• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    ВПС РФ: ад падрыхтоўкі правакацыяў ва Украіне да перакідваньня грузаў у Сірыю

    on 2015-09-30 | 0 Comment | Аналітыка | Грамадзтва | Навіны | Палітыка Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • tr
    • en
    • bg
    • sv

    Міжнародная валянтэрская група InformNapalm.org падчас зьдзяйсьненьня выведкі сацыяльных профіляў сацсетак расейскіх вайскоўцаў выявіла шэраг фактаў, якія дэманструюць падрыхтоўку ВПС РФ да магчымых правакацыяў з выкарыстаньнем ударнае авіяцыі, а таксама зафіксавала зь якога аэрадрому адбываецца перакідваньне ўзбраеньня ў Сірыю.

    У фатаздымку баявога гэлікоптэра Мі-28Н “Начны паляўнічы”, які выклаў вайсковец тэрміновай службы 1-й гвардзейскай зьмяшанай авіяцыйнай дывізыі зьнішчальнага авіяцыйнага палку (в/ч 75386, Краснадарскі край, г. Крымск) Пятро Гардзіенка (архіў: https://archive.is/18OrV), валянтэры InformNapalm зафіксавалі цікавыя асаблівасьці. Нягледзячы на ​​тое, што фатаздымак гэлікоптэру быў выкладзены ў сацсеціве пасьля выкарыстаньня візуальнага фільтру “блюр”, удалося вызначыць наступнае:

    1. Бартавы нумар зафарбаваны й адсутнічае на стандартным мейсцы (пазнака 1);
    2. Адсутнічае рэгістрацыйны нумар ЛА (пазнака 2);
    3. На корпусе левага рухавіку таксама можна пабачыць сьляды ад зафарбаванага маркаваньня (пазнака 3);
    4. Гармата дэмантаваная, шрубоў няма (магчыма, рыхтуецца да транспартаваньня).

    метки
    Дзеля параўнаньня падаем некалькі фатаздымкаў гэлікоптэру Мі-28H з маркаваньнем паводле
    вызначанага стандарту ў розных тыпах камуфляжу.

    111222

    Зазначым, што базавы вайсковы аэрадром Крымск (памер узлётна-пасадкавай паласы: 3000 х 60 м) месьціцца на паўночным ускрайку гораду з такім жа найменьнем. Характэрна тое, што гэты аэрадром зьяўляецца самым вялікім у Краснадарскім краі і ў гэты момант Расейская Фэдэрацыя выкарыстоўвае яго ў якасьці перавалачнага пункту для сірыйскіх камандыровак авіяцыі. Менавіта з гэтае базы ў Сірыю курсуюць транспартныя лятакі Ан-124 і Іл-76. Таксама падчас аналізу й маніторынгу радыёперамоваў дыспэтчараў быў вызначаны пазыўны расейскай авіябазы ў Латакіі (аэрапорт Latakia Bassel Al-Assad International Airport) – “POROG”. Цікавыя таксама фатаздымкі, якія былі знойдзеныя ў сацыяльным профілі іншага расейскага вайскоўца – Ібрагіма Абкадырава (архіў: https://archive.is/rFqwK).

    Ан-124 на авиабазе Крымск.

    Ан-124 на авіябазе Крымск / фота з профілю расейскага вайскоўца тэрміновае службы.

    Ночная погрузка техники на самолет Ил-76. Авиабаза Крымск.

    Начная пагрузка тэхнікі ў лятак Іл-76. Авіябаза Крымск.

    12027654_135355420148974_3601500191245522206_nПаводле дадзеных сэрвісу Flightradar24 каманда InformNapalm зафіксавала шэраг нядаўніх пералётаў расейскіх Ан-124:

    23 верасьня, Ан-124 (RA-82035) ВТА ВПС РФ, вярнуўся зь Сірыі ў Крымск.

    24 верасьня, Ан-124 (RA-82039) выправіўся з а/п Геленджык у Сірыю, 25.09 борт вярнуўся ў Крымск.

    25 верасьня, Ан-124 (RA-82040) вярнуўся ў Крымск зь Сірыйскай камандыроўкі, 26 верасьня зноў выправіўся ў Сірыю.

    У сеціве таксама цыркулююць радыёперахопы розных рэйсаў расейскіх бартоў ў Сірыю і назад: https://soundcloud.com/mil-avia. Шчыльнасьць пералётаў расейскіх вайсковых бартоў ў Сірыю і назад скрайне высокая.

    Пра намэнклятуру вайсковых грузаў, якія перакідваць з РФ у Сірыю можна даведацца з шматлікіх відэа з расейскім узбраеньнем і тэхнікай. Адзін вайскова-транспартны лятак Ан-124 можа транспартаваць 3 штурмавікі Су-25 альбо 2 шматмэтавыя цяжкія зьнішчальнікі Су-30. Дарэчы, на спадарожнікавых здымках, якія нядаўна апублікавала амэрыканская прыватная выведвальная фірма “Stratfor”, у аэрапорце Латакіі зафіксаваныя менавіта гэтыя тыпы расейскіх лятакоў. У сваю чаргу, экспэрты InformNapalm з высокай ступеньню верагоднасьці выказалі здагадку, што, як мінімум, адзін зь лятакоў, выяўленых у Латакіі, знаходзіцца ва ўзбраеньні ВПС Расеі: 120-га зьмяшанага авіяцыйнага палку 303-й гвардзейскай зьмяшанай авіяцыйнай дывізыі 3-га Камандаваньня ВПС і СПА Усходняе вайсковае акругі. Гэтыя здагадкі заснаваныя на аналізе здымкаў лятака Су-30СМ, у якіх быў ідэнтыфікаваны ягоны бартавы нумар “24” (RF-95003) і іншыя ўскоснымі азнакі.

    Але калі пра вайсковыя грузы, якія паступаюць з РФ у Сірыю можна мець хоць нейкае ўяўленьне, то пра намэнклятуру зваротных грузаў застаецца толькі здагадвацца.

    810

    Гэтак, 24 верасьня адразу некалькі крыніцаў падалі інфармацыю пра дастаўку ў Сэвастопаль целаў дзесяці марскіх пяхотнікаў 810 абрмп. Факт дастаўкі “грузу 200” зь Сірыі ў Сэвастопаль таксама агучыў і лідэр крымскіх татараў Мустафа Джэмілеў. У сваю чаргу ад крыніцы, блізкае да ЧФ РФ, мы таксама атрымалі інфармацыю, што, як мінімум, шасьцёра загінулых з складу навапрыбылага “грузу” былі раней заўважаныя ў скандалах з-за фатаздымкаў “сэлфі” зь сірыйскіх камандыровак. Апроч гэтага паступаюць дадзеныя пра ўзмацненьне жорсткасьці захадаў, якія выкарыстоўваюць у дачыненьні тых, хто спрычыніўся да ўцечкі інфармацыі што да “сірыйскіх камандыровак”.

    Вяртаючыся да асноўнай тэмы расьледаваньня, хочам нагадаць, што OSINT-дасьледнікі каманды InformNapalm ужо неаднойчы фіксавалі вайсковыя гэлікоптэры РФ з зацертым або зафарбаваным маркаваньнем. Гэтак у верасьні 2014 году ля самае мяжы з Украінай у Растоўскае вобласьці мы выявілі расейскі гэлікоптэр Мі-8АМТШ з цалкам зафарбаванымі апазнавальнымі знакамі. Дзеля якіх мэтаў было зьдзейсьненае суцэльнае або частковае зафарбаваньне нумарных і апазнавальных знакаў на расейскай вайсковай тэхніцы застаецца толькі здагадвацца. Магчыма, падобныя дзеяньні ажыцьцяўляюцца дзеля падрыхтоўкі рэалізацыі нелегальных паставак тэхнікі рэжыму Башара Асада, або, цалкам мажліва, што яны ажыцьцяўляюцца і ў межах зьдзяйсьненьня “гібрыднай” вайны на Данбасе.

    Матар’ял падрыхтаваў: Міхаіл Кузьняцоў адмыслова для InformNapalm.org.

    На беларускую мову пераклаў: Дзяніс Івашын

    (с) Падчас перадруку й выкарыстаньня інфармацыі спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Tags: Latakia Bassel Al-Assad International AirportАн-124Башар АсадВПС РФВС РФ ва УкраінеІл-76КрымскЛатакіяМі-28Мі-8Перакідваньне тэхнікірадыёперахопСірыя

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

      2020-10-07 - 0 Comment
    • Расея перакідвае лятакі МіГ-29, Су-35 і Су-24 у Лібію

      2020-05-27 - 0 Comment
    • Вайсковая дынастыя Шварцаў: сямейны падрад на агрэсію ад Крыму да Сірыі

      2020-01-17 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.