• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Расея пагражае дубінай Паўднёваму Каўказу

on 2016-04-06 | 0 Comment | Актуальна | Аналітыка | Падзеі Print This Post Print This Post
  • ru
  • de
  • by
  • cz
  • ua
  • bg

Абвастрэньне сытуацыі ў Нагорным Карабаху і баявыя дзеяньні між Азэрбайджанам і так званай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай можа перайсьці ў больш маштабны канфлікт, у які могуць быць ўцягнутыя і іншыя дзяржавы. У выпадку вызнаньня «НКР» Арменіяй і легалізацыі вайсковай падтрымкі баявікоў «Арміі абароны Нагорнага Карабаха», Расея, як гарант (не)бясьпекі Арменіі, аўтаматычна стае бокам канфлікту, што можа спрычыніцца да ўмяшальніцтва Турэччыны на баку Азэрбайджана. У гэты замес патрапляе і Грузія, якая тэрытарыяльна аддзяляе Расею ад ейнага хаўрусьніка – Арменіі. У зьвязку з гэтым, на фоне абвастрэньня сытуацыі на Паўднёвым Каўказе InformNapalm падае невялікі аналіз вайскова-стратэгічнай сытуацыі, якая пануе зараз у рэгіёне.

Рэмарка: “Однажды русский генерал Вдоль по Кавказу проезжал и грузинскую он песню по … армянски напевал” (рус., паводле матываў песьні з фільму “Не бядуй”, рэжысэр Георгі Данэлія).
Прайшло паўгоду з моманту публікацыі аналітычнага артыкулу ““Усходні транзыт”: Грузія пад пагрозай страты сувэрэнітэту”, у якім вялося пра пляны Крамля адкрыць праз Грузію транспартны калідор з выхадам на Арменію і далей празь Іран у Сірыю. Гэтую думку ня проста так агучылі расейскімі СМІ, якія абслугоўваюць Крэмль. Яны пазначылі парляманцкія выбары ў Грузіі, прызначаныя на восень 2016 года, як спрыяльны чыньнік для рэалізацыі плянаў краіны-акупанту – Расеі – дзеля выкарыстаньня грузінскай тэрыторыі як транзытнага калідору. Аднак «дывановую дарожку» для расейскага крывавага транзыту грузіны раскладваць не зьбіраюцца: любыя спробы РФ прабіць транспартны калідор сілаю будуць разгледжаныя як чарговы факт расейскага замаху на сувэрэнітэт і незалежнасьць Грузіі.
У гэтым аглядзе мы ня маем намеру аналізаваць армяна-азэрбайджанскі канфлікт у Нагорным Карабаху. Некаторая інфармацыя была пададзеная ў нядаўняй публікацыі “Карабах і Данбас: паралелі між двума менскімі працэсамі”. Гэтыя каўказскія дзяржавы даўно самі б вырашылі свае спрэчныя пытаньні, калі б не «мэдыятарства» Расеі, якая, з аднаго боку, зьяўляецца хаўрусьнікам і гарантам (не)бясьпекі Арменіі, зь іншага ж боку, гэта не зашкодзіла ёй падзарабіць мільярды на пастаўках найноўшага ўзбраеньня ў Азэрбайджан.
Якую ж вайсковую сілу мае Расея ў Арменіі?
102-я Красназнамённая вайсковая база Паўднёвае вайсковае акругі – в/ч 04436, юрыдычная адрэса: г. Растоў-на-Доне, Будзёнаўскі пр., 43, фактычная: г. Гюмры, Арменія. Структура вайсковай базы нагадвае структуру звычайнай мотастралковай брыгады зь некаторымі сродкамі ўзмацненьня. Гэта тры мотастралковыя батальёны, рота снайпэраў, танкавы батальён, гаўбічны самаходна-артылерыйскі дывізыён, рэактыўны артылерыйскі дывізыён, супрацьтанкавы артылерыйскі дывізыён, зэнітны ракетны дывізыён, зэнітны ракетна-артылерыйскі дывізыён, выведвальны батальён, рота БПЛА, інжынэрна-сапёрны батальён, рота РХБА, батальён сувязі, рота РЭБ і іншыя падразьдзяленьні забесьпячэньня.

cnfhfz
Ва ўзбраенні ёсць ля 40 адз. танкаў Т-72Б, 120 адз. БМП-2, 18 адз. РСЗВ БМ-21 «Град», 18 адз. 122-мм самаходных гаўбіцаў 2С1 «Гвазьдзіка», 24 адз. 120-мм мінамётаў 2С12 «Сані», 12 адз. 100-мм супрацьтанкавых гарматаў МТ-12 «Рапіра», 12 адз. самаходных ПТРК 9П148 «Конкурс», 36 адз. БТР-70/80, 4 адз. БРДМ-2, 6 адз. БМ 9А34(35) «Страла-10», 2 адз. ЗСУ 23-04 «Шылка», 6 адз. Зу-23-02 і інш.
Асобна варта вылучыць выведвальную роту кіраваньня, якая ўкамплектаваная вайскоўцамі 10-й (в/ч 51532, п. Молькіна, Краснадарскі край) і 22-й (в/ч 11659, г. Батайск і п. Сьцяпны, Растоўская вобл.) брыгадаў спэцыяльнага прызначэньня ГРУ, якія служаць паводле ратацыйнага прынцыпу, зьдзяйсьняючы ў Арменіі баявую падрыхтоўку (у тым ліку і на горным палігоне), а таксама рэкагнасцыроўкі мясцовасьці.
Таксама ў склад вайсковай базы ўваходзяць: 988-й зэнітна-ракетны полк  – в/ч 81594 (г. Гюмры), у ягоным узбраенні і на баявой варце маецца зэнітны ракетны дывізыён ЗРК С-300В, зэнітны ракетны дывізыён ЗРК 9K37M1-2 «Бук- М1-2» і 3624-я авіяцыйная база, в/ч 63530 (г. Ерэван, а/б «Эрэбуні»): 18 адз. МіГ-29, 2 адз. МіГ-29УБ, 8 адз. Мі-24П, 7 адз. Мі-8.
Апроч гэтага, нядаўна Расея перакінула ў Арменію батарэю РСЗВ 9К58 «Сьмерч» (з складу 439-й РАБр, г. Знаменск, Астраханская вобл.) – 2 БМ і адна транспартна-зараджальная.
Палігоны: Камхуд – за 18 км ад Гюмры, Алагёз – за 70 км ад Гюмры, Памбак – горны палігон для выведнікаў, Нубарашэн – пад Ерэванам і Акцембэран (Баграмян) – вялікі палігон, на якім адбываюцца армяна-расейскія вышкалы.
Сілы нібы дочыць значныя, але праз тое, што 102-я вайсковая база практычна ізаляваная ад асноўных сілаў, і праз наяўнасьць новага верагоднага (і цалкам рэальнага) супраціўніка ў асобе Турэччыны, гэта нішто. Тым болей, што большая частка ўзбраеньня й тэхнікі расейскай вайсковай базы ў Арменіі састарэлая, вырабленая яшчэ за савецкім часам, частка яе замартызаваная і/або часткова няспраўная. Не выклікае аптымізму і асабовы склад вайсковай базы, а таксама атмасфэра, якая пануе, як у самім вайсковым злучэньні, гэтак і вакол яго: стаўленьне мясцовага насельніцтва да замежных «абаронцаў» значна пагоршылася пасьля забойства расейскім жаўнерам армянскай сям’і з 7 чалавек у студзені 2015 году.

-ej0DyQOM0Y

kObcYoOiwUk

Армяне не надта любяць расейцаў, але з шэрагу прычынаў вымушаныя мірыцца зь іхнай прысутнасцю. Адносіны мясцовых з расейскімі вайскоўцамі можна ахарактарызаваць як «таварна-грашовыя» на ўзаемавыгаднай аснове (сфэра паслугаў, крамы і шмат іншае ў Гюмры працуе на расейскіх вайскоўцаў), але ня болей за гэтае.
Колькасьць асабовага складу базы – ля 4 тысячаў чалавек. Гэта афіцэры-расейцы, якія служаць там працяглы час, мясцовыя армяне-прапаршчыкі, невялікі лік кантрактнікаў з Расеі, а таксама асноўная маса сяржанцкага i шараговага складу ў выглядзе рэкрутаў-тэрміноўцаў, накіраваных на службу ў Арменію. Варта зазначыць, што служба сяржанцкага-шараговага складу вайсковай базы мае ратацыйны прынцып, трывае ў сярэднім 5-6 месяцаў. З Расеі ў Арменію на базу ў Гюмры два разы на год – увесну і ўвосень – накіроўваюцца жаўнеры, якія прайшлі праз профільныя навучальныя цэнтры з рознымі вайскова-ўліковымі спэцыяльнасьцямі (малодшыя камандыры, разьлікі танкаў і БМП, спэцыялісты СПА і інш.), а таксама жаўнеры, якія адслужылі паўгоду ў розных злучэньнях ПВА (136-я АМСБр, Дагестан; 19-я АМСБр, Паўночная Асэтыя; 205-я АМСБр, Стаўрапальскі край; 34-я АМСБр горная, Карачаева-Чаркесія і г.д.). Попыт на 18-19-гадовых вайскоўцаў тэрміновае службы, якія лічаць дні да дэмбеля, невялікі. Баявая падрыхтоўка на базе няякасная, з жудаснай інфраструктурай, якая развальваецца на цаглінкі, і жахлівымі бытавымі ўмовамі, затое паборы і “неўстаўшчына” бацькоў-камандыраў і старшынаў-кантрактнікаў у дачыненьні да жаўнераў мае «лепшыя» расейскія традыцыі. Некаторыя падрабязнасьці пра гэта можна знайсьці ў запісах групы «VK» 102-й базы, у паведамленьнях Васіля Лявонава, які некалькі гадоў таму праходзіў тэрміновую службу ў Гюмры.

x_506897c9
Васіль Лявонаў (пакідаем у арыгінале): “…Техника 70–80-х годов прошлого столетия. Был марш на полигон Алагяз – 80 км, из 17 БМП-2 доехали только 3!!! Ещё картина интересная была – одна Шилка ездиет, но стрелять не может, тащит на тросу вторую, которая стреляет, но сама передвигаться не может. В первом мотострелковом батальоне в оружейке было два миномёта 1942 года выпуска…” ” Если теперь 10000 рублей зарплата у срочников стала, то офицерам за своей зарплатой в банкомат ходить не надо – представте мотострелковый батальон: 600 человек, умножаем на 10000, получается, в месяц комбат соберёт 600000 тысяч рублей. Допустим, половину он отдаст наверх, ещё 150 тысяч – на всех офицеров и прапорщиков батальона и 150 тыщ себе в карман.”

sssg
У выпадку ўскладненьня сытуацыі ў зоне карабахскага канфлікту і поўнамаштабнага ўцягваньня Арменіі ў вайну, Крэмль абавязкова будзе спрабаваць узмацніць сваю вайсковую базу ў Гюмры. На першым этапе адбудзецца перакідваньне асабовага складу і ўзбраеньня праз паветра. Цалкам мажліва, гэта будуць ротна-тактычныя групы з Паветрана-дэсантных войскаў ЗС РФ, якія ў 2012 годзе ўжо адпрацавалі гэты сцэнар у межах вышкалаў АДКБ. Паралельна не выключанае зьяўленьне асобных групаў расейскіх «добраахвотнікаў» і «адпускнікоў» у зоне карабахскага канфлікту, да гэтага ўжо ёсьць некаторыя перадумовы. У той жа час на старт гатоўнасьці да перакідваньня будуць пераведзеныя мабільныя батальёна-тактычныя групы перадавых расейскіх акупацыйных базаў на акупаваных тэрыторыях Грузіі (4-я в/база ў Цхінвальскім рэгіёне і 7-я в/база ў Абхазіі), а таксама падразьдзяленьні злучэньняў і вайсковых частак Паўднёвае вайсковае акругі, якія за апошнія два гады атрымалі значны баявы досьвед у выніку неабвешчанае вайны РФ супроць Украіны на Данбасе і пазьней, у Сірыі.
Расейскі тэлеканал «Звезда» (рас.) і іншыя СМІ пачалі інфармацыйную падтрымку гэтага сцэнару: “У Дагестане прыведзеныя ў гатоўнасьць з трывогі падразьдзяленьні асобнай мотастралковай брыгады Паўднёвае вайсковае акругі Расеі. Як паведамляе прэс-служба Паўднёвае вайсковае акругі, часткі зьдзяйсьняюць марш на палігон Дальні, на якім адбудуцца тактычныя вышкалы. У манэўрах задзейнічаная ля 1000 вайскоўцаў і 300 адзінак тэхнікі”.
На гэтым фоне дзіўным чынам у Тбілісі 5 красавіка 2016 года ізноў зьявіліся некалькі «сьпісаных з НЗ» расейскіх вайсковых грузавікоў з транзытнымі нумарамі, пра што паведамляе тэлеканал «Руставі-2». Першае зьяўленне падобнай тэхнікі ў лютым 2015 году выклікала вялікі розгалас у грузінскім грамадзтве, гл. “Расейская вайсковая тэхніка ў цэнтры Тбілісі, Грузія”. Як сказаў бы расейскі прапагандыст Кісялёў, “Супадзеньне? Ня думаю”.

rust
Расея праз свае дзеяньні справакавала эскаляцыю карабахскага канфлікту да супрацьстаяньня і зараз будзе намагацца выйграць сабе на гэтым максымум дывідэндаў: адкрыць вайсковы транзыт у Арменію праз Грузію для ўзмацненьня сваёй прысутнасьці і абнаўленьня там парку тэхнікі й ўзбраеньня; максымальна раздражніць, і магчыма – справакаваць Турэччыну – спрабуючы ўцягнуць яе ў адкрыты канфлікт на баку Азэрбайджана; дыскрэдытаваць Грузію перад суседам і галоўным партнэрам – Азэрбайджанам.
Міжнародная валянтэрская супольнасьць InformNapalm будзе пільна сачыць за сытуацыяй, зьвязанай з расейскай вайсковай пагрозай у дачыненні да Грузіі. У выпадку далейшых намераў Масквы мы адкрыем супраць яе новы інфармацыйны фронт на Паўднёвым Каўказе, і эфэктыўнасць нашай працы будзе ня менш за тую, што мы зьдзяйсьняем у дачыненьні Данбасу й Сірыі.
Фота на самым пачатку артыкулу – тэматычнае, сьведчыць пра расейскую вайсковую агрэсію супроць Грузіі ў жніўні 2008 году.
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваны на падставе ўласнага аналізу міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm.  Аўтар матар’яку Іраклі Камахідзэ.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

(CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Мы заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём. Разам пераможам!

Recent Posts

  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 14402 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • Упершыню на Данбасе зафіксаваная расейская РЛС 51У6 «Каста-2Е1», якую акупанты спрабавалі замаскаваць украінскай атрыбутыкай (ФОТА)

    2021-02-26 - 0 Comment
  • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

    2021-01-27 - 0 Comment
  • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

    2021-01-11 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

February 2021
M T W T F S S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
« Jan    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.