• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    “Дэсэптыконы” з СПА РФ на Данбасе. Хто зьбіваў украінскую авіяцыю

    on 2015-06-09 | 2 Comments | Актуальна | Дасье | Навіны | Факты ўварваньня
    • ru
    • fr
    • de
    • es
    • by
    • ua
    • pl
    • en
    • bg

    Паводле паведамленьня “Інфармацыйнага Супраціва” ад 05.06.2015 г., на ангельскамоўным канале WorldConflictFilms 04.06.2015 г. было апублікаванае відэа з ўкраінскага вайсковага гэлікоптэру, які быў зьбіты на Данбасе ў жніўні 2014 году. Відэа сфільмаванае з кабіны пілёта гэлікоптэру і фіксуе момант ягонага крушэньня. Праз аналіз ландшафту, пары году і бачнай частцы кабіны гэлікоптэру можна выявіць, што гэта гэлікоптэр Мі-24 Збройных сілаў Украіны, які “баявікі” зьбілі 20 жніўня мінулага году ля Георгіеўкі Лутугінскага раёну Луганскае вобласьці. Тады ў выніку абстрэлу загінулі два пілёты: капітан ЗСУ – Антон Радзівонаў і маёр – Алег Бірук. Іхныя целы адразу ж былі эвакуяваныя.
    Гэтаксама інфармацыя пра крушэньне гэтага гэлікоптэру ёсьць на старонцы Facebook валантэра Георгія Тукі з 21 жнiўня 2014 г., у якой ёсьць наступнае: “20.08 – Мі-24 Экіпаж Н.Калінаў, збіты на вышыні 6 мэтраў. Борт разарваўся ў паветры. ПЗРК на такой вышыні не працуе і празь яго борт разарвацца ня можа (заўвага: аўтар посту меў на ўвазе стацыянарны ЗРК). Цалкам мажліва, зьбілі зь нейкага пераноснага ракетнага комплексу наўпроставай наводкай. Зьбілі граматна. У начальства была інфармацыя пра тое, што ў тым раёне зьявіліся зялёныя чалавечкі.”

    11304426_1460116987634107_1627348130_n

    У выніку OSINT-выведкі быў выяўлены адзін з такіх “навароскіх” “ПВОшнікаў” (рас.) – сяржант-зэнітчык 205-й асобнай матастралковай брыгады (в/ч 74814, Будзёнаўск, Стаўрапольскі край) 49-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ Палканаў Сяргей Валянтынавіч (https://vk.com/id271294630, архіў https://archive.is/QsK2Z). Праз дасьледаваньне ягоных сяброўскіх кантактаў, атрымалася выявіць, што станам на пачатак жніўня 2014 году Палканаў знаходзіўся на вучэньнях на вайсковым палігоне Ашулук (Астраханская вобласьць) у складзе зэнітнага падразьдзяленьня 205-й матастралковай брыгады.

    10168980_1460116980967441_143420710_n 11289931_1460117007634105_221982952_n 9 shevron PVO 5.10.2014

    Па ўсім відаць, менавіта адтуль ён і быў выпраўлены ў камандыроўку ва Украіну, пра што сьведчаць паведамленьні ў сацсетках з старонкі актывіста Andrey Kalikh, у якім адзначаецца: “27 жніўня 2014 году на палігоне Ашулук камандыр 205 брыгады в/ч 74814 генэрал-маёр Данскіх Юры Уладзімеравіч абвясьціў перад шыхтом, што кантрактнікі маюць выправіцца ў камандыроўку на палігон у Растоўскую вобласьць. Пасьля гэтага сказаў, хто не жадае ехаць у камандыроўку – выйсьці з шыхту. Каля 50 чалавек выйшлі з шыхту. З вуснаў генэрала ў іхны бок паляцела лаянка, зьнявага і наўпроставыя пагрозы: “Я зараз выклічу прадстаўнікоў ФСБ, вайсковай пракуратуры!”

    11328833_1460117010967438_1933301035_n

    Заўвага: Паводле наяўных дадзеных, увесну-улетку 2014 году на палігонах Ашулук, Знамянскі (Астраханская вобласьць) і Прудбой (Валгаградзкая вобл.) была адзначаная канцэнтрацыя некалькіх батальёна-тактычных групаў з складу вайсковых частак Паўднёвае вайсковае акругі, у тым ліку – 205-й МСБр (в/ч 74814, Будзёнаўск, Стаўрапольскі край), 19-й МСБр (в/ч 20634, Уладзікаўказ, Паўночная Асэтыя), 7-й вайсковай базы (в/ч 09332, акупаваная Абхазыя, Грузыя) – якія перад адпраўкай у т.з. “украінскую камандыроўку” праходзілі інтэнсыўную баявую падрыхтоўку.

    У фатаальбоме Палканава ёсьць шэраг здымкаў, якія сьведчаць пра ягоную прыналежнасьць да расейска-тэрарыстычных войскаў – ужо звыклыя для нас фатаздымкі на дзяржаўнай мяжы Украіны з РФ на тле памежнай таблічкі, таксама на тле бранеаўтамабіляў “Тыгр” без нумарных знакаў, у нестатутнай форме зь белымі апазнавальнымі павязкамі баявіка “Наваросіі”.

    10 hranica abra 5.10.2014 11 tigr 2 5.10.2014

    Тое, што асноўнай задачай камандыраванага на Данбас Палканава было супрацьпаветранае забесьпячэньне расейска-сэпаратысцкіх сілаў з выкарыстаньнем пераносных зэнітна-ракетных комплексаў (ПЗРК “Игла” (рас.))», сьведчыць шэраг фатаздымкаў.

    6 strela na fone shahti 21.11.14 5 strela v zdanii 21.11.14

    Пасля апубликавання артыкула чытачы таксама  ідэнтыфікавалі меркаваную прывязку да мясцовасці вышэйпрыведзеных фатаграфій з ПЗРК. Па папярэдніх дадзеных фота зроблена ў былой частцы ГА паміж Макееўкай і Данецкам (каардынаты 48.002345, 37.944311), тэрыторыя часткі ГА на чайкінскім павароце. Дадзеныя ўдакладняюцца.

     

    11355365_10204386299952651_997630442_n

    Ня менш цікавыя і іншыя фатаздымкі з камандыроўкі Палканава, напрыклад з аўтамабілем Mitsubishi L200, якім гэтак жа выхваляўся Павал Губараў 03.09.2014 г., глядзіце захаваную копію відэа ў спасылцы.

    Арыгінал відэа http://krasview.ru/video/522990-pulemet_Utes_opolcheniya.
    Характэрнае адрозьненьне гэтага аўтамабіля – усталяваны самаробны станок да буйнакалібернага кулямёту “Утес” (рас.) і сядзеньня ў кузаве.

    12 Pikap 3.10.2014 2 mitc

    Ну і як жа ж без заахвочваньня сяржанта Палканава за ўдзел у баявых дзеяньнях супроць Украіны? Гэтак у сьнежні 2014 г. яму быў выдадзены мэдаль міністэрства абароны РФ “За баявыя заслугі” з  подпісам таго самага генэрал-маёру Данскіх, які прымусова выпраўляў вайскоўцаў у камандыроўку.

    3 medal 13.05.2015 - Copy 2 oktybrski 13.03.15

     

    Нагадаем, што за час канфлікту на Данбасе ЗСУ страцілі 1 лятак Ан-26, 1 Ан-30, 1 Іл-76, 6 Су-25, 2 МіГ-29, 1 Су-24, 5 гэлікоптэраў Мі-24 і 5 Мі-8.

    Гэта ня першы доказавы факт “украінскай камандыроўкі” расейскіх вайскоўцаў з 205-й МСБр. Яшчэ ў сакавіку гэтага году “ІнформНапалм” прадставіў матар’ял ад блогера-дасьледчыка “stabilizec“, які прасачыў баявы шлях вайскоўцаў 205-й асобнай матастралковай брыгады 49-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ ад Стаўрапалю да Данбаса – “Расейскія “апалчэнцы”-кантрактнікі 205-й МСБ ва Украіне“.

    Аўтар: krmvictory.

    (с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайта InformNapalm, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу спасылка на наш праэкт абавязковая.

    Пераклад Дзяніса Івашына і Кацярыны Катэнка

    P.S: Таймер уключаны 08.06.15 а 13:00. Неўзабаве старонка нашага “героя” будзе выдаленая ФСБ-чысьцільшчыкамі. Але, хацелася б нагадаць ім, што яны спазьніліся, усё гэта ўжо патрапіла ў анлайн-архіў у “Чысьцец” “Міратворца” (https://psb4ukr.org/criminal/polkanov-sergej-valentinovich/) і ня толькі туды. Профіль https://vk.com/id271294630, архіў: https://archive.is/QsK2Z.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    2 Responses to ““Дэсэптыконы” з СПА РФ на Данбасе. Хто зьбіваў украінскую авіяцыю”

    1. 2015-06-10

      Як Павал Губараў засьвяціў 18-ю гв. амсбр ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] […]

    2. 2015-10-20

      Тры камандыроўкі на Данбас з 18-й АМСБр РФ: Cherchez la femme - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] кулямётам “Уцёс”, які ў нашых матар’ялах фігураваў і раней, у тым ліку ў ліпеньскім матар’яле 2015 году “Як […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.