• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Куды Расея перасунула захопленыя украінскія “Вышкі Байко» коштам $800 млн.?

    on 2016-01-11 | 0 Comment | Актуальна | Крым | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае адсочваць лёс украінскіх буравых установак, захопленых расейскімі вайскоўцамі ў Чорным моры. Нагадаем, што ў верасьні 2015 году, супольнасьць InformNapalm ужо асьвятляла рэйдэрскія дзеяньні Расеі што да факту незаконнага ўзброенага захопу дзьвюх буравых сьвідравінаў, больш вядомых як «вышкі Байко». Было зафіксаванае, што ў захопе прымалі ўдзел вайскоўцы 104-га дэсантна-штурмавога палку 76-й дывізыі ПДВ РФ. Празь пяць месяцаў з моманту мінулай публікацыі, нам удалося ўдакладніць некаторыя дэталі, зьвязаныя з перасоўваньнем буравых установак, а таксама ўсталяваць расейскія падразьдзяленьні, якія на гэтым этапе забясьпечваюць ахову гэтых аб’ектаў.

    Паводле інфармацыі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны з 15 сьнежня 2015 году, сіламі групоўкі караблёў і катэраў Марской аховы з выкарыстаньнем радыёлякацыйных і іншых сродкаў назіраньня быў зьдзейсьнены маніторынг надводнай абстаноўкі ў тэрытарыяльным моры і выключнай (марской) эканамічнай зоне Украіны. «У выніку гэтых мерапрыемстваў вызначанае, што дзьве самапад’ёмныя сьвідравыя ўстаноўкі (СПСУ) «Пятро Гадаванец» і «Украіна» былі перасунутыя з зоны Адэскага газавага радовішча бліжэй да паўвыспы Крым (мейсца знаходжаньня ўдакладняецца). У мейсцы, дзе раней знаходзіліся гэтыя СПСУ, расейскі бок ўсталёўвае перасунутую ад Аўтаномнай рэспублікі Крым нафтаздабыўчую плятформу «Таўрыда» (каардынаты: Ш-45º12 ‘, Д-30º59’), якая таксама незаконна была захопленая ў мінулым годзе», – вядзецца ў паведамленьні памежнага ведамства.

    На мапе можна ўбачыць азначаныя каардынаты і адлегласьць да берагавой лініі Адэскае вобласьці (100 км) і Крыма (120 км). Адэскае радовішча знаходзіцца на шэльфе за 150 км на захад ад Крыма і за 130 км на поўдзень ад Адэсы. Запасы ацэньваюцца ў 22 млрд кубамэтраў газу.

    Karta 1

    Прыналежнасць газавага радовішча да эканамічнай зоны Украіны пацьверджанае і праз нормы міжнароднага марскога права. Згодна зь якім выключная эканамічная зона – раён, які знаходзіцца за межамі тэрытарыяльнага мора і прылеглы да яго, на які распаўсюджваецца дзеяньне адмысловага прававога рэжыму. Ягоная шырыня ня можа перавышаць 200 марскіх міляў (370,4 км) пачынаючы ад берагавых лініяў. На мапе неажыцьцяўленага турэцкага патоку відаць падзел эканамічных зонаў.

    Karta 3

    Karta 2

    У сваю чаргу, «Чарнаморнафтагаз» пацьвердзіў, што дзьве новыя СПСУ былі перасунутыя з Адэскага шэльфавага радовішча. Расейскія СМІ паведамілі, што апэрацыя была «зьдзейсьненая ў самыя кароткія тэрміны паводле ўказаньня кіраўніка рэспублікі Сяргея Аксёнава» і выкліканая праз «складанае міжнароднае становішча і рызыкі страты жыцьцёва важных актываў». Сьвідравіны перасоўваліся пад канвоем катэраў ФСБ і ракетнага катэру Чарнаморскага флёту.

    Што можам зазначыць мы на гэты момант?

    Вышкі «Пятро Гадаванец» і «Украіна» працягваюць знаходзіцца пад аховай вайскоўцаў ЗС РФ, якія нават Новы год сустрэлі ў моры. Пра гэта сьведчаць інфармацыя і фотаматар’ял з профіляў сацсетак шэрагу вайскоўцаў.

    Некаторыя падрабязнасьці, зьвязаныя зь сьвідравінамі, былі раскрытыя дзякуючы профілю вайскоўца 25-га асобнага палку спэцыяльнага прызначэньня ГРУ Аляксандра Алімава (спасылкі на архіў профілю, фотаальбому, кантактаў).

    NY2015

    15 сьнежня 2015 году, у дзень так званай апэрацыі ў перасоўваньні СПСУ, Аляксандар Алімаў таксама знаходзіўся на адной з вышак, пра што сьведчаць ягоныя фота. У пэрымэтры зьдзяйсьняецца візуальнае назіраньне за акваторыяй.

    Vyshka 1Vyshka 2

    Vyshka 3Vyshka 4Vyshka 5Vyshka 6Vyshka 8

    Пра Алімава можна сказаць, што з чэрвеня 2013 году па чэрвень 2014 году ён службу ў РВСН у Знаменску. У сьнежні 2014 году падпісаў кантракт на службу ў дысьлякаваным у Стаўрапалі 25-м палку спэцназу ГРУ.

    Armiya 1

    Armiya 3

    Armiya 2Armiya 4

    Увосень 2015 году Аляксандар Алімаў быў адкамандыраваны ў Крым. Прыналежнасьць Алімава да 25-га палку СпН ГРУ была вызначаная і пацьверджаная праз вывучэньне ягоных кантактаў.

    Armiya 6

    Armiya 5

    Напарнікам Алімава зьяўляецца таварыш у службе з Стаўрапалю, які выкарыстоўвае псэўданім Ратыбор Сілыч, кола сяброў якога таксама пацьверджвае іхную прыналежнасьць да 25-га палку СпН ГРУ (спасылкі на архіў профілю, фотаальбому, кантактаў).

    Vyshka 10

    Vyshka 11

    Vyshka 12

    Krym

    Krym 2

    Таксама вызначанае, што ахоўныя функцыі вышак, разам з спэцназаўцамі ГРУ, выконвала і падразьдзяленьне 810-й брыгады марской пяхоты Чарнаморскага флёту РФ. Гэтую інфармацыю пацьверджваюць фатаздымкі з старонкі марскога пяхотніка Данілы Маргунова (архіў старонкі, альбому і кантактаў).

    Selection_032

    Характэрна, што Мінабароны РФ дазваляе марскім пяхотнікам выкарыстоўваць нестатутную форму ў расфарбоўцы “мультыкам” безь якіх-кольвек шаўронаў і апазнавальных знакаў – што ёсьць вельмі па-расейску і вельмі па-пірацку.

    Selection_028Selection_029Selection_030Selection_031

    Зазначым, што паводле факту злачыннага завалоданьня украінскімі дзяржаўнымі вышкамі Галоўнае сьледчае ўпраўленьне Генэральнай пракуратуры Украіны зьдзяйсьняе дасудовае расьледаваньне ў межах крымінальнае справы № 12014000000000164 з  01.04.2014 г. З прычыны хадайніцтва старэйшага сьледчага праз рашэньне суду з 23 сьнежня 2015 году быў накладзены арышт на самапад’ёмныя сьвідравыя ўстаноўкі: «Пятро Гадаванец» (2010 году пабудовы) і «Украіна» (2012 году пабудовы).

    Uhvala 1

    Найбольш характэрным ў гэтым рашэньні суду зьяўляецца тое, што ніхто ня ведае дзе знаходзяцца пазначаныя вышэй вышкі і сьледчыя ворганы спасылаюцца толькі на паведамленьні СМІ з нагоды іхнага перасоўваньня. Неўзабаве пройдзе месяц з апошняга паведамленьня Дзяржаўнай памежнай службы што да вызначэньня мейсцазнаходжаньня СПСУ, але інфармацыі пра дакладныя каардынаты пакуль няма.

    Uhvala 2

    З выпісак рашэньня суду можна атрымаць інфармацыю пра кошт гэтых актываў і суму стратаў з прычыны завышэньня дамоўнага кошту закупкі. Службовыя асобы НАК «Нафтагаз Украіны» 18.03.2011 г. заключылі дамову з ПАО «ДА «Чарнаморнафтагаз» пра наданьне беспрацэнтнай пазыкі ў суме 3 млрд. 203 млн грн. на набыцьцё першай СПСУ. У межах аналягічнай дамовы з 03.11.2011 г. і дадатковага пагадненьня да яго была пададзеная другая беспрацэнтная пазыка ў суме 3 млрд. 880 млн. грн. на закупку другой СПСУ. Пасьля схемы перапродажаў канчатковы кошт набыцьця сьвідравінаў склаў 400 млн. 344 тыс. даляраў ЗША і 399 млн. 800 тыс. даляраў ЗША адпаведна. На той момант страта ад завышэньня кошту набыцьця склала звыш 400 млн. даляраў ЗША.

    Дык чаму ж толькі цяпер быў накладзены арышт на такія дарагія аб’екты, калі справа была распачатая яшчэ ў красавіку 2014 году? Чаму ў межах гэтай судовай справы не было пазначанае дакладнае мейсцазнаходжаньне ўкраінскае маёмасьці на момант прыняцьця рашэньня? Калі будзе прад’яўлены пазоў Расеі што да незаконнага ўзброенага рэйдэрскага захопу дзяржаўнай маёмасьці Украіны ў Крыме і зазнаных стратаў з прычыны выкарыстаньня ўкраінскіх радовішчаў?

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групай InformNapalm. Аўтар расьледаваньня – Victory Krm.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

     

    Tags: вышкі БойкаКрымфакты ўварваньня

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • «Русский Крым/Мир» Сяргея Ціханоўскага

      2020-07-23 - 0 Comment
    • Раскрытая выведвальная інфармацыя пра вайсковы патэнцыял адзінай наступальнай лініі ЗС РФ ля межы з Украінай і Беларусьсю

      2020-07-06 - 0 Comment
    • Экіпаж малога ракетнага карабля “Штыль” ЧФ РФ удзельнічаў у ваеннай агрэсіі супроць Украіны

      2020-04-27 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.