Галоўнае ўпраўленьне выведкі Украіны паведаміла, што 22 жніўня 2016 г. падчас працы камісіі штаба 2-га АК «ЛНР» у вызначэньні прычынаў раскрыцьця рэальных прозьвішчаў кадравых вайскоўцаў ЗС РФ, якія выконваюць заданьні на камандных пасадах у так званым “6-м асобным мотастралковым палку” г. Стаханава, намесьнік камандыра палку падпалкоўнік Станіслаў Яршоў (пазыўны «Клён») пагражаў начальніку штаба корпусу падарваць сябе гранатаю, у выніку быў прымусова раззброены й накіраваны для псыхіятрычнага дасьледаваньня ў вайсковы шпіталь у Растове-на-Доне.
Нагадаем, што да несьмяротнай ліквідацыі падпалкоўніка ЗС РФ і ягонага адхіленьня з каманднае пасады спрычынілася публікацыя InformNapalm «Падпалкоўнік 247-га палка ПДВ ЗС РФ камандуе тэрарыстамі «ЛНР» (аўдыёперахоп)»».
19 жніўня 2016 г. на падставе запісаў тэлефонных перамоваў і матар’ялаў, якія перадалі InformNapalm з правам экслюзыўнае публікацыі супрацоўнікі СБУ, было апублікаванае расьледаваньне, у якім пададзеная інфармацыя пра высокапастаўленага расейскага афіцэра – падпалкоўніка ЗС РФ Станіслава Яршова, прыкамандыраванага на пасаду намесьніка камандыра так званага «6-га асобнага мотастралковага казачага палка імя Платава 2-га АК «ЛНР»» (акупацыйных войскаў РФ). Было вызначанае, што раней падпалкоўнік Яршоў быў камандырам 2-га батальёну 247-га дэсантна-штурмавога палку ПДВ (в/ч 54801, Стаўрапаль), а падчас дадатковай выведкі сацыяльных старонак валянтэры InformNapalm сабралі й асабістыя дадзеныя ўсіх чальцоў сям’і расейскага вайсковага злачынца.
У сваіх тэлефонных перамовах зь сябрамі падпалкоўнік Яршоў шматкроць нецэнзурна выказаў сваю пагарду да калябарацыяністаў, якімі ён камандаваў. З аудыёперахопу можна даведацца пра стаўленьне расейскага камандаваньня да мясцовых жыхароў Луганскае вобласьці, росквіт марадзёрства, забойствы і нават пра баявыя і побытавыя страты ЗС РФ на Данбасе, пры гэтым рэплікі Яршова прыдатныя да асобнага цытаваньня.
Гэта адзін з прыкладаў пасьпяховай і эфэктыўнай апэрацыі, зьдзейсьненай дзякуючы асабістай ініцыятыве маладых афіцэраў сілавых структураў супольна з валянтэрамі InformNapalm.
Былі і іншыя прыклады. Роўна год таму, у жніўні 2015 году, у выніку ўзаемадзеяньня на гарызантальным узроўні з афіцэрамі спэцназу былі атрыманыя ўнікальныя відэакадры допыту камандыра «1-га батальёну 7-й брыгады «ДНР»» баявіка Андрэя Казырэнкі (пазыўны “Козыр”). Нефармальны падыход надае мажлівасьць эфэктыўна выкарыстоўваць інфармацыйны патэнцыял падобных інцыдэнтаў.
Пасьля актыўнага пашырэньня інтэрвію з палонным «Козырам», маральна-псыхалягічны стан ягонай брыгады быў істотна падарваны, і, паводле паведамленьня расейскага прапагандыста і тэрарблёгера Аляксандра Жучкоўскага, неўзабаве 7-я брыгада баявікоў была расфармаваная.
Гэтыя і шматлікія іншыя прыклады нефармальнага й ініцыятыўнага падыходу ўкраінскіх валянтэраў, а таксама афіцэраў сярэдняга зьвяна з розных сілавых структураў дэманструюць, што транспарэнтнасьць і апэратыўнасьць ў інфармацыйным асьвятленьні гэтай вайны маюць вялікае значэньне дзеля дасягненьня лякальнае й глябальнае перамогі, у тым ліку несьмяротнымі спосабамі.
У адрозненьне ад Расейскай Фэдэрацыі, якая вядзе інфармацыйную вайну бруднымі мэтодамі, выкарыстоўвае хлусьню, тэрор і прапаганду, Украіна мае абапірацца на праўду, бо гэта самая магутная зброя, якая знаходзіцца на ейным баку.
Але праўду трэба ўмець выкарыстоўваць. Яна не зьяўляецца зброяй пасыўнае барацьбы, трэба апэратыўна й эфэктыўна дастаўляць яе да адрэсата. Забюракратызаванасьць і саўковае мысьленьне старой ўкраінскай эліты сілавікоў маюць саступіць дарогу энэргіі маладых афіцэраў, здольных думаць нелінейна і прымаць ініцыятыўныя рашэньні.
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа