• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Канал перакідваньня уцекачоў з Сырыі ў Беларусь і патруляваньне межаў РБ расейскімі Ту-22М3

    on 2021-11-15 | 0 Comment | Беларусь | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • pt
    • en
    • bg

    Гібрыдная спэцапэрацыя РФ та РБ: канал перакідваньня уцекачоў з Сырыі ў Беларусь і патруляваньне межаў РБ расейскімі ядравымі бамбавікамі Ту-22М3

    Валянтэры міжнароднай выведвальнай супольнасьці InformNapalm зьвярнулі ўвагу на тое, што за апошнія 7 дзён, прыватная сырыйская авіякампанія Cham Wings Airlines зьдзейсьніла 4 наўпроставых рэйсы з сырыйскага міжнароднага аэрапорту Дамаска ў аэрапорт беларускага Менску. А самая вялікая актыўнасць пералётаў назіралася 7 лістапада. І ўжо 8 лістапада адбылося беспрэцэдэнтнае абвастрэньне сытуацыі на польска-беларускай мяжы, калі вялікая група мігрантаў у суправаджэньні беларускіх сілавікоў зьдзейсьніла некалькі спробаў штурму мяжы Польшчы. Правакацыі на мяжы працягваюцца дагэтуль.

    Відавочна, што такая высокая актыўнасць пералётаў можа быць зьвязаная з масавым перавозам нелегальных мігрантаў з Блізкага Усходу ў Беларусь, якіх Крэмль рукамі дыктатара Аляксандра Лукашэнкі выкарыстоўвае для гібрыднай апэрацыі супроць краінаў НАТА, у прыватнасьці Польшчы і Летувы.

    Паводле дадзеных сэрвісу Flightradar24 можна ўбачыць, што лятакі кампаніі Cham Wings Airlines з нумарамі  YK-BAG і  YK-BAB зьдзейсьнілі па 2 рэйсы ў Менск за пэрыяд з 5 па 10 лістапада.

    Чаму менавіта сырыйская авіякампанія Cham Wings Airlines можа быць часткай гібрыднай спэцапэрацыі спэцслужбаў Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь? Адказ на гэтае пытаньне мажліва знойдзены ў адкрытых крыніцах. Вядома, што гэтая авіякампанія з 2016 году знаходзіцца пад санкцыямі ЗША за ўдзел у перакідваньні зброі і баевікоў для сырыйскага дыктатара Башара Асада. А ў 2021 годзе Украіна таксама ўвяла свае санкцыі супроць Cham Wings Airlines. Паводле дадзеных сродкаў масавай інфармацыі, лятакі авіякампаніі ажыцяўлялі забароненыя авіярэйсы ў акупаваны Крым, а таксама выкарыстоўваліся, каб перакінуць з Растова-на-Доне ў Сырыю наёмнікаў вядомай расейскай проксі-групы «ПВК Вагнэра».


    Чытайце таксама справаздача InformNapalm пра ролю расейскага ПВК у збройных канфліктах.


    Вядома, гэта далёка не адзіны спосаб дастаўкі ўцекачоў з Блізкага Усходу да межаў Польшчы і Летувы. Цікава, што напярэдадні актыўнай фазы гэтай гібрыднай спэцапэрацыі 4 лістапада 2021 Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка падпісалі так званы «Дэкрэт Саюзнай Дзяржавы», які зьмяшчае 28 праграм, сярод якіх ёсьць і канцэпцыя абароннага і міграцыйнага супрацоўніцтва паміж РФ і Рэспублікай Беларусь.

    Гібрыдная вайсковая апэрацыя і ТУ-22M3 ў Сырыі і Беларусі

    10 лістапада МА Рэспублікі Беларусь распаўсюдзіла паведамленьне і відэа супольнага з РФ патруляваньня ўздоўж дзяржаўнай мяжы Беларусі на заходнім і паўночна-захаднім напрамках. У патруляваньні прымалі ўдзел 2 расейскіх стратэгічных бамбавіка Ту-22M3, якія могуць несьці ядравую зброю.

    Цікава, што 10 лістапада на фоне спэцапэрацыі паблізу мяжы Польшчы расейская прапаганда на ток-шоу «60 минут» настойвала, што нібыта калектыўны Захад павінен прыняць усіх уцекачоў, якія знаходзяцца на мяжы Беларусі. Прапагадысты падкрэслівалі, што гэта «наўпроставая адказнасьць Захаду, які разбамбіў дамы мірных сырыйцаў.» У кантэксьце гэтых заяваў, валянтэры міжнароднай супольнасьці InformNapalm зьвярнулі ўвагу на тое, што ў патруляваньні 10 лістапада ўдзельнічалі расейскія бамбавікі Ту-22М3 з нумарамі на борце: 22 (чырвоны), рэгістрацыйны нумар RF-95956, і 24 (чырвоны), рэгістрацыйны нумар RF-94154.

    Як мінімум адзін з гэтых лятакоў разам з чальцамі экіпажу ўдзельнічаў у расейскай вайсковай апэрацыі ў Сырыі.

    Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі неаднаразова публікавалі факты, якія сьведчылі, што менавіта ПКС Расейскай Федэрацыі мэтанакіравана наносілі ўдары па цывільным насельніцтве і ратавальнікам у Сырыі, а таксама выкарыстоўвалі для бамбаваньня жылых раёнаў, забароненыя міжнародным правам некіраваныя снарады, кластарныя і нават бункерныя бомбы.

    У 2016 годзе міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm збрала дадзеныя 116 афіцэраў ПКС РФ, якія ўдзельнічалі ў нанясеньні ракетных і бомбавых удараў у Сырыі. Расейкая прапаганда назвала гэтыя публікацыі “небяспечнай уцечкай сакрэтных дадзеных”.

    Кантэкст

    У чэрвені 2021 года міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm зьвяртала ўвагу на тое, што фармаваньне новай дывізыі РФ ля межаў Летувы ідзе заўчасна і досыць хутка. У жніўні расейскай прапаганда і прапаганда рэжыма Лукашэнкі перайшлі да актыўнай фазы інфармацыйнага забясьпечаньня гібрыдных атак на Летуву. У верасьні ў межах актыўнай фазы маштабных вайсковых манэўраў «Запад-2021» адбыліся правакацыі на мяжы Украіны і Беларусі. І ўжо на пачатку лістапада, зьявіліся новыя паведамленьні пра назапашваньне вайсковай тэхнікі РФ ў Ельні за 50 км ад мяжы Беларусі і за 200 км ад мяжы Украіны. І ўжо праз тыдзень пасля таго, як гэтыя паведамленьні зьявіліся, пачалася актыўная фаза гібрыднай апэрацыі РФ і РБ на мяжы Польшчы.

    Усе гэтыя працэсы, відавочна, зьяўляюцца кампанэнтамі адной крымінальнай авантуры Крамля. Расея ўпэўнілася, што замацавала ЭЗ, і асабліва Нямеччыну, на газавай голцы «Nord Stream 2», таму дзеяньні Масквы становяцца ўсё больш падступнымі і агрэсыўнымі, хоць яны працягваюць хавацца пад маскай гібрыднай вайны. Вайскова-палітычнае паглынаньне Беларусі Расейскай Федэрацыяй імкліва працягваецца. Дыктатар Аляксандар Лукашэнка канчаткова стаўся марыянэткай Уладзіміра Пуціна.

    Украіна застаецца ў фокусе расейскай агрэсыі, а пасля паглынаньня Беларусі даўжыня супольнай мяжы як пляцдарма расейскай агрэсыі значна павялічыцца. Цалкам магчыма, што ў выпадку няўдачы прарыву польскай мяжы, гібрыдную атаку ўцекачамі Масква рукамі Менску накіруе на ўкраінскі напрамак.


    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца! (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 ) Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.