• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Расейскі ВМСТ «Яўза» вязе боепрыпасы да ЦВС-1/ЦВС-1А для Башара Асада

    on 2015-12-20 | 0 Comment | Актуальна | Грамадзтва | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv
    • no

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае фіксаваць транспартаваньне расейскага ўзбраеньня і тэхнікі, якую пастаўляе РФ для рэжыму Башара Асада ў Сірыю.

    У адной з папярэдніх публікацыяў мы ўжо падавалі доказы таго, што шлях да сухапутнай апэрацыі РФ у Сірыю пракладзены з дапамогай “сірыйскага экспрэса” праз мора. У тым жа матар’яле мы зьвярталі ўвагу на тое, што ў Сірыі зафіксаваная расейская цяжкая вагнямётная сыстэма “Сонцапёк”. Ніжэй мы падаем дадатковыя доказы таго, што РФ пастаўляе ў Сірыю боепрыпасы для ЦВС-1/ЦВС-1А.

    Падчас зьдзяйсьненьня OSINT-расьледаваньня было вызначанае, што расейскі жаўнер Аляксандар Бандарэнка (14.08.1996 г.н.), якога мы зафіксавалі раней, пасьля некалькіх нязграбных спробаў схаваць інфармацыю ў сваім сацыяльным профілі, выпадкова “зьліў” дадзеныя пра сакрэтныя пастаўкі ўзбраеньня ў адкрыты доступ. Празь некалькі сэкундаў інфармацыя была выдаленая, але у кэшы Google яна засталася.

    Даведка: профіль быў скрыты, а ягоны адрэса – зьмененая з https://vk.com/sasha_14081996 на https://vk.com/sanya_bondar1996 (архівы профілю: https://archive.is/YEEc0, альбому: https://archive.is/ZHjdH, кантактаў: ​​https://archive.is/hJhtQ), папярэдняя захаваная копія старой адрэсы: http://webcache.googleusercontent.com (на 13 лістапада 2015 г.). Архіў кэша: https://archive.is/zVu0I).

    15

    Агульная інфармацыя: Аляксандар Бандарэнка – жаўнер тэрміновай службы, в/ч у гэты момант высьвятляецца, як мяркуецца, гэта 108-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны полк (108 гв. ПДП) з складу 7-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой (горнай) дывізыі, г.Наварасійск. Але гэта ў дадзеным выпадку не галоўнае.

    На адным з фатаздымкаў Аляксандра Бандарэнкі з 11 кастрычніка 2015 году можна пабачыць вялікі марскі сухагрузны транспарт (ВМСТ) «Яўза» ВМФ РФ з Мурманска, загрузка якога адбывалася ў порце Наварасійска (архіў: https://archive.is/rRawq).

    2

    З адкрытых крыніцаў вядома, што ў кастрычніку 2015 году ВМСТ «Яўза» загружаўся акурат ў Наварасійску і затым прайшоў праліў Басфор у бок Сірыі.

    Актыўныю загрузку транспарту ў Наварасійску зафіксавалі блёгеры: фота выкладзенае 15 кастрычніка 2015 году (архівы: https://archive.is/rhtQO, https://archive.is/d95zM).

    А тут зафіксаваны праход ВМСТ «Яўза» праз праліў Басфор 16 кастрычніка 2015 году (архіў: https://archive.is/XaMkk).

    db0c4a7a9319

    Мы ўважліва прыгледзеліся да фатаздымкаў, якія расейскі жаўнер Бандарэнка выдаліў з профілю, і выявілі штосьці цікавае.

    Паводле дадзеных кэша Google, Аляксандр Бандарэнка выдаліў вельмі цікавае фота, зробленае ў труме караблю і якое дае адказ на пытаньне: дык што ж перавозіць «Яўза» ў Сірыю, апроч звычайных боепрыпасаў?
    3

    “Ацаніце прыгажосьць гульні”: у выдаленым Бандарэнкам фатаздымку мы бачым тэрмабарычныя боепрыпасы да цяжкіх вагнямётных сыстэмаў.

    Мы ўжо фіксавалі ў Сірыі ЦВС «Сонцапёк» – у матар’яле “У Сірыі зафіксаваныя расейскія цяжкія вагнямётныя сыстэмы “Сонцапёк””.

    Улічваючы, што ЦВС няма ва ўзбраеньні арміі Башара Асада, і жаўнеры ўрадавых войскаў ня маюць досьведу эксплюатацыі гэтай вайсковай тэхнікі, цалкам мажліва, што баявыя разьлікі вагнямётных сыстэмаў укамплектаваны расейскімі вайскоўцамі.

    Для дадатковага параўнаньня падаем яшчэ адзін фатаздымак, у якім зафіксаванае, як выглядаюць боепрыпасы да цяжкой вагнямётнай сыстэмы (https://archive.is/t6JOx).

    Фота для параўнаньня

    13пример

    Зазначым, што фатаздымак з боепрыпасамі да ЦВС у труме караблю знаходзіўся ў адкрытым доступе ў пераназваным блёгу жаўнера Бандарэнкі літаральна 2-3 сэкунды й адразу ж быў выдалены. Аднак хаваньне сьлядоў аказалася няўдалым і прыцягнула дадатковую ўвагу валянтэраў нашае супольнасьці.

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Nikolay Mahno

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

     

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.