• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Збройныя сілы РФ праз СМІ пагражаюць краінам NATO (ВІДЭА)

    on 2016-06-02 | 0 Comment | Грамадзтва | Крым | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • fr
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • lt
    • bg
    • sv

    1 чэрвеня 2016 г. на сайце тэлерадыёкампаніі Збройных сілаў Расейскай Фэдэрацыі «Звезда» (рас.) зьявіўся правакацыйны матар’ял з назовам: «И грянул гром: как ВКС РФ в Крыму будут уничтожать ПРО США» (архіў публікацыі). У публікацыі прысутнічаюць выразныя агрэсіўныя выпады ў бок краінаў NATO і ў бок ЗША асобна. Цікава, што інфармацыя, працытаваная ніжэй, апублікаваная не ў другасным выданьні. Яна зьявілася не на прапагандысцкім сайце расейскага тэрарыста-рэваншыста Ігара Гіркіна, не была агучаная дэпутатам Дзярждумы і аматарам скандальных заяваў Уладзімерам Жырыноўскім, але пададзеная на афіцыйным сайце тэлерадыёкампаніі Збройных сілаў РФ.

    Цытуем у арыгінале афіцыйны сайта ТРК «Звезда»:

    «…Сегодня российские военные летчики с удовольствием осваивают аэродромы в Крыму.

    В крымском небе замечены и стратегические ракетоносные бомбардировщики (Ту-22М3 и Ту-95), и фронтовые бомбардировщики Су-24, и штурмовики Су-25, и истребители МиГ-29.

    Конечно, Крым неслучайно называют «сухопутным авианосцем», с территории которого контролируется практически все воздушное пространство над Черным морем, а до той же Турции – страны, входящей в НАТО, – вообще рукой подать»…

    «Крымский полуостров, который ориентирован на учебную базу для пилотов ВКС, становится и площадкой облета стран НАТО в Черноморском бассейне. Те же Румыния и Болгария, где планируется разместить объекты ПРО США, на картах обозначены не только пляжами побережий. Да и территория Турции наверняка отмечена объектами, которые могут представлять потенциальную опасность для нашей страны. Так что каждый учебный вылет российских военных самолетов имеет и практическую цель. Пока – чисто профилактическую. А если вспомнить случаи приближения к границам России кораблей стран НАТО в Черном море, то им явно придется не по душе появление в небе самолетов ВКС, которые будут отрабатывать над ними учебные задачи, например с бомбометанием».

    То бок сьпярша РФ парушыла ўсе міжнародныя дамовы, напала на сувэрэнную дзяржаву Украіна, анэксавала Крым, а зараз дэкляруе наўпроставыя пагрозы NATO. Гэта цалкам падобнае на паводзіны звар’яцелага тэрарыста: забегчы з бомбаю і гранатамётам у супэрмаркет, узяць закладнікоў і пагражаць разнесьці ўвесь найбліжэйшы мікрараён; калі ж нешта будзе ня так – забіваць закладнікоў да таго часу, пакуль жыхары мікрараёну будуць барыкадавацца, зьдзяйсьняць супраціў і спрабаваць зьняшодзіць падрыўніка.

    Бяда ў тым, што ў ролі вар’ята-бомбера выступае сталы чалец Рады бясьпекі ААН з правам вета, ядравым арсэналам і 140-мільённым насельніцтвам, якому засьціла розум праз рэваншысцкія амбіцыі адраджэньня назаўжды сканалага СССР, які страціў пачуцьцё адказнасьці за свае дзеяньні. Нагэтулькі, што чатырох распачатых ім войнаў на тэрыторыі колішняга СССР – у Малдове, Азэрбайджане, Грузіі і Украіне – яму мала. Для ўзмацненьня ўласных пазыцыяў у перамовах што да скасаваньня санкцыяў і легітымацыі захопленых тэрыторыяў, Расея перакінула свае вайсковыя лятакі ў Сірыю, якія ўжо некалькі месяцаў запар рэгулярна зьдзяйсьняюць ракетна-бомбавыя ўдары па сірыйскіх жылых кварталах, школах і больніцах. Лёгіка агрэсара простая: ніхто ня выступіць супроць звар’яцелага падрыўніка – як што, будзем пагражаць ядравай бомбай або пачнем забіваць «закладнікоў».
    Аднак сьвет уладкаваны такім чынам, што на кожнае дзеяньне маецца процідзеяньне, і той, хто пачаў вайну, пралівае кроў нявінных, мае быць гатовы адказваць за свае злачынствы перад законам і перад грамадзтвам. Мае быць гатовы пагледзець у вочы дзецям і бацькам сваіх ахвяраў. Сустрэцца зь імі. Убачыць нянавісьць у гэтых вачох. Калі зьдзейсьніў злачынства супроць народу, то ўбачыць нянавісьць і пагарду ў вачох усяго народу. Гэты цяжар злачынцы, крыж забойцы.

    Расея шматкроць дэманстравала ўсяму сьвету, што разумее на што йдзе і цяжар забойцы для яе нічога ня варты. Доказам гэтаму ёсьць бравурныя прамовы Пуціна, Лаўрова, Шайгу й дэпутатаў Дзярждумы РФ, якія ўсхваляюць сумнеўныя дасягненьні расейскіх Збройных Сілаў што да захопу новых тэрыторыяў і сілавога падаўленьня мясцовага насельніцтва. Дзьмітры Кісялёў і ягоныя калегі ўвесь час ганарацца сваёй арміяй, ды й сама армія шчыруе сваімі “подзьвігамі”. Шматлікія сэлфі з Украіны і Сірыі зьявіліся ў матар’ялах OSINT-экспэртаў ня проста так – расейскія вайскоўцы пэўна любяць свае «замежныя камандыроўкі» і часта выхваляюцца гэтым публічна, пакуль не патрапляюць у поле зроку дасьледчыкаў з InformNapalm, Bellingcat і шмат іншых камандаў і блёгераў, якія зьдзяйсьняюць аналіз сацыяльных сетак і маніторынг адкрытых крыніцаў.

    Досыць дзіўна, што маючы такую адданую любоў да сваёй справы і масавую падтрымку з боку расейцаў, расейская армія чамусьці ня цешыцца, калі імёны й твары ейных «герояў» стаюць публічнымі і зьяўляюцца ў рэпартажах замежных журналістаў і блёгераў.

    Не любяць гэта й прадстаўнікі расейскіх СМІ. Напрыклад, наконадні расейскі фэдэральны “5 канал” з сапраўднай гістэрыкай абрынуўся на публікацыю аналітычнае справаздачы нашае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm, у які ўвайшлі дадзеныя 58 чальцоў экіпажаў лятакоў ПКС РФ, што зьдзяйсьняюць ракетна-бомбавыя ўдары па тэрыторыі Сірыі.

    Прапануем пагледзіць гэты рэпартаж фэдэральнага “5 канала”:

    На падставе аналізу дадзеных з адкрытых крыніцаў OSINT-экспэрты InformNapalm высьветлілі, што ў сірыйскай кампаніі ўдзельнічае, як мінімум, 41 борт з 8 падразьдзяленьняў ПКС РФ. Удалося ідэнтыфікаваць 58 афіцэраў з складу экіпажаў стратэгічных бамбоўцаў Ту-95, Ту-160 і Ту-22М, франтавых бамбоўцаў Су-24, шматмэтавых зьнішчальнікаў Су-30, штурмавікоў Су-25 і лятака радыёэлектроннай выведкі Іл-20. Усю сабраную інфармацыю валянтэры адлюстравалі ў разгорнутай інфаграфіцы, дзе пазначылі званьні, прозьвішчы, даты народзінаў і іншыя дадзеныя расейскіх пілётаў; рэгістрацыйныя і бартавыя нумары лятакоў; вайсковыя часткі, падразьдзяленьні й  мейсцы іхнае сталае дысьлякацыі. Гэтую інфармацыю расейскія СМІ ўжо назвалі «сакрэтнай і маючай асаблівую пагрозу». Толькі не зразумела зь якое прычыны. Калі Расейская Фэдэрацыя лічыць гэтых людзей не вайсковымі злачынцамі, але героямі, то навошта саромецца? Няхай пра іхны «вайсковы подзьвіг» будзе ведаць кожны.

    Аднак расейскія ўлады выдатна ведаюць, што «вайсковы подзьвіг» – гэта ня болей, чымся пусты міт для прастакоў. І інсцэнаваная барацьба зь ІДІЛ насамрэч ёсьць вайною зь сіламі Свабоднае сірыйскае арміі (ССА), якая ваюе супроць рэжыму Башара Асада, і нават, збольшага, вайною зь мірнымі жыхарамі. У інфаграфіцы InformNapalm, якую так крытыкуюць расейскія СМІ, маюцца падрабязныя дадзеныя пра разбураныя аб’екты інфраструктуры і ахвяры мірнага насельніцтва Сірыі праз авіяналёты ПКС РФ. Паводле статыстыкі, больш за 80% удараў расейскай авіяцыі былі зьдзейсьненыя не па вайсковых аб’ектах тэрарыстаў ІДІЛ, але па мірных сірыйскіх жыхарах альбо па сілых ССА. У выніку вайсковай апэрацыі РФ у Сірыі былі зьнішчаныя 25 жылых раёнаў, 65 школаў, 5 лягероў уцекачоў і 52 больніцы і мабільныя пункты зьдзяйсьненьня мэдычнай дапамогі.

    Вайсковыя пілёты ПКС РФ, насамрэч, маюць баяцца, таму што яны парушаюць Міжнароднае гуманітарнае права і ведаюць пра гэта. Яны ведаюць, што загады бамбаваць жылыя раёны зьяўляюцца злачыннымі, але сьвядома робяць гэта дзеля сваіх кар’ерных інтарэсаў. Толькі ці хопіць у іх мужнасьці пагледзець у вочы сваякоў сваіх жа ахвяраў, калі іх прыцягнуць да адказнасьці й пасадзяць на лаву падсудных у якасьці абвінавачаных?

    Бяручы пад увагу апошнія публікацыі тэлерадыёкампаніі «Звезда» Збройных сілаў РФ з дэманстратыўнымі пагрозамі выкарыстаньня авіяцыі супроць краінаў NATO, можна адказна сьцьвярджаць, што інфармацыя пра вайсковыя экіпажы ПКС РФ стае значнаю ня толькі для сусьветных праваабарончых арганізацыяў. Цяпер яна мае й стратэгічны характар. Расейскія пілёты, ведаючы пра тое, што іхныя асобы й імёны вядомыя сусьветнай супольнасьці, маюць задумацца над выкананьнем новых злачынных загадаў свайго кіраўніцтва. Кар’ера кар’ерай, але адказваць давядзецца уласнай галавою.

    Праз інфармацыю валянтэраў, сусьветная супольнасьць зараз ведае практычна кожнага расейскага пілёта, які ўдзельнічаў у сірыйскіх «вышкалах», і якому могуць загадаць бамбаваць гарады Украіны, Турэччыны або, як пагражае «Звезда», якой-кольвек краіны NATO.

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны валянтэрамі міжнароднае супольнасьці InformNapalm

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

     (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Таксама вы можаце падтрымаць працу нашага сайта і ахвяраваць на развіцьцё праэкту на старонцы Crowdfunding. Усе атрыманыя сродкі йдуць выключна на тэхнічную падтрымку рэсурсу InformNapalm.org. Разам пераможам!

    Tags: "Звезда"NATOдадзеныя пілётаў ПКС РФрасейская агрэсія

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • Пяць слупоў расейскай дэзынфармацыі й прапаґанды

      2020-10-22 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.