• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Кадравы голад збройных сілаў РФ: ва «ўкраінскіх камандыроўках» выкарыстоўваюць жаўнераў тэрміновай службы

    on 2017-03-03 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі
    • ru
    • by
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Выяўленыя жаўнеры тэрміновае службы 19-й АМСБр ЗС РФ, якія нядаўна вярнуліся з так званай  украінскай камандыроўкі.

    Яшчэ ўвесну 2014 году паралельна з вераломнай апэрацыяй захопу Крыма Расейская Фэдэрацыя пачала разгортваць магутную ўдарную групоўку ў памежных з Украінай раёнах Растоўскае вобласьці. Асноўнымі мейсцамі базаваньня расейскіх войскаў у Растоўскае вобласьці былі й да гэтага часу зьяўляюцца палігоны Кузьмінскі й Кадамаўскі, а таксама навакольле г. Мілерава.

    Нагадваем, што яшчэ ўвосень 2014 году міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm апублікавала сьпіс расейскіх падразьдзяленьняў, якія ўдзельнічалі ва ўварваньні ва Украіну: гл. Ідэнтыфікацыя сілаў уварваньня ЗС РФ. Падразьдзяленьні і іхныя страты на тэрыторыі Украіны.

    Апроч гэтых базавых лягероў, прызначаных для канцэнтрацыі сілаў уварваньня, больш дробныя так званыя перавалачныя базы разгорнутыя ўздоўж усяе лініі дзяржаўнае мяжы з Украінай. Менавіта гэтыя перавалачныя пункты, якія знаходзяцца непасрэдна ля мяжы, прызначаныя для часовага прыёму і далейшага перакідваньня на «мяцежны» Данбас (і назад) асабовага складу, узбраеньня й баявой тэхнікі расейскіх акупацыйных сілаў.

    У выніках OSINT-выведкі ў профілі вайскоўца 19-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 20634, дысьлякацыя – г. Грозны, Паўночная Асэтыя) Паўднёвае вайсковае акругі Вячаслава Бабенкі (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў) быў выяўлены фатаздымак з геаграфічнай лякацыяй у Куйбышаўскім раёне Растоўскае вобласьці, выкладзены 14 лютага 2017 году. Дакладнае мейсца геалякацыі – прыблізна за 7 км ад украінскае мяжы, навакольле так званага Куйбышаўскага лесу ля населенага пункту Зарэчны, у якім маецца дарога, што вядзе ў бок Украіны, на Марынаўку.

    У фота з геалякацыяй «Куйбышаўскі раён» на левых дзьвярох зафіксаванага тэнтаванага КамАЗа можна выразна пабачыць тактычны знак 19-й АМСБр. Два вайскоўцы апранутыя ў камуфляваную форму «флора», якая ўжо некалькі гадоў выведзеная з забесьпячэньня расейскай арміі. Форма гэтага тыпу разам з формай «горка» сталася асноўным адзеньнем «мяцежных шахтароў», ці больш дакладна – формай расейскага акупацыйнага кантынгенту на Усходзе Украіны.

    Досыць характэрнымі ёсьць і іншыя фатаздымкі нашае крыніцы: Бабенка ня толькі пазуе ў той жа форме «флора», але й шчыруе ў камэнтарох. Да фатаздымку, выкладзенага таксама 14 лютага, маецца камэнтар расейскага жаўнера (падаем тут і далей у арыгінале): «Едем с Украины на Кавказ!!!». Да аднаго з здымкаў, выкладзенага ў сьнежні 2016 году з геалякацыяй ва Уладзікаўказе, маецца камэнтар «Командировочка!!!». У іншых фота з гэтай жа сэрыі можна пабачыць і іншых расейскіх вайскоўцаў 19-й АМСБр, апранутых у форму «флора».

     

    Магчыма, скептыкі скажуць, што ўсе пададзеныя вышэй сьведчаньні ўскосныя, але з улікам атрыманага досьведу выведнікам InformNapalm гэтага цалкам дастаткова, каб канстатаваць факт чарговае кароткатэрміновае «растоўска-ўкраінскае камандыроўкі» вайскоўцаў 19-й асобнай мотастралковай брыгады. Да таго ж, вайскоўцаў гэтага злучэньня з Уладзікаўказа мы ўжо фіксавалі на Данбасе, у тым ліку ў складзе незаконнага збройнага фармаваньня «Самалі».

    Варта зьвярнуць увагу на яшчэ адную важную дэталь: фігурант і крыніца выкрыцьця В. Бабенка зьяўляецца жаўнерам тэрміновае службы рэкрутаваньня з восені 2016 году, але не вайскоўцам паводле кантракту, якіх мы так часта фіксуем ва «ўкраінскіх камандыроўках».

    З усяго пададзенага вышэй вынікае, што расейскае вайсковае камандаваньне застасоўвае на Данбасе апроч жаўнераў-кантрактнікаў жаўнераў тэрміновае службы. Камандыроўка В. Бабенкі ня ёсьць такою працяглаю ў параўнаньні з той, якую праходзяць жаўнеры кантрактнае службы (6 месяцаў) у складзе незаконных збройных фармаваньняў «Л/ДНР». Факт кароткатэрміновае «ўкраінскае камандыроўкі» рэкрутаў (верагодная задача – лягістычнае забесьпячэннье БТГр 19-й АМСБр) сьведчыць пра недахоп кантрактнікаў і іхную “цякучку” ў расейскай арміі, пра што мы зазначалі раней (гл. Агляд агульнай сытуацыі і настрояў у Збройных сілах РФ).

    • Склад і ўзбраеньне 19-й АМСБр

      19-я асобная Варонежска-Шумлінская Красназнамённая ордэнаў Суворава й Працоўнага Чырвонага Сьцяга мотастралковая брыгада, в/ч 20634 (п. Спутнік, Уладзікаўказ) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі.

      Структура: кіраваньне, 1-ы мотастралковы батальён, 2-і мотастралковы батальён, 3-ці мотастралковы батальён, батальён СпН (п. Троіцкае, Інгушэтыя), стралковая рота (снайпэраў), танкавы батальён, 1-ы гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, 2-і гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, рэактыўны артылерыйскі дывізыён, процітанкавы артылерыйскі дывізыён, зэнітны ракетны дывізыён, зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізыён, выведвальны батальён, рота БПЛА, інжынэрна-сапёрны батальён, рота РХБА, батальён кіраваньня (сувязі), рота РЭБ, батарэя кіраваньня й артылерыйскай выведкі (начальніка артылерыі), узвод кіраваньня й радыёлякацыйнай выведкі (начальніка супрацьпаветранай абароны), узвод кіраваньня (начальніка выведвальнага аддзяленьня), рамонтна-аднаўленчы батальён, батальён матар’яльнага забесьпячэньня, камэнданцкая рота, мэдычная рота, узвод інструктараў, узвод трэнажэраў, палігон, аркестар.

      Узбраеньне: 40 адз. Т-90А, 1 адз. Т-90К, 120 адз. БМП-3, 9 адз. БТР-82А, 27 адз. БТР-80, 6 адз. ГАЗ-233014 СТС «Тыгр», 15 адз. МТ-ЛБ, 18 адз. БМ 2Б17-1 «Тарнада-Г», 36 адз. 152-мм СГ 2С19 «Мста-С», 18 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 12 адз. 100-мм гарматаў МТ-12 «Рапіра», 12 адз. самаходных ПТРК 9П149 «Штурм-С», 4 адз. БРДМ-2, 12 адз. БМ 9К330 «Тор», 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ 2С6М «Тунгуска», 27 адз. ПЗРК 9К38 «Ігла».

      Крыніца: milkavkaz.net

    19-я АМСБр фігуруе ў шасьці OSINT-расьледаваньнях InformNapalm. Гэтыя публікацыі зьвязаныя з фактамі ўварваньня ва Украіну ўлетку-ўвосень 2014 году, а таксама доказамі больш позьняга ўдзелу кантрактнікаў гэтае брыгады ў вайне на Данбасе:

    Баявыя разьлікі РСЗВ «Град» 19-й МСБр, якія «партызаняць» у лясох уздоўж мяжы з Украінай

    САУ «Мста-С» 19-й МСБр з Паўночнае Асэтыі на мяжы з Украінай

    Пра прыгоды роты БПЛА 19-й мотастралковай брыгады ва Украіне

    Вайскоўцы роты снайпэраў 19-й АМСБр ЗС РФ у шэрагах НЗФ «Самалі»

    Курс на агрэсію: у структуры АМСБр ЗС РФ створаныя новыя выведвальныя дэсантныя роты

    Ідэнтыфікацыя вайсковых злачынцаў з 19-й АМСБр ЗС РФ


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня Іраклі Камахідзэ.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.