На фоне ўзмацненьня абстрэлаў пазыцыяў украінскіх вайскоўцаў з боку расейска-тэрарыстычных сілаў так званых «ДНР» і «ЛНР», валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm выявілі чарговае масавае скопішча танкаў і мінамётных боепрыпасаў на адной з базаў захоўваньня пад Луганскам. Расейская Фэдэрацыя працягвае пастаўкі і назапашваньне вайсковай тэхнікі і боепрыпасаў на акупаваную тэрыторыю, што можа сьведчыць пра пляны эскалацыі наступальных апэрацыяў.
Уводная: ідэнтыфікацыя злачынцаў.
Ідэнтыфікаваць сілы супраціўніка дапамаглі дадзеныя з асабістых старонак у сацсеціве двух баявікоў.
Першы – гэта калябарант, выхадзень з Луганскае вобласьці, Багдан Севасьцянаў (профіль: http://archive.is/cTh5t, кантакты: http://archive.is/3cBUS, альбом: http://archive.is/g3V8f). Ён зьяўляецца чальцом банды ГБР «ЛНР» («Бэтмэн»), рэшткі якой пасля перафармаваньня ўліліся ў так званую «4-ю асобную мотастралковую брыгаду ЛНР». Пра гэта сьведчаць шаўроны Севасьцянава, а таксама тэхніка з маркаваньнем «4 у квадраце» і кола ягоных сувязяў, прааналізаваных падчас выведкі сацыяльнага профілю.
Старыя дадзеныя Севасьцянава ёсьць у базах «Міратворца», з дапамогаю якіх атрымалася выкрыць асобу злачынца. Тым ня менш, гэты тэрарыст рэгулярна мяняе свае дадзеныя і абнаўляе інфармацыю, новая адрэса ягонай старонкі раней не была выяўленая.
Другі баявік – гэта сябар Севасьцянава, нехта «Нікан Харашылаў» з Масквы. (профіль: http://archive.is/KRUAn, кантакты: http://archive.is/ZLTOr, альбом 1: http://archive.is/Q7SEx, альбом 2: http://archive.is/ItRuD).
Мінамётныя боепрыпасы.
14-15 лютага 2016 г. вышэйзгаданыя тэрарысты выклалі цэлы шэраг здымкаў з базы захоўваньня. Перадусім, гэта фота, у якім Севасьцянаў пазуе зь мінаю ОФ36 у рукох да 120-мм мінамёту на тле будынку прамысловага комплексу.
Дарэчы, гэты калібар паводле Менскіх пагадненьняў забаронены.
Падобны фатаздымак зафіксаваны і ў профілі Харашылава.
Зьвярніце ўвагу, што на фатаздымках абодвух бандытаў супадаюць дата, ракурс здымкі і краявід мясцовасьці. Магчыма, яны былі задзейнічаныя ў пагрузачна-разгрузачных працах.
Танкавы парк
Таксама валянтэры InformNapalm ідэнтыфікавалі масавае скопішча танкаў розных мадыфікацыяў тыпаў Т-64 і Т-72 з колькасьцю ня менш за 9-10 адз., якія знаходзяцца ва ўнутраным пэрымэтры заводу. У прыватнасьці, Севасьцянаў выклаў шэраг фатаздымкаў з баявымі машынамі, напрыклад:
Гэтая ж тэхніка на ідэнтычнай прамысловай пляцоўцы таксама зафіксаваная ў фатаздымках Харашылава.
Дата і мейсца зноў супадаюць. Падчас аналізу танкаў, зафіксаваных на фатаздымках, трэба зазначыць наступнае.
Па-першае, тэхніка адносна новая, у баёх яшчэ не ўдзельнічала. На некаторых танках на бартох можна пабачыць заўважныя «мазкі» характэрнай яскрава-зялёнае фарбы.
Звычайна расейцы зафарбоўваюйць ёй старыя нумары падчас незаконнага перасячэньня мяжы або падчас перакідваньня тэхнікі ва Украіну чыгункай. Мабыць, у гэтым выпадку акупанты яшчэ не пасьпелі дамаляваць новыя «мясцовыя» нумары або тактычныя знакі.
Па-другое, зьвярніце ўвагу на мадыфікацыю танку, зафіксаванага на пярэднім пляне, (архіў http://archive.is/M5Ipo), гэта Т-72Б1 (аб’ект 184-1; 1985) з «ваенторгу», з УДА “Кантакт-1”, начным прыцэлам наводніка ТПН-3-49 і асьвятляльнікам Л-4. Але за начным прыцэлам можна пабачыць стойку для датчыка ветру ДВЕ-БС (сам датчык зьняты). То бок, перад намі, меркавана, мадыфікацыя Т-72С1 – экспартны варыянт Т-72Б1, які пастаўляўся ў Іран, таксама вельмі актыўна ў Вэнэсуэлу ў 2011-2012 гадох.
Вельмі часта Т-72С1 блытаюць з Т-72БА1 (мадыфікацыя танку Т-72Б1 для ЗС РФ), але яны маюць адную вонкавую адметную асаблівасьць. У Т-72БА1 усталяваны начны прыцэл 1K13 замест старога ТПН-3-49. Для адрозьненьня прыцэлаў і мадыфікацыяў танкаў падаем фатаздымкі:
А таксама фатаздымкі іранскіх Т-72С/Т-72С1 з зьнятай ДА “Кантакт-1”, але з усталяваным датчыкам ветру “ДВЕ-БС”:
Зь вялікай доляй верагоднасьці можна сьцьвярджаць, што гэта чарговая фіксацыя факту пастаўкі тэхнікі з Расеі мясцовай «гібрыднай» арміі. Інакш, як экспартная расейская мадыфікацыя для Ірана/Вэнэсуэлы магла патрапіць на ўсход Украіны?
Ідэнтыфікацыя базы.
Нягледзячы на адсутнасьць геалякацыйных дадзеных, праз характэрную агароджаную пляцоўку і асаблівасьці прамысловага будынку валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm вызначылі дакладнае мейсца захоўваньня тэхнікі й боепрыпасаў. Гэта тэрыторыя заводу фарбаў «Вясёлка» (ТАА Белаўскі завод «Вясёлка»), які знаходзіцца ў пас. Белае Лутугінскага раёну Луганскае вобласьці. На мапе – між Алчэўскам і Луганскам.
Нагадаем, што пра гэты завод выведнікі InformNapalm ужо паведамлялі ў лістападзе 2015 г. у артыкуле «Танкі для размалёўкі на заводзе «Вясёлка»». Тады, станам на канец восені мінулага году, на гэтай базе знаходзіліся як мінімум 24 танкі.
Варта зазначыць, што сам пасёлак Белае месьціцца на важнай аўтамагістралі M04 і ўсяго за 3 км на захад ад чыгуначнае станцыі Зборная.
Высновы.
На падставе пададзенага вышэй матар’ялу можна канстатаваць наступнае:
– Расея ня толькі не зьбіраецца адводзіць тэхніку з забароненым калібрам, але й працягвае пастаўляць яе сваім «гібрыдным» войскам. Расея – спонсар тэрарызму;
– мадыфікацыя танку Т-72С1, зафіксаваная на базе, ніколі не знаходзілася і не знаходзіцца ва ўзбраеньні ЗСУ;
– на тэрыторыі завода «Вясёлка» у пасёлку Белае захоўваюцца і танкі, і боепрыпасы: як мінімум, мінамётныя міны забароненага калібру 120-мм, таксама, лягічна, 125-мм снарады да танкаў;
– база тэхнікі ў пас. Белае зьяўляецца адным з ключавых пунктаў лягістыкі «гібрыднае» вайны Расеі супроць Украіны – менавіта адсюль «перафарбаваныя» баявыя машыны і боепрыпасы трапляюць на пярэдні край вайны.
Мы звяртаемся да місыі АБСЭ з прапановай больш пільна вывучыць раён пас. Белае, у прыватнасьці, тэрыторыю завода «Вясёлка», таксама прылеглыя транспартныя артэрыі.
Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm Мікалай Махно і Міхаіл Кузьняцоў.
На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.
(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.
Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве і выпальвайце акупантаў разам з InformNapalm!
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа