• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    «Каралеўская пяхота» ЗСУ зьнішчыла на Данбасе пазыцыю з расейскай станцыяй наземнай выведкі (ВІДЭА)

    on 2020-06-26 | 0 Comment | OSINT | Аэравыведка | Галоўнае | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • tr
    • pt
    • en
    • lt
    • bg
    • az
    • sv
    • no
    • dk
    • at

    25 чэрвеня прэс-служба 24-й асобнай мэханізаванай брыґады імя караля Данілы (якая мае таксама неафіцыйнае найменьне «каралеўская пяхота») Збройных сілаў Украіны паведаміла пра зьнішчэньне пазыцыі расейскіх акупацыйных войскаў на Данбасе, на якой разьмяшчаліся карэґавальнікі, што выкарыстоўвалі найноўшую пераносную станцыю наземнае выведкі ПСНР-8 «Кредо-М1» (рас.) вытворчасьці РФ. Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm нагадвае, што гэтая станцыя неаднаразова фіксавалася OSINT-выведнікамі, маюцца шматлікія доказы ейнага выкарыстаньня на Данбасе.

    «З дапамогаю гэтай станцыі вораг мог ня толькі аўтаматычна выяўляць і вызначаць каардынаты нашых тэхнічных сродкаў і падразьдзяленьняў, але й зьдзяйсьняць дакладнае карэґаваньне артылерыйскага вагню па іх. Праз выкарыстаньне гэтай станцыі расейскія найміты прыцэльна абстрэльваюць нашыя пазыцыі», – паведамілі вайскоўцы, а таксама дадалі да паведамленьня відэафіксацыю інцыдэнту.


    Каардынаты зьнішчэньня цэляў

    Валянтэры InformNapalm таксама вызначылі дакладныя каардынаты пазыцыі карэґавальніка расейскіх акупацыйных войскаў, зьнішчэньне якой зафіксаванае ў відэа  48°24’36.9″N 38°05’24.5″E.



    Выпадкі фіксацыі ПСНР-8 «Кредо-М1» на Данбасе

    Супольнасьць InformNapalm неаднаразова фіксавала выкарыстаньне пераноснае станцыі наземнае выведкі ПСНР-8 «Кредо-М1» на акупаванай тэрыторыі ўкраінскага Данбасу. Таксама наяўнасьць гэтай станцыі на Данбасе фіксавалі і назіральнікі Спэцыяльнае маніторынгавае місіі (СММ) АБСЭ.

    Для чытачоў InformNapalm падаем храналёґію вядомых дакумантальных пацьверджаньняў:

    • 3 траўня 2019 году СММ АБСЭ ў сваёй справаздачы паведаміла, што 2 траўня 2019 года з дапамогаю БпЛА малога радыюсу дзеяньня быў зафіксаваны на заходні ўскрайку н.п. Первамайск (58 км на захад ад Луганску) пераносную станцыю наземнае выведкі ПСНР-8 «Кредо-М1».

    Пра выкарыстаньне гэтай расейскай станцыі на акупаваных тэрыторыях Украіны OSINT-выведнікі InformNapalm паведамлялі 5 разоў.

    Тройчы гэтую станцыю фіксавалі на акупаванай тэрыторыі Данецкае вобласці:

    • улетку 2015 году гэтая станцыя была выяўленая ў арсэнале бандфармаваньня «Хан» расейскага акупацыйнага кантынґенту.

    • у кастрычніку 2016 году станцыю зафіксавалі ва ўзбраеньні бандфармаваньня «ДРГ Патриот» (колішняя назва «ДРГ Русич»), якое складаецца з кадравых расейскіх вайскоўцаў і наймітаў.

    • напрыканцы кастрычніка 2016 гаду станцыю выявілі ва акупаваным н.п. Яленаўка.

    На акупаванай тэрыторыі Луганскае вобласьці выкарыстаньне расейскае станцыі ПСНР-8 «Кредо-М1» удалося зафіксаваць двойчы:

    • на падставе аналізу дакумантаў, якія эксклюзіўна надалі хактывісты UCA, вызначанае, што ў 2015 годзе артылерыйскія падразьдзяленьні расейскіх акупацыйных войскаў у Луганскай вобласьці выкарыстоўвалі ПСНР-8 «Кредо-М1». У выніку аналізу гэтых дакумантаў падрабязна раскрытая інфармацыя пра тое, хто, калі і ў якой колькасьці камплектаваў падразьдзяленьні акупацыйных войскаў гэтым відам узбраеньня.

    • у сакавіку 2017 году былі выяўленыя доказы, што гэтая расейская станцыя маецца ва ўзбраеньні так званай «10-й артылерыйскай брыґады» 2-га армейскага акупацыйнага корпусу 8-й агульнавайсковай арміі ЗС РФ (10-я ААБр, в/ч Л-23213, Луганск).

    Інфармацыя пра станцыю і ейныя тэхнічныя характарыстыкі

    Паступіла ва ўзбраеньне ЗС РФ у 2002 годзе. Распрацоўвалася ў 1995-2001 гг. Распрацоўнік – НДІ «Стрела». Вытворца – ААТ НДІ «Стрела». Станцыя забясьпечвае аўтаматычнае выяўленьне й вызначэньне каардынатаў рухомых наземных, паветраных і надводных цэляў (асобны жаўнер; падразьдзяленьне; бронеаб’екты; гэлікаптэры, што завіслі альбо ляцяць на нізкай вышыні; катэры й караблі разнастайных клясаў), карэґаваньне вагню сваёй артылерыі.

    Разлік – 2-3 чал.
    Працоўная частата – 2 см (J).
    Зона агляду:
    – паводле далёкасьці – ад 200 м да 32 км;
    – паводле азімуту – ад 12 да 180° з дыскрэтам устаноўкі 12°;
    – паводлу вугла мейсца – +/- 18°.
    Далёкасьць выяўленьня цэляў:
    – чалавек – 7-8 км,
    – танк – да 16 км,
    – грузавы аўтамабіль – да 32 км,
    – разрыў артылерыйскага знараду – да 5 км.
    Сярэднія памылкі вызначэньня каардынатаў:
    – паводле далёкасьці – да 25 м,
    – паводле накірунку – 00-05 м (0,3°).
    Магутнасць сілкаваньня – 110 Вт.
    Час працы ад АКБ – да 24 гадзінаў.
    Маса вырабу – 51 кг.


    Даведка пра 24-ю АМБр Збройных сілаў Украіны

    24-я асобная мэханізаваная брыґада імя караля Данілы (24 АМБр) – вайсковае злучэньне мэханізаваных войскаў у складзе Сухапутных войскаў Збройных сілаў Украіны. З пачатку расейскае ваеннае аґрэсіі ў 2014 годзе часткі брыґады былі залучаныя для выкананьня многіх баявых задачаў на Усходзе Украіны. Улетку 2014 году байцы брыґады ўдзельнічалі ў баёх за н.п. Ліман (колішні назоў Чырвоны Ліман), Лісічанск і інш.

    11 ліпеня 2014 году брыґада зазнала значныя страты падчас расейскай ракетнай атакі пад Зяленапольлем. Абстрэл з РСЗВ расейскія вайскоўцы зьдзейсьнілі непасрэдна з тэрыторыі РФ. Тады загінулі 37 вайскоўцаў ЗСУ з розных падразьдзяленьняў, сярод іх дваццаць жаўнераў 24-й АМБр. Пасьля абстрэлу батальённая тактычная група 24-й АМБр працягвала весьці бой у атачэньні. Увосень 2014 году брыґада вяла цяжкія баі ў раёне 32-га блёкпосту на Бахмуцкай трасе (Лісічанск – Луганск).

    У 2017 годзе брыґадзе нададзенае ганаровае найменьне імя караля Данілы Раманавіча – Князя Галіцкага (1205-1206), Вялікага князя Кіеўскага (1239-1240), выбітнага дзяржаўнага дзеяча й палкаводца Галіцка-Валынскага княства (Рускага каралеўства), у якое ўваходзіла таксама Берасьцейшчына, а пэўны час Гарадзеншчына з Наваградчынай. У 2017 годзе для брыґады таксама распрацавалі сымболіку й дэвіз: «Milites Regum» (у перакладзе з латыні: «каралеўская пяхота»).


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


    InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 6 гадоў.

    Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

    Tags: "ДРГ Русич"10-я артылерыйская брыгада2 АК ЗС РФ24-я АМБр24-я асобная мэханізаваная брыгада імя караля ДанілыUCAбандфармаваньне "ДРГ Патриот"бандфармаваньне "Хан"в/ч Л-23213ДанбасКредо-М1НДІ «Стрела»ПервамайскПСНР-8СММ АБСЭхакывістыЯленаўка

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

      2021-02-26 - 0 Comment
    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    • Непадалёк лініі фронту зьбіты расейскі вайсковы БпЛА «Гранат-1» з комплексу «Наводчик-2» (ФОТА)

      2020-11-30 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.