• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Расейскі танкіст выкрыў вайсковых злачынцаў з 17-й АМСБр, якія ваявалі на Данбасе

    on 2017-01-12 | 0 Comment | Грамадзтва | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    Апазнаная група танкістаў 17-й АМСБр з Чачэніі, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях на Данбасе.

    Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm (IN) нядаўна апублікавала матар’ял пра ідэнтыфікацыю «кавалера» мэдалю «За адвагу» – танкіста-кантрактніка 17-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 65384, н/п Шалі, Чачэнская Рэспубліка) 58-й арміі Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ Максіма Іванова, які атрымаў дзяржаўную ўзнагароду за ўдзел у баявых дзеяньнях на Данбасе ўлетку-ўвосень 2014 году. У выніку новага OSINT-расьледаваньня (выведка адкрытых крыніцаў) па гарачых сьлядох былі здабытыя новыя сьведчаньні ўдзелу ў неабвешчанай вайне супроць Украіны групы танкістаў гэтага вайсковага злучэньня.

    Галоўнай крыніцаю інфармацыі ў нашым расьледаваньні зьяўляецца танкіст Абдулхакім Назараў, які нядаўна быў пераведзены з Каўказу ў элітнае танкавае злучэньне Заходняе вайсковае акругі. Падчас вывучэньня профілю Назарава былі ідэнтыфікаваныя ягоныя таварышы ў службе з Чачэніі – таксама «ветэраны» Данбаса з танкавага батальёну 17-й мотастралковай брыгады.

    1. Абдулхакім Ахмутулаевіч Назараў

    Нарадзіўся ў 1988 г., родам з г. Ёшкар-Ала, Рэспубліка Марый Эл, РФ.

    Кантрактнік, званьне – старэйшы сяржант. Станам на 2012-2014 гады – вайсковец танкавага батальёну 17-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 65384, г. Шалі, Чачэнія, ПВА). З пачатку 2015 г. – вайсковец 6-й асобнай танкавай брыгады, наводнік-апэратар 8-й танкавай роты (в/ч 54096, г. Муліна, Ніжненоўгарадзкая вобласьць РФ, ЗВА).

    Паводле фотасьведчаньняў, выкладзеных у профілі Назарава, і камэнтароў, улетку-ўвосень 2014 году ён у складзе батальёна-тактычнай групы 17-й АМСБр прымаў удзел у баявых дзеяньнях на Данбасе. У выніку гэтай «камандыроўкі» ўзнагароджаны ведамасным мэдалём МА РФ «За баявыя заслугі».

    У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю год таму і актуальнага, фотаальбому, кантактаў), “OK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

    Характэрна, што фатаздымкі з «растоўска-ўкраінскай камандыроўкі», выкладзеныя на старонцы А.Назарава, з пазначэньнем датаў 13-14 верасьня 2014 году – пэрыяд самай гарачай фазы расейскага ўварваньня ва Украіну. Фатаздымкі зробленыя ў лясным лягеры расейскіх інтэрвэнтаў, якія пазуюць ў нестатутным адзеньні, на заднім тле можна пабачыць замаскаваныя танкі (больш падрабязны аналіз гэтае сэрыі фатаздымкаў і апазнаньне расейскіх танкістаў глядзіце ніжэй).

    Апроч храналёгіі,  нам удалося аднавіць і геаграфію здымкаў, нягледзячы на адсутнасьць геатэгаў. У прыватнасьці, у двух фатаздымках (1 і 2) А.Назараў пазуе на тле МТЛБ разам зь нейкай маладой асобаю, якая ідэнтыфікаваная як Алеся (архівы  профілю, фотальбому, кантактаў) – жыхарка вёскі Куйбышава Растоўскае вобласьці, якая непасрэдна мяжуе з Украінай. Варта падаць і камэнтар расейца А.Назарава (пакідаем у арыгінале): «Это было еще во втором выезде».

    Апазнаныя танкісты 17-й АМСБр – удзельнікі расейскага ўварваньня ва Украіну ўвосень 2014 году

    1. Аляксей Багданаў

    Нарадзіўся 27.08.1990 г. у Омску, РФ. У 2012 годзе скончыў Омскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню.

    З 2013 году – афіцэр танкавага батальёну 17-й АМСБр.

    У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

    1. Зульфар Галямаў

    Родам з г. Цюмень, РФ. Вайсковец-кантрактнік танкавага батальёну 17-й АМСБр.

    У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

    1. Сяргей Белякоў

    Вайсковец-кантрактнік танкавага батальёну 17-й АМСБр.

    У сацыяльных сетках: “VK” (архіў профілю).

    1. Сяргей Колчын

    Вайсковец-кантрактнік танкавага батальёну 17-й АМСБр.

    У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), сярод ягоных фатаздымкаў з «украінскай камандыроўкі» выяўленае фота, у якім ён зафіксаваны зь белай ідэнтыфікацыйнай нарукаўнай павязкай расейска-тэрарыстычных войскаў.

    1. Дзьмітры Галавінаў

    Нарадзіўся 25.07.1992 г. Зарэгістраваны ў Дзяржынску Ніжненоўгарадзкай вобласьці РФ. Родам з пас. Саханшчына Харкаўскае вобласьці, Украіна. Станам на 2014 год – вайсковец танкавага батальёну 17-й АМСБр.

    У сацыяльных сетках: “VK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

    Апроч пазначаных расейскіх вайскоўцаў, якія былі апазнаныя паводле фотаздымкаў Назарава, удалося выявіць і іншых удзельнікаў «растоўска-ўкраінскае камандыроўкі» 2014 году, у профілях якіх маюцца наўпроставыя або ўскосныя сьведчаньні іхнага ўдзелу ў вайне супроць Украіны.

    1. Валеры Галабародкін

    Родам з г. Магнітагорск Чалябінскае вобласьці РФ.

    Станам на 2014 год – вайсковец 17-й АМСБр. Узнагароджаны ордэнам Мужнасьці.

    У сацыяльным сеціве “ОК” выяўленыя некалькі ягоных профіляў: №1 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), №2 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).


    1. Юры Аўсяньнікаў

    Родам з пас. Юрына, Рэспубліка Марый Эл, РФ.

    Афіцэр 17-й АМСБр. У фотаальбоме захоўвае сэрыю здымкаў з «растоўска-ўкраінскай камандыроўкі» 2014 году, у тым ліку супольнае фота расейскіх вайскоўцаў, ператвораных на «шахтароў», з камэнтаром: «Покровское 10.14».

    У сацыяльных сетках: “ОК” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

    Таксама сярод кантактаў Абдулхакіма Назарава выяўленыя фігуранты нашых колішніх расьледаваньняў.

    1. «Кірыла Маліноўскі»

    «У міру» – Стас Фацехаў. Родам з г. Ніжні Тагіл Сьвярдлоўскае вобласьці, РФ. Выпускнік Казанскае вышэйшае вайсковае каманднае вучэльні 2009 году. Афіцэр 17-й АМСБр.

    Фігуруе ў публікацыях: ««Танкіст» – расейскі афіцэр 17-й АМСБр, удзельнік летніх баёў на Данбасе» (2014) і «Знойдзены афіцэр ЗС РФ, які згубіў ордэн Мужнасьці» (2016 год).

    У сацсеціве: “VK” (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў) – з псэўданімам «Next Штырліц»; у “ОК” (архіў профілю, фотаальбому, кантактаў) – з псэўданімам «Кірыла Маліноўскі».

    1. Яўген Расадзін

    Вайсковец-кантрактнік, старэйшы мэханік-кіроўца 6-й асобнай танкавай брыгады (в/ч 54096, г. Муліна, ЗВА).

    Фігуруе ў публікацыі: ««Танкавы біятлон – 2014» 6-й танкавай брыгады ЗС РФ на Данбасе».

    У сацсеціве “VK” выяўленыя некалькі ягоных профіляў: №1 (архіў), №2 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў).

    • Склад і ўзбраеньне 17-й АМСБр

      17-я асобная гвардзейская мотастралковая брыгада, в/ч 65384 (Шалі, Чачэнская Рэспубліка)17

      Склад: кіраваньне, 1-ы мотастралковы батальён, 2-і мотастралковы батальён, 3-ці мотастралковы батальён, батальён СпН, стралковая рота (снайпэраў), танкавы батальён, 1-ы гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, 2-і гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, рэактыўны артылерыйскі дывізыён, процітанкавы артылерыйскі дывізыён, зэнітны ракетны дывізыён, зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізыён, выведвальны батальён, рота БПЛА, інжынэрна-сапёрны батальён, рота РХБА, батальён кіраваньня (сувязі), рота РЭБ, батарэя кіраваньня й артылерыйскай выведкі (начальніка артылерыі), узвод кіраваньня й радыёлякацыйнай выведкі (начальніка супрацьпаветранай абароны), узвод кіраваньня (начальніка выведвальнага аддзяленьня), рамонтна-аднаўленчы батальён, батальён матар’яльнага забесьпячэньня, камэнданцкая рота, мэдычная рота, узвод інструктараў, узвод трэнажэраў, палігон, аркестар.

      Узбраеньне: 40 адз. Т-72Б3, 1 адз. Т-72БК, 159 адз. МТ-ЛБМ 6МБ і МТ-ЛБ ВМК, 6 адз. ГАЗ-233014 СТС «Тыгр», 18 адз. БМ-21 «Град» і 2Б26 «Град», 36 адз. 152-мм самаходных гаўбіцаў 2С19 «Мста-С», 18 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 12 адз. 100-мм гарматаў МТ-12 «Рапіра», 12 адз. самаходных ПТРК 9П149 «Штурм-С», 11 адз. БТР-80, 4 адз. БРДМ-2, 12 адз. БМ 9А33БМ2(3) «Аса», 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 6 адз. ЗСУ 2С6М «Тунгуска», 27 адз. ПЗРК 9К38 «Ігла».

      Крыніца: milkavkaz.net

    17-я АМСБр фігуруе ў 12 эпізодах расьледаваньняў InformNapalm, збольшага ў публікацыях, зьвязаных з фактамі ўварваньня й удзелу ў баёх на Данбасе ўлетку-ўвосень 2014 году. Маюцца сьведчаньні й больш позьняга ўдзелу кантрактнікаў гэтае брыгады ў вайне на Данбасе:

    • 17-я АМСБр ПВА ва Украіне
    • «Танкіст» – расейскі афіцэр 17-й АМСБр, удзельнік летніх баёў на Данбасе
    • «Бясслаўныя вырадкі»: помнік вайскоўцам 17-й мотастралковай брыгады ў Шалі
    • Афіцэр 17-й АМСБр ЗС РФ узнагароджаны ордэнам Мужнасьці за вайну на Данбасе
    • САУ «Мста-С» 17-й АМСБр пад Наваазоўскам
    • Фотасьведчаньні: 17-я АМСБр на Данбасе, лета 2014 году
    • Чарговы гібрыдны шахтар з 17-й АМСБр
    • Ветэраны Данбаса з 17-й АМСбр з ордэнамі Мужнасьці
    • Знойдзены афіцэр ЗС РФ, які згубіў ордэн Мужнасьці
    • «Вырачаная брыгада». Колішні кантрактнік і «ветэран» Данбаса пра 17-ю АМСБр ЗС РФ (Відэа)
    • Апазнаныя мотастралкі з Чачэніі, якія ўдзельнічалі ў баёх на Данбасе
    • Апазнаны танкіст 17-й АМСБр ЗС РФ: ваяваў на Данбасе, узнагароджаны мэдалём «За адвагу»

    Базы дадзеных што да кадравых расейскіх вайскоўцаў і доказаў іхнага ўдзелу ў баявых дзеяньнях ва Украіне на баку расейска-тэрарыстычных войскаў даступныя праз сталую спасылку: https://informnapalm.org/database.

     


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня Іраклі Камахідзэ.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.