• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Хімічная атака ў Сірыі: чаму Расея не дала Радзе Бясьпекі ААН ухваліць рэзалюцыю

on 2017-04-07 | 0 Comment | Навіны | Падзеі | Сірыя Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • cz
  • ua
  • pl
  • en
  • bg

Раніцой 4 красавіка 2017 году Паветрана-касьмічныя сілы (ПКС) РФ і авіяцыя Башара Асада зьдзейсьнілі авіяўдар па гораду Хан Шайхун у цэнтральнай частцы Сірыі. На горад былі скінутыя бомбы з баявым атрутным рэчывам – зарынам. У выніку хімічнае атакі загінулі больш за 100 мірных жыхароў, больш за 500 былі атручаныя. Выкарыстаньне зарыну было пацьверджанае Усясьветнай Арганізацыяй Аховы Здароўя.

Мінабароны РФ у адказ на абвінавачваньні ва ўдзеле ў хімічнай атацы зрабіла заяву, у якой паспрабавала аспрэчыць свае дачыненьне да газавай атакі. Рэжым Асада таксама не вызнае свой удзел у злачынстве.

Але нават падчас павярхоўнага разгляду пазыцыя РФ не вытрымлівае крытыкі й досыць лёгка зьняпраўджваецца і да абвінавачваньня ў выкарыстаньні хімічнае зброі сьлед таксама дадаць абвінавачваньне ў паклёпе.

Дарэчы, расейскія прадстаўнікі вайсковага ведамства й дыпляматы ўжо неаднойчы былі выкрытыя праз хлусьню адносна пытаньняў сваіх вайсковых злачынстваў ня толькі на Данбасе, але й у Сірыі.

Чытайце таксама: InformNapalm адказвае МЗС Расеі: ёсьць падставы для вайсковага трыбуналу (доказы)

Пазыцыя Расеі (тут і далей пакідаем у арыгінале):

«По данным российских средств объективного контроля воздушного пространства, вчера в период с 11.30 до 12.30 местного времени сирийская авиация нанесла удар в районе восточной окраины населенного пункта Хан Шейхун по крупному складу боеприпасов террористов и скоплению военной техники. На территории этого склада находились цеха по производству фугасов, начиняемых отравляющими веществами. С этого крупнейшего арсенала боеприпасы с химоружием доставлялись боевиками на территорию Ирака. Их применение террористами было неоднократно доказано как международными организациями, так и официальными властями этой страны», – вядзецца ў паведамленьні афіцыйнага прадстаўніка МА РФ Ігара Канашанкава.

Але газавая атака адбылася не ў прамежку з 11.30 да 12.30 паводле мясцовага часу, але на некалькі гадзінаў раней. На сьвітанку. Аніякага складу боепрыпасаў, тым больш хімічных – не было і не магло быць – бо Хан Шайхун зьяўляецца адным з гарадоў, вызваленых паўстанцамі ад войскаў рэжыму Асада толькі нядаўна. Таксама не выпадае казаць пра мажлівае перакідваньне хімзброі ў Ірак з боку ІДІЛ: па-першае ўсе мясцовыя групоўкі паўстанцаў варагуюць зь ІДІЛ, а па-другое – яны аддзеленыя ад ІДІЛ тэрыторыямі пад кантролем асадаўскага рэжыму і праасадаўскіх курдзкіх фармаваньняў. Затое хімікаты цалкам маглі патрапіць у рукі ІДІЛ у той жа Пальміры, у якой знаходзіцца адзін з 5 заводаў, пабудаваных Расеяй у Сірыі для вытворчасьці баявых атрутных рэчываў. Менавіта факты выкарыстаньня ІДІЛ хімічнае зброі супроць ірацкай арміі, вайскоўцаў кааліцыі і сірыйскіх паўстанцаў былі задакумантаваныя міжнароднымі інспэктарамі (1, 2, 3, 4).

І яшчэ адна важная дэталь: ані супроць сілаў рэжыму Асада, ані супроць расейскіх вайскоўцаў хімічная зброя за ўсе 6 гадоў вайны ў Сірыі ніводнага разу не была выкарыстаная.

Чытаем далей тлумачэньне Мінабароны РФ:

«Эти боеприпасы использовались боевиками в сирийском Алеппо, их применение было зафиксировано в конце прошлого года российскими военными специалистами. Симптомы пострадавших в Хан Шейхуне, судя по кадрам из соцсетей, совпадают с теми, которые наблюдались осенью прошлого года у жителей Алеппо. Тогда все факты применения химоружия в Сирии вместе с пробами грунта были запротоколированы и переданы в ОЗХО. Однако ОЗХО, получившая все материалы и пробы, доказывающие применение террористами отравляющих веществ в Сирии, до сих пор их изучает», – зазначыў Канашанкаў.

Паноўна хлусьня. Факты выкарыстаньня хімічнае зброі ў Алепа сапраўды былі, але гэта было выкарыстаньне газу хлору акурат асадаўскай арміяй супроць паўстанцаў, але не наадварот. Усе словы расейскіх прадстаўнікоў з гэтае нагоды разьлічаныя перадусім на гледачоў расейскае тэлевізіі і супярэчаць афіцыйным доказам.

Чытайце таксама: Хімічная пагроза ў Алепа – інсцэнаваньне РФ дзеля адцягненьня ўвагі

Па-першае: для таго, каб выкарыстаць хімічную зброю, яе трэба сьпярша мець. Ейная наяўнасьць у паўстанцаў ніколі не была зафіксаваная. Затое хімзброю мае Асад і Расея.

Па-другое: маюць быць сродкі дастаўкі хімікатаў да цэлі: лятакі, гэлікоптэры, ракеты, спэцыяльныя бомбы й знарады. Усё гэта мае Расея і рэжым Асада, але ніколі не было зафіксаванае ў паўстанцаў.

Па-трэйцяе: вялікую ролю мае наяўнасьць адмыслоўцаў што да хімічнай зброі. Іх мае Асад і Расея, але ня маюць паўстанцы.

Хімічную зброю Сірыі ўпершыню перадаў СССР, Сірыя яе не вырабляла. Да 1993 году СССР і потым РФ пабудавалі ў Сірыі 5 заводаў для вытворчасьці баявых атрутных рэчываў у гарадох: Дамаск, Сафіра, Пальміра, Хомс і Тартус.

Датычнасьць Расеі да жахлівай хімічнай атакі ў Хан Шайхуне пацьверджаная шэрагам фактаў. Напярэдадні атакі расейскія ПКС зьдзейсьнілі авіяўдары па некалькіх шпіталях непадалёк Хан Шайхуна. Пасьля газавай атакі расейскія ПКС зьдзейсьнілі ўдары па шпіталі ў Хан Шайхуне, у які прывезьлі частку пацярпелых. Людзей давялося перавозіць у Турэччыну і на поўнач краіны, губляючы каштоўны час.

Мы прапануем таксама вывучыць матар’ялы спэцтэмы міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm што да ідэнтыфікацыі афіцэраў ПКС РФ, якія маюць дачыненьне да бамбаваньняў мірных жыхароў Сірыі.

Асабістыя дадзеныя 116 афіцэраў ПКС РФ, якія зьнішчаюць мірнае насельніцтва ў Сірыі (інфаграфіка)

Празь лічаныя гадзіны пасьля хімічнае атакі ў Нью-Ёрку паводле ініцыятыве Францыі пачала сваю працу Рада Бясьпекі ААН. Ейнае паседжаньне было прысьвечанае выкарыстаньню хімічнае зброі ў Сірыі. Улічваючы ўсе пададзеныя вышэй факты Расея прадказальна заявіла пра намеры блякаваць рэзалюцыі па Сірыі.

Расея даўно і адкрыта падтрымлівае працяг вайсковых дзеяньняў у Сірыі, выступае на ​​баку войскаў Башара аль-Асада. Яна працягвае перакідваць вялікую колькасьць узбраеньняў, выкарыстоўвае ня толькі паветраную кампанэнту, але й сухапутны кантынгент. Доказы ўдзелу сухапутных падразьдзяленьняў ЗС РФ у баявых дзеяньнях у Сірыі неаднаразова фігуравалі ў расьледаваньнях InformNapalm.

Чытайце таксама адносна гэтай тэмы інтэрвію для NEWSADER:

Заснавальнік InformNapalm заклікаў пазбавіць Расею права вета ў Радзе Бясьпекі ААН праз агрэсію ва Украіне і Сірыі


Матар’ял падрыхтаваў Сяргей Рэпін адмыслова для InformNapalm.

Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

«Цемру адолее полымя / Ignis vincit tenebris» – крэда InformNapalm.

Recent Posts

  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14419 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2021
M T W T F S S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.