• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Расея пачала замаскаваную наземную апэрацыю ў Сірыі

    on 2015-10-29 | 2 Comments | Грамадзтва | Навіны | Падзеі
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • tr
    • en
    • bg
    • sv

    Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm працягвае адсочваць падзеі, звязаныя з удзелам зброеных сілаў Расеі ў сірыйскім канфлікце. 28 кастрычніка 2015 года у Сеціве з’явіліся фотаздымкі расейскай тэхнікі з раёна Латакіі (населены пункт Al-Shelfatiyeh), Сірыя:  бронетранспартэры, камандна-штабныя машыны, артылерыя і аўтатранспарт. На аўтатранспарце былі таксама зафіксаваныя вайскоўцы – зыходзячы зь іхнае пясчанае формы, гэта расейскі наземны вайсковы кантынгент. Падобна на тое, што Расея пачала замаскаваную наземную апэрацыю ў Сірыі паводле таго ж сцэнару, які быў задзейнічаны ў Крыме і пазьней на Данбасе.

    11111111111111111111111
    7777777777777777 666666666666666666

    На пададзеных фатаздымках усё ў лепшых традыцыях расейскага “вэрмахта”: як і на Данбасе,  зацертыя бартавыя нумары на бронетэхніцы, як і падчас акупацыі Крыма ў 2014 годзе, на аўтатранспарце адсутнічаюць нумарныя знакі.

    У кадар патрапіў артылерыйскі цягач на шасі КамАЗ-63501, які буксуе гаўбіцу. Такія Камазы маюцца ва ўзбраеньні ўсяго некалькіх артылерыйскіх злучэньняў ЗС РФ, у тым ліку і ва ўзбраеньні 291-й артылерыйскай брыгады 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі (ПВА) (в/ч 64670, мейсца дысьлякацыі – Інгушэтыя, станіца Траецкая), якая ўжо неаднойчы фіксавалася ў кантэксьце “растоўска-ўкраінскіх камандыровак” і якая мае дачыненьне да абстрэлаў тэрыторыі Украіны з “качэўных” пазыцыяў з тэрыторыі РФ, Растоўскае вобласьці, улетку-ўвосень 2014 году, пра што паведамляў InformNapalm, глядзіце – “Баявы шлях” 291-й артылерыйскай брыгады ад Крыма да Данбаса“.

    1

    Паводле апошняй інфармацыі ўкраінскай вайсковай выведкі, расейцы перакідваюць ў Сірыю на борце вялікага дэсантнага караблю (ВДК) артылерыйскі дывізіён 120-й артбрыгады 41-й Арміі Цэнтральнае вайсковае акругі (Юрга, Кемераўская вобласьць), якая таксама фігуравала ў кантэксьце “растоўска-ўкраінскіх камандыровак” у матар’ялах InformNapalm – “Падразьдзяленьне 120-й артылерыйскай брыгады зю Юргі ў Мілерава“.

    Заўвага: Магчыма інфармацыя Галоўнага ўпраўленьня выведкі МА Украіны што да перакідваньня ў Сірыю артпадразьдзяленьня 120-й АБр апублікаваная з спазьненьнем і зафіксаваны 28 кастрычніка 2015 году ў Сірыі КамАЗ з буксаванай гаўбіцай “Мста-Б” належыць гэтаму артылерыйскаму злучэньню. Але гэтаксама нельга выключаць, што ў Сірыю крыху раней было перакінутае і іншае артпадразьдзяленьне ЗС РФ з такімі ж цягачамі і гаўбіцамі, напрыклад з той жа 291-й АБр ПВА.

    Што да зафіксаванай пясчанай формы вайскоўцаў – гэтую форму ЗС РФ, прызначаную для гарачага клімату, выкарыстоўваюць на расейскіх акупацыйных вайсковых базах у Грузыі – Абхазыі і Цхінвальскім рэгіёне, на расейскіх вайсковых базах у Арменіі і Таджыкістане, а таксама ў некаторых вайсковых злучэньнях Паўднёвае вайсковае акругі, у тым ліку дысьлякаваных у акупаваным Крыме. Такую ж форму мы фіксавалі ў расейскіх падразьдзяленьняў “МНС”, насамрэч – расейскіх вайскоўцаў з ПДВ і МТЗ, падчас перакідваньня ўзбраення і боепрыпасаў на Данбас пад прыкрыцьцём пуцінскіх “гуманітарных канвояў”, у тым ліку і ў жніўні 2014 году.

    2
    Спасылкі на крыніцы фотаздымкаў зь Сірыі:
    – Facebook суполка “Сирия – революция благословенного Шама” 28 Кастрычніцкай 2015 году;
    – Twitter SobiWorld@FedorStepy Российские войска в Латакии, населенный пункт Al-Shelfatiyeh, 28 кастрычніка 2015 году.
    Глядзіце таксама тэматычныя спасылкі пра 291-ую артбрыгаду ў кантэксьце вайны на Данбасе::
    – Расея. Фотаздымкі пазіцый артылерыі ЗС РФ, з якіх абстрэльвалі тэрыторыю Украіны ў 2014 годзе.
    – Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ

    Пераклалі Кацярына Катэнка, Дзяніс Івашын

    (с) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас перадруку й выкарыстаньня матар’ялу актыўная спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    2 Responses to “Расея пачала замаскаваную наземную апэрацыю ў Сірыі”

    1. 2015-12-02

      Расея разгортвае другую вайсковую базу ў Сірыі - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] напрыканцы кастрычніка 2015 году. У артыкуле “Расея пачала замаскаваную наземную апэрацыю ў Сірыі” зазначанае, што 28 кастрычніка 2015 году, у ваколіцах […]

    2. 2015-12-08

      Усход - справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі - InformNapalm.org (Беларуская)

      […] замаскаваную наземную апэрацыю ў Сірыі”, InformNapalm выказаў абгрунтаванае меркаваньне пра тое, што зафіксаваныя ў […]

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.