• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Адбылася прэзэнтацыя даведніку для журналістаў «Данбас ў вагню»

    on 2017-03-18 | 0 Comment | Актуальна | Аналітыка | Галоўнае | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • fr
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • pt
    • en
    • sv

    17 сакавіка ва Украінскім крызавым мэдыя-цэнтры адбылася прэзэнтацыя друкаванага выданьня «Данбас у вагню. Даведнік у зоне канфлікту», створанага экспэртамі Цэнтру дасьледаваньня бясьпечнага асяродзьдзя «Прамэтэй» пры садзейнічаньні Канадзкага Фонду падтрымкі мясцовых ініцыятываў і міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Выданьне сталася вынікам шматмесячнай працы калектыву аўтараў з розных сфэраў кампэтэнцыі – дасьледнае журналістыкі, рэгіяналістыкі, гісторыі. У выданьні была сабраная інфармацыя, якая будзе карыснай для журналістаў, назіральнікаў і дасьледнікаў, якія працуюць непасрэдна ў зоне АТА. Апроч разнастайнай карыснай інфармацыі ў даведніку маюцца сыстэматызаваныя супольнасьцю InformNapalm доказы ўдзелу Расейскай Фэдэрацыі ў вайне супроць Украіны. Даведнік адаптаваны для замежнікаў і перакладзены на пяць моваў.

    Прома-відэа да кнігі:

    Падчас прэзэнтацыі прамовілі прэзыдэнт ЦДБА «Прамэтэй» Мікалай Балабан, каардынатар Канадзкага фонду падтрымкі мясцовых ініцыятываў Юлія Квітка, журналіст і гісторык Тарас Шумейка, а таксама спікер міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Макарук.

    Падсумоўваючы вынік прэзэнтацыі прамову таксама зрабіў дырэктар Інстытута зьнешняй палітыкі Дыпляматычнай акадэміі пры Міністэрстве замежных справаў Украіны Рыгор Перэпяліца. Ён падзякаваў за вялікую і карысную працу, якую зьдзейсьнілі аўтары выданьня і зазначыў, што вельмі важным зьяўляецца тое, што матар’ялы публікуюцца і на замежных мовах, і будуць карысныя для замежных журналістаў і экспэртаў.

    Азнаёміцца з прамовамі спікераў можна ў відэа з прэзэнтацыі:

    Цікава, што выданьне займела станоўчыя водгукі і ад іншых экспэртаў высокага ўзроўню, напрыклад, прафэсар Унівэрсытэта Індыяны (ЗША), аўтар кнігаў пра гісторыю і палітыку на Данбасе Хіраакі Курамія напісаў наступны водгук пра кнігу:

    «Гэты выдатны сьціслы даведнік – абавязковы да чытаньня ўсім, хто хоча зразумець спустошаны вайсковымі дзеяньнямі рэгіён. Рэкамэндую».

    Аўтары даведніка распавялі пра тое, што друкаваная вэрсія выданьня будзе распаўсюджвацца сярод журналістаў, прадстаўнікоў замежных місіяў, замежных дыпляматычных прадстаўніцтваў і экспэртаў. Апроч гэтага, кожны, хто прысутнічаў на прэзэнтацыі ў Кіеве, атрымаў друкаваныя асобнікі на ўкраінскай мове, а электронная вэрсія кнігі на ўкраінскай ужо даступная на сайце Цэнтра «Прамэтэй» ў фармаце PDF. Пасьля прэзэнтацыі на іншых моўных пляцоўках кніга стане даступнай для запампаваньня і на іншых мовах разам з ангельскай, нямецкай, французскай і расейскай.

    Прысутныя на прэзэнтацыі госьці таксама зазначылі якасную паліграфію і графічнае афармленьне выданьня, якое будзе спрыяць ягонай папулярнасьці сярод журналістаў.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Andrew Lysytskiy.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.