• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Да мяжы зь Беларусьсю й Украінай перакідваецца 28-я АМСБр ЗС РФ

on 2016-06-01 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны Print This Post Print This Post

OSINT-экспэрты міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm ня толькі фіксуюць прысутнасьць расейскіх вайскоўцаў на Данбасе і ў Крыме, але й адсочваюць перадысьлякацыю падразьдзяленьняў ЗС РФ на ўсёй працягласьці мяжы Украіны і Беларусі з Расеяй. Нягледзячы на тое, што Беларусь зьяўляецца адным з асноўным вайсковых хаўрусьнікаў Расеі, зь якой створаная адзіная рэгіянальная групоўка войскаў, адзіная сыстэма супрацьпаветранае абароны, расейскае камандаваньне разгортвае ўздоўж беларускай мяжы новыя вайсковыя базы з значным ударным патэнцыялам.

Фармуецца не так званая лінія абароны, але паводле расейскіх СМІ, «звышмагутны браняваны кулак», які мае супрацьдзеіць краінам NATO. Характэрным зьяўляецца тое, што Беларусь, уваходзячы ва ўсе мажлівыя вайсковыя хаўрусы з Расеяй, афіцыйна ніколі не заяўляла пра намеры ўвайсьці ў  вайсковы блёк краінаў Захада, таму гэтыя завы пра стварэньне “кулаку” ля беларускай мяжы выглядаюць дужа дзіўнымі.

Нагадаем, што ў красавіку 2016 г. у адным з папярэдніх расьледаваньняў InformNapalm, датычнага аднаўленьня вайсковага гарадку ў Бранскае вобласьці, было зазначанае, што да сярэдзіны траўня 2016 г. у горад Клінцы маюць прыбыць вайскоўцы зь Екатэрынбурга. Тады інфармацыя была атрыманая дзякуючы маніторынгу ў сацыяльных сетках паведамленьняў мясцовых жыхароў гораду Клінцы. У абмяркаваньнях побытавых пытаньняў арэнды жыльля вайскоўцы зь екатэрынбургскай вайсковай часткі № 61423 агучылі інфармацыю і пра тэрміны пераезду ў новае мейсца дысьлякацыі.

У мясцовай газэце г. Клінцы «Ваше дело» (рас.) з 14 красавіка 2016 г. было паведамленае, што 25 сакавіка 2016 г. адбыліся публічныя слуханьні наконт сьцьвярджэньня праэктаў плянаваньня вайсковых аб’ектаў у горадзе. Стала вядома, што адзін зь іх мае знаходзіцца на вуліцы Паркавай, у раёне стадыёну «Труд», а іншы – у Займішчы, на ўскраіне гораду. 1 красавіка 2016 г. распачалася падрыхтоўка тэрыторыі да ўзвядзеньня казармаў. Паводле дадзеных СМІ, вайскоўцы меліся прыбыць толькі ў верасьні 2016 году.

Аднак з дапамогаю OSINT была атрыманая інфармацыя пра тое, што 24 траўня 2016 г. вайскоўцы 28-й АМСБр зь Екатэрынбурга ўжо прыбылі ў Клінцы Бранскае вобласьці.

Klincu 3 Klincu 2

Klincu

Разам з вайскоўцамі ў Клінцы прыбываюць і эшалёны з тэхнікай. Перавозку ўзбраеньня й тэхнікі зь Екатэрынбурга плянуюць завяршыць да кастрычніка 2016 году.

01-1Klincu 4

У гэты момант вайскоўцы знаходзяцца ў палявым лягеры на ўскраіне гораду (каардынаты  52.7780623,32.2027034). Цалкам мажліва, яны будуць тамака праз усё лета, бо колішнія вайсковыя часткі ў межах гораду яшчэ не адноўленыя. Ніжэй у фота зафіксаванае разгортваньне гэтага лягеру.

_yldrOB1tSo 72JvR6XLPfU udSdRNU_saI  ZVEkwjSZ6uI

AS1djKZOw68

Мясцовыя СМІ гораду Клінцы падалі падрабязныя дадзеныя пра чарговы прыезд вайскоўцаў зь Екатэрынбурга. У горад прыбыў эшалён зь цяжкой баявой тэхнікай і чатырма пасажырскімі вагонамі. Камандыр трэйцяга мотастралковага батальёну 28-й АМСБр маёр Віталь Сакалоў адрапартаваў пра прыбыцьцё зь Екатэрынбурга ў мейсца сталай дысьлякацыі ў Клінцы 214 вайскоўцаў. Апроч гэтага, ён дадаў, што кожнага дня маюцуь пад’язджаць жаўнеры і папаўняць шэрагі вайскоўцаў.

На вайсковай базе ў Клінцах, што знаходзіцца ўсяго за 90 км ад Гомеля, дысьлякуюцца падразьдзяленьні 28-й мотастралковай брыгады зь Екатэрынбурга, якія атрымалі значны баявы досьвед у выніку расейскай вайсковай агрэсіі супроць Украіны і Сірыі.  Бяручы пад увагу тое, што непадалёк Клінцоў знаходзіцца аўтамагістраль Гомель-Бранск, а праз сам горад праходзіць чыгунка Гомель-Унеча, можна сьмела зрабіць здагадку пра прыярытэтны беларускі напрамак новай вайсковай базы.

Праз разгортваньне новых вайсковых базаў уздоўж мяжы з Беларусьсю, адсутнасьць памежнага кантролю з РФ, дастатковых вайсковых сілаў на ўсходніх рубяжах краіны, значна ўзрастае пагроза задзейнічаньня рэалізацыі крымскага сцэнару ў Беларусі. Вялікую засьцярогу выклікае той факт, што да беларускай мяжы перакідваюцца расейскія мотастралковыя падразьдзяленьні, якія маюць значны баявы досьвед, атрыманы падчас ажыцьцяўленьня расейскай агрэсіі супроць Украіны і Сірыі.

Мы будзем надалей пільна адсочваць і інфармаваць грамадзтва пра разгортваньне груповак сілаў агрэсара ўздоўж мяжы зь Беларусьсю й Украінай. Нашая задача палягае ў акцэнтацыі і пазначэньня наяўнае пагрозы, задача ж палітычных элітаў – у зьдзяйсьненьні захадаў што да ўзмацненьня ўсёй сыстэмы нацыянальнае бясьпекі і, перадусім, абароназдатнасьці арміі.

Зь сьведчаньнямі ўдзелу 28-й АМСБр ЗС РФ у вайсковай агрэсіі супроць Украіны й Сірыі можна азнаёміцца ў наступных матар’ялах Міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm:

  • Якія сьляды пакідаюць расейскія сілы ўварваньня на сьнежаньскім  сьнезе
  • Афіцэр Рэактыўнага дывізыёну 28-й брыгады ЗС РФ атрымаў мэдаль за забойствы ўкраінцаў
  • Вяртаньне 28-й асобнай мотастралковай брыгады зь Екатэрынбурга ў Растоўскую вобласьць у склад групоўкі сілаў уварваньня
  • 28-я брыгада зь Екатэрынбурга падчас вышкалаў» у Растоўкае вобласьці час ад часу сумуюць па загінулых
  • Сьведчаньні ўкраінскае «камандыроўкі» выведроты 28-й брыгады зь Екатэрынбурга
  • РФ завязла ў сухапутнай апэрацыі ў Сірыі. Расейскія вайскоўцы ў правінцыі Хама
  • У сірыйскую камандыроўку толькі з службовым пашпартам. 28-я АМСБр ЗС РФ у Сірыі


Матар’ял падрыхтавалі валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm Victory Krm і Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

 Таксама вы можаце падтрымаць працу нашага сайта і ахвяраваць на развіцьцё праэкту на старонцы Crowdfunding. Усе атрыманыя сродкі йдуць выключна на тэхнічную падтрымку рэсурсу InformNapalm.org. Разам пераможам!

donate

Tags: 28-я АМСБрКлінцырасейская агрэсіясілы ўварваньня

Recent Posts

  • (Пра)расейскія казачкі на тэрыторыі Беларусі амаль не хаваючыся фактычна рыхтуюць “атрады самаабароны” рускамоўных беларусаў

    2021-06-03 - 0 Comment
  • Затрыманага ў Беларусі журналіста Дзяніса Івашына не адпусьцілі з СІЗА на пахаваньне бабулі

    2021-06-01 - 0 Comment
  • Аэрадром пад Воршай: грузавы хаб ці вайскова-рамонтная база для расейскіх ПКС?

    2021-05-17 - 0 Comment

Related Posts

  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

    2020-10-22 - 0 Comment
  • Вайскова-транспартны лятак Іл-76МД зьдзейсьніў некалькі падазроных палётаў між Беларусьсю й Расеяй

    2020-08-15 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14778 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • (Пра)расейскія казачкі на тэрыторыі Беларусі амаль не хаваючыся фактычна рыхтуюць “атрады самаабароны” рускамоўных беларусаў

    2021-06-03 - 0 Comment
  • Затрыманага ў Беларусі журналіста Дзяніса Івашына не адпусьцілі з СІЗА на пахаваньне бабулі

    2021-06-01 - 0 Comment
  • Аэрадром пад Воршай: грузавы хаб ці вайскова-рамонтная база для расейскіх ПКС?

    2021-05-17 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

June 2021
M T W T F S S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  
« May    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.