• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    «Росгвардия» адпрацоўвае на тэрыторыі Беларусі правядзеньне навучальна-баявых апэрацыяў

    on 2020-10-14 | 0 Comment | Беларусь | Галоўнае | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • tr
    • en
    • lt
    • bg
    • az
    • sv
    • no
    • dk
    • at

    Спэцпадразьдзяленьні «Росгвардии» адпрацоўваюць на тэрыторыі Беларусі правядзеньне навучальна-баявых апэрацыяў. Адбываецца гэта на фоне працягу ў нашай краіне масавых пратэстных акцыяў.

    Паводле дадзеных інфармацыйнага рэсурсу Мінабароны РБ, на тэрыторыі Беларусі прайшоў міжведамасны турнір па стральбе з баявой зброі.

    Спаборніцтвы праводзіліся сярод падразьдзяленьняў спэцыяльнага прызначэньня Беларусі й Расеі. Нагодай для іхнага правядзеньня сталася 30-годзьдзе спэцпадразьдзяленьня па барацьбе з тэрарызмам (СПБТ) МУС РБ «Алмаз».

    Турнір, гаспадаром якога быў «Алмаз», праходзіў у тым ліку на тэрыторыі навучальнага цэнтру вайсковых частак Менскага гарнізону «Валаўшчына», які базуецца пад Менскам.

    Нагадаем, што паводле сьведчаньняў экспэртнае супольнасьці, баец, які застрэліў 10 жніўня 2020 г. мірнага пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага, можа мець наўпроставую датычнасьць акурат да СПБТ «Алмаз».

    Аляксандр Тарайкоўскі за імгненьне да сьмерці ад кулі байца спэцпадразьдзяленьня, 10 жніўня 2020 г. / Associated Press

    Падчас турніру адпрацоўвалася перадусім праца снайпэрскіх параў, блякаваньне й зьнішчэньне незаконных збройных фармаваньняў. Важным элемэнтам сталася стральба ў цёмны час содняў.

    Вызначанае, што ад РФ у спаборніцтвах прымалі ўдзел САХР «Рысь» і 604-ы цэнтар спэцыянальнага прызначэньня «Витязь». Абодва гэтыя спэцпадразьдзяленьні паводле арґанізацыйна-штатнай структуры ўваходзяць у Фэдэральную службу войскаў нацыянальнай гвардыі («Росгвардия») МУС РФ.

    Кіраўніцтва расейскага МУС часта называе менавіта атрад «Рысь» элітай паліцэйскага спэцназу РФ.

    Ад беларускага боку ў турніры ўдзельнічалі дзьве армейскія групы Сілаў спэцыяльных апэрацыяў (5-я асобная брыгада СпН і 33-і асобны атрад СпН), група «А» КДБ, спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня (САХР) Унутраных войскаў МУС і падразьдзяленьне Дзяржаўнага памежнага камітэту, меркавана АСАМ (асобны атрад актыўных мерапрыемстваў).

    Міністар МУС РБ Юры Караеў надае ганаровую грамату байцу спэцпадразьздяленьня «Рысь» «Росгвардии», кастрычнік 2020 г. / rg.ru

    Прадстаўнікі спэцназу сілавых ведамстваў РБ праводзяць шчыльнае ўзаемадзеяньне з расейскімі фармаваньнямі, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў ваеннай аґрэсіі супроць Украіны.

    Вядома, што спэцпадразьдзяленьні «Росгвардии» прыцягваюцца для ўзмацненьня расейскае вайсковае прысутнасьці на часова акупаванай тэрыторыі Данецкае й Луганскае абласьцей.

    Паводле інфармацыі Галоўнага ўпраўленьня выведкі (ГУВ) Мінабароны Украіны, спэцпадразьздяленьне «Рысь» мелася прыбыць ў траўні 2016 году на акупаваную тэрыторыю Луганскае вобласьці дзеля ўзмацненьня ціску на крымінальнае атачэньне кіраўніка тэрарыстычнага ўтварэньня «ЛНР» Ігара Платніцкага і для спыненьня дзейнасьці бандыцкіх груповак і захаваньня кантролю за дзеяньнямі падкантрольных Крамлю кіраўнікоў.

    Баец спэцпадразьздяленьня «Рысь» «Росгвардии» / warweapons.ru

    Таксама паводле выведдадзеных ГУВ МА Украіны, у межах чарговай ратацыі ў верасьні 2016 году ў раён акупаванага н.п. Ясінаватая Данецкае вобласьці з Балашыхі Маскоўскае вобласьці прыбылі падразьдзяленьні 604-га ЦСН «Витязь».

    Апроч гэтага, байцы ЦСН «Витязь» актыўна ўдзельнічалі і ў спэцапэрацыі захопу ўкраінскага Крыму.

    Вайскоўцы 604-га ЦСН «Витязь» / zarodinu.net

    Вядома, што САХР «Рысь» прымае актыўны ўдзел у супольных вайсковых вышкалах АДКБ, якія праводзяцца на тэрыторыі краінаў-удзельніцаў.

    У гэты момант на тэрыторыі Беларусі зводнае падразьдзяленьне «росгвардзейцаў» прысутнічае таксама пад выглядам удзелу ў камандна-штабных вышкалах АДКБ «Нерушимое братство 2020».

    Адкрыцьцё КШВ «Нерушимое братство 2020» на палігоне «Лосвіда», 12 кастрычніка 2020 г. / dfnc.ru

    Сьлед асабліва зазначыць, што пра гатоўнасьць задзейнічаць на тэрыторыі Беларусі сфармаваны рэзэрв байцоў «Росгвардии» кіраўнік Расеі Уладзімер Пуцін заявіў у жніўні пасьля праведзеных таемных перамоваў з рэжымам Лукашэнкі ў першы тыдзень масавых пратэстаў.

    Відавочна гэта можа сьведчыць пра скаардынаваныя дзеяньні вышэйшага вайскова-палітычнага кіраўніцтва РБ і РФ што да намераў задушыць мірныя пратэсты ў нашай краіне сілавым чыньнікам.

    Фота: warweapons.ru

    Можна канстатаваць, што ў пэрыяд значнае пратэстнае актыўнасьці ў Беларусі прысутнасьць байцоў «Росгвардии» пад прыкрыцьцём удзелу ў разнастайных спаборніцтвах і вайсковых вышкалах мае на тэрыторыі нашай краіны рэгулярны характар і забясьпечваецца на ратацыйнай аснове.

    Ня выключанае, што вайскоўцы спэцпадразьдзяленьняў «Росгвардии» могуць прыцягвацца на тэрыторыі Беларусі і для ўдзелу ў апэрацыях МУС РФ супроць удзельнікаў мірных пратэстаў. Таксама ня сьлед выключаць і мажлівасьць правядзеньня імі сплянавых правакацыяў ці дывэрсіяў для дэстабілізацыі грамадзка-палітычнай сытуацыі, а таксама эскалацыі супрацьстаяньня ў Беларусі.


    Аддзел маніторынгу беларускае службы
    міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Загалоўнае фота – soldierweapons.ru.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: 33-і асобны атрад СпН5-я асобная брыгада СпНАляксандар ТарайкоўскіАСАМГалоўнае ўпраўленьне выведкі Мінабароны Украіныгрупа "А" КДБгрупа "Альфа"Ігар ПлатніцкіЛ/ДНРРосгвардияСАХРСАХР СОБР "Рысь"Сілы спэцыяльных апэрацыяў РБСПБТ "Алмаз"ССАУладзімер ПуцінУнутраныя войскі МУСЦСН "Витязь"Юры Караеў

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Армія супраць народу. Сілы й сродкі Мінабароны РБ у апэрацыях супраць мірнага насельніцтва

      2020-09-21 - 0 Comment
    • «Русский Крым/Мир» Сяргея Ціханоўскага

      2020-07-23 - 0 Comment
    • Зафіксаванае ўварваньне расейскай вайсковай тэхнікі на тэрыторыю Украіны (фота з БпЛА)

      2020-06-23 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.