• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    “Усходні транзыт”: Грузыя пад пагрозай страты сувэрэнітэту

    on 2015-12-02 | 0 Comment | Аналітыка | Грамадзтва | Навіны | Падзеі | Сьвет Print This Post Print This Post

    “Транспартныя калідоры з РФ на Блізкі Усход – як Расея пасьля інцыдэнту з Турэччынай будзе пастаўляць зброю на Блізкі Усход” – матар’ял з такім назовам быў апублікаваны 29 лістапада 2015 году на расейскім рэсурсе навінаў lenta.ru. У артыкуле асьвятляецца нахабная прапанова магчымага транзытнага калідору з поўным ігнараваньнем меркаваньня транзытных дзяржаваў, падаем некаторыя вытрымкі:

    • Аўтамабільны Шлях. “Сухапутны шлях між Расеяй і Іранам праз Закаўказьзе магчымы толькі з дапамогай транзытных дарогаў: уздоўж Касьпійскага мора праз Дагестан і Азэрбайджан і праз Вайскова-Грузынскую дарогу праз Крыжовы перавал – з Паўночнае Асэтыі ў Грузыю і далей праз Арменію ў Іран. Больш зручнай ёсьць Транскаўказская магістраль, якая зьвязвае Расею зь Іранам праз Рэспубліку Паўднёвая Асэтыя (акупаваны Расеяй Цхінвальскі рэгіён Грузыі), Грузыю і Арменію. Разам з тым, у 2014 годзе Расея датэрмінова скончыла працы ў мадэрнізацыі і пашырэньні Роцкага тунэлю, што значна павялічыла транзытны патэнцыял ТРАНСКАМа”.
    • Чыгуначны шлях. “Напачатку жніўня чыгуначныя войскі РФ пачалі расчыстку палатна Абхазскае чыгункі ад гораду Ачамчыры да памежнага з Грузыяй Інгуры (адміністрацыйная мяжа з акупаванай Расеяй Абхазыяй)”.
    • У рэзюмэ да артыкулу пазначанае наступнае: “Адкрыцьцё сухапутных калідораў з Расеі ў Іран і іхнае выкарыстаньне для перакідваньня вайсковых і стратэгічных грузаў зьвязанае з праблемай транзытных дзяржаваў. Усходні маршрут калідору «Поўнач – Поўдзень» праходзіць па тэрыторыі нэйтральнага Туркмэністана, які не дазволіць транспартаваньне войскаў праз сваю тэрыторыю. Маршруты па тэрыторыі Азэрбайджана не цалкам задавальняюць Іран. Грузынскія маршруты заблякаваныя з-за канфлікту з Расеяй, Паўднёвай Асэтыяй і Абхазыяй. Разам з тым, увосень 2016 году ў Грузыі маюць адбыцца чарговыя парлямэнцкія выбары, і зрухі ва ўладных структурах могуць спрычыніцца да разблякаваньня транзытных маршрутаў”.

    original_69c8941cb96b78e60478db38f423d5fc

    Хацелася б паставіць пад сумнеў кампэтэнтнасьць аўтару гэтага матар’ялу, які зьмяшчае адкрыта правакацыйныя моманты. Але ёсьць падстава хвалявацца. Ягоныя “высновы” заснаваныя на фактах, але таксама на інфармацыі крамлёўскіх крыніцаў, якія ўжо сьмела малююць транзытныя схемы, у тым ліку праз Грузыю.

    У зьвязку з гэтым варта ўзгадаць пашыраныя чуткі пра кулюарныя перамовы што да магчымага адкрыцьця чыгункі з РФ у Арменію праз акупаваную Абхазыю (Грузыя), дзе ўлетку сёлета расейскія чыгуначныя войскі зьдзейсьнілі частковае аднаўленьне дарогаў.

    З апошніх навінаў пра перамовы Грузыя-Расея ў фармаце Абашыдзэ-Карасін атрыманы мэсэдж ў выглядзе расейскага “перніка” што да гатоўнасьці РФ спрасьціць візавы рэжым з Грузыяй, які сама ж і застасавала ў аднабаковым парадку ля 10 гадоў таму.

    Да ўсяго гэтага дадамо нядаўнія таямнічыя перамовы “Газпрома” з некаторымі прадстаўнікамі ўраду Грузыі, што можа спрычыніцца да газавай экспансыі РФ у Грузыю.

    Усе кантакты Грузыі з РФ “цьмяныя”, бо інфармацыю пра вышэйпададзеныя “навіны” грузінская грамадзкасьць атрымлівае з трэйціх крыніцаў або яна ж агучваецца расейскім бокам, пасьля чаго грузінскім палітыкам даводзіцца неахвотна прызнаваць той ці іншы факт, запэўніваючы што ўсё гэта мае карысьць і аніякае небясьпекі з гэтага не вынікае.

    Ня варта забывацца і на лютаўска-сакавіцкія падзеі 2015 году ў Грузыі, калі ў Тбілісі і адначасова ў іншых рэгіёнах былі зафіксаваныя факты зьяўленьня неапазнаных “транзытных і сьпісаных” расейскіх вайсковых грузавікоў. На думку ж разважлівых грузінаў, усё гэта было падобнае на вызначэньне пэўнай рэакцыі насельніцтва на падобныя дзеяньні. Былі і іншыя спробы дасьледаваньня грамадзкага меркаваньня што да гэтага, як унутры, гэтак і па-за межамі Грузыі.

    Калі ўлічыць яшчэ і магчымасьць закрыцьця турэцкіх праліваў для расейскага флёту, то падобная схема транзыту стае яшчэ больш рэалістычнай, а падставаў, каб турбавацца з нагоды гэтага – яшчэ больш. Тым болей, што ў інфраструктурна-тэхнічным і ў вайсковым пляне, Расея гатовая да зьдзяйсьненьня сваёй транзытнай задумы.

    Цяпер слова за Грузыяй, якая мае, ці больш слушна, абавязаная, праявіць трываласьць і прынцыповасьць і ні ў якім выпадку не паддавацца палітыцы падману з расейскім “пернікам”. Так, скептыкі скажуць, што больш танна і бясьпечна транспартаваць вайсковыя канвоі паромамі, праз Касьпій, але тады губляюць сэнс інфраструктурныя ўкладаньні РФ, ськіраваныя на грузінскі маршрут, тым болей, што праз адмову ад гэтага маршруту, Расея губляе магчымасьць рэалізацыі аднаго з пунктаў задумы – “праглынуць” Грузыю . Нельга дапусьціць ніякага расейскага транзыту і нават гандлю з гэтай нагоды, бо Грузыя аўтаматычна будзе ўцягнутая ў блізкаўсходні канфлікт і апынецца пад расейскім каўпаком. Так, існуе небясьпека, што Расея можа прабіць калідор у Арменію нахабна і правакацыйна, з выкарыстаньнем сваіх збройных сілаў. Цяпер, як ніколі, грузінам варта быць пільнымі, паказаць сваю еднасьць і жорсткую волю, забыўшыся на ўнутрыпалітычныя праблемы. Але на тое Грузыя і сувэрэнная дзяржава, якая мае Збройныя Сілы, абавязкам якіх ёсьць апэратыўнае рэагаваньне на падобнага ктшталту пагрозы. І калі давядзецца абараняць сваю краіну, Грузыя мае выстаяць, бо ў гэтай барацьбе будзе не адная. Калі ж яна выкладзе “дывановую дарожку” для расейскага транзыту, незалежнасьць Грузыі на гэтым і скончыцца.


    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

     

    Tags: Грузыярасейская агрэсыя

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Дадзеныя пілёта Су-25СМ-76 – адказ на бамбаваньне школы ў Сірыі

      2015-12-29 - 0 Comment
    • «САУрон»: цяжкая артылерыя ў цэнтры Данецка

      2015-12-07 - 0 Comment
    • Выкрытая чарговая хлусьня і дэзынфармацыя Генштаба ЗС РФ

      2015-12-06 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.