• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Паразы ІДІЛ у Сірыі прывядуць ісламістаў на Каўказ

on 2016-04-06 | 0 Comment | Аналітыка | Навіны | Сірыя | Сьвет Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

Пакуль Расейская Фэдэрацыя зьдзяйсьняе гібрыдную агрэсію супроць іншых краінаў, вайна не спыняецца ў яе дома. З апошніх навінаў вядома пра тэрарыстычныя атакі ў Рэспубліцы Дагестан. 29 сакавіка 2016 г. на 869 км трасы «Каўказ» баявікі ўчынілі напад на супрацоўнікаў паліцыі: узарвалі аўтамабілі Урал і УАЗ-Хантэр. У выніку адзін паліцэйскі загінуў (лейтэнант Ігар Муценік), два параненыя (падпалкоўнік Яўген Гува і старшына Сяргей Папоў). Яшчэ адзін тэракт адбыўся на наступны дзень. Атакі зьдзейсьнілі баявікі Ісламскае Дзяржавы. (На фота: паліцэйскі УАЗ, зьнішчаны 29 сакавіка 2016 г.).

Муджахеды Имарата Кавказ в Сирии. 2015 год.

Муджахеды Імарата Каўказ у Сірыі. 2015 год.

 

На Паўночным Каўказе завершаны першы этап замены ключавых гульцоў у салафіцкім збройным падпольлі. Імарат Каўказ (ІК) канчаткова страціў пазыцыі лідэру й саступіў моцнаму, больш агрэсіўнаму і больш вядомаму канкурэнту – Ісламскай Дзяржаве (ІД), ці больш дакладна ейнай каўказскай правінцыі. Не апошнюю ролю ў перафарматаваньні салафіцкага падпольля згуляла Масква, пра што InformNapalm пісаў раней.

У 2016 годзе барацьбу супроць ІД у Сірыі адначасова ўзмацнілі міжнародная антытэрарыстычная кааліцыя на чале з ЗША, курды, урадавыя войскі Башара Асада і ісламісты з групоўкі Джабхат ан-Нусра (сірыйская Аль-Каіда). ІД зазнае паразы на ўсіх франтох. Пераломным момантам у барацьбе зь ідзілаўцамі стаўся захоп асадытамі Пальміры, які адбыўся 27 сакавіка 2016 г. Падразьдзяленьні ІД пачалі адступаць у бок Дэйр-эз-Зора і Раккі.

амир Джабхат ан-Нусра Абу Мухаммад аль-Джулани

Амір Джабхат ан-Нусра Абу Мухаммад аль-Джулані

Перамога ў Пальміры ўзьняла баявы дух асадаўскіх войскаў. Станам на панядзелак, 4 красавіка 2016 г. баявікі ІД вялі баі супроць урадавай Сірыйскай арабскай арміі за аэрапорт Дэйр-эз-Зор. У той жа час падразьдзяленьні Свабоднае сірыйскае арміі (апазыцыя) з падтрымкаю турэцкай артылерыі спрабуюць выбіць сілы ІД з горада Аль-Рай на поўначы правінцыі Алепа.

Раней, у лютым 2016 году, курды выбілі ідзілаўцаў з цэлага шэрагу населеных пунктаў ва ўсходняй частцы правінцыі Алепа. У прыватнасці, яны ўзялі стратэгічна важны пункт Таль Рыфаат.

Разгортваньне супрацьстаяньня між Аль-Каідай і ІД, а таксама ўнутраныя спрэчкі між ісламістамі, у прыватнасьці абвастрэньне зносінаў паміж Джабхат ан-Нусра і ІД, канфлікты паміж Джабхат ан-Нусра і групоўкай «13-я дывізыя» (падразьдзяленьне Свабоднае сірыйскае арміі, значная частка байцоў якой вызнаюць салафізм) спрыяе адтоку муджахедаў зь Сірыі.

Паразы, якія зазнае ІД ў Сірыі і Іраку, прымусяць лідэра групоўкі «халіфа» Абу Бакра Аль-Багдадзі кампэнсаваць няўдачы ў Шамі (Сірыі) праз посьпехі на іншых франтох. Усё больш увагі будзе надавацца падрыхтоўцы тэрарыстычных нападаў супроць грамадзянскіх аб’ектаў у краінах ЭЗ. Апроч гэтага ўзрасьце вайскова-тэрарыстычная актыўнасьць ІД у Емэне, Лібіі, Аўганістане і ў паўночнакаўказскіх рэспубліках РФ.

Сілавікі атачылі салафіцкі мячэт у Махачкале, 2014 год

Сілавікі атачылі салафіцкі мячэт у Махачкале, 2014 год

Для філіі Ісламскае Дзяржавы ў Расейскай Фэдэрацыі надзвычай важна заручыцца падтрымкай як байцоў ІК, гэтак і салафіцкае моладзі, якая да гэтага часу не ўцягнутая ў збройнае падпольле. Для гэтага Каўказская правінцыя ІД, прынамсі на працягу бліжэйшага паўгоду, мае атакаваць выключна вайсковыя аб’екты (армія, паліцыя, ФСБ). Для Ісламскае Дзяржавы гэта тыповая, выпрабаваная яшчэ на Блізкім Усходзе, тактыка на этапе заваёвы падтрымкі сярод шырокіх слаёў мусульманскага насельніцтва. Неразборлівы тэрор з атакамі на цывільныя аб’екты пачнецца пазьней. Папаўненьню шэрагаў пасьлядоўнікамі Даўлі (то бок ІД) будзе ўскосна спрыяць сам Крэмль праз уласныя дзеяньні:

  • удзел у вайне ў Сірыі на баку шыітаў;
  • нізкі ўзровень жыцьця, перадусім у Дагестане;
  • адсутнасьць справядлівага суду й высокая карумпаванасьць праваахоўных ворганаў (сярод моладзі Паўночнага Каўказа высокі попыт на справядлівасьць, які ня могуць задаволіць ані рэспубліканскія, ані фэдэральныя ўладныя інстытуты);
  • сталыя неабгрунтаваныя рэпрэсіі супроць імамаў у Інгушэтыі і Дагестане;
  • закрыцьцё салафіцкіх мячэтаў у Дагестане і прафілактычны ўлік салафітаў ў Чачэніі, замена адных імамаў на іншых – больш ляяльных да фэдэралаў;
  • рэгулярныя выкраданьні сілавікамі людзей (апошняе зь якіх адбылося 2 лютага 2016 г. у Гудэрмэсе, Чачэнія);
  • зьнішчэньне дамоў сем’яў удзельнікаў падпольля і перасьлед сваякоў баявікоў у Чачэніі і г.д.

Таму кропкавыя атакі супроць паліцыі, якая на Паўночным Каўказе ўвасабляе карупцыю і беззаконьне, усё больш будуць схіляць значную частку насельніцтва да падтрымкі ІД.

Сожженные дома родственников муджахидов Имарата Кавказ в Чечне, 2014 год

Спалены дом сваякоў муджахідаў Імарата Каўказ ў Чачэніі, 2014 год

Масква і далей разглядае сытуацыю ў рэгіёне праз прызьму «барацьбы з тэрарызмам» і імкнецца зьнішчыць падпольле выключна сілавымі мэтодамі. ФСБ, Сьледчы камітэт і іншыя сілавыя структуры будуць даваць справаздачу ў Маскву пра чарговыя ліквідацыі «аміраў і бандгрупаў», аднак у агучаных лічбах традыцыйна будзе шмат хлусьні і перабольшваньняў. Безумоўна, пэўныя посьпехі ў барацьбе з падпольлем магчымыя, але толькі кароткачасовыя. Салафіты (як ІД, гэтак і ІК) цалкам адышлі ад мэтодаў барацьбы ўзору ня толькі «партызанскага» 2001 году, але й «падпольнага» 2007-га. Атрады ўжо не перасоўваюцца празь лясы, таму справаздачы пра «зачысткі лясных масываў» ня сьведчаць пра посьпехі чэкісцкіх апэрацыяў. Сёньня ячэйкі ісламісцкага падпольля дыспэрсныя; вялікія сілы не канцэнтруюцца ані ў вёсках, ані ў гарох і лясох, – базамі служаць падвалы прыватных дамоў і нават кватэры ў шматпавярховіках. На новы ўзровень выйшла дзейнасць малых групаў баявікоў у буйных гарадох.

Уплыў ІК далей будзе слабець. Гэта зьвязанае з масай праблемаў у Аль-Каідзе: сёлета прыярытэтнымі будуць іншыя франты – Сірыя, Емэн і Аўганістан (дзе таксама ідзе барацьба за ўплыў зь ІД). У гэтых дзяржавах пасьлядоўнікі бэн Ладэна здольныя ўсталяваць рэальны кантроль над пэўнымі тэрыторыямі. Таму Аль-Каіда будзе вымушаная скарачаць падтрымку сваёй расейскай філіі – Імарата Каўказ.

Закручваньне гаек, да якога ўсё часьцей зьвяртаецца Масква на Каўказе, будзе садзейнічаць далейшаму перафарматаваньню салафіцкага падпольля й пошуку ім новых формаў супрацьстаяньня фэдэральнай і мясцовай уладзе. Тактыка Крамля застаецца ранейшай – тэрарызмам адказваць на тэрарызм. Аднак тушэньне пажару бэнзынам яшчэ ніколі ня мела якіх-кольвечы вынікаў.

Матар’ял падрыхтаваў адмыслова для InformNapalm Павал Падабед.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

 

Tags: ІДІЛКаўказРасеяСірыя

Recent Posts

  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment

Related Posts

  • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

    2020-10-07 - 0 Comment
  • Расея перакідвае лятакі МіГ-29, Су-35 і Су-24 у Лібію

    2020-05-27 - 0 Comment
  • Войскі Лібіі захапілі расейскі ЗРГК «Панцыр-С1»

    2020-05-19 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14416 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

March 2021
M T W T F S S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.