• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    РФ канцэнтруе сілы на базе Валуйкі ля мяжы з Украінай

    on 2016-07-28 | 0 Comment | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • lt
    • bg

    Паводле мадэляваньня многіх аналітыкаў, у разе пераходу расейска-ўкраінскае вайны зь гібрыднае фазы ў канвэнцыйную, расейская групоўка сілаў уварваньня будзе наступаць на дзялянцы мяжы Белгарадзкай вобласьці РФ з Харкаўскай вобласьцю Украіны дзеля адсячэньня асноўных сілаў украінскіх войскаў і іхнае лякалізацыі для атачэньня зоны правядзеньня АТА.

    У зьвязку з гэтым, назіраньне за дзеяньнямі расейскай арміі ўздоўж ўсяе працягласьці расейска-ўкраінскай мяжы мае стратэгічны характар.

    Зусім нядаўна расьледаваньне міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm што да перакідваньня 28-й АМСБр ЗС РФ на вайсковую базу ў памежныя з Украінай і Беларусьсю Клінцы, атрымала вялізарны рэзананс у СМІ, журналісты пачалі ставіць нязручныя пытаньні расейскаму вайскова-палітычнаму кіраўніцтву. Гэтая тэма на працягу трох тыдняў абмяркоўвалася ў расейскай прэсе, мела вялікі розгалас у Беларусі, а таксама краінах Балтыйскага рэгіёну.

    Чытайце больш падрабязна: “Да мяжы зь Беларусьсю й Украінай перакідваецца 28-я АМСБр ЗС РФ”.

    У гэтым расьледаваньні мы зьвернем увагу на падвышаную актыўнасьць расейскай групоўкі ўжо на іншай базе ля гораду Валуйкі недапалёк мяжы з Харкаўскай вобласьцю Украіны.

    Раней у сваіх расьледаваньнях InformNapalm ужо зьвяртаў увагу на гэтую базу, у якіх мы падавалі фатаздымкі, зробленыя непасрэдна зь яе, і асьвятлялі тыя асобныя БТГ, якія ў будучыні будуць касьцяком новай «валуйскай» групоўкі:

    – Расея будуе вайсковую базу на Харкаўскім напрамку і перакідвае 23-ю АМСБр;

    – Расея рыхтуецца да вайны: новая вайсковая база ля мяжы з Украінай.

    25 ліпеня 2016 г. валянтэры-выведнікі, якія зьдзяйсьняюць маніторынг гэтага напрамку, выявілі, што ў сэрвісе «Google Мапы» зьявіўся новы здымак з 19 чэрвеня 2016 г., у якім зафіксаваныя значныя зьмены новай расейскай вайсковай базы ў н.п. Валуйкі (за 17 км ад ўкраінскай мяжы і за 30 км ад мяжы ў кірунку Харкава).

    Валуйки_база

    З дапамогаю  спадарожнікавых здымкаў, якія маюцца ў адкрытым доступе, можна падрабязна й храналягічна вывучыць, як збройныя сілы РФ разбудоўвалі гэтую вайсковую базу.

    Згодна з сэрвісам «wikimapia», у гэтым мейсцы знаходзіцца «Аэрадром г. Валуйкі»: «Магнітны курс ўзьлёту й пасадкі – 285/105. Асфальтаваная штучная ўзьлётна-пасадкавая паласа 500/25 мэтраў. Аэрадром ня мае сродкаў наземнага кантролю, выкарыстоўваецца сельгасавіяцыяй і санавіацыяй як запасны, у сьветлы час содняў». Ніжэй на Яндэкс-Мапах пазначаная тэрыторыя аэрадрому.

    яндекс-карты

    У здымках з 2013 году можна пабачыць толькі узьлётна-пасадкавую паласу, а тэрыторыя ж вакол пустая.

    2013.08.09

    2013.05.16

    Паводле інфармацыі, пададзенай на сэрвісе «wikimapia»: «На колішнім аэрадроме ля гораду Валуйкі Белгарадзкай вобласьці непадалёк мяжы з Украінай напрыканцы сакавіка 2014 году створаная перадавая база армейскай авіяцыі ВПС Расеі, на якой сканцэнтраваныя баявыя гэлікоптэры Мі-24П і Мі-24ПН, транспартна-дэсантныя гэлікоптэры Мі-8МТВ і гэлікоптэры-пастаноўнікі перашкодаў Мі-8СМВ. У Валуйкі меркавана перакінутая група з складу 549-й авіяцыйнай базы армейскай авіяцыі ВПС Расеі з Прыбылава (Ленінградзкая вобласьць)».
    2016-07-26_1412222016-07-26_1412572016-07-26_141327
    У фатаздымках з 20 красавiка 2014 г. можна пабачыць першую перакінутую тэхніку й намёты.

    2014.04.20

    У фатаздымках з кастрычніка 2015 году зафіксаванае актыўнае будаўніцтва, але вялікая частка тэрыторыі аэрадрому пустая.

    2015.10.01

    2015.10.15

    Найноўшы даступны фатаздымак зь 19 чэрвеня 2016 г.

    2016.06.19

    Падаем фота расейскай вайсковай базы больш дэталёва.

    Валуйки_база_1Валуйки_база_2Валуйки_база_3Валуйки_база_4Валуйки_база_5

    Тылавое забесьпячэньне аб’яднаных расейска-тэрарыстычных сілаў, якія дзейнічаюць у акупаваных частках Данецкае й Луганскае абласьцей Украіны выконваюць з пачатку 2014 году вайсковыя базы й лягеры падрыхтоўкі баявікоў у Растоўскае вобласьці РФ. Пасьля анэксіі Крыма і акупацыі асобных раёнаў Данбаса, працягу гібрыднае вайны супроць Украіны, раптоўнае павялічэньне групоўкі сілаў на іншых базах, якія знаходзяцца ля ўкраінскіх і беларускіх межаў, можа сьведчыць пра вялікую небясьпеку і рэальную пагрозу вайсковай інтэрвэнцыі з боку Расейскай Фэдэрацыі, якая пасьлядоўна выкарыстоўвае актыўную вайсковую абарону сваіх так званых нацыянальных інтарэсаў на тэрыторыі іншых дзяржаваў. Новая вайсковая база ў Валуйках Белгарадзкае вобласьці, на якую ўсяго за 8 месяцаў, з кастрычніка 2015 да чэрвеня 2016 году, у паскораным рэжыме было перакінутае шмат жывой сілай і вайсковай тэхнікі, створаная відавочна менавіта для гэтай “абароны”, бо ўваходіць у адзіную наступальную лінію РФ уздоўж мяжы Украіны й Беларусі. Усё гэта вымагае пільнай увагі, а таксама адэкватнай рэакцыі сусьветнай супольнасьці.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі валянтэры міжнароднае супольнасці InformNapalm Відаль Сарокін & Дзмітры К.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

     (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.