• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Расея будуе вайсковую базу на Харкаўскім напрамку і перакідвае 23-ю АМСБр

    on 2016-01-18 | 0 Comment | Грамадзтва | Навіны | Сьвет Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Ля мяжы з Харкаўскай вобласьцю Украіны Расея тэрмінова разгарнула будаўніцтва казармаў і вайсковага гарадку, а таксама загадзя перакінула пад населены пункт Валуйкі 23-ю АМСБр. InformNapalm зьдзейсьніў уласнае расьледаваньне, якое дэманструе хаду будаўніцтва вайсковых казармаў, а таксама фіксуе мейсца “баявой варты” 23-й гвардзейскай асобнай мотастралковай брыгады, некаторыя вайскоўцы якой ужо пасьпелі пабываць на Данбасе ў складзе сілаў уварваньня гібрыднае расейскай арміі.

    валуйки

    Напачатку верасьня 2015 году сродкі масавай інфармацыі ўскалыхнула навіна пра будаўніцтва новага вайсковага гарадку на 300 гектарах у Валуйскім раёне Белгарадзкай вобласьці за 25 км ад мяжы з Украінай. У выніку тэндэру на выкананьне праэктна-пошукавых і будаўніча-мантажных працаў першага этапу для аб’екту «Капітальнае будаўніцтва аб’ектаў вайсковага гарадку» пераможцам сталася Піцерская кампанія ТАА «Мегалайн», зь якой быў падпісаны кантракт на 3,3 млрд.руб.

    Упершыню пра пачатак будаўніцтва аб’екту 9 верасьня 2015 г. паведаміў карэспандэнт Reuters, які пабачыў, як працаўнікі ўсталёўваюць мэталічны плот і пракладваюць дарогу да мейсца будоўлі ў вялікім кукурузным полі каля вёскі Салаці Валуйского раёну.

    Workers install a fence at a construction site for Russia's new military base near the Russian-Ukrainian border in the village of Soloti, southeast of Belgorod, Russia, September 7, 2015. Russia has started to build a huge military base housing ammunition depots and barracks for several thousand soldiers near the Ukrainian border, a project that suggests the Kremlin is digging in for a prolonged stand-off with Kiev. The base, when completed, will even have its own swimming pool, skating rink and barber shop, according to public documents. Picture taken September 7, 2015. REUTERS/Anton Zverev - RTSCKZ

    Гэта сапраўды было падобнае на пачатак будаўніцтва вайсковага гарадку. Пасьля зацьверджаньня распрацаванай падрадчыкам праэктнай дакумантацыі, першы этап прадугледжваў будаўніцтва адміністратыўна-казармавае зоны:

    1. Штаб з вузлом сувязі на 328 вайскоўцаў (1 будынак)
    2. Казарма на 300 чалавек (5 будынкаў)
    3. Казарма на 500 чалавек (4 будынкі)
    4. Навучальны корпус
    5. Страўня
    6. Камбінат бытавога абслугоўваньня
    7. Унутрыпляцоўкавыя інжынэрныя сеткі

    Тэрмін выкананьня дадзеных будаўніча-мантажных працаў у 1-м этапе паводле патрабаваньняў тэндэрнай дакумантацыі быў да 7 сьнежня 2015 г. Агульны акт прыёмкі працаў у дамове мае быць падпісаны да 29 красавіка 2016 г.

    Зь верасня 2015 году на вызначаных пад будаўніцтва землях зьдзяйсьняліся сапёрныя працы, пра што мы даведаліся дзякуючы сапёру з Санкт-Пецярбурга Раману Ложкіну (спасылка на архіў профілю). Будаўніцтва насамрэч пачалося непадалёк чыгуначнага палатна, што пацьведжанае праз геалякацыю фатаздымкаў.

    Saper 3Saper 1

    На фатаздымку можна пабачыць ужо знаёмы нам плот, які агароджвае будоўлю.

    Saper 2

    Напрыканцы кастрычніка 2015 году ўжо была зьдзейсьненая закладка падмурку, пра гэта сьведчыць мантаж арматуры. На фота зафіксаваны аўтамабіль меркаванага падрадчыка зь піцерскім нумарам Т062МВ 178.

    EFPmRCwAdHI

    Можам зазначыць, што падрадная арганізацыя ня надта сьпяшаецца будаваць гэты аб’ект. Можа быць з-за недастатковага фінансаваньня або зьмены прыярытэтаў Міністэрства абароны РФ. Пераключэньне ўвагі з украінскага канфлікту на турэцка-сірыйскі, магчыма, трохі адсунуў пляны абароннага ведамства суседняй дзяржавы.

    А пакуль расейскія вайскоўцы жывуць у памежных з Украінаю палёх і ня хутка пяройдуць у новыя добраўпарадкаваныя казармы. Пацьверджаньнем гэтаму ёсьць перакідваньне напрыканцы 2015 -пачатку 2016 году ў Валуйкі жаўнераў 23-й АМСБр (г.Камлюк, Самарская вобл., в/ч 65349). Напрыклад, пра гэта сьведчаць дадзеныя пэрсанальных блёгаў расейскіх вайскоўцаў 23-й АМСБр Яўгена Чарамісіна (архівы профілю, кантактаў, альбому) і Юрыя Емяльянава (архіў інстаграм-профілю).

    У прыватнасьці, у профілі Емяльянава выяўлены фатаздымак  зь геатэгам «Валуйкі» і фота з так званым «дэмбельскім жэтонам» в/ч 65349.

    1

    2

    Больш падрабязная інфармацыя пададзеная ў блёгу Чарамісіна. Напрыклад, у яго выяўленае фота з пачкам украінскіх цыгарэтаў, якое таксама мае прывязку да Валуйкаў, або фатаздымкі (1, 2, 3, 4) з сьвяткаваньня Новага года ў гэтым жа мястэчку.

    3-1-1

    5

    6

    3-0

    70

    Важна зазначыць, што вайскоўцы з Самары на гэты момант дысьлякуюцца ў прадмесьці г.Валуйкі, пас.Наваказацкім, бо на тэрыторыі «навабуда» вайсковай базы пакуль наўпрост няма дзе жыць.

    Kazackoe

    Пра факт таго, што Чарамісін зьяўляецца жаўнерам 23-й брыгады, сьведчыць ягонае фота з Волжскага раёну Самарскае вобласьці, выява банэра з назвай вайсковай часткі, а таксама знака 23-й АМСБр.

    42

    243

    Такім чынам, ня выключана тое, што вайскоўцы 23-й брыгады ў будучыні ўтвораць касьцяк новай групоўкі «валуйскай» вайсковай базы: іх перакідваньне пад Белгарад цалкам укладаецца ў стратэгію пашырэньня прысутнасьці расейскіх войскаў ля мяжы з Украінай. Ну а мы ў сваю чаргу працягнем назіраць як за этапамі будаўніцтва вайсковых гарадкоў, гэтак і за перакідваньнем расейскіх сілаў на памежныя з Украінай тэрыторыі.

    Падобная карціна з перакідваньнем самарскіх жаўнераў у Белгарадзкую вобласьць каманда InformNapalm фіксавала яшчэ напачатку 2015 году ў матар’ялах:

    • «Расейскія жаўнеры прыехалі з Самары ў Белгарад, каб потым “на Украіну…”»
    • «Сьлядамі самарскіх жаўнераў, якія прыехалі ў Белгарад. Храналёгія падзеяў».

    Зазначым, што расейскія акупанты з в/ч 65349 у складзе асобных БТГ таксама неаднаразова былі зафіксаваныя ў кантэксьце ўкраінскіх камандыровак:

    • «23-я АМБр арміі РФ ваявала ва Украіне. Фота летніх «подзьвігаў»
    • «Бранетэхніка і асабовы склад 23-й самарскай брыгады ў складзе НЗФ «наваросіі»

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня міжнароднай валянтэрскай групы InformNapalm. Аўтар расьледаваньня – Victory Krm.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Актыўны распаўсюд у сацсетках вітаецца!

     

     

    Tags: Расея

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Войскі Лібіі захапілі расейскі ЗРГК «Панцыр-С1»

      2020-05-19 - 0 Comment
    • Паразы ІДІЛ у Сірыі прывядуць ісламістаў на Каўказ

      2016-04-06 - 0 Comment
    • Навошта Расея выкарыстоўвае тэхналёгію замірэньня з Украінай?

      2016-01-19 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.