• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Крымінальнае чытво ПВК «Вагнэр»: забойцы, наркаманы й гвалтаўнікі на службе Пуціна

    on 2018-03-18 | 0 Comment | OSINT | Аналітыка | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Валянтэры міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm разам з камандаю праэкту «Ихтамнет_м0209» і хактывістамі Ukrainian Cyber Alliance сабралі дадзеныя пра расейскіх наймітаў з ПВК «Вагнэр» – фігурантаў крымінальных справаў. Шматлікія зь іх удзельнічалі ў акупацыі Крыма, ваявалі на Данбасе і ў Сірыі. Служылі ў частках спэцыяльнага прызначэньня РФ, але паводле разнастайных артыкулаў былі звольненыя й пакараныя за свае злачынствы. Некаторыя зьдзейсьнілі дробныя крадзяжы, разбой або рабаваньне, іншых судзілі за ўчыненьне цялесных пашкоджаньняў, распальваньне міжнацыянальнае варажнечы й зьбіцьцё замежнікаў. Але некаторыя маюць і больш сур’ёзныя злачынствы: выраб і збыт наркотыкаў, фінансавыя махінацыі на мільёны рублёў, згвалтаваньні, выкраданьні й забойствы людзей. Злачынцы сталіся прыдатным інструмантам для гібрыдных ваенных апэрацыяў Крамля, іх заахвочваюць і матывуюць дзяржаўнымі ўзнагародамі, якія надае асабіста прэзыдэнт РФ. У гэтай публікацыі мы раскрываем дадзеныя пра злачынствы 20 крымінальнікаў, якім быў нададзены другі шанец, якім яны скрарысталіся, каб стаць наймітамі.

    Паводле папярэдняй статыстыкі, кожны трэйці вагнэравец да залічэньня ў шэрагі групоўкі быў засуджаны за розныя правапарушэньні, таму гэта толькі невялікая частка дадзеных пра крыміналітэт, які служаць у прыватнай арміі Пуціна.

    Атака «Фабрыкі троляў» на InformNapalm

    Супольнасьць InformNapalm анансавала публікацыю дадзеных пра вагнэраўцаў з крымінальным мінулым 7 сакавіка, пасьля гэтага на працягу некалькіх дзён у Facebook праз масавыя скаргі на старыя допісы былі заблякаваныя 5 самых актыўных валянтэраў і сьпікер InformNapalm, якія зьдзяйсьнюць камунікацыю з мэдыя.

    Гэтая масавая атака на ўсе рэсурсы нашае валянтэрскае супольнасьці напярэдадні публікацыі, мажліва, была санкцыянаваная ўплывовым прадпрымальнікам і «рэстаратарам Пуціна» Яўгенам Прыгожыным, які ўтрымлівае ня толькі ПВК «Вагнэр», але й вядомую «Фабрыку троляў».

    Нагадаем, што раней мы апублікавалі дадзеныя й інфаграфіку пра 20 баявікоў з складу гаўбічнае батарэі 2С1 і пра 25 наймітаў з складу танкавых экіпажаў ПВК «Вагнэр». Гэта трэйці пакет дадзеных пра крыміналітэт. Кожны зь іх мае сваю ступень і маштабаваньне злачынстваў – Пуцін скраў Крым і абкрадае Данбас, а ягоныя найміты – выкрадалі людзей і абкрадалі крамы.

    Крыміналітэт асабістае гвардыі «кухара Пуціна»

    Калнынь Валянтын Аляксандравіч
    Дата нараджэньня: 20.01.1982 г. Пасада найміта: камандыр 3-га аддзяленьня 2-га узводу 3-й выведвальна-штурмавой роты (ВШР) ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар: М-0754.

    Служыў у 24-й асобнай брыгадзе спэцыяльнага прызначэньня ГРУ ГШ ЗС РФ (в/ч 55433). У 2012 годзе засуджаны за выраб, захоўваньне, ужываньне й збыт наркотыкаў. Удзельнічаў у баявых дзеяньнях на Паўночным Каўказе, што сталася змякчальнай падставаю падчас прысуду: 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму (архіў). Кавалер «ордэну Мужнасьці», мае і іншыя, у тым ліку вагнэраўскія, узнагароды.

    • Дадатковая інфармацыя пра Валянтына Калныню

      У сацсетках: “VK”, “ОК” (архіў акаўнту, кантактаў), FB (архіў).

      Меркаванае мейсца жыхарства:

      Расейская Фэдэрацыя, Забайкальскі край, Магайтуйскі раён, сяло Цаган-Чалутай. Дакладная адрэса невядомая.

      Частка інфармацыі пра яго фігуравала ў дадзеных СБУ і была апублікаваная ў базе «Міратворац».

      Дэталі справы пра збыт наркотыкаў:

      Паводле інфармацыі прэс-службы Кіраваньня Фэдэральнае службы РФ па кантролю за абаротам наркотыкаў (рас. “УФСКН”) па Іркуцкай вобласьці, вызначанае што Валянтын Калнынь (1982 г.н) і ягоны саўдзельнік Анатоль Аданакаў (1990 г.н.) збывалі гашыш сярод вайскоўцаў часткі, дзе служылі самі. Наркотык засуджаныя выраблялі самастойна: зьбіралі расьлінны наркотык за межамі гораду й рабілі зь яго гашыш. Засуджаныя й самі ўжывалі наркотык. Аданакаў і Калнынь ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях на Паўночным Каўказе. Яны маюць мэдалі й узнагароды. Усяму гэтаму суд надаў увагу й прызначыў вайскоўцам адносна мяккае пакараньне: 2 гады ўвязьненьня ў калёніі агульнага рэжыму (архіў).

    Янінаў Аляксей Сяргеевіч

    Дата нараджэння: 08.10.1988 г.н. Пасада найміта: наводнік танкавае роты ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар М-1555.

    Неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнае адказнасьці за кіраваньне транспартным сродкам у стане алькагольнага ап’яненьня (1, 2). Апроч гэтага, у 2016 годзе на Янінава пададзены пазоў ад ПАТ «Сбербанк России» (рас.) для прымусовага спагнаньня грошай паводле крэдытнае дамовы.

    • Дадатковая інфармацыя пра Аляксея Янінава

      Акаўнты сацсетак: “VK” (архіў), “OK” (архіў).

      Дэталі правапарушэньняў:

      Неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнае адказнасьці за кіраваньне транспартным сродкам у стане алькагольнага ап’яненьня.

      Дэталі справы. Пацярпелы стаўся інвалідам 2 групы (архіў).

      2016 годзе на Янінава пададзены пазоў ПАТ «Сбербанк России» для прымусовага спагнаньня грошай паводле крэдытнае дамовы (архіў).

      Паводле прысуду Янінаву прызначанае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі тэрмінам на 3 гады з пазбаўленьнем права займаць пасады на дзяржаўнай службе, у ворганах мясцовага самакіраваньня, у дзяржаўных і муніцыпальных установах, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйна-распарадчых, адміністрацыйна-гаспадарчых функцыяў тэрмінам на 3 гады. Прызначанае пакараньне нададзенае ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 3 гады (архіў).

    Яндэміраў Юры Сяргеевіч
    Дата нараджэньня: 10.06.1986 г. Пасада найміта: кіроўца аддзяленьня вагнявае падтрымкі 1-га выведвальна-штурмавога ўзводу 2-й выведвальна-штурмавой роты ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар: М-2156. Праходзіў вайсковую службу ў ЗС РФ з 2003 года, у 2008 годзе на афіцэрскай пасадзе ў в/ч 29483. Таксама праходзіў службу на пасадзе камандыра ўзводу в/ч 66431 (4-я акупацыйная вайсковая база РФ у Грузіі). Быў засуджаны за махлярства й падробку дакумантаў вайсковай часткі.

    • Дадатковая інфармацыя пра Юрыя Яндэмірава

      Паводле прысуду Уладзікаўказскага гарнізоннага вайсковага суду 03.02.2011 г. засуджаны да пазбаўленьня волі паводле ч.1 арт.159 КК РФ (махлярства), ч.1 ст.327 КК РФ (падробка, выраб або збыт падробленых дакумантаў, дзяржаўных узнагародаў, штампаў, пячатак, бланкаў). Прызначанае пакараньне – пазбаўленьне волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў умоўна з выпрабавальным тэрмінам – 1 год 6 месяцаў (у гэты час праходзіў службу на пасадзе камандыра ўзводу в/ч 66431).
      Паводле загаду камандыра в/ч 66431 з 30.08.2012 г. выключаны зь сьпісаў асабовага складу пазначанай в/ч. 05.10.2012 г. з улікам нададзенага адпачынку (з улікам рашэньняў атэстацыйнае камісіі в/ч 66431 з 08.07.2011 г. і 10.02.2012 г.). Праз год пачаў актыўна зьдзяйсьняць судовае аспрэчваньне: спачатку за «няслушнае» звальненьне, затым – за нявыплату «грошай за пэрыяд камандыроўкі на тэрыторыі замежнае дзяржавы».
      Крыніцы інфармацыі:
      Касацыйнае вызначэньне з 24.03.2011 г., г. Растоў-на-Доне.
      http://www.gcourts.ru/case/1556684
      http://archive.is/86gQQ
      Рашэньне Ёшкар-Алінскага гарадзкога суду Рэспублікі Марый Эл з 22.07.2013 г.
      https://sudact.ru/regular/doc/ZXsXwRKJnbUw/
      http://archive.is/MgqV7
      Апэляцыйнае вызначэньне з 24.10.2013 г.
      https://sudact.ru/regular/doc/Qs1lcQhOWZ1B/
      http://archive.is/Ef0FH
      Апэляцыйнае вызначэньне з 07.02.2014 г., Прыволжскі акруговы вайсковы суд (Самарская вобласць).
      https://sudact.ru/regular/doc/pnS6VfDVhbZX/
      http://archive.is/LXHRL
      Апэляцыйная пастанова з 27.08.2015 г., г. Растоў-на-Доне.
      https://sudact.ru/regular/doc/8FyEnsgfOV56/
      http://archive.is/DQzgO
      Вызначэньне з 15.12.2015 г., Казанскі гарнізонны вайсковы суд, Рэспубліка Татарстан.
      https://sudact.ru/regular/doc/vhfqvdBOrL5X/
      http://archive.is/idDDv
      Рашэньне з 02.02.2016 г., Казанскі гарнізонны вайсковы суд, Рэспубліка Татарстан.
      https://sudact.ru/regular/doc/BgXEAQFH79bu/

      http://archive.is/wwaIR

    Умралиев Анис Каримович
    Дата рождения: 09.07.1977 года. Должность наемника: разведчик-водитель 2 отделение 1 взвода 1 разведштурмовой роты (РШР) ЧВК «Вагнера».
    Личный номер: М-0610.
    Проходил службу в в/ч 6688 (12 ОБр ВВ МВД РФ).
    В 2014 году осужден за дезертирство.

    Приговорен к лишению свободы в колонии-поселении.

    • Дадатковая інфармацыя пра Аніса Умраліева

      Мейсца жыхарства: г. Астрахань.

      У 2014 годзе засуджаны за дэзэртырства зь мейсца службы ў в/ч 6688 – 12-я АБр УВ МУС РФ.

      Крыніцы:
      https://rospravosudie.com/court-severo-kavkazskij-okruzhnoj-voennyj-sud-rostovskaya-oblast-s/act-489388749/

      http://archive.is/TiUsI

    Родзін Дзьмітры Уладзімеравіч

    Дата нараджэньня: 26.07.1972 г. Пасада найміта: камандыр аддзяленьня БпЛА ўзводу тэхнічных сродкаў выведкі ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар: М-1978.

    Праходзіў службу ў званьні маёру ЗС РФ у падмаскоўным пасёлку Зара на пасадзе інжынэра комплексу аўтаматызаваных сродкаў кіраваньня цэнтру аўтаматызаваных сыстэмаў кіраваньня Цэнтральнага каманднага пункту ВПС і СПА ЗС РФ. Быў звольнены з вайсковае службы паводле  арт.159 КК РФ (махлярства).

    Мае вагнэраўскую ўзнагароду. Меркавана, кіраваў сакрэтнымі расейскімі БпЛА, зьбітымі на Данбасе. Падобная мадыфікацыя БпЛА таксама была зьбітая ў Турэччыне.

    Верагодна, ПВК «Вагнэр» выкарыстоўвае гэтыя мадыфікацыі БпЛА падчас выкананьня супольных задачаў з ЗС РФ ва Украіне й Сірыі.

    • Дадатковая інфармацыя пра Дзьмітрыя Родзіна

      Мейсца жыхарства:
      г. Растоў-на-Доне, вул. Каралёва, в. 6/6, кв.38.Таксама актыўна судзіўся з МА РФ:

      красавік 2012 году
      https://sudact.ru/regular/doc/ZhHS1jmro1U4/;
      http://archive.is/XYbmn

      травень 2012 году
      https://sudact.ru/regular/doc/Fn8xUjwrNUUx/;
      http://archive.is/8oNtj

      кастрычнік 2012 году
      https://sudact.ru/regular/doc/bS4Y8qvDqr6w/;
      http://archive.is/NYL7q

      Акаўнты сацсетак (выдаленыя):
      https://ok.ru/profile/589243679770
      https://vk.com/dmitriyrodin

    Атаеў Яўген Віктаравіч

    Дата нараджэньня: 12.12.1982 г. Пасада найміта: камандыр аддзяленьня кіраваньня батарэі Д-30 ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар: М-0910.

    Праходзіў службу у Кіраваньні Фэдэральнае службы выкананьня пакараньняў у Рэспубліцы Калмыкія. Быў саўдзельнікам справы пра катаваньні й зьдзекі над вязьнямі. Ягоны бацька таксама зьяўляецца наймітам ПВК «Вагнэр».

    Атаеў Віктар Сангаджыевіч

    Дата нараджэньня: 27.03.1959 г. Пасада найміта: кіроўца інжынэрна-сапёрнага ўзводу ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар: М-2188.

    У архіўным здымку бацька й сын Атаевы.

    • Дадатковая інфармацыя пра пра Атаевых

      Выпіс з матар’ялаў справы:

      “2 сакавіка 2012 году ў ВК-2 (с. Яшкуль) адбылася расправа над засуджанымі, якія ўтрымліваюцца ў штрафным ізалятары (ШІЗА). Апэрупаўнаважаны Атаеў Яўген у стане алькагольнага ап’яненьня прыйшоў у будынак ШІЗА разам з супрацоўнікамі спэцпадразьдзяленьня й пачаў патрабаваць ад засуджаных, каб яны выходзілі ў калідор для правядзеньня ператрусу. Засуджаныя пачалі правамерна абурацца, бо гэта адбывалася ўначы, пасьля адбою. Уласна на гэта, мабыць, і разьлічваў Атаеў. Засуджаных па адному выцягвалі ў калідор байцы спэцназу й разам з Атаевым зьбівалі. Пасьля таго, як расправа перайшла ў актыўную фазу, засуджаныя праз тое, што ня мелі магчымасьці супрацьстаяць падобнаму свавольству, пачалі рэзаць сабе вены”.

      Падрабязна:
      http://www.onk-ru.info/pytki-v-kolonix-ufsin-rf-po-respublike-kalmykiya/
      http://archive.is/xoj8r

      Атаеў Віктар Сангаджыевіч
      https://ok.ru/profile/564808285419
      http://archive.is/HOWfn
      https://vk.com/id421484189
      http://archive.is/8uVFq

      Атаеў Яўген Віктаравіч
      Мейсца жыхарства: Калмыкія, г. Эліста, вул. Паўночна-Заходняя, 4, дом 8а.

      Крыніцы.

    Малалетні Арцём Мікалаевіч

    Дата нараджэньня: 07.02.1989 г. Пасада найміта: камандыр разьліку 122-мм гаўбіцаў Д-30 кіраваньня выведвальнае роты ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар: М-2266.

    У 2011 годзе засуджаны паводле ч.1 арт. 111 КК РФ (наўмыснае зьдзяйсьненьне цяжкой шкоды здароўю) на 3 гады пазбаўленьня волі.
    А ў 2015 годзе паводле ч.3 арт.290 КК РФ (атрыманьне хабару).

    • Дадатковая інфармацыя пра Арцёма Малалетняга

      Фота з жонкаю.

      Крыніцы:
      прысуд 2011 г.:
      http://tulskobl_cfo.infocourt.ru/car_zhigulevsky-sam_samarskobl_pfo/ug/1077643/prigovor-po-obvineniyu-maloletnego-an-po-st-111-ch-1-uk-rf.html
      архіў:
      http://archive.is/R0Wmz
      прысуд 2015 года:
      https://rospravosudie.com/court-zhigulevskij-gorodskoj-sud-samarskaya-oblast-s/act-488027222/

      Дэталізацыя:
      http://velosamara.ru/forum/viewtopic.php?t=57623&start=900
      архіў:
      http://archive.is/BLy3s

    Ладзік Канстантын Анатолевіч

    Дата нараджэньня: 28.09.1989 г. Пасада найміта: выведнік-гранатамётнік 1-га аддзяленьня 2-га выведвальна-штурмавога ўзводу 4-й ВШР ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар: М-0544.

    Быў засуджаны паводле арт.158 ч.3 п. «а» КК РФ (крадзеж з незаконным пранікненьнем). Як вынікае з матар’ялаў крымінальнае справы й рашэньня суду, гэта было ня першае ягонае крымінальнае злачынства.

    • Дадатковая інфармацыя пра Канстантына Ладзіка


      Старонкі ў сацсетках:
      VK: https://vk.com/kosiak89
      http://archive.is/r49A6
      OK: https://ok.ru/profile/346118310
      Дэталі справы пра крадзеж:
      https://rospravosudie.com/court-talmenskij-rajonnyj-sud-altajskij-kraj-s/act-521200092/
      webcache.googleВыпіс з прысуду:«Суд кваліфікуе дзеяньні Ладзіка Канстантына Анатолевіча паводле арт. 158 ч.3 п. “а” КК РФ – крадзеж, то бок таемнае завалоданьне чужой маёмасьцю, учыненае групай асобаў паводле папярэдняй змовы, зь зьдзяйсьненьнем значнае шкоды грамадзяніну, зь незаконным пранікненьнем у жыльлё.
      Прызнаць Ладзіка Канстантына Анатолевіча вінаватым у зьдзяйсненьні злачынства паводле арт. 158 ч.3 п. “а” КК РФ і прызначыць яму пакараньне ў выглядзе 2 гадоў 4 месяцаў пазбаўленьня волі без штрафу й без абмежаваньня волі з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі строгага рэжыму».

    Кузьняцоў Аляксандар Сяргеевіч

    Дата нараджэння: 10.08.1977 г. Пасада найміта: камандыр 1-й ВШР ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар: М-0271.

    Паводле дадзеных выданьня «Фонтанка» (рас.), у 2008 годзе Аляксандар Кузьняцоў у званьні маёру служыў у спэцназе, быў арыштаваны паводле падазрэньня ў выкраданьні чалавека й рабаваньні, а ў 2010 годзе засуджаны й адбываў зьняволеньне ў калёніі ў Ніжненоўгарадзкай вобласьці. Паводле пастановы Борскага гарсуду яму быз зьменшаны тэрмін пакараньня, у красавіку 2013 г. ён быў вызвалены ўмоўна-датэрмінова. Праз год ён ужо ачоліў камандаваньне першай выведвальна-штурмавой роты ПВК «Вагнэр».

    У фатаздымку ніжэй, зробленым падчас узнагароджваньня, Аляксандр Кузьняцоў стаіць праваруч Уладзімера Пуціна й леваруч кіраўніка ПВК – Дзьмітрыя Уткіна (пазыўны – «Вагнэр»).

    • Дадатковая інфармацыя пра Аляксандра Кузьняцова

      Мейсца нараджэньня: с. Нікольскае Гатчынскага раёну Ленінградзкае вобласьці, пашпарт 0703_769818, выдадзены 29.04.2003 г., рэгістрацыя: Маскоўская вобл., г. Салнечнагорск-2, дысьлякацыя в/ч 92154, Цэнтар спэцыяльнага прызначэньня «Сенеж» ССА МА РФ.Пазыўны: «Ратыбор».Крыніцы:
      http://www.fontanka.ru/2017/08/18/103/
      http://archive.is/luxex

    Кошаль Фёдар Уладзімеравіч

    Дата нараджэньня: 13.04.1976 г. Пасада найміта: намесьнік камандыра – старшына фільтрацыйнага ўзводу ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар: М-1521.

    • Дадатковая інфармацыя пра Фёдара Кошаля

      У 1997 г. адлічаны з Навасібірскае вышэйшае вайскова-палітычнае агульнавайсковае вучэльні (НВВПАВ).13.04.2010 г. прызначаны на пасаду загадчыка рэчавага складу рэчавага й харчовага аддзяленьня аддзелу падрыхтоўкі, рэкрутаваньня й набору грамадзянаў на вайсковую службу паводле кантракту Вайсковага камісарыяту Краснадарскага краю. 19.10.2010 г. фігураваў у справе што да зьдзяйсьненьня матар’яльнае шкоды Вайсковаму камісарыяту Краснадарскага краю ў суме 594 856 рублёў.Прысуд Савецкага раённага суду г. Краснадара з 19.10.2010 г. (Краснадарскі край).

      http://docs.pravo.ru/document/view/26106051/25916209/
      http://archive.is/fIa7w

      http://otradnenskaya-adm.narod.ru/gb/2
      http://archive.is/dCQ58

    Карыгаў Тымур Шабзгірэевіч

    Дата нараджэння: 26.02.1977 г. Пасада найміта: камандыр аддзяленьня кіраваньня мінамётнае батарэі ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар: М-1285.

    У 2011 годзе засуджаны паводле арт. 222 ч.1 КК РФ (незаконнае набыцьцё, перадача, збыт, захоўваньне, перавозка або нашэньне зброі, ейных асноўных частак, боепрыпасаў).

    • Дадатковая інфармацыя пра Тымура Карыгава

      Выхадзень з г. Малгабек, Рэспубліка Інгушэтыя, грамадзянін РФ, жыве ў г. Арцём, Прыморскі край.

      06.07.2011 г. паводле прысуду Прыморскага краявога суду разам з родным братам прызнаны вінаватым у зьдзяйсненьні злачынства, якое падпадае пад дзеяньне арт. 222 ч. 1 КК РФ (незаконнае набыцьцё, перадача, збыт, захоўваньне, перавозка або нашэньне зброі, ейных асноўных частак, боепрыпасаў). Прысуджанае пакараньне ў выглядзе 2 гадоў 6 месяцаў пазбаўленьня волі з штрафам у памеры 30 000 рублёў, асноўнае пакараньне – ўмоўнае з выпрабавальным тэрмінам у 2 гады.

      Крыніцы:
      https://rospravosudie.com/court-primorskij-kraevoj-sud-primorskij-kraj-s/act-
      http://archive.is/FiZuq

      Акаўнты сацсетках (малаінфарматыўныя):
      https://www.ok.ru/profile/527963339702
      https://www.ok.ru/profile/479772493262

    Касумаў Заур Фіраілавіч

    Дата нараджэньня: 15.07.1989 г. Пасада найміта: наводнік разьліку БМ-21 «Град» ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар: М-2218.

    Праз выкрыцьцё хабарніцтва быў адхілены ад службы на тэрмін да 3 гадоў.

    • Дадатковая інфармацыя пра Заура Касумава

      Акаўнты сацсетак:

      https://ok.ru/profile/556746574465
      https://vk.com/id236981751
      http://rabota.kmvcity.ru/shresume.php?id=51182

      Падчас службы судовым прыставам быў спайманы падчас харабніцтва й адхілены ад службы.
      http://sudact.ru/regular/doc/pGUNJHPK9nH8/
      https://www.stav.kp.ru/online/news/1235928/
      Архіў артыкулу http://archive.is/lQkJW.

    Жыдаеў Віктар Феліксавіч

    Дата нараджэньня: 09.08.1976 г.
    Пасада найміта: старэйшы стралок-зэнітнік разьліку ПЗРК ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар: М-1233.

    Засуджаны паводле ч.1 арт. 228 КК РФ (незаконнае набыцьцё й захоўванне наркотыкаў).

    • Дадатковая інфармацыя пра Віктара Жыдаева

      Нарадзіўся ў пас. Мізур Алагірскага раёну Паўночна-Асэтынскай АССР, пашпарт 9012 073504, выдадзены 06.03.2013 г. аддзяленьнем УФМС РФ у Паўночнай Асэтыі-Аланіі ў Зацерачным МА г. Уладзікаўказ.

      Акаўнты сацсетак:
      ok.ru/profile/555619101571

      Засуджаны паводле ч.1 артыкулу 228. КК РФ.
      Архівы прысудаў:
      http://archive.is/Be3Mb
      http://archive.is/C98wQ

    Есаліеў Мурат Хайдаравіч

    Дата нараджэньня: 09.02.1989 г. Пасада найміта: наводнік танкавае роты ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар: М-2234.

    У некалькіх рашэньнях суду станам на 2015 і 2016 год фігуруе як вайсковец ЗС РФ. Удзельнічаў у апэрацыі захопу Крыма.

     

    • Дадатковая інфармацыя пра Мурата Есаліева

      Акаўнты сацсетак:
      https://vk.com/id293407512
      https://vk.com/id167028959
      https://ok.ru/profile/527103488281

      Прысуды:
      http://sudact.ru/regular/doc/SfLXFyUyObYL/ https://sudact.ru/regular/doc/BSNnqZh0Pl1/
      Прызнаны вінаватым у зьдзяйсненьні злачынства паводле ч.1 ст.307 КК РФ (наданьне загадзя ілжывых сьведчаньняў).

      https://sudact.ru/regular/doc/P4QR1yV6zRX/
      Архіў: http://archive.is/7bxD2

      У 2018 годзе фігураваў у якасьці абвінавачанага ў судзе Валадарскага раёну Астраханскае вобласьці.

    Варанчыхін Руслан Рафісавіч

    Дата нараджэньня: 25.05.1980 г. Пасада найміта: выведнік-снайпэр 1-га аддзяленьня 2-га  выведвальна-штурмавога ўзводу ВШР ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар: М-0692.

    Служыў у вайсковай выведцы. У 2010 г. стварыў падстаўную фірму й за 2 гады ўзяў буйныя крэдыты ў банках і ў бізнэсмэнаў на агульную суму 125.372.291,23 руб. і 637.835.892,89 руб., якія не вярнуў. Нягледзячы на больш за 30 судовых пазоваў яму пакуль ўдалося пазьбегнуць зьняволеньня. Судовыя працэсы працягваюцца.  У 2017 годзе Варанчыхін нягледзячы на фінансавыя махінацыі быў вылучаны кандыдатам у дэпутаты Мажгоўскага гарсавета ад мясцовага аддзяленьня ЛДПР.

    • Дадатковая інфармацыя пра Руслана Варанчыхіна

      Крыніцы судовых паседжаньняў:
      http://sudact.ru/arbitral/participant/0N2rvziJS3YS/

      Фота з жэтонам з асабістым нумарам у ПВК «Вагнэр».

    Бабамуродаў Максім Абдулавіч

    Дата нараджэньня: 13.03.1983 г. Пасада найміта: гранатамётнік разьліку АГС-17 1-га выведвальна-штурмавога ўзводу кіраваньня ВШР ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар: М-0828.

    Фігурант судовага працэсу за крадзеж аўтамабілю й зьздяйсьненьне цялесных пашкоджаньняў.

     

    • Дадатковая інфармацыя пра Максіма Бабамуродава

      01.07.2014 г. прызнаны вінаватым у зьдзяйсненьні злачынстваў, якія падпадаюць пад дзеяньне ч. 1 арт. 166 КК РФ (неправамернае завалоданьне аўтамабілем ці іншым транспартным сродкам), ч. 1 арт. 116 КК РФ (зьбіцьцё). Прызначанае пакараньне ў выглядзе папраўчых працаў на тэрмін 4 месяцы з утрыманьнем у бюджэт дзяржавы 5% з заработнай платы штомесяц, а таксама штрафу ў памеры 8 000 рублёў.

      Прысуд № 2-251 з 18.02.2013 г., Тагілстроеўскі раённы суд Ніжняга Тагіла (Сьвярдлоўская вобл.).
      https://sudact.ru/regular/doc/EnHmotCH1lWD/
      http://archive.is/bj6pG

      Прысуд з 01.07.2014 г., Дзяржынскі раённы суд г. Ніжняга Тагіла (Сьвярдлоўская вобл.).
      https://sudact.ru/regular/doc/H7Q8XIJtEDxt/
      http://archive.is/YoISt

      Акаўнты сацсетак:
      https://ok.ru/profile/566320615198
      https://vk.com/id320638241
      https://vk.com/id331820508

    Бахцігараеў Тахір Мінігаянавіч

    Дата нараджэньня: 18.04.1980 г. Пасада найміта: мэханік-кіроўца 4-га ВШР (пазыўны «Фартовы») ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар: М-0483.

    Зьдзяйсьняў дробныя крадзяжы. Ваяваў на Данбасе.

    • Дадатковая інфармацыя пра Тахіра Бахцігараева

      Асабістыя фота.

      Прысуд Пермскага суду ў справе крадзяжоў:
      https://goo.gl/2F7Ncj.

    Байкін Рышат Мухамедваліевіч

    Дата нараджэньня: 04.01.1984 г. Пасада найміта: выведнік-кіроўца 1-га ўзводу 3-га ВШР ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар: М-1112.

    У 2009 годзе быў засуджаны паводле арт. 131 ч.1 КК РФ (згвалтаваньне).

    • Дадатковая інфармацыя пра Рышата Байкіна

      Асабістае фота.

      Фігуруе ў базе дадзеных “Міратворца”.

      Крыніцы:
      http://www.mosoblsud.ru/hearing.php?ctype=32&type=3&info=%EA%EE%EB%EE%EC%E5%ED%F1%EA%E8%E9%20%F1%F3%E4
      2-939/2010
      Справа (матар’ял) паступіла ў МАС: 21.01.2010 г.
      Суд першае інстанцыі: Каломенскі гарадзкі суд.
      Нумар справы ў гарадзкім судзе: 1-609г/09.

      Байкін Рышат Мухамедваліевіч, КК РФ: арт. 131 ч.1; рашэньне касацыйнае інстанцыі: судовы акт пакінуты бязь зьменаў.

      https://rospravosudie.com/court-nizhegorodskij-oblastnoj-sud-nizhegorodskaya-oblast-s/act-105866190/
      https://sudact.ru/regular/doc/7mP5PXohgoQT/

      Акаўнты сацсетак:
      https://www.ok.ru/profile/507077943123
      https://www.ok.ru/profile/529373302971
      https://vk.com/id397509880

    Асьлібекян Давід Паўлавіч

    Дата нараджэньня: 14.11.1981 г. Пасада найміта: выведнік, памочнік гранатамётніка 1-га аддзяленьня 1-га выведвальна-штурмавога ўзводу 3-й ВШР ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар: М-0658.

    Колішні вайсковец 17-й АМСБр (в/ч 65384), быў засуджаны за ўхіленьне ад выкананьня службовых абавязкаў.

    • Дадатковая інфармацыя пра Давіда Асьлібекяна

      Фігурант судовага працэсу ў справе ўхіленьня ад выкананьня службовых абавязкаў.
      http://sudact.ru/regular/doc/ci8MEejSiA16/
      http://archive.is/xFLYF
      http://sudact.ru/regular/doc/U2a4H9kD10Jt/ – справа пра невяртаньне крэдыту банку.

      Архіў справы: http://archive.is/o1KOL.

      Акаўнты сацсетак:
      https://ok.ru/profile/558096931527
      http://archive.is/hqoFy

    Амоеў Княз Расул-Аглы

    Дата нараджэньня: 15.03.1982 г. Пасада найміта: кіроўца ўзводу харчовага й рэчавога забесьпячэньня ў ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар: М-2084.

    Засуджаны паводле ч.1 арт. 112 КК РФ (наўмыснае зьдзяйсьненьне шкоды здароўю сярэдняе ступені). Зьбіў жонку.

    • Дадатковая інфармацыя пра Княза Расул-Аглы Амоева

      Асабістае фота.

      Крыніцы:
      http://msud229.krd.msudrf.ru/modules.php?name=info_pages&id=7645
      http://archive.is/RszIK

      Адрэса рэгістрацыі:
      г. Гарачы Ключ, ст. Бакінская, вул. Партызанская, 28.

      Акаўнты сацсетак:
      https://ok.ru/profile/558080837755
      https://ok.ru/profile/550840296550
      https://www.facebook.com/profile.php?id=100009885427198 (http://archive.is/ASHSb)
      https://vk.com/id469740813
      https://vk.com/id363927944 http://archive.is/enmuU

    Гандамагамедаў Дзяніс Магамедавіч

    Дата нараджэньня: 14.07.1985 г. Пасада найміта: камандыр аддзяленьня 2-га ўзводу 3-й ВШР ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар: М-1753.

    У 2009-2014 гг. праходзіў вайсковую службу на пасадзе намесьніка камандыра ўзводу ў в/ч 74814 (г. Будзёнаўск). 26.06.2014 г. засуджаны за зьдзяйсьненьне злачынства, якое падпадае пад дзеяньне арт. 286 КК РФ (перавышэньне службовых паўнамоцтваў), прызначанае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін 1 год з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі агульнага рэжыму.

    • Дадатковая інфармацыя пра Дзяніса Гандамагамедава

      Асабістыя фота.

      Прысуд Будзёнаўскага гарнізоннага вайсковага суду з 11.04.2014 г.
      http://www.gcourts.ru/case/21743115
      http://archive.is/YeNpM

      Прысуд Будзёнаўскага гарнізоннага вайсковага суду з 26.06.2014 г.
      https://sudact.ru/regular/doc/XKHmdOj3C5QN/
      http://archive.is/sMHOf

      Апэляцыйнае вызначэньне з 14.08.2014 г.
      https://sudact.ru/regular/doc/snR8zedS5iJm/
      http://archive.is/B5mvc

      Акаўнты сацсетках:
      https://ok.ru/profile/481584998625
      https://ok.ru/profile/501442886013
      https://ok.ru/profile/545549173496
      https://ok.ru/profile/574435684511
      https://vk.com/id209184710

    Абдрашытаў Рышат Рамзілавіч

    Дата нараджэньня: 01.07.1984 г. Пасада найміта: гранатамётнік разьліку АГС-17 1-га ўзводу 4-га ВШР ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар: М-1586.

    У 2008 годзе старэйшы апэрупаўнаважаны ворганаў МУС РФ Абдрашытаў Р.Р. засуджаны за злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі й перавышэньне службовых паўнамоцтваў.

    • Дадатковая інфармацыя пра Рышата Абдрашытава

      Крыніцы:
      http://neftekamsky.bkr.sudrf.ru/modules.php?cl=1&id=57&name=information
      http://archive.is/61KSs

      e-mail: abdrashitov@lamel.biz

      http://neftekamsky.bkr.sudrf.ru/modules.php?cl=1&id=57&name=information
      ч.1 арт.285, п. “а” ч.3 арт.286
      злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі;
      перавышэньне службовых паўнамоцтваў.

    Іконьнікаў Леанід Генадзевіч

    Дата нараджэньня: 29.10.1985 г. Пасада найміта: нумар разьліку 12,7-мм кулямёту «Корд» 2-га выведвальна-штурмавога ўзводу 2-й ВШР ПВК «Вагнэр». Асабісты нумар: М-0769.

    Быў засуджаны адразу паводле некалькіх артыкулаў на 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

     

    • Дадатковая інфармацыя пра Леаніда Іконьнікава

      У фота ніжэй – другі праваруч. Можна пабачыць калодкі мэдалёў, у тым ліку і вагнэраўскіх.
      Трэйці леваруч (таксама з вагнэраўскімі ўзнагародамі) – Кузьмін Аляксандар Аляксеевіч,  наводнік разьліку 82-мм мінамёту 2-й ВШР ПВК «Вагнэр», асабісты нумар М-1667.
      Акаўнты сацсетак:

      https://vk.com/id174207931
      https://vk.com/id174207931?z=video174207931_162655732 – відэа прысуду зь ягонай старонцы.

      03.06.2009 г. Фэдэральны суд Цэнтральнага раёну г. Краснаярска ўхваліў абвінаваўчы прысуд лідэру краснаярскай філіі «Руху супроць нелегальнае іміграцыі» (рас. «ДПНИ») Леаніду Іконьнікаву. 23-гадовы фігурант справы абвінавачваўся адразу паводле трох артыкулаў КК РФ, і быў прысуджаны да 6 гадоў зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму. Іконьнікаў быў узяты пад варту ў зале суду. Судовае сьледзтва ў гэтай крымінальнай справе цягнулася на працягу 1
      году 5 месяцаў, падчас якога абвешчаныя сьведчаньні й дапытаныя больш за 70
      сьведак, дасьледаваныя 8 высноваў судовых экспэртызаў, зьдзейсьнены вялікі аб’ём іншых сьледчых дзеяньняў дзеля вызначэньня ісьціны. Абвінавачваньне было зробленае паводле ч.1 арт. 213 КК РФ (хуліганства), п. “а” ч. 2 арт. 282 КК РФ (распальваньне нацыянальнае варажнечы), ч. 1 арт. 318 КК РФ, ч. 2 арт. 318 КК РФ (зьдзяйсьненьне гвалту ў дачыненні да прадстаўніка улады).

      http://www.cirota.ru/forum/view.php?subj=84515

      Пасьля ўвязьненьня Леаніда Іконьнікава, мейсца галоўнага нацыста Краснаярска заняў ягоны малодшы брат – Іконьнікаў Аляксандар, арганізатар “рускіх маршаў”: «Русские идут!», «Красноярск – русский город!», «России – русскую власть».

      http://www.zrd.spb.ru/news/2009/news-804.htm.Брат таксама ваяваў на Данбасе й зьяўляецца наймітам ПВК «Вагнэра», абодва браты ўтвараюць разьлік кулямёту «Корд», нумары іхных асабістых вагнэраўскіх нумароў стаяць поруч.

      Іконьнікаў Аляксандар Генадзевіч, 25.06.1989 г.н, г. Краснаярск, асабісты нумар М-0770, кулямётнік 12,7-мм кулямёту «Корд» 2-га выведвальна-штурмавога ўзводу 2-й ВШР ПВК «Вагнэр».

      Акаўнт сацсеціва:
      https://vk.com/id32650948.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі Міхаіл Кузьняцоў і Раман Бурко адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: ВагнэрДзьмітры Уткінкрыміналітэтнайміты ПуцінаПВКпрыватная вайсковая кампаніярасейская агрэсіяЯўген Прыгожын

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.