• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Курс на агрэсію: у структуры АМСБр ЗС РФ створаныя новыя выведвальныя дэсантныя роты

    on 2016-08-19 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны | Падзеі | Сьвет
    • ru
    • fr
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv
    • no
    • dk

    Мілітарызацыя Расейскай Фэдэрацыі й правядзеньне чарговай вайсковай рэформы дзеля вяртаньня расейскіх Сухапутных войскаў з брыгаднае структуры да дывізыённай, а таксама перакідваньне і разгортваньне новых вайсковых злучэньняў ля мяжы з Украінай й Беларусьсю, сьведчаць пра застасаваньне агрэсіўнай зьнешняй палітыкі ня толькі ў адносінах да суседніх дзяржаваў, але й да краінаў Сярэдняе й Заходняй Эўропы. На фоне гэтых падрыхтовак расейскай арміі валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm атрымалі інфармацыю, якая ўскосна пацьверджвае выведазнакі. Дзеяньні РФ – гэта ня толькі «гульня мускуламі», але падрыхтоўка да поўнамаштабнага вайсковага канфлікту.

    Падчас зьдзяйсьненьня выведкі адкрытых крыніцаў былі атрыманыя дадзеныя пра фармаваньне і абкатку новых структурных падразьдзяленьняў – выведвальна-дэсантных ротаў у складзе выведвальных батальёнаў мотастралковых злучэньняў ЗС РФ.

    • Комплекс КАЖАНА або ЗА ПДВ!

      Экспэрты InformNapalm ужо прызвычаіліся да хвальбы расейскіх вайскоўцаў у сацсетках. Гэта характэрна як для жаўнераў тэрміновае службы, гэтак і для кантрактнікаў – у іхных фотаальбомах абавязкова маюць быць мэдалькі. Да таго ж ня мае значэньня які гэта мэдаль – дзяржаўнага ўзору, атрыманы за тыя ці іншыя заслугі, ці ж набытая «альтэрнатыўная мэдалька-цацка», пасьведчаньне да якой падпісанае камандырам часткі за хабар. Для іх галоўнае – падкрэсьліць сваю значнасьць. Ня будзем згадваць усіх «узнагароджаных». Гэта асобная тэма, да якой мы вернемся пазьней. Дастаткова ўзгадаць «ветэрана» Рамана Рэвэра з 18-й АМСБр. За тры камандыроўкі на Данбас ён змог пахваліцца толькі адной узнагародаю ў выглядзе суцяшальнага значка «Маршал Савецкага Саюза Жукаў», які быў набыты ў анлайн-краме. А пасьведчаньне да «узнагароды» яму падпісаў афіцэр, які часова выконваў абавязкі камандыра брыгады.

      Але ня толькі мэдалямі любяць выхваляцца расейскія вайскоўцы. Досыць часта звычайныя мотастралкі, асабліва вайсковыя выведнікі падаюць сябе за спэцназ ГРУ: пазуюць у вопратцы з нехарактэрнымі элемэнтамі, а таксама дэманструюць свае тату й знакі адрозненьня, сярод якіх абавязкова маецца сымболіка й дэвізы ГРУ і ПДВ.

    Апошнім часам падчас вывучэньня старонак расейскіх вайскоўцаў у сацсетках была заўважаная цікавая асаблівасьць. На форме вайскоўцаў выведвальных падразьдзяленьняў шэрагу мотастралковых злучэньняў Паўднёвае й Цэнтральнае вайсковых акругаў пачалі масава зьяўляцца элемэнты Паветрана-дэсантных войскаў – цяльняшкі, пятліцы ПДВ, вымпелы, тату і іншае. Гэта можна было б лічыць звычайнымі элемэнтамі эпатажу расейскіх вайскоўцаў, але праз пільнае вывучэньне шэрагу крыніцаў мы зрабілі адкрыцьцё: у складзе выведвальных батальёнаў АМСБр зьявіліся выведвальна-дэсантныя роты.

    Прадмет дасьледаваньня – выведвальна-дэсантная рота

    Інфармацыю пра новую структурную адзінку – выведвальна-дэсантную роту ў складзе выведвальных батальёнаў мотастралковых злучэньняў падаем на прыкладзе 19-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 20634, г. Уладзікаўказ, Паўночная Асэтыя). Яе мы неаднаразова асьвятлялі ў кантэксьце «ўкраінскіх камандыровак». Гэтым разам мы не скарыстаем з нашай звычайнай практыкі публікацыі імёнаў вайскоўцаў, хаця яны нам вядомыя і знаходзяцца пад асаблівым кантролем для далейшых дасьледаваньняў. Зазначым, што InformNapalm таксама мае сьведчаньні пра наяўнасьць падобных выведвальна-дэсантных ротаў і ў іншых злучэньнях Сухапутных войскаў ЗС РФ, гэтыя факты мы пададзім пазьней, у іншых публікацыях. Зараз жа падаем дакуманты, выяўленыя падчас маніторынгу сацыяльных старонак вайскоўцаў, якія сталіся фактамі для зьдзейсьненага аналізу й высноваў:

    • вокладка часопісу «Развернутая строевая записка раведывательной десантной роты разведывательного батальона в/ч 20634» (рас.), да таго ж у здымку, апроч згадкі, нумары палявой пошты 19-й АМСБр;

    Selection_233

    • выпiс з загаду камандыра вайсковай часткі № 20634 з 2016 году «Пра ўзнагароджаньне асабовага складу знакам адрозненьня «За службу на Каўказе»» і узнагароднае пасьведчаньне да гэтага знаку. У пункце пра ўзнагароджаньне вядзецца пра шарагоўца Х, выведніка-снайпэра N-га ўзводу выведвальна-дэсантнай роты (ВДР) выведвальнага батальёну.

    Selection_234

    Таксама пададзім некалькі фатаздымкаў, якія пацьверджваюць наяўнасьць выведвальна-дэсантнага падразьдзяленьня ў складзе 19-й брыгады Сухапутных войскаў, дысьлякаванай ва Уладзікаўказе:

    Здымак, зроблены ў казарме ВДР, зафіксаваў тры сьцягі – расейскі, вайсковай выведкі і ПДВ; элемэнты сымболікі ПДВ у форме выведнікаў-мотастралкоў – пятліцы дэсантнікаў на нарукаўных шаўронах 19-й АМСБр, а таксама фатаздымкі, якія адлюстроўваюць паветрана-дэсантную падрыхтоўку.

    6. 122-356

    2. 28-55 7. 129-356

    BJiloxY

    8. 13-41 9. 39-41

    На падставе атрыманых дадзеных і фотаматар’ялаў можна зрабіць выснову, што падрыхтоўка выведнікаў-дэсантнікаў 19-й АМСБр зьдзяйсьняецца досыць інтэнсыўна й адразу ў некалькіх накірунках. Яны ўдзельнічаюць у сыстэматычных палявых выхадах на горны палігон Дар’ял (54-ы цэнтар падрыхтоўкі выведвальных падразьдзяленьняў) у Паўночнай Асэтыі, дзе праводзяцца заняткі ў тактыцы, вагнявой і горнай падрыхтоўцы. Паветрана-дэсантная падрыхтоўка вайсковых выведнікаў адбываецца як на мейсцы ва Уладзікаўказе і непадалёк, у Маздоку (дзе базуецца 100-я выведвальная экспэрымэнтальная брыгада в/ч 23511), гэтак і на базе навучальна-дэсантнай інфраструктуры 108-га дэсантна-штурмавога палку 7-й дывізыі горнай Паветрана-дэсантных войскаў (в/ч 42091, г. Наварасійск) з заліковымі скокамі з гэлікоптэраў. Камплектаваньне гэтых ротаў зьдзяйсьняецца паводле зьмяшанага прынцыпу, як кантрактнікамі, гэтак і жаўнерамі тэрміновае службы.

    Заўвага: зазначым, што пра новае структурнае падразьдзяленьне ў выведвальных брыгадах Сухапутных войскаў была толькі адзіная згадка ў расейскіх СМІ, у «Военно-промышленном курьере» (рас.) з 8 чэрвеня 2016 г.: «У гэты момант у кожнай агульнавайсковай брыгадзе або дывізыі ёсьць асобныя выведвальныя батальёны, у склад якіх уваходзяць выведроты, якія дзейнічаюць на бронетэхніцы, а таксама адна выведвальна-дэсантная, асабовы склад якой працуе глыбока ў тыле ворагу…»

    Назад у СССР

    normal_42_123123123yivaЗьяўленьне выведвальна-дэесантных ротаў – гэта вельмі цікавы паварот у гісторыі арміі. Вядома, што ў Савецкай арміі ў выведбатальёнах многіх мотастралковых дывізыяў і брыгадаў было нешта падобнае: выведнікі-мотастралкі праходзілі першасную парашутна-дэсантную падрыхтоўку, вядома, не паводле праграме ПДВ, але ў любым разе яна была досыць насычанай. Некаторыя падрабязнасьці падрыхтоўкі выведвальна-дэсантных ротаў былі падрабязна асьветленыя на адным з расейскіх форумаў у 2013 годзе:

    «У кожнай мотастралковай (танкавай) дывізыі быў асобны выведвальны батальён. У іх складзе былі 1-я, 2-я выведроты і 3-я вывед.-дэсантная рота, рота РЭВ і асобныя ўзводы. Выведвальна-дэсантная рота мела ў складзе два дэсантна-штурмавыя ўзводы і адзін узвод спэцыяльнай выведкі. Усе яны праходзілі паветрана-дэсантную падрыхтоўку, скокі й цалкам заслужана насілі «ташноцікі» (значкі парашутыста) з сваёй формай (у некаторых батальёнах РДР мелі дэсантную форму з усімі атрыбутамі) мотастралковых або танкавых (у залежнасьці ад дывізыі, МСД або ТД). На дэмбель сыходзілі ў дэсантнай форме зь цельнікамі й берэтамі, адзначалі 2 жніўня (дзень ПДВ)».

    Паводле інфармацыі з гэтай жа крыніцы, станам на 2013 год у 74-й АМСБр (в/ч 21005, Юрга, Кемераўская вобласьць) асабовы склад двух выведротаў выведвальнага батальёну й выведузводы мотастралковых батальёнаў брыгады праходзілі паветрана-дэсантную падрыхтоўку ў Тальяці і ў Іркуцку, на базах асобных брыгадаў спэцпрызначэньня ГРУ.

    Заўвага: нагадваем, што мы неаднойчы ўжо паведамлялі пра 74-й мотастралковую брыгаду ў кантэксьце «ўкраінскіх камандыровак» – як пра ейныя тактычныя групы, якія прымалі ўдзел у падзеях на Данбасе падчас актыўнай фазы ўварваньня расейскага вайсковага кантынгенту ўлетку і ўвосень 2014 году, гэтак і пра асобных вайскоўцаў-кантрактнікаў, якія служаць па сумяшчальніцтву ў складзе незаконных збройных фармаваньняў «ЛНР»:

    • 74-я АМСБр у баёх на Данбасе?! 2014-11-07
    • Кантрактнікі 74-й АМСБр РФ ваююць на Данбасе пад прыкрыцьцём батальёну «ЛНР» «Хуліганы» 2015/10/09

    Выснова

    З усяго вышэйпададзенага вынікае, што фармаваньне новых ВДР у складзе мотастралковых брыгадаў сьведчыць пра вызначаны й абраны курс Расейскай Фэдэрацыяй на вайсковую агрэсію і дзеяньні на тэрыторыі сумежных дзяржаваў.

    Сьпешная й татальная мілітарызацыя РФ, фармаваньне новых падразьдзяленьняў, у тым ліку выведвальных, выкліканая імпэрыялістычнымі амбіцыямі Крамлю, які ваюе сёньня ва Украіне і Сірыі. Аднак апэтыты крамлёўскіх палітыкаў значна большыя. Сёньняшняя вайсковая рэформа прадугледжвае як колькаснае, гэтак і якаснае павялічэньне падразьдзяленьняў падобнага тыпу. Вядзецца пра ўзмацненьне выведвальных батальёнаў Сухапутных войскаў, якія маюць быць менш залежнымі ад іншых структурных адзінак ЗС РФ. Калі роты вайсковае выведкі дзеля вырашэньня сваіх задачаў выкарыстоўваюць наземныя сродкі, БТР і бронеаўтамабілі «Тыгр», то для зьдзяйсьненьня выведкі сіламі РДР прадугледжаны іхны дэсант з гэлікоптэраў, у тым ліку парашутным чынам. На гэты момант у складзе армейскае авіяцыі Паўднёвае вайсковае акругі маюцца 36 адзінак гэлікоптэраў Мі-35М і 27 адзінак Мі-8АМТШ, з дапамогаю якіх можна вырашаць пастаўленыя задачы ўначы і на малой вышыні.

    Чытайце таксама: «Валуйки як пляцдарм для спэцапэрацыі: азнакі падрыхтоўкі да наступу»

    Нягледзячы на тое, што новыя ВДР – гэта не дэсантныя падразьдзяленьні, але выведвальныя, якія вырашаюць задачы пэўнага злучэньня Сухапутных войскаў, можна канстатаваць, што мотастралковыя брыгады займелі ўласныя «ПДВ/ГРУ», якія з падтрымкаю наданых сродкаў армейскае авіяцыі могуць дэсантавацца ў тыле супраціўніку для зьдзяйсьненьня глыбіннай выведкі і/або падрыхтоўкі прарыву асноўных сілаў свайго злучэньня ў азначаным раёне, а таксама для правядзення дывэрсіяў.

    Гэтыя фармаваньні таксама могуць мець характар наданых падразьдзяленьняў Сілаў спэцыяльных апэрацыяў. У кантэксьце вядзеньня неканвэнцыйных войнаў, спэцвыведка зьяўляецца адною з трох асноўных задачаў ССА РФ.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня валянтэраў міжнароднае супольнасьці InformNapalm.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

     (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Tags: 19-я АМСБрв/ч 20634выведвальна-дэсантныя роты

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    • Пазыцыйная вайна: РФ актывізуе застасаваньне на Данбасе сваіх вайсковых снайпэраў (ФОТА)

      2018-03-30 - 0 Comment
    • Ідэнтыфікаваныя артылерысты 19-й АМСБр ЗС РФ, якія абстрэльвалі Украіну

      2017-07-24 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.