• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Зянон Пазьняк: Вайна зь вірусамі

    on 2020-04-14 | 0 Comment | Беларусь | Грамадзтва | Меркаваньне | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • by
    • cz

    Падаем новы артыкул легендарнае постаці Беларускага Адраджэньня, кіраўніка Кансэрватыўна-Хрыстыянскае Партыі – БНФ Зянона Пазьняка, апублікаваны на інфармацыйным рэсурсе гэтай палітычнай сілы. Мейсцамі тэкст зьяўляецца вымушана эмацыйным, але пры гэтым насычаны жыцьцёвым імпэтам і шчырым хваляваньнем за лёс беларускае Нацыі, якая паноўна ў сваёй найноўшай гісторыі  апынаецца ў катастрафічнай і лёсавызначальнай сытуацыі.


    Бяда пандэміі выклікала інфармацыйны патоп. Адначасна з інфармацыяй афіцыйных і кампэтэнтных структураў на паверхню выплыла пена маргінальных інфарматараў, троляў ды прадказальнікаў, зацыкленых на кансьпіралягічных паняцьцях, дурноце й часта, як мне здаецца, на адкрытай паранойі.

    Відавочна, што маргінальная інфармацыя паўплывала на некаторых кіруючых асобаў зь нізкім узроўнем культуры й адукацыі. Так што гэтая інфармацыйная зьява далёка не бяскрыўдная.

    Другі момант, які выразна выплыў на паверхню, – гэта зьява, якую я назваў бы тупіковай сьвядомасьцю. Яна існуе ў многіх людзей і ўскосна зьвязаная, на мой погляд, з кансэрватызмам сыстэмнае адукацыі. Але сама сыстэма адукацыі тут абсалютна ні пры чым. Як правіла, людзі з тупіковым думаньнем аб’яўляюць усіх астатніх дурнямі, а ўвесь сьвет – звар’яцелым на каранавірусе, у той час, калі відавочна (ім відавочна), што ад сардэчных прыступаў, гіпэртаніі, і нават ад аварыяў на дарогах памірае значна больш людзей, чым памерла ад каранавірусу. Тлумачыць ім элемэнтарную сутнасьць справы немагчыма з прычыны неўспрыняцьця.

    Тое самае з фальшывымі выбарамі ў Беларусі. Людзі з тупіковым думаньнем (а гэта, паўтараю, часам добра адукаваныя асобы) ня ў стане зразумець, чаму нельга хадзіць на фальшывыя выбары. Шмат такой зьявы “неўспрыняцьця” назіраецца ў звычайных сацыяльна-бытавых дачыненьнях.

    На мой погляд, прычынай гэтага зьяўляецца якасьць розуму чалавека, які, скажам, атрымаў добрую сыстэмную адукацыю і зьяўляецца добрым спэцыялістам паводле атрыманае сыстэмы ведаў. Але там, дзе сытуацыя выходзіць за межы гэтай засвоенай сыстэмы, там, дзе трэба прымаць нестандартныя рашэньні й творча думаць, – гэта для шмат каго становіцца перашкодай, ён ня можа выйсьці за рамкі засвоенага сыстэмнага думаньня. Так было, і так, відаць, доўга яшчэ будзе, бо, магчыма, яно вынікае з прыроды чалавечае сьведамасьці.

    Самы яркі й гістарычна вядомы прыклад тупіковага думаньня – гэта канфлікт Хрыста й артадаксальна веруючых габрэяў, для якіх, скажам, фармальнае датрыманьне правілаў суботы было важнейшым за духоўную сутнасьць веры. Чым скончыўся гэты канфлікт – вядома. Так што тут немалаважная праблема, асабліва калі тупіковае думаньне ёсьць у кіруючых людзей, ад якіх залежыць прыняцьце рашэньняў.

    І трэці момант, на які б хацелася зьвярнуць увагу, – гэта частыя разважаньні, што сьвет пасьля пандэміі Covid-19 буде іншым і нібы шмат што пераменіцца.

    Перамены, магчыма, будуць, скажам, у правілах гігіены, у адносінах да мэдыцыны, да нацыянальных інтарэсаў народаў, можа нават у ацэнках бактэрыялягічнае зброі, але ў цэлым – сумнеўна, каб гэты сьвет кардынальна зьмяніўся, бо “сьвет” – гэта найперш чалавек, а ён хутка не зьмяняецца.

    Для таго, каб зьмянілася чалавецтва, патрэбныя новыя вялікія ідэі. Для таго, каб зьмянілася рынкавае грамадзтва, патрэбныя новыя ўсеагульныя тавары. Ні новых ідэяў, ні новых тавараў няма. Самае верагоднае становішча пасьля сканчэньня пандэміі – гэта эканамічная крыза й працяг духоўнага здрабненьня чалавецтва.

    Некаторыя думаючыя людзі ацэньваюць цяперашнюю пандэмію як трэцяю сусьветную вайну. Паводле сваіх разбуральных вынікаў і магчымай катастрафічнай пэрспэктывы такая аналёгія даволі рацыянальная. Ёсьць пагроза ўсяму чалавецтву. Вынік прадказальны, але рэальна невядомы. Ворагам людзтва стаў мікрасьвет, нябачныя малекулы незразумелага вірусу.

    Жаўнерамі гэтай вайны ёсьць найперш лекары й мэдычныя працаўнікі, якія на перадавой лініі фронту, але часта ня маюць ані зброі, ані патронаў. Магчыма, гэтая праблема стане якраз тым, што павінна будзе ўсьвядоміць чалавецтва пасьля пандэміі, каб пачаць наперад будаваць мэдычныя лініі Манэргэйма.

    Усё гэта агулам адносіцца і да Беларусі, але мае сваю непадобную да стандарту задачу. Вынікі разбурэньня ад эпідэміі Covid-19 тут могуць стацца катастрафічнымі з прычыны прысутнасьці ў грамадзтве іншага, значна больш небясьпечнага вірусу пад назвай “Лукашэнка А. Р.”, які ўвайшоў у рэзананс зь вірусам Covid-19. Сацыяльная тэхналёгія лекаваньня паказвае, што не пазбавіўшыся віруса “Лукашэнка А. Р.”, цяжка пазьбегнуць абвальнага ўдару па нацыі з боку Covid-19.

    Вірус “Лукашэнка А. Р.” – гэта ёсьць лябараторны штам сацыяльнага характару, запушчаны Масквой. Галоўная яго паражаючая функцыя – раскол беларускага грамадзтва на падставе нянавісьці, зьнішчэньне нацыянальна-культурнага імунітэту нацыі. Нацыя без нацыянальна-культурнага імунітэту не выжывае. Небясьпека сьмяртэльная, бо ў барацьбе з Covid-19 гэтага імунітэту якраз і не хапае.

    Нядаўна прыходзілася глядзець відэазапісы зь менскіх вуліцаў – апытаньне людзей пра эпідэмію. Гэта нешта страшнае. На экране – зомбі: “Правільна прэзідзент дзелает – нікакова каранціна не нада.” І ўсе ў адно паўтараюць тэлевізар і дзікія выкрыкі Лукашэнкі. Зразумела, што ніхто зь іх ня бачыць, што перад імі псыхічна неадэкватны чалавек. Гэтае асьляпленьне трывожыць, бо распаўсюджанае. Ствараюцца ўмовы, калі вар’ят можа пусьціць карабель на дно пад воплескі самагубцаў.

    Жахлівыя таксама камэнтары да гэтага відэа: “дэбілы”, “ідыёты”, “рабы бязмозглыя” і т.п. Тут таксама злосьць апанэнтаў і неразуменьне імі, не шкадаваньне тых замбаваных людзей. Яркая карцінка віруснага паражэньня грамадзтва каранавірусам “Лукашэнка А. Р.”.

    Прапаганда здольная так дэфармаваць розум і сьведамасьць чалавека, што ён у пляне мэнтальнасьці стае сацыяльным самазабойцам. Чалавецтва напаткала пандэмія — найвялікшая небясьпека, якую прыроўніваюць да трэцяй усясьветнай вайны. Народы адчайна супраціўляюцца яе разьвіцьцю, разумеючы, што можа быць. Тым часам у Беларусі хапіла аднаго малаадукаванага каснаязычнага псыхапата, хама, каб абалваніць дзесяцімільённы народ. Выглядае ўсё, як нейкі сон, сюррэалізм. Аказваецца, і такое магчыма.

    Covid-19 стрымліваюць па ўсёй плянэце. Ужо вядома, што яго паражаючая сіла амаль у 60 разоў большая, чым у грыпа (ад грыпу памірае 0,1%, ад каранавіруса Covid-19 ужо памерла 6%). Прытым каранавірус вельмі хутка множыцца й адпаведна хутка йдзе заражэньне людзей, таксама хутка адбываюцца мутацыі вірусу, зьяўляюцца ягоныя новыя штамы, якія змогуць паражаць паўторна.

    Традыцыйны, правераны і неабходны мэтад у змаганьні з эпідэміяй – гэта карантын. (Карантыны бываюць рознай ступені пашырэньня й розных правілаў, але яны абавязковыя.) Тое, што рэальна робіць вірус “Лукашэнка А. Р.” у дачыненьні да эпідэміі Covid-19 ёсьць сьведамае стварэньне ўмоваў для паміраньня беларускага насельніцтва. Міністар аховы здароўя й чыноўнікі дапамагаюць у гэтым злачынстве.

    Першасная задача беларускага арганізму ў змаганьні зь вірусам “Лукашэнка А. Р.” – усімі сіламі й спосабамі нарошчваць нацыянальна-культурны імунітэт, каб пазбавіцца ад маскоўскага штаму. Толькі тады справа барацьбы з малекулярным вірусам стане асэнсаванай і адчыніць шлях да перамогі над эпідэміяй, да здаровага існаваньня людзей.

    Замежныя экспэрты даюць яшчэ тыдзень да абвальнай і некіраванай успышкі эпідэміі ў Беларусі. Аля рэальна яна ўжо пачалася. Далей будзе скачкападобнае павялічэньне. Абвал каранавірусу першым чынам разбурыць беларускую сыстэму мэдыцыны й панішчыць ейных працаўнікоў (многія памруць). Масавыя захворваньні (пры ўжо бясьсільнай мэдыцыне) пачнуцца там, дзе ёсьць густасьць людзей. Гэта перш за ўсё войска й службы аховы парадку (нават у Нью-Ёрку ўжо 30 адсоткаў паліцэйскіх захвораныя каранавірусам, а з турмаў адпусьцілі тысячы засуджаных). Удар па беларускай нацыі чакаецца калясальны. І ўсё гэта падрыхтаваў і зрабіў адзін цёмны паўвар’ят ва ўладзе. Неверагодна!

    Цяпер ўжо мала сэнсу патрабаваць нейкіх заканадаўчых, ці выканаўчых працэсуальных рашэньняў што да адхіленьня псыхапату ад улады. Тым больш, што ў кіроўнай улады адсутнічаюць паняцьці, што адбываецца. Страчаны час. Ня буду нават даваць рэкамэндацыяў. Магу, аднак, сказаць, што калі б у гэтай сытуацыі мне давялося быць міністрам абароны, ці міністрам нутранных справаў, я арганізаваў бы арышт драня за паўдні і пасадзіў бы ў каталажку паводле становішча надзвычайнай небясьпекі для ўсяе нацыі. І ніхто б за неадэкватнага жывот не паклаў, нават Масква (самой бы ўтрымацца).

    Я пра гэта пішу, бо разумею, што ніякога такога й падобнага ня зробяць тыя, хто там ва ўладзе ёсьць. Будуць пішчэць і выконваць абсурдныя вокрыкі (нелегітымнага, дарэчы) псыхапата. Шкода толькі, вельмі шкода, што памруць нашыя людзі, лекары й артысты, мысьляры ды працаўнікі вёскі, якіх трактар не ўратуе, ды проста добрыя беларусы, якія хацелі б жыць. Выпрабаваньні пачаліся. Рыхтуймася, каб перамагчы.

    Зянон Пазьняк


    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Пазыцыя аўтараў публікацыў ў разьдзеле “Меркаваньне” не абавязкова адлюстроўвае пункт гледжаньня рэдакцыі. За падбор, дакладнасьць і тлумачэньне пададзенай ў гэтых публікацыях інфармацыі рэдакцыя адказнасьці не нясе.


    InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 6 гадоў.

    Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

    Tags: covid-19Зянон ПазьняккарантынкаронавірусКХП БНФпандэмія

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    • Зянон Пазьняк: Падняўшы сьцяг Нацыі як сьцяг змаганьня, – мабілізуем змагароў за волю Бацькаўшчыны

      2020-05-28 - 0 Comment
    • “Больніцы сотнямі купляюць мяхі для трупаў” – журналісты ў Беларусі ўзьнялі трывогу

      2020-05-14 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.