• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Высокадакладныя ракетыя ўдары ЗША зьнішчылі лятакі наўпрост у ангарах. Расея панікуе (ФОТА)

    on 2017-04-07 | 0 Comment | Навіны | Падзеі | Сірыя Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg
    • sv

    7 красавіка 2017 году з вайсковых караблёў ЗША запусьцілі 59 ракетаў Tomahawk па аэрадрому Шайрат, які знаходзіцца ў правінцыі Хомс на захадзе Сірыі.

    Гэты ракетны ўдар стаў адказам на скідваньне бомбаў з баявым атрутным рэчывам – зарынам. 4 красавіка 2017 году авіяцыя Башара Асада і ягонага хаўрусьніка, Расейскай Фэдэрацыі, зьдзейсьніла авіяналёт на горад Хан Шайхун ў цэнтральнай частцы Сірыі. У выніку авіяналёту была зьдзейсьненая хімічная атака, празь якую загінулі больш за 100 мірных жыхароў і больш за 500 былі атручаныя.

    Празь лічаныя гадзіны пасьля хімічнай атакі ў Нью-Ёрку паводле ініцыятывы Францыі пачала сваю працу Рада Бясьпекі ААН. Расея заявіла пра намер блякаваць рэзалюцыю што да хімічнай атакі ў Сірыі яшчэ на этапе разгляду і праз права вета наўпрост паралізавала працу Рады. Амбасадар ЗША ў ААН Нікі Хэйлі папярэдзіла, што адміністрацыя краіны можа выкарыстаць захады супроць хімічных нападаў у Сірыі, якія маюць «усе азнакі» датычнасьці да іх ураду прэзыдэнта Башара Асада, калі Рада Бясьпекі ААН не адрэагуе на гэты акт гвалту. Хэйлі таксама абвінаваціла Расею ў блякаваньні дзеяньняў ААН.
    Пасьля ракетнага ўдару расейскія СМІ сталі актыўна пашыраць супярэчлівыя прапагандысцкія  зьвесткі. Паказвалі, што ўдар быў слабым і, практычна, не спрычыніўся да разбурэньняў вайсковай базы. Таксама сьцьвярджалі, што нібыта з прычыны ўдару загінулі мірныя жыхары. Аднак скуль на вайсковай базе маглі зьявіцца мірныя жыхары, яны не ўдакладнілі.

    У выніку ракетнага ўдару ЗША сапраўды не былі зьнішчаныя будынкі й пабудовы, мажліва,   паводле перакананьняў расейскіх прапагандыстаў сіла ўдару вымяраецца менавіта ў жахлівых разбурэньнях. Нагадаем, што ў кастрычніку 2016 году расейская авіяцыя літаральна коўдравымі бамбаваньнямі зьнішчала мірныя аб’екты ў сірыйскім горадзе Алепа. У адрозьненьне ад злачынных дзеяньняў расейцаў ракетны ўдар тамагаўкамі па базе Шайрат выглядае для іх дзіцячай забаваю. Але падчас разгляду наступстваў і разбурэньняў можна пабачыць, што ўдар выканаў сваю задачу вельмі эфэктыўна і без лішніх сьмерцяў.

    На стоп-кадры зь відэа, якое выклаў у Інстаграме журналіст тэлеканалу «Россия 24» Яўген Паддубны можна пабачыць невялікія адтуліны ў даху ўмацаваных збудаваньняў – гэта сьляды ад ракетаў, якія дакладна патрапілі ў цэль і зьнішчылі вайсковую тэхніку.

    Таксама расейскі журналіст зазначыў пра “недапрацоўку” амэрыканскіх тамагаўкаў (пакідаем у арыгінале): «Не все самолеты уничтожены. Предварительно 9 в ангарах сгорело».

    Цікавая абмоўка расейскага прапагандыста ў відэа пра тое, што ў выніку атакі былі зьнішчаныя «9 самолетов сирийских воздушно-космических сил». Зь якога часу сірыйскія ўрадавыя сілы маюць «паветрана-касьмічныя сілы»? Напэўна, з моманту ўцягненьня ў вайну Расеі. Мажліва, у ангарах была зьнішчаная ня толькі сірыйская, але й расейская тэхніка.

    Паводле нашых дадзеных тэхніка была літаральна спаленая ў ангарах і бункерах. Зьнішчаныя больш за 10 ангараў зь лятакамі, нафтабаза й сыстэма супрацьпаветранай абароны.

    Характэрна, што паводле паведамленьняў тэлеканалу АВС News з спасылкай на відавочцу, перад ракетным ударам ЗША па авіябазе Шайрат сірыйскія вайскоўцы ў правінцыі Хомс эвакуявалі пэрсанал. То бок, людзі былі папярэджаныя пра атаку загадзя для мінімізацыі ахвяраў, галоўнай мэтай нападу зьяўлялася тэхніка і ўзбраеньне, што абсалютна гуманна, улічваючы, што асадыты напярэдадні зьдзейсьнілі хімічную атаку на мірных жыхароў Хан Шайхуна. На гэты момант з спасылкай на крыніцы ў сірыйскай апазыцыі маецца інфармацыя толькі пра чатырох загінулых сірыйскіх вайскоўцаў разам з адным генэралам.

    У сваю чаргу Расея трэмінова заклікае Раду Бясьпекі ААН правесьці надзвычайнае паседжаньне праз удар ЗША ў Сірыі. Пуцін назваў удары ЗША па Сірыі «агрессией под надуманным предлогом». Цынічна выглядае сытуацыя, калі агрэсар, груба парушаючы нормы міжнароднага права ва ўсім сьвеце ад Украіны да Сірыі зьвяртаецца да Рады Бясьпекі, супроць рашэньняў якой ён пэрыядычна сам асабіста выкарыстоўвае вета.

    Рэакцыя Пуціна, верагодна, зьвязаная з тым, што кіраўніцтва РФ на прыкладзе гэтай апэрацыі ўсьвядоміла, што 2 эсьмінцы ВМС ЗША здольныя ўсяго за 15 хвілінаў зьнішчыць усю групоўку ПКС РФ на базе Хмэймім у выпадку далейшага бамбаваньня мірнага насельніцтва і жудасных актаў злачынства супроць чалавецтва.

    Паралельна кіраўніцтва РФ працягвае эскаляцыю баявых дзеяньняў на Данбасе, ухіляецца ад патрабаваньняў сусьветнае супольнасьці вывесьці войскі і ўзбраеньне з акупаваных раёнаў Данецкае й Луганскае абласьцей, а таксама зьдзейсьніць дэакупацыю ўкраінскага Крыма. У падобных умовах толькі перадача Украіне высокадакладнай зброі здольная стрымаць апэтыты Крамля.


    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    «Цемру адолее полымя / Ignis vincit tenebris» – крэда InformNapalm.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.