• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Масква ў Беларусі адкрыла новы фронт інфармацыйнай вайны супроць Украіны

    on 2017-03-11 | 0 Comment | Актуальна | Беларусь | Грамадзтва | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg

    6 сакавіка 2017 году на першым канале беларускае дзяржаўнае тэлевізіі «Беларусь 1» адбыўся паказ прапагандысцкага фільму “Звонок другу” (рас.) дзеля дыскрэдытацыі й ачарненьня лідэраў пратэстнага апазыцыйнага руху, значная актывізацыя якога ў Беларусі на працягу апошніх некалькіх тыдняў зьвязаная з антыканстытуцыйным дэкрэтам №3 “О предупреждении социального иждивенчества” (рас.) і агульным пагаршэньнем сацыяльна-эканамічнага становішча. Характэрна, што трансьляцыя была зьдзейсьненая па-за планам і з зьмяненьнем сеткі вяшчаньня.

    У выніку аналізу відэаматар’ялу і зьместу інтэрвію можна зрабіць выснову пра значную сьпешнасьць падчас стварэньня гэтага фільму, некампэтэнтнасьць і непрафэсіяналізм ягоных стваральнікаў. Асаблівай увагі заслугоўвае факт выкарыстаньня праслухоўваньня тэлефонных перамоваў лідэраў апазыцыі й грамадзкіх актывістаў, што наўпрост сьведчыць пра ангажаванасьць спэцслужбаў РБ у працэс стварэньня фільму.

    Прапагандысцкае відэа мае відавочны антыўкраінскі характар. Калі раней беларускія дзяржаўныя сродкі масавае інфармацыі мелі пераважна нейтральную пазыцыю падчас асьвятленьня ўкраінскіх падзеяў, то цяпер яны перайшлі чырвоную лінію: з экрана адкрыта паліліся ўсе тыя патокі дэструктыўнага інфармацыйнага ўзьдзеяньня, якія да гэтага выкарыстоўвалі мэдыя-кілеры Расейскай Фэдэрацыі – НТВ, Russia Today, LifeNews, Вести.RU і інш. З моманту трансьляцыі гэтага фільму беларуская дзяржаўная тэлевізія стала зь імі ў адзін шэраг.

    Беларускія дэміургі прапагандысцкага жанру паміж кадрамі нарэзкі й падтасоўкі фактаў, жахлівай хлусьні і маніпуляцыяў выкарысталі ў фільме таксама інтэрвію зь некалькімі грамадзкімі дзеячамі й палітолягамі, сярод якіх варта асобна вылучыць Уладзімера Карнілава – паводле дадзеных Цэнтра «Міратворац» – сэпаратыста й аднаго з аўтараў ідэі стварэньня тэрарыстычнага фармаваньня «Л/ДНР». Да гэтага ў 2006 годзе ён фігураваў у агітацыйным праэкце падрыхтоўкі рэфэрэндуму што да стварэньня «Данецкай фэдэратыўнай рэспублікі», якім займалася сэпаратысцкая групоўка «Данецкая Рэспубліка». Меркавана, праз свае дзеяньні, якія маюць непасрэдную пагрозу тэрытарыяльнай цэласнасьці дзяржавы, сьпешна пакінуў тэрыторыю Украіны, у гэты момант, паводле інфармацыі «Міратворца», знаходзіцца ў Галяндыі.

    Таксама ў стужцы маецца інтэрвію з Канстантынам Бандарэнкам, палітолягам, кіраўніком Фонду “Украінская палітыка”, у 2010-2011 гг. намесьнікам Сяргея Цігіпкі ў партыі «Сильна Україна» і Русланам Бортнікам – дырэктарам Інстытута аналізу й мэнэджмэнту палітыкі. Паводле меркаваньня вядомага журналіста й тэлевядоўцы “Еспрессо TV” Багдана Буткевіча, Бандарэнка й Бортнік непасрэдна супрацоўнічаюць з штабам Віктара Медведчука й зьяўляюцца прыхільнікамі плянаў замірэньня з РФ любым коштам.

    Апроч іх свае камэнтары далі Пятро Пятроўскі, адзін з аўтараў чарнасоценнага рэрурсу IMHOClub і фігурант пададзенага ўкраінскімі хактывістамі матар’ялу, у якім маюцца сьведчаньні ягоных замоўных публікацыяў меркавана для каманды Суркова, а таксама Гедрус Грабаўскас, каардынатар летувіскага прарасейскага руху «Віціс».

    Твор беларускіх прапагандыстаў насычаны штампамі й прыёмамі іхных старэйшых расейскіх таварышаў. Праз свае неаднаразовыя паўторы вымыслаў расейскіх СМІ пра тое, што «на Майдане выстрелами в спину положили сотню людей», «Небесную Сотню расстреливали в спину свои же» яны ачарняюць памяць Герояў Майдана і з зьдзекам называюць гэта рытуальнай ахвярай.

    Больш за тое, робячы экскурс у мінулае, беларускія дзяржаўныя прапагандысты прыпісваюць байцам УПА масавыя расстрэлы ў Баб’ім Яры, карныя апэрацыі ў Беларусі, а украінскім нацыяналістам – удзел у зьнішчэньні Хатыні.

    Беларускія ўлады, заяўляючы пра сваю нэйтральную пазыцыю адносна расейска-ўкраінскага канфлікту й надаючы сваю пляцоўку для правядзеньня Менскага перамоўнага працэсу, насамрэч выступаюць на баку агрэсара. Бо падобнае інфармацыйна-псыхалягічнае ўзьдзеяньне, пры якім Украіне і Рэвалюцыі Годнасьці, у прыватнасьці, надаецца дэманічны й варожы вобраз, інакш як сьвядомым актам агрэсіі не назавеш.

    Выбудаваная канцэпцыя, у якой Майдан зьяўляецца асноўнай прычынаю страты Крыма й вайны на Усходзе Украіны, а расейская вайсковая агрэсія не фігуруе наагул.

    Мы адмыслова чакалі некалькі дзён з спадзевам пачуць афіцыйнае меркаваньне ўкраінскіх уладаў з нагоды гэтага акту інфармацыйнае агрэсіі, аднак, праз тое, што да гэтага часу не атрымалі ніякага адказу і не пабачылі аніякае рэакцыі, вымушаныя прасіць адрэагаваць на яго зьнешнепалітычнае ведамства Украіны, народных дэпутатаў і прадстаўнікоў грамадзкасьці. Просім даць сваю ацэнку арганізаваным супольным дзеяньням дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі і спэцслужбаў Беларусі. На афіцыйным узроўні патрабуем прыцягнуць да адказу тых, хто адкрывае новы інфармацыйны фронт Масквы супроць Украіны і спрабуе пагоршыць беларуска-ўкраінскія стасункі.


    Рэдактар беларускае службы міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага й баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    «Цемру адолее полымя / Ignis vincit tenebris» – крэда InformNapalm.

    Tags: масквафронт

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.