымі вузкімі павязкамі, які суправаджаецца камэнтаром (пакідаем у арыгінале): “Не чего, это знак отличия” (http://archive.is/gsNpI).
    Selection_065Каб загадкавая расейская «ватная» душа зразумела, дамо для яе аналёгію: гэта насамрэч тое ж самае, калі і немцы ў 1941 г. уварваліся ў СССР і з усьмешкамі фатаграфавалі падпаленыя хаты, зьнішчаную тэхніку ці сябе любімых на тле разбурэньняў. Усё абсалютна ідэнтычнае. Праўда, у адрозненьне ад сучасных расейцаў, немцы хаця б не саромеліся сваёй арміі і насілі знакі адрозненьня.

    Нарэшце, яшчэ адзін момант – у лясочку зафіксаваны нейкі невялікі лягер акупантаў, верасень 2014 г. (http://archive.is/LjqSx, http://archive.is/ZaK5U, http://archive.is/0dp6B, http://archive.is/OrpUC) :

    Selection_069Selection_068Selection_067Selection_066Пасьля ўдзелу ў баявых дзеяньнях Белазораў знаходзіўся ў складзе 17 АМСБр, як мінімум, да лютага 2015 г. (відавочна меў 3-гадовы кантракт) (http://archive.is/4n39n).

    Selection_070Затым была невялікая паўза на «грамадзянцы» і вось ужо з траўня 2015 г. у профілі малодшага сяржанта зьявіліся некалькі фота, у якіх ён зафіксаваны ў форме ГРУ з традыцыйнай чырвоным гвазьдзіком і якарам (?) у цэнтры (http://archive.is/lnnoP або тут: http://archive.is/bGHee):

    Selection_072Selection_071

    Меркавана, гэта Крым, адзін з так званых марскіх выведвальных пунктаў ГРУ. Зьвярніце ўвагу, што кожнага разу Белазораў фігуруе ў фатаздымках з чужым прозьвішчам на нашыўцы-ліпучцы, якая мацуецца да формы («Вязаўцаў», «Бутэнка» і г.д.). Гэта ёсьць чарговым пацьверджаньнем таго факту, што малодшы сяржант зьяўляецца прафэсыйным вайскоўцам ЗС РФ зь вялікім досьведам службы. Характэрна, што гэты злачынец доўга не затрымліваецца ні ў адным з падразьдзяленьняў і даволі часта вымушаны мяняць свае мейсца службы.

    Вось такі ён – чарговы «мясцовы шахтар» і ўдзельнік «грамадзянскае» вайны ва Украіне. Таксама зазначым, што гэта далёка ня першы выпадак, калі тэрарысты з 17 АМСБр былі «засьвечаныя» ва Украіне. У якасьці завяршальнай рысы артыкулу – фота з альбому Белазорава, у якім зафіксаваны вядомы помнік ваякам з 17 АМСБр, пераважная большасьць зь якіх загінулі акурат у жніўні 2014 году падчас «загадкавых абставінаў» (https://archive.is/2h3vP).

    Selection_073Агульныя архівы тэрарыста:

    профіль “ОК”:

    – галоўны: http://archive.is/22F4k

    – таварышы ў службе: http://archive.is/47Z5I

    – фотаальбом: http://archive.is/uLku4

    профіль “VK”:

    – галоўны: http://archive.is/V9cBh

    – кантакты: https://archive.is/vxGNL

    – фотаальбом: http://archive.is/8fY7N

    Нагадаем, што 17-ая АМСБр ужо неаднойчы была зафіксаваная ва Украіне:

    • САУ «Мста-С» 17-й АМСБр пад Наваазоўскам (відэа)
    • Афіцэр 17-й АМСБр ЗС РФ узнагароджаны ордэнам Мужнасьці за вайну на Данбасе
    • Фотасьведчаньне: 17-я АМСБр на Данбасе, лета 2014 году
    • «Танкіст» – расейскі афіцэр 17-й АМСБр, удзельнік летніх баёў на Данбасе
    • 17-я АМСБр ПВА ва Украіне

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве і выпальвайце акупантаў разам з InformNapalm!

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.