• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Вайскова-транспартны лятак Іл-76МД зьдзейсьніў некалькі падазроных палётаў між Беларусьсю й Расеяй

on 2020-08-15 | 0 Comment | OSINT | Аналітыка | Беларусь | Галоўнае | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • by
  • cz
  • ua
  • tr
  • pt
  • en
  • bg
  • az
  • sv
  • no
  • dk
  • at

На тле працягу масавых пратэстаў у Беларусі й абвастрэньня сацыяльна-палітычнай сытуацыі ў краіне, 14 жніўня 2020 г. валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm у рэжыме анлайн з дапамогаю сэрвісу FlightRadar адсачылі пералёт вайскова-транспартнага лятака ВПС РБ Іл-76МД з бартавым нумарам EW-005DE. Зафіксаванае, што гэты лятак у першай палове дня выканаў пералёт зь Менска на расейскую авіябазу Дзягілева (за 3 км ад г.Разань), а ўжо ў другой палове дня вярнуўся ў Менск.

Цікава, што 12 жніўня гэты ж борт выканаў 3 пералёты. Сярод мейсцаў прыбыцьця лятака зафіксаваныя Навасібірск і падмаскоўны вайсковы аэрадром Кубінка.

Пра прыбыцьцё беларускага вайскова-транспартнага лятака Іл-76МД з бартавым нумарам EW-005DE ў Новасібірск на YouTube-канале Міністэрства абароны РФ на наступны дзень, 13 жніўня, апублікавалі кароткае відэа з подпісам (падаем у арыгінале):

«Команда из Белоруссии прибыла в Новосибирск для участия в международном этапе конкурса «Отличники войсковой разведки» АрМИ-2020. После разгрузки военнослужащих сопроводили на территорию Новосибирского высшего военного командного училища, где и будут проходить соревнования <…> Открытие конкурса состоится 23 августа».

Ня выключанае, што гэтае відэа можа быць «леґендаваньнем» з боку РФ, каб адвярнуць належную ўвагу журналістаў да гэтага пералёту. Выглядае дзіўным, што прыбыцьцё каманды адбываецца за 10 дзён да пачатку абвешчанага конкурсу.

На тле гэтага пералёт лятака на падмаскоўны вайсковы аэрадром Кубінка ніяк не пракамэнтаваны. Нагадаем, што ў Кубінцы базуецца 45-я асобная брыґада спэцыяльнага прызначэньня ПДВ (45-я АбрСпН, в/ч 28337). Гэтая вайсковая частка Паветрана-дэсантных войскаў Збройных сілаў РФ, Заходняе вайсковае акругі. Вайскоўцы гэтага фармаваньня ўдзельнічалі ў спэцапэрацыі акупацыі Крыму і ў баявых дзеяньнях на Данбасе.

Пералёт 14 жніўня зь Менска на расейскую авіябазу ў Разані і назад таксама пакідае шмат пытаньняў. У Разані месьціцца Разанская вышэйшая паветрана-дэсантная камандная вучэльня (вайсковы інстытут) – адзіная вайсковая навучальная ўстанова ў РФ, якая спэцыялізуецца на падрыхтоўцы афіцэраў для паветрана-дэсантных войскаў. Разань таксама называюць «сталіцай паветрана-дэсантных войскаў РФ».

Пакуль застаецца толькі здагадвацца, якія грузы дастаўляў зь Менска ў РФ ці каго забіраў гэты транспартны вайсковы борт ВПС РБ. Сьлед зазначыць, што вайскова-транспартны лятак Іл-76МД прызначаны для парашутнага й пасадкавага дэсантаваньня асабовага складу, вайсковай тэхнікі, грузаў, паліва й кантэйнэраў.

Нагадаем, што 12 жніўня валянтэры InformNapalm таксама зафіксавалі прыбыцьцё ў Беларусь двух расейскіх спэцбортаў Паветрана-касьмічных сілаў РФ.

Таксама ў Сеціве пашыраюць відэа перакідваньня да мяжы Беларусі цяжкой расейскай тэхнікі й рэактыўных сыстэмаў залпавага вагню.

Не выключанае, што Уладзімер Пуцін прыйшоў да пэўнай згоды з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі й гэтыя пералёты сьведчаць альбо пра перакідваньне дадатковых сілаў ці грузаў для задушэньня пратэстаў дэмакратычнае супольнасьці ў Беларусі, альбо зьяўляюцца элемэнтам падрыхтоўкі да апэрацыі акупацыі тэрыторыі й абвяшчэньня ўвядзеньня «міратворцаў» у межах  АДКБ.

Інфармацыйная падрыхтоўка аґрэсіі супроць Беларусі

Апроч вайсковых азнакаў падрыхтоўкі расейскае апэрацыі ўварваньня, маюцца й наўпроставыя інфармацыйныя сьведчаньні.

14 жніўня кіраўнік аднаго з найбуйнешых прапаґандысцкіх тэлеканалаў «Russia Today» Маргарыта Сіманьян ўжо пачала рыхтаваць грамадзкую думку сярод расейцаў пра расейскае ўварваньне ў Беларусь. І на сваёй старонцы ў Twitter, і на старонцы Facebook яна абвесьціла, што «вежливым людям» ужо пара «навести порядок». Відавочна, што падобныя заявы сынхранізаваныя паводле часе й зьяўляюцца назпроставай пагрозай тэрытарыяльнай цэласнасьці Беларусі.


Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

Tags: 45-я АбрСпН45-я асобная брыґада спэцыяльнага прызначэньняEW-005DEа/б Дзягілевав/ч 28337Вайскова-паветраныя сілы ЗС РБВПС РБІл-76МДКубінкаНавасібірскПДВРазаньрасейская агрэсія

Recent Posts

  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment

Related Posts

  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

    2020-10-22 - 0 Comment
  • «Русский Крым/Мир» Сяргея Ціханоўскага

    2020-07-23 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14411 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2021
M T W T F S S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.