• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    За 200 км ад Віцебска й Магілева фармуецца новая расейская мотастралковая дывізыя

    on 2016-07-30 | 0 Comment | Актуальна | Беларусь | Галоўнае | Навіны | Падзеі
    • ru
    • fr
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае маніторынг мілітарызацыі Расеі й будаўніцтва ёю новых вайсковых аб’ектаў, а таксама стварэньня вайсковай групоўкі сілаў уздоўж мяжы з Украінай і Беларусьсю. 4 траўня 2016 г. міністар абароны РФ Сяргей Шайгу заявіў, што “тры новыя дывізыі будуць створаныя для супрацьдзеяньня нарошчваньню сілаў NATO ля расейскіх межаў”. Характэрна, што ані Украіна, ані Беларусь не зьяўляюцца чальцамі гэтага паўночнаатлянтычнага альянсу. Больш за тое, Украіна, у якой ужо больш за два гады працягваецца расейская вайсковая агрэсія і акупаванае каля 7% тэрыторыі краіны, зьдзяйсьняе ў вайсковай сфэры выключна абарончыя захады й выбудоўвае ўздоўж мяжы з агрэсарам лінію эшалёнаванае абароны. Беларусь жа зьвязаная з Расеяй усімі магчымымі  вайсковымі хаўрусамі й дамовамі, і нават уваходзіць зь ёю ў адзіную рэгіянальную групоўку войскаў і адзіную сыстэму супрацьпаветранае абароны. На гэтым фоне словы міністра абароны краіны-агрэсара гучаць вельмі недарэчна й цынічна.

    У гэты момант адбываецца актыўнае будаўніцтва вайсковых базаў у г.Навачаркаску і п.Кадамаўскім Растоўскае вобласьці, дзе будзе разьмешчаная 159-я мотастралковая дывізыя; у г.Багучар Варонежскае вобласьці, дзе фармуецца 10-я танкавая дывізыя; у н.п.Валуйкі Белгарадзкае вобласьці практычна створаная вайсковая база 23-й мотастралковай брыгады; у г.Клінцы Бранскае вобласьці ствараецца вайсковая база, на якую перакідваюцца падразьдзяленьні 28-й мотастралковай брыгады. Мілітарысцкія падрыхтоўкі закранулі цяпер і г. Ельня Смаленскае вобласьці.

    Паводле наяўных дадзеных, у Ельні аднаўляецца 144-я мотастралковая дывізыя, у якой да лета 2017 году мае быць больш за 6000 вайскоўцаў, сярод якіх прыблізна 3600 чалавек – афіцэры й кантрактнікі. У дывізію, меркавана, увойдуць тры мотастралковыя палкі, адзін танкавы, самаходны артылерыйскі й зэнітна-ракетны палкі, а таксама падразьдзяленьні забесьпячэньня.

    13 ліпеня 2016 г. зафіксаванае прыбыцьцё першага эшалёну з вайсковай тэхнікай і падразьдзяленьнямі 28-й АМСБр зь Екатэрынбурга, вайскоўцы якой будуць займацца непасрэдным разгортваньнем новай вайсковай базы.

    01

    02

    (с) 1-smol.ru

    Паводле паведамленьня мясцовай раённай газэты «Знамя» (рас.), сёлета на мейсца дысьлякацыі прыбудуць два батальёны з 400 вайскоўцамі ў кожным. Характэрна, што падразьдзяленьні 28-й АМСБр перакідваюцца таксама і ў г.Клінцы Бранскае вобласьці.

    03

    У гэты момант вайскоўцы будуюць намётавае мястэчка й уладкоўваюць мейсца дысьлякацыі.

    Вядома, што Ельнінская дывізыя ўвойдзе ў склад 1-й гвардзейскай танкавай арміі разам з Таманскай мотастралковай і Кантэміраўскай танкавай дывізыямі, якая ў выніку будзе мець значны ўдарны патэнцыял.

    04

    У 2017 г. у Ельню будуць перадысьлякаваныя два палкі, колькасьць вайскоўцаў якіх будзе 2200 і 2800 чалавек адпаведна. Для прыблізна 2500 жаўнераў тэрміновае службы заплянаваная пабудова 12 модульных казармаў і страўні. Тэрмін, які камандаваньне вызначыла для гэтага будаўніцтва, не перавышае 6 месяцаў. Таксама, непадалёк мейсца дысьлякацыі ў Ельні, прадугледжаная арганізацыя новага танкавага палігону.

    Варта зазначыць, што новая дывізыя ў Ельні знаходзіцца на аднолькавай адлегласьці як ад Віцебска, гэтак і ад Магілева, усяго за 200 км.

    05

    (c) Google Maps

    Падчас выведкі адкрытых крыніцаў была выяўленая вельмі цікавая дэталь: выбарчая камісыя Смаленскае вобласьці ў правядзеньні выбараў у Дзярждуму РФ мае намер стварыць пад Ельняй часовую выбарчую дзяльніцу. Правядзеньне выбараў, як вядома, заплянаванае на 18 верасьня 2016 году. Зыходзячы з гэтага факту, можна меркаваць, што значны кантынгент вайскоўцаў, для якіх неабходнае стварэньне асобнае выбарчае дзяльніцы, будзе перадысьлякаваны ў Ельню ўжо ў жніўні 2016 г.

    Ніжэй падаем спадарожнікавы здымак сэрвісу «Яндэкс.Мапы» зь мейсцам дысьлякацыі новай мотастралковай дывізыі. На фота зафіксаваная тэрыторыя вайсковай базы, а таксама мікрараён Ельні «Кутузаўскі», у якім пэўны час будзе знаходзіцца частка прыбылых вайскоўцаў, перадусім, афіцэраў.

    06

    Таксама зазначым, што дывізыя ў Ельні, як і брыгада ў Клінцах, фармуецца на базе падразьдзяленьняў 28-й АМСБр зь Екатэрынбурга, якая мае значны баявой досьвед, атрыманы падчас вайсковай агрэсіі супроць Украіны й Сірыі. Мейсца ейнае дысьлякацыі ў Смаленскае вобласьці сьведчыць пра абсалютную прыярытэтнасьць беларускага напрамку. Разам з мотастралковай брыгадай ў Клінцах, якая знаходзіцца за 90 км ад Гомлі, новая дывізыя ў Ельні будзе мець значны ўдарны патэнцыял для зьдзяйсьненьня апэрацыяў падчас мажлівай гібрыднай вайны ва Усходняй Беларусі. Можна сьмела выказаць здагадку, што створаныя новыя вайсковыя базы будуць напоўніцу выкарыстоўваць і спэцпадразьдзяленьні ГРУ Генштаба Збройных сілаў РФ, якія пад прыкрыцьцём дысьлякаваных на іх мотастралковых частак, будуць зьздяйсьняць апэрацыі для дэстабілізацыі сытуацыі ў Рэспубліцы Беларусь у выпадку задзейнічаньня любога з сцэнароў анэксіі дзяржавы. Адсутнасьць памежнага кантролю, а таксама значных вайсковых сілау ўздоўж мяжы з Расеяй, істотна спрыяе падобнаму разьвіцьцю падзеяў.

    Калі правесьці гістарычныя паралелі між Расіяй і Беларусьсю з хаўрусам Нямеччыны й Італіі падчас Другой усясьветнай вайны, то не выпадае сумнявацца, што ў разе патрэбы, Расея, таксама, як калісьці і Нямеччына, акупуе тэрыторыю свайго ўчорашняга хаўрусьніка, улічваючы, што абарону сваіх так званых «нацыянальных інтарэсаў» яна традыцыйна зьздяйсьняе вайсковым чынам на тэрыторыі іншых дзяржаваў.

    Мы будзем і далей сачыць за разьвіцьцём сытуацыі і інфармаваць грамадзкасьць пра рэальныя пагрозы нацыянальнай бяспецы Украіны й Беларусі. Гэта адная з нашых асноўных задачаў і мэтаў. Задачай жа палітычнай эліты Беларусі на гэтым этапе мае быць зьдзяйсьненьне захадаў што да ўзмацненьня сыстэмы нацыянальнай бясьпекі дзяржавы: замяшчэньня вайсковага камандаваньня на выпускнікоў беларускіх вышэйшых вайсковых навучальных установаў, увядзеньне памежнага кантролю з РФ і значнае падвышэньне абароназдольнасьці арміі на ўсходнім напрамку.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў рэдактар беларускае службы міжнароднае супольнасьці InformNapalm Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Tags: 144-я МСД28-я АМСБрЕльня

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Раскрытая выведвальная інфармацыя пра вайсковы патэнцыял адзінай наступальнай лініі ЗС РФ ля межы з Украінай і Беларусьсю

      2020-07-06 - 0 Comment
    • Гібрыдная агрэсія РФ: Беларусь і Украіна ў прыцэле расейскага нэаімпэрыялізму (OSINT-аналіз)

      2020-02-14 - 0 Comment
    • Расейскія ўдарныя наступальныя войскі ля Беларусі й Украіны: Клінцы

      2019-12-23 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.