• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Лайфхак: як з дапамогаю аднаго відэа выявіць расейскіх вайскоўцаў ва Украіне

    on 2017-10-17 | 0 Comment | OSINT | Відэа | Галоўнае | Данбас | Навіны
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Валянтэры InformNapalm прадэманструюць лайфхак што да ідэнтыфікацыі расейскіх вайскоўцаў на Данбасе. Мы распавядзем пра тое, як з дапамогаю сацыяльных сетак і аналізу відэа, сфільмаванага «для ўспамінаў», можна раскрыць інфармацыю пра ўдзел кадравых вайскоўцаў 104-га палку Пскоўскай дывізіі ПДВ ЗС РФ (в/ч 32515, пас. Чэраха Пскоўскае вобл.) у баявых дзеяньнях супроць Украіны на Данбасе.

    • Замест прадмовы

      6 кастрычніка 2017 г. Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла ў першым чытаньні законапраэкт №7163 «Пра асаблівасьці дзяржаўнае палітыкі што да забесьпячэньня дзяржаўнага сувэрэнітэту Украіны над часова акупаванымі тэрыторыямі ў Данецкай і Луганскай абласьцях». Гэты дакумант выклікаў буру эмоцыяў і крытыку, у тым ліку з боку першых асобаў РФ. Гэтак, прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітры Пяскоў падчас адказу на ​​пытаньне УНІАН выступіў супроць згадкі Расеі як агрэсара (пакідаем у арыгінале):

      Этот закон, точнее пока еще законопроект, насколько мы понимаем и располагаем информацией, носит весьма декларативный характер. Там содержится статья, где РФ называется агрессором, и также там не содержится никакого упоминания о Минских договоренностях. Чисто с юридической точки зрения, безусловно, такая формулировка ни де-юре, ни де-факто не может быть для нас приемлемой.

      У будучым законе пра рэінтэграцыю будзе прапісанае, што Расейская Фэдэрацыя зьдзяйсьняе ваенную агрэсію супроць Украіны й часовую акупацыю часткі ейнае тэрыторыі, выкарыстоўвае пры гэтым рэгулярныя злучэньні й падразьдзяленьні Збройных Сілаў і іншых збройных фармаваньняў РФ.

      Нягледзячы на ​​тое, што законапраэкт відавочна ўскладае адказнасьць на Расейскую Фэдэрацыю й вялікая частка сусьветнае супольнасьці падтрымлівае Украіну, міжнародная супольнасьць InformNapalm лічыць, што варта працягваць збор фактаў пра вайскоўцаў і падразьдзяленьні Збройных Сілаў РФ, якія ўдзельнічалі й працягваюць удзельнічаць у агрэсіўнай гібрыднай вайне супроць Украіны. Гэта неабходна для насычэньня факталягічнай базы пра ваенныя злачынствы вайскова-палітычнага кіраўніцтва Расейскае Фэдэрацыі дзеля непазьбежнага будучага яго прыцягненьня да адказнасьці.

    У асабістым профілі сацсеткі “VK” колішняга вайскоўца 104-га ДШП Германа Шачэнкова (нарадзіўся 15 студзеня 1986 г., мейсца жыхарства г. Смаленск, архіў профілю, фотаальбому, кантактаў) было выяўленае групавое фота расейскіх вайскоўцаў зь белымі ідэнтыфікацыйнымі павязкамі, якія былі адною з азнакаў распазнаваньня «свой-чужы» сярод расейскіх вайскоўцаў і баявікоў бандфармаваньняў падчас пачатковага этапу канфлікту на Данбасе. У пазначаным фота адзін з вайскоўцаў зафіксаваны з шаўронам так званай «наваросіі» у рукох.

    Аналягічнае фота было знойдзенае і ў іншым профілі Шачэнкова ў сацсеціве “OK”.

    У выніку аналізу ягоных кантактаў, сяброў і захаванага калажу (фота помніку 6-й роце ля КПП вайсковай часткі) у сацсеціве “OK” здагадка пра ягоную службу ў вайсковай частцы №32515 была пацьверджаная.

    У фота зь белымі ідэнтыфікацыйнымі павязкамі нам удалося ідэнтыфікаваць:

    Нумар 1 – Руслан Нікіцін, які пэрыядычна выдаляе свой профіль у сацсеціве “VK”, але ў архіве маецца захаваная рознага часу інфармацыя пра яго. Як і Шачэнкоў, ён быў вайскоўцам 104-га ДШП.

      

    У архівах фотаальбому Нікіціна выяўленае тое ж фота з павязкамі, да якога маецца геатэг з лякацыяй у Луганскае вобласьці. Фатаздымак выкладзены ў сьнежні 2015 году з наступнымі камэнтарамі таварышаў у службе (тут і далей пакідаем у арыгінале з захаваньнем артаграфіі):

    — Понравилось тогда?

    — Да зае@ись на гостроли слетали

    Менавіта з дапамогаю архіўнага фота Нікіціна быў ідэнтыфікаваны другі фігурант Аляксандар Аўдзееў. Да фота, выкладзенага ў ліпені 2015 году, маецца подпіс «Авдей, Я, Вадик».

    Праз вывучэньне сяброўскіх кантактаў быў выяўлены ягоны акаўнт сацсеціва “VK” зь прозьвішчам Пятроў (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў). Аднак у супольных фатаздымках таварышаў у службе ён зафіксаваны ў форме з нашыўкай з сваім сапраўдным прозьвішчам – Аўдзееў.

    Трэйцім фігурантам ёсьць згаданы вышэй Герман Шачэнкоў. Апазнаньне астатніх ваенных злачынцаў працягваецца.

      

    У стужцы акаўнту сацсеціва “VK” Шачэнкова знойдзенае відэа на канале YouTube нейкага Уладзімера В., выкладзенае карыстальнікам 05.09.2014 г.

    У відэа на хронамэтражы 00:34 мы апазналі на БМД пазначаных вышэй вайскоўцаў 104-га ДШП, фігурантаў гэтага расьледаваньня: №1 – Нікіціна і №2 – Аўдзеева.

    У подпісы да відэа на канале пазначанае “Группа добровольцев из России, в числе которых и бывший кремлёвский курсант «Каха» на рассвете покидают зону боевых действий, после короткого отдыха на блок-посту ополченцев”.

    Мы вызначылі, што на расейскай тэхніцы з зафарбаванымі тактычнымі знакамі й нумарамі ехалі кадравыя расейскія вайскоўцы, але не “добраахвотнікі” з РФ, як гэта хацеў падаць аўтар відэа ў сваім подпісы.

    Галоўным фігурантам відэа ёсьць вайсковец зь мянушкаю “Каха”. Сярод сяброў, апазнаных вышэй вайскоўцаў ЗС РФ, яго таксама пазначалі як “Баха”: Багір Ісаеў (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў).

    У гэтым жа кадры ў відэа апазнаны вайсковец з Пскова Дзяніс Сахаўтдзінаў, які працягнуў сваю службу ў шэрагах збройных фармаваньняў расейскае гібрыднае арміі на Данбасе.

    У фотаальбоме Багіра Ісаева выкладзеная вялікая колькасць фатаздымкаў, зробленых у памежных з Украінаю раёнах Растоўскае вобласьці РФ і непасрэдна на тэрыторыі Украіны. Падаем некаторыя з гэтых фота (1, 2, 3, 4, 5).

       

    Аўтар відэа Уладзімер В. пацьвердзіў, што яно сапраўды сфільмаванае ля блёкпасту, збудаванага непадалёк н.п. Самсонаўка Луганскае вобласьці. З аналізу каардынатаў мейсца здымкі 48.362582, 39.632740 вынікае, што калёна расейскіх БМД аб’ехала Самсонаўку й рухалася ў накірунку н.п. Маладагвардзейск.

    Аўтара відэа на сваім канале выклаў яго ўжо зь іншым назовам «Новороссия 04 сентября 2014», што сьведчыць пра дату здымкі. Праз пошук паводле назова відэа ў сацсеціве “VK” быў выяўлены акаўнт Уладзімера Вяршыніна (меркаваны ўласьнік каналу YouTube “Уладзімер В.”), у якім ён і выклаў гэты відэазапіс.

    З дапамогаю фатаздымкаў з альбому Вяршыніна пацьвержанае выяўленае намі мейсца здымкі на блёкпасту непадалёк Самсонаўкі. У фота й відэа можна пабачыць і параўнаць аднолькавыя элемэнты аздабленьня даху будынку ля дарогі.

    Сьлед асабліва зазначыць, што напрыканцы відэа Вяршынін зафіксаваны і на тле расейскага танку Т-90А, які стаяў непадалёк таго ж блёкпасту. Фота з танкамі гэтай мадыфікацыі, зробленыя ў ваколіцах Луганска, валянтэры InformNapalm знаходзілі раней, чытайце таксама: “Расейскія танкі Т-90 136-й мотастралковай брыгады ў Луганскай вобласьці – фотафакт”.

    Зазначым, што сярод фатаздымкаў танкістаў 136-й АМСБр, якіх выправілі ва Украіну ў складзе групоўкі сілаў “Поўдзень”, маюцца і супольныя фота з пскоўскімі дэсантнікамі. А батальённа-тактычная група выглядала прыблізна так:

    Менавіта ў выніку баявых дзеяньняў ва Украіне расейскае вайсковае камандаваньне вырашыла надаць кожнаму дэсантна-штурмавому злучэньню адную танкавую роту.

    Падчас падрыхтоўкі гэтага расьледаваньня была выяўленая дастатковая колькасьць пскоўскіх дэсантнікаў, якія за баявыя дзеяньні супроць Украіны атрымалі ўзнагароды. Але гэта будзе тэмай наступнага расьледаваньня.

    Спадзяемся, што наш кароткі дапаможнік што да выяўленьня расейскіх вайскоўцаў ва Украіне з прыкладам ідэнтыфікацыі ваенных злачынцаў з 104-га ДШП атрымаўся карысным.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтавала Victory Krm адмыслова для сайту InformNapalm. Выказваем падзяку блёгеру Askai за ідэнтыфікацыю мейсца здымкі «крамлёўскіх курсантаў» з геалякацыяй і апазнаньнем аўтара відэа.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: 104-ы ДШП76-я ДШДв/ч 32515расейская агрэсіяфакты ўварваньня

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.