• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Раскрытыя пазаштатныя супрацоўнікі ГУ ГШ ЗС РФ, якія ваявалі на Данбасе і ў Сірыі

    on 2018-10-23 | 0 Comment | Галоўнае | Данбас | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    7 кастрычніка 2018 г. Служба бясьпекі Украіны апублікавала сьпіс 206 пазаштатных супрацоўнікаў ГУ ГШ ЗС РФ, якія выконвалі задачы ў складзе так званае прыватнае вайсковае кампаніі (ПВК) «Вагнэр» і ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях у Сірыі згодна з інтарэсамі Расейскае Фэдэрацыі, у тым ліку ў лютым 2018 гаду ў раёне н.п. Дэйр-эз -Зор.

    Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm ад уласных крыніцаў атрымала скан-копіі пашпартоў 6 пазаштатных супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўленьня (колішняе ГРУ) ГШ ЗС Расеі, якія выконвалі баявыя задачы на ​​ўкраінскім Данбасе. Таксама атрыманыя зьвесткі пра ўзнагароджваньне некаторых зь іх расейскімі дзяржаўнымі ўзнагародамі за ўдзел у баявых дзеяньнях. Іхныя прозьвішчы супадаюць з сьпісам асобаў, пазначаных СБУ.

    Шапавалаў Віктар Віктаравіч, 17.08.1985 г.н., адрэса рэгістрацыі: Валгаградзкая вобласьць, н.п. Данской, вул. Цэнтральная, д. 17, кв. 2, пасада: мэханік-кіроўца танкавае роты ПВК «Вагнэр», асабісты нумар – М-0808, пазыўны – “Колпак” (рас.). На тэрыторыі Украіны ў складзе ПВК «Вагнэр» удзельнічаў у баявых дзеяньнях у раёне н.п. Дэбальцава, Санжараўка й Уткіна (студзень-люты 2015 году). З канца 2015 году яго рэгулярна выпраўляюць для выкананьня заданьняў у Сірыю.

    Чупахін Раман Аляксандравіч, 16.02.1989 г.н., адрэса рэгістрацыі: Растоўская вобласьць, слабада Верхнемакееўка, вул. Гагарына, д. 58, пасада: такеляжнік роты матар’яльнага забесьпячэньня, асабісты нумар – М-0721, пазыўны – “Чупа”. На тэрыторыі Украіны ў складзе ПВК «Вагнэр» таксама ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях у раёне н.п. Дэбальцава, Санжараўка й Уткіна (студзень-люты 2015 году). З канца 2015 года яго рэгулярна выпраўляюць на тэрыторыю Сірыі для выкананьня заданьняў.

    Цішковіч Павал Міхайлавіч, 19.09.1981 г.н., адрэса рэгістрацыі: Забайкальскі край, г. Чыта, мікрараён Дзевіч’я сопка, д. 40, кв. 13, пасада: стралок фільтрацыйнага ўзводу, асабісты нумар – М-0525, пазыўны – “Цыклоп” . У сакавіку-красавіку 2016 году знаходзіўся ў складзе рэзэрвовай роты ПВК «Вагнэр» на тэрыторыі Украіны. У 2017 годзе выпраўлены ў Сірыю. Раней праходзіў службу ў 24-й АБрСпН ГРУ ГШ ЗС РФ.

    Сьветкін Ягop Уладзімеравіч, 20.03.1986 г.н., адрэса рэгістрацыі: Самарская вобласьць, сяло Храшчоўка, вул. Палявая, д. 35, кв. 9, пасада: мэханік-кіроўца 3-га танкавага ўзводу танкавай роты, асабісты нумар – М-0823, пазыўны – “Буран”. На тэрыторыі Украіны ў складзе ПВК «Вагнэр» удзельнічаў у баявых дзеяньнях у раёне н.п. Дэбальцава, Санжараўка й Уткіна (студзень-люты 2015 году). З канца 2015 году яго рэгулярна выпраўляюць для выкананьня заданьняў у Сірыю.

    Ягор Сьветкін зьяўляецца фігурантам нашага расьледаваньня: “Танкісты ПВК «Вагнэр» на службе Расеі ад Данбасу да Сірыі. Ідэнтыфікаваныя 25 наймітаў“.

    Лузан Сяргей Іванавіч, 11.07.1972 г.н., адрэса рэгістрацыі: Краснадарскі край, сяло Варнавінскае, вул. Партызанская, д. 6Б, пасада: кіроўца ўзводу падвозу боепрыпасаў артылерыйскае батарэі 2С1, асабісты нумар – М-1694, пазыўны – “Сібірак”. У складзе ПВК «Вагнэр» непасрэдна ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Украіны паблізу Луганскага аэрапорту (ліпень-жнівень 2014 году). Пасьля Украіны ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях у Сірыі.

    Дадатковыя зьвесткі пра яго таксама маюцца на старонцы каманды Ihtamnet.m0209.

    Лебедзеў Андрэй Мікалаевіч, 29.07.1974 г.н., адрэса рэгістрацыі: Яраслаўская вобласьць, горад Рыбінск, вул. Ракасоўскага, д. 2, кв. 63, пасада: старэйшы стралок – зэнітнік разьліку ПЗРК, асабісты нумар – М-1671, пазыўны – “Лебедзь”. Непасрэдна ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Украіны паблізу Луганскага аэрапорту (СБУ мае падазрэньне, што менавіта ён зьбіў ўкраінскі вайскова-транспартны лятак Іл-76) і населеных пунктаў Дэбальцава, Санжараўка й Уткіна (студзень-люты 2015 году). У кастрычніку 2014 году ўзнагароджаны дзяржаўнай узнагародай РФ – мэдалём “За адвагу”. У траўні 2015 году ўзнагароджаны яшчэ адной дзяржаўнай узнагародай РФ – “Ордэнам мужнасьці”.

    Найбольш цікавым зьяўляецца той факт, што ў красавіку 2016 году Шапавалаў і Сьветкін былі ўзнагароджаныя дзяржаўнай узнагародай РФ – “Ордэнам мужнасьці”, а Лебедзеў – “Мэдалём Суворава”, як “удзельнікі апэратыўна-выведвальных і адмысловых мерапрыемстваў у раёне н.н. Пальміра”. Ва ўзнагародных лістох пасьля пазначэньня іхных пасадаў у ПВК «Вагнэр», маецца заўвага: “праца згодна з інтарэсамі МА РФ”. І калі «Ордэнам мужнасьці» ўзнагароджваюць, як вайскоўцаў, гэтак і цывільных асобаў, то «Мэдалём Суворава» могуць быць узнагароджаныя выключна вайскоўцы Расейскае Фэдэрацыі.

    Нагадаем, што 3 верасьня 2018 г. кіраўнік Расеі Уладзімер Пуцін падпісаў указ, згодна зь якім пашыраецца сьпіс зьвестак, якiх адносяць да дзяржаўнай таямніцы. Гэтак, дзяржаўнай таямніцай зараз ёсьць дадзеныя, зьвязаныя з выкананьнем выведвальных задачаў супрацоўнікамі, што не ўваходзяць у кадравы склад Міністэрства абароны, СЗВ і ФСБ.

    Пададзеная вышэй інфармацыя мае ў РФ статус дзяржаўнай таямніцы й сьведчыць, што ПВК «Вагнэр» ​​зьяўляецца толькі прыкрыцьцём для дзейнасьці «няштатнай» асобнай брыгады ГУ Генштабу. Усе злачынствы службоўцаў гэтага фармаваньня зьяўляюцца ваеннымі злачынствамі не асобнае прыватнае асобы ці кампаніі, але вышэйшага вайскова-палітычнага кіраўніцтва Расейскае Фэдэрацыі.


    Матар’ял падрыхтаваны адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: 24-я АБрСпН ГРУВагнэрГалоўнае ўпраўленьнеГРУГУ ГШДэбальцаваЛуганскі аэрапортПВКпрыватная вайсковая кампаніяСанжараўкаСБУСірыяУткіна

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • ТОП матар’ялаў InformNapalm за 2020 год

      2021-01-11 - 0 Comment
    • Агляд для Пуціна: ліквідацыя 183 супрацоўнікаў вайсковай выведкі РФ з «ПВК Ваґнэра»

      2020-10-07 - 0 Comment
    • Ад Беларусі да Украіны: чаму РФ намагаецца прадухіліць выдачу баявікоў «ПВК Ваґнэра»

      2020-08-07 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    May 2025
    MTWTFSS
     1234
    567891011
    12131415161718
    19202122232425
    262728293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.