• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Крама “ваенторгу”: ТОП-5 лютаўскіх паставак ЗС РФ на Данбас

    on 2016-02-23 | 0 Comment | Данбас | Навіны Print This Post Print This Post
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg
    • sv
    • no

    Пра знакамітую на ўвесь сьвет расейскую краму «ваенторг» ужо ходзяць легенды. У адрозненьне ад звычайных “ваенторгаў”, якія гандлююць формай і шаўронамі гэты «супэрмаркет тэрору» дзяржаўнага маштабу працягвае зьдзіўляць назіральнікаў сваім асартымэнтам узбраеньня й тэхнікі, якую пастаўляе РФ на Данбас. InformNapalm вырашыў зьдзейсьніць чарговае абагульненьне выяўленага лютаўскага асартымэнту «тавараў з ваенторгу».

    1. Баявікі так званай «асобнай брыгады спэцыяльнага прызначэньня 2-га АК НМ ЛНР» раскрылі камандзе InformNapalm факты паставак гаўбіцаў Мста-Б з расейскіх БЗіРУТ (база захоўваньня і рамонту ўзбраеньня і тэхнікі). Дэталёва ў нашым артыкуле “Тэрарыст Тупіцын зь сябрамі раскрывае сакрэты расейскага «ваенторгу» у артдывізыёне «ЛНР»”

    Selection_121Selection_126

    1. Тая ж «брыгада» засьвяціла пастаўкі Расейскай Фэдэрацыяй сучасных вайсковых грузавікоў Урал-632301, якія ніколі не былі ва ўзбраеньні ўкраінскае арміі і не маглі стаць трафеямі. Дэталі ў расьледаваньні блёгера feldherrnhalle.

    Selection_167Selection_166Selection_165

    1. З дапамогай патрыётаў, якія жывуць на акупаваных тэрыторыях, удалося ідэнтыфікаваць рэактыўныя сыстэмы залпавага вагню 2Б26 на базе аўтамабілю КамАЗ-5350, якіх няма ва ўзбраеньні ўкраінскае арміі. Падрабязна пра гэта ў нашым расьледаваньні “Назіральнікі InformNapalm выявілі дзьве расейскія ўстаноўкі 2Б26 РСЗВ «Град»”. Ну і як жа без фатаздымкаў, якія выкрываюць расейскі “ваенторг”. Баявікі НЗФ у выглядзе асобнага танкавага батальёну “Дызель” засьвяцілі гэтую устаноўку ў якасным фатаздымку сваіх тактычных вышкалаў.

    Selection_172

    1. Аматар “сэлфі” на тле вайсковай тэхнікі з НЗФ, з так званае “4-ай асобнае мотастралковае брыгады ЛНР”, вельмі ўдала сфатаграфаваўся на тле экспартнай мадыфікацыі танка Т-72С1, якая актыўна пастаўлялася ў Іран і Вэнэсуэлу. Магчыма ў гэтым выпадку “ваенторг” памыліўся з адрэсатам і выпадкова «экспартаваў» танк на Данбас. Дэталі ў нашым расьледаваньні “Назіральнікі InformNapalm наведалі базу захоўваньня танкаў Т-64, Т-72 і Т-72С1 пад Луганскам”.

    Selection_146

    1. Баявік Ігар Сьмірноў таксама вырашыў выхваліцца і выклаў у сваёй старонцы фатаздымак сучаснага расейскага бронеаўтамабілю КамАЗ-43269 «Выстрел» (рас.), які дзіўным чынам апынуўся напачатку 2015 году на ўсходзе Украіны.

    Selection_174

    Нагадаем, што год таму, 19 лютага 2015 году, валянтэры InformNapalm сабралі разам дадзеныя пра тэхніку ЗС РФ і апублікавалі іх у інфаграфіцы «ТОП-10 доказаў удзелу Расеі ў вайне на Данбасе». Гэта была першая спроба абагульніць дадзеныя ўласных OSINT-расьледаваньняў у ідэнтыфікацыі цяжкога ўзбраеньня, якое маецца ва ўзбраеньні баявікоў і якое належыць ЗС РФ. Гэты матар’ял быў перакладзены на 12 моваў сьвету.

    Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў валянтэр міжнароднае супольнасьці InformNapalm Міхаіл Кузьняцоў.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве і выпальвайце акупантаў разам з InformNapalm!

     

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2025
    MTWTFSS
     1
    2345678
    9101112131415
    16171819202122
    23242526272829
    30 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.