• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Прыкметы гібрыдных і інфармацыйных правакацыяў на мяжы Украіны і Беларусі. Каму выгодна?

on 2021-09-28 | 0 Comment | Аналітыка | Беларусь | Навіны Print This Post Print This Post
  • ru
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • tr
  • pt
  • en
  • lt
  • bg
  • sv
  • no
  • dk
  • at

Было цалкам чакана, што ў межах актыўнай фазы маштабных вайсковых вышкалаў «Захад-2021», якія адбываліся на 9 расейскіх і 5 беларускіх палігонах, Рэспубліка Беларусь, верагодна, паводле ініцыятывы Расейскай Федэрацыі, перайшла да інфармацыйных правакацыяў на мяжы з Украінай.

15 верасьня Памежны камітэт Беларусі заявіў (архіў), нібы  беларускі памежны знак быў абстраляны з тэрыторыі Украіны. Паводле вэрсыі беларускіх памежнікаў, інцыдэнт адбыўся 11 верасьня на ўчастку Пінскага памежнага атраду. Паведамляецца, што герб на знаку был пашкоджаны стрэлам з паляўнічай стрэльбы. Да паведамленьня прыкладаўся красамоўны здымак.

Правакацыя падчас вайсковых вышкалаў або навучальная правакацыя?

Сам інцыдэнт на мяжы выглядае дробным хуліганскім выбрыкам, хаця б таму, што ў памежны знак стралялі з паляўнічай, а не з баявой зброі. Да таго ж невядома, мэтанакіравана ці выпадкова гэта адбылося. Аднак час і мейсца інцыдэнту цалкам карэлюе з правядзеньнем на тэрыторыі Беларусі вайсковых вышкалаў «Захад-2021», на якія прыбылі ў тым ліку расейскія вайскоўцы з падразьдзяленьняў, якія ўжо заўважаныя ў агрэсыі супроць Украіны. У прыватнасьці, адным з такіх падразьдзяленьняў зьяўляецца 76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізыя (ДШД) Збройных сілаў РФ (в/ч 07264), якая зь 10 верасьня  праводзіла рэкагнаставаньне мясцовасьці і выкананьне задачаў на тэрыторыі Беларусі.

Даволі правакацыйна і бэзапэляцыйна гучыць і голасны загаловак паведамленьня на афіцыйным сайце Памежнага камітэта  Беларусі: «Белорусский погранзнак обстреляли с территории Украины».

У паведамленьні пазначана, што пашкоджаньне знака выявілі беларускія памежнікі з заставы «Сварынь». Пры гэтым беларускія памежнікі чамусьці вырашылі ня згадваць у сваім афіцыйным паведамленьні важныя дэталі, які надаў ім украінскі бок.

Расейскія СМІ прадказана падхапілі паведамленьне з афіцыйнага сайту Памежнага камітэта Беларусі і пачалі актыўна тыражаваць яго з памкненьнем штучна падвысіць градус напругі. 16 верасьня Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь выказаў адаведную заяву. Расейскія СМІ працягнулі тыражаваць гэтыя дадзеныя.

Афіцыйныя камэнтары Дзяржаўнай памежнай службы Украіны

Прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (ДПСУ) Андрэй Дэмчанка ў камэнтары выданьню «Українська правда» паведаміў, што насамрэч пашкоджаны памежны знак на мяжы з Рэспублікай Беларусь знайшоў памежны нарад Луцкага атраду ДПСУ. Пра сытуацыю адразу паведамілі памежнікам Беларусі і супрацоўнікам паліцыі Украіны. Характар пашкоджаньняў сьведчыў пра магчымае выкарыстаньне паляўнічай стрэльбы.

«Характер местности — болотисто-кустарниковая — делает невозможным пешее движение лиц в этой местности, и признаков пребывания кого-либо у пограничного знака не обнаружено. Однако знак расположен вблизи канала, соединяющего озера этой местности, поэтому не исключается, что повреждения могли осуществить нарушители, которые проходили по нему на лодке… В ходе проверки территории использованных гильз от охотничьего оружия обнаружено не было. С белорусской стороной проведена погранично-представительская встреча. Поиск причастных лиц продолжается. Во время встречи белорусская сторона никаких претензий или обвинений в адрес ГПСУ не выдвигала», — паведаміў Андрэй Дэмчанка.

Калі паглядзець на мапу, то на пазначаным участку мяжы сапраўды можна заўважыць даволі разгалінаваную сыстэму каналаў, якія пакрываюць памежную тэрыторыю Беларусі і Украіны, таму парушальнікі насамрэч маглі незаўважна перасоўвацца на чаўне, не пакідаючы сьлядоў. Пра гэта беларускі бок чамусьці не сказаў.

Але ж каму трэба так старанна рыхтавацца да правакацыі, ды яшчэ і штучна разьдзьмуваць яе з дапамогаю гучных заяваў на афіцыйным сайце Памежнага камітэта Беларусі?

На тле вайсковых вышкалаў Беларусі і РФ правакацыйныя заявы ў бок Украіны гучаць не ўпершыню

Канешне, можна было б не ўспрымаць такія паведамленьні сур’ёзна, калі б яны ў чарговы раз не гучалі на фоне актыўнай фазы расейска-беларускіх вышкалаў.

Сьлед узгадаць, як чатыры гады таму, у верасьні 2017 года, адбываліся аналягічныя стратэгічныя супольныя расейска-беларускія манэўры «Захад-2017». Аналіз гэтых манэўраў тады праводзіла беларуская рэдакцыя сайта міжнароднай валянтэрскай супольнасьці InformNapalm, і яе галоўный рэдактар, беларускі журналіст Дзяніс Івашын (у сакавіку 2021 года быў незаконна арыштаваны КДБ Беларусі і цяпер знаходзіцца ў палоне рэжыма Лукашенкі як палітычны вязень). Асаблівасьцю тых манэўраў таксама сталіся правакацыйныя заявы, якія гучэлі з вуснаў беларускіх сілавікоў.

Напрыклад, тагачасны кіраўнік Генэральнага штабу ЗС Рэспублікі Беларусь Алег Белаконеў зазначаў, што падчас правядзеньня стратэгічных вышкалаў Збройныя Сілы РБ вымушаныя былі рэагаваць на патэнцыйную пагрозу на поўначы Ровеньскай вобласьці Украіны з боку нацыяналістычных падразьдзяленьняў «Правага сэктара». Гэтая заява пашырыла тады для ЗС РФ апэратыўны прастор для ажыцьцяўленьня якіх-кольвек збройных правакацыяў або дывэрсый. Такім чынам, як пісаў Дзяніс Івашын у сваім аналітычным артыкуле, Беларусь была ўцягнутая ва ўсе магчымыя сцэнары збройных авантураў РФ супроць Украіны.

Як бачым, падчас вайсковых вышкалаў Расея перыядычна прамацвае паўночную мяжу Украіны з тэрыторыі Беларусі, праводзіць ня толькі вайсковае рэкагнаставаньне мясцовасьці, але і інфармацыйную выведку, трэнуецца ствараць фармальныя нагоды, нейкія casus belli, на выпадак прыняцьця палітычнага рашэньня пра адкрыцьцё другога фронту супроць Украіны.

Напрыканцы 2018 году ў аналітычным артыкуле для выданьня «Український тиждень» заснавальнік і валянтэр міжнароднай супольнасьці InformNapalm Раман Бурко зазначаў, што сярод плянаў РФ, якія яна можа паспрабаваць рэалізаваць супроць Украіны, ёсьць і ажыцьцяўленьне правакацый у памежных зонах, асабліва на мяжы Украіны і Беларусі. Самым простым і найбольш верагодным сцэнаром у гэтым выпадку зьўляецца звычайная страляніна або падрыў на памежным кантрольна-прапускным пункце. У такім выпадку Масква зможа сваімі маныпуляцыямі лёгка падштурхнуць Менск да наступных гучных заяваў, рукамі Лукашенка падкідаючы вугалю для стварэньня новай гарачай кропкі ўжо на паўночнай мяжы Украіны.

Выснова

Памежныя інцыдэнты і правакацыі ў Беларусі апошнім часам адбываюцца ўсё часьцей. Яны выглядаюць як элемэнты гібрыднае агрэсыі супроць Украіны і краінаў НАТА. У гэтай агрэсыі ў першую чаргу зацікаўленая не сама Беларусь, а расейскі бок, які намагаецца заставацца ў цені, каб не патрапіць пад чарговыя санкцыі з боку ЭЗ і ЗША.

У жніўні 2021 года летувіскія памежнікі дэманстравалі яскравыя відэа з прыкладамі падрыхтоўкі і рэалізацыі правакацыйных дзеяньняў з боку Беларусі, а міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm зьвяртала ўвагу на тое, як лукашэнкаўская прапаганда інфармацыйна падтрымлівае гібрыдныя атакі, накіраваныя на Летуву. Нельга выключаць, што гэтыя дзеяньні былі срэжысэраваныя нават ня ў Менску, а непасрэдна ў Маскве ці з удзелам расейскіх адмыслоўцаў.

За трое содняў да пачатку актыўнай фазы вышкалаў «Захад-2021» міжнародная супольнасьць InformNapalm таксама зафіксавала прыкметы разгортваньня інфармацыйна-псыхалягічнай апэрацыі (ІПСА) з боку РФ, накіраваную супроць украінскай арміі.

Апісаная ў дадзенай публікацыі сытуацыя на паўночнай мяжы Украіны таксама можа быць часткай правакацыі, распрацаванай або непасрэдна расейскімі вайскоўцамі, або іх беларускімі калегамі.

Украіна зь вясны 2014 году знаходзіцца ў стане гібрыднай вайны з Расейскай Федэрацыяй. Спачатку РФ акупавала паўвыспу Крым, затым разгарнула гібрыдныя ваенныя дзеяньні на ўсходзе Украіны, стварыўшы там гарачую кропку. Наступнай мэтай можа стаць ужо паўночная мяжа Украіны. Для Расеі, як і на вайне на Данбасе, зручней за ўсё не прызнаваць свайго ўдзелу ў агрэсыі, а дзейнічаць праз сваіх проксі з тэрыторыі Беларусі. Адказнасьць і санкцыйны ціск у гэтым выпадку аўтаматычна лягуць на рэжым Лукашэнкі. Расея ў гэты час зможа пастаўляць у Беларусь пераапранутых вайскоўцаў без знакаў адрозьненьня, сучасную тэхніку і зброю, а з Масквы будуць гучаць заявы пра імкненьне да міру, гатоўнасьці выступіць мадэратарам для ўрэгуляваньня канфлікту і гэтак далей. Такі сцэнар цалкам магчымы, і, як паказвае вайна на Данбасе, у заходняй цывілізацыі да гэтага часу не зьявілася дзейсных спосабаў супрацьстаяць гібрыднай агрэсыі.

Магчыма, у такіх сітуацыях важней праяўляць гатоўнасць да калектыўнай абароны і ваеннаму супрацьдзеяньню, а ня толькі выказваць «глыбокую занепакоенасьць», бо гэтыя заявы ніякім чынам не сыняюць агрэсара. Санкцыі працуюць, але недастаткова хутка, каб спыніць агрэсара. Пляцдарм на тэрыторыі Беларусі адчыняе для РФ прастору ня толькі дзеля дадатковых гібрыдных ваенных дзеяньняў супроць Украіны, але і дзеля гібрыднае вайны супроць краінаў НАТА.

Таксама чытайце іншыя тэматычныя матар’ялы на InformNapalm

  • “Захад-2021”: пагрозы для нацыянальнай бясьпекі Беларусі дасягнулі крытычнага ўзроўню
  • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

Публікацыю адмыслова для міжнароднай выведвальнай супольнасьці InformNapalm падрыхтавалі Раман Бурко. Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца! (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 50536 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2023
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.