• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Пачатак вайны: Збройныя сілы РФ перакідвалі бронетэхніку ва Украіну ў лютым 2014 году

    on 2019-11-13 | 0 Comment | OSINT | Галоўнае | Данбас | Крым | Навіны | Падзеі
    • ru
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    У выніку выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі выяўлены вайсковец 76-га рамонтна-аднаўленчага батальёну Збройных сілаў РФ, які раскрыў, што Расейская Фэдэрацыя пачала перакідваць бронетэхніку для ваеннай агрэсіі супроць Украіны яшчэ ў лютым 2014 году.

    Цягам некалькіх гадоў Міністэрства абароны Расейскае Фэдэрацыі застасоўвае разнастайныя абмежаваньні для вайскоўцаў Збройных сілаў (ЗС) РФ, у тым ліку звольненых у запас, на выкарыстаньне сацыяльных сетак дзеля абмежаваньня разгалошваньня інфармацыі. Аднак нягледзячы на ўсе гэтыя спробы й намаганьні валянтэры InformNapalm працягваюць выяўляць і ідэнтыфікаваць расейскіх вайскоўцаў, сьведчаньні з акаўнтах сацсетак якіх цалкам абвяргаюць заявы афіцыйных асобаў Крамля пра няўдзел расейскіх вайскоўцаў у вайне на Данбасе й раскрываюць канкрэтныя дадзеныя падразьдзяленьняў і асобаў, што ўдзельнічалі ў захопе Крыму.

    Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm зьбірае й дакумантуе доказы расейскае ваеннае агрэсіі на падставе выведкі адкрытых крыніцаў інфармацыі (OSINT). Больш за 2500 кадравых расейскіх вайскоўцаў з амаль 100 вайсковых фармаваньняў ЗС РФ ужо фігуруюць у нашай базе дадзеных, якая ўвесь час знахозіцца ў рэжыме актуалізацыі й насычэньня новымі зьвесткамі.

    У гэтай публікацыі падаем асабістыя дадзеныя, ліставаньне й фотадоказы расейскага вайскоўца 76-га  рамонтна-аднаўленчага батальёну (76-ы РАБ), які надаў сьведчаньні пра перакідваньне бронетэхнікі ЗС РФ у лютым 2014 году для ваеннай агрэсіі супроць Украіны.

    Ідэнтыфікацыйныя дадзеныя

    Кушч Аляксандар Міхайлавіч (рас. – Кущ Александр Михайлович)

    Нарадзіўся 04.04.1993 г. у станіцы Стараляўшкоўскай, Паўлоўскі раён, Краснадарскі край РФ. Жыве ў г. Краснадар. У 2013-2014 гг. праходзіў вайсковую службу ў 76-м РАБ (в/ч 23286, пункт сталае дысьлякацыі – Славянск-на-Кубані, Краснадарскі край).

     

     

     

     

     

    У сацсеціве «OK» Аляксандар Кушч актыўна падаваў інфармацыю пра падзеі з свайго жыцьця, у прыватнасьці пра сваю вайсковую службу ў 76-м рамонтна-аднаўленчым батальёне.

    Вось, напрыклад Кушч падае інфармацыю пра праходжаньне курсу маладога байца ў Славянску на Кубані, дзе дысьлякуецца 76-ы РАБ:

    У каментарох ніжэй Кушч раскрывае, што служыць у рамонтным батальёне (рас. – рембат):

    Таксама Кушч пазначае горад, у якім знаходзіцца вайсковая частка, у якой ён служыць, і нават надае ейную дакладную адрэсу: вуліца Чырвоная, 126:

    Гэтая адрэса насамрэч адпавядае мейсцу знаходжаньня 76-га РАБ:

    23 лютага 2014 года Аляксанда Кушч падаў у сваім акаўце сацсеціва “OK” новы статус (тут і далей падаем у арыгінале з захаваньнем артаграфіі й пунктуацыі): “П****ц 23, денек идет!украіна, почему вам спокойно не живется…».

    Літаральна празь некалькі дзён, 28 лютага 2014 году, зьяўляецца дыялёг пра бранетэхніку, якую 76-ы РАБ перакідвае ва Украіну:

    <…>

    – Танки свозим с Анапы с тимрюка в новорос)))

    – че там кончились танки что ли

    – На украину

    – аааа, туда да надо..»

    <…>

     

    Чытайце таксама: Танкі на Данбас перакідвалі вайскоўцы 76-га рамонтна-аднаўленчага батальёну ЗС РФ (фотадоказы)

    15 сакавіка 2014 году Аляксандар Кушч падае новы статус “На украине:)” і ў камэнтарох да яго пазначае, што жаўнераў перакідвалі ва Украіну з дапамогаю парома:

    Станам на 20 сакавіка 2014 году падразьдзяленьне 76-га знаходзілася ў Сімфэропалі:

    У камэнтарох да статусу Кушч распавядае сваім сябрам, што акупацыйнае падразьдзяленьне расейскіх войскаў, у складзе якога знаходзіцца ён сам, базуецца на авіябазе марское авіяцыі “Гвардзейскае”:

    Напрыканцы сакавіка 2014 году Аляксандар Кушч захварэў на ветраную воспу, яго накіравалі для лекаваньня ў Сэвастопаль:

    9 траўня 2014 году ён знаходзіўся яшчэ ў Крыме:

    Чытайце таксама: Сваякі расейскага вайскоўца з 99-й брыгады МТЗ выкрылі доказы ваеннага злачынства для Гаагі

    У сярэдзіне траўня 2014 году Аляксандар падае новы статус, у якім паведамляе, што неўзабаве павяртаецца ў Славянск-на-Кубані:

    У фотаальбоме акаўнту сацсеціва “OK” Аляксандра Кушча выяўленыя фатаздымкі, у якіх ён зафіксаваны на тле мора й каля карабля:

    Таксама Кушч выклаў фота свайго ўзнагароднага пасьведчаньня да мэдалю за акупацыю Крыму. У гэтым дакуманце пазначаныя поўнае імя расейскага ваеннага злачынца, нумар і дата загаду Міністэрства абароны РФ пра ўзнагароджаньне, а таксама нумар ягонай вайсковай часткі з подпісам, прозьвішчам і ініцыяламі камандыра:

    • Старонкі сацсетак, скрыншоты, фатаздымкі А.Кушча

      https://www.ok.ru/profile/557271225378 (http://archive.is/CDWrs)

      https://vk.com/id325722092 (http://archive.is/KU8we)

       

    Камандаваньне

    76-ы рамонта-аднаўленчы батальён уваходзіць у склад 99-й асобнай брыгады матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньня (в/ч 72153, псд – г. Майкоп, Рэспубліка Адыгея). Паводле арганізацыйна-штатнай структуры 99-я АБрМТЗ ў сваю чаргу ўваходзіць у склад 49-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае васковае акругі ЗС РФ.

    30 снежня 2013 году камандырам 49-й арміі быў прызначаны генэрал-лейтэнант Сеўрукоў Сяргей Міхайлавіч (рас. – Севрюков Сергей Михайлович). Сеўрукоў нарадзіўся ў Татарстане, скончыў Казанскую танкавую вучэльню, потым Вайсковую акадэмію бранятанкавых войскаў, у 2012 годзе – Вайсковую акадэмію Генштабу ЗС РФ. Да новага прызначэньня меў пасаду намесьніка камандуючага 49-й арміяй. У ліпені 2019 году прызначаны намесьнікам камандуючага войскамі Усходняе вайсковае акгругі ЗС РФ.

     

     

     

    Пасьведчаньні да мэдалёў, якімі былі ўзнагароджаныя вайскоўцы 76-га РАБ за ўдзел у акупацыі Крыму, падпісаў палкоўнік Ягораў Ігар Анатолевіч (рас. – Егоров Игорь Анатольевич), у 2014 годзе ён быў камандырам 99-й БрМТА. З 2017 году па 2019 гг. – камандыр акупацыйнай 7-й вайсковай базы (г. Гудаўта, акупаваная Абхазія, Грузія). У кастрычніку 2019 г. прызначаны вайсковым камісарам Растоўскае вобласьці.

     

     

     


    Зь інфармацыяй пра ўсе выяўленыя супольнасьцю InformNapalm падразьдзяленьні Збройных сілаў Расейскае Фэдэрацыі, што ўдзельнічалі ў ваеннай агрэсіі супроць Украіны, Грузіі й Сірыі, можна азнаёміцца ў базе дадзеных Russian Aggression.


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.


    InformNapalm – гэта вядомы й цалкам незалежны міжнародны валянтэрскі праэкт, які працуе цягам ужо больш за 5 гадоў.

    Мы ня маем аніякай фінансавай падтрымкі ад ураду якой-кольвек краіны ці донараў, адзінымі мэцэнатамі інфармацыйнага праэкту зьяўляюцца ягоныя валянтэры й чытачы, якія ангажуюць свае сілы, час і сродкі для супрацьдзеяньня расейскай інфармацыйнай агрэсіі. Вы таксама можаце падтрымаць InformNapalm або сваімі ведамі й навыкамі, або ахвяраваньнем на ўтрыманьне сайту й разьвіцьцё праэкту. Фінансава нас можна падтрымаць або дабрачынным унёскам праз LiqPay, або стаць «патронам» і падпісацца на штомесячныя мініўнёскі праз сеціва Patreon.

    Tags: 76-ы РАБ76-ы рамонтна-аднаўленчы батальён99-я АБрМТЗ99-я асобная брыгада матар’яльна-тэхнічнага забесьпячэньняакупацыя Крымув/ч 23286в/ч 72153ДанбасІгар ЯгораўКрымрасейская агрэсіяСяргей Сеўрукоў

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Падлічыць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі дапамаглі расейскія «выбары»

      2021-09-23 - 0 Comment
    • Новыя факты ўдзелу экіпажу ВДК «Саратаў» у аґрэсіі супроць Украіны

      2021-01-27 - 0 Comment
    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.