
29 сьнежня 2017 году прэс-цэнтар штабу Антытэрарыстычнае апэрацыі ў сваім зводзе паведаміў пра актывізавацыю варожае паветранае выведкі з выкарыстаньнем бесьпілётных лятальных апаратаў (БПЛА), якія забароненыя паводле Менскіх дамоўленасьцей. Пралёт аднаго зь іх быў зафіксаваны 28 сьнежня ў раёне Сьветладарскае дугі, а непадалёк населенага пункту Курдзюмаўка паблізу Тарэцка (кол. Дзяржынск) Данецкае вобласьці ў той жа дзень ля 22:00 украінскія вайскоўцы зьбілі расейскі БПЛА з складу шматмэтавага бесьпілётнага авіяцыйнага комплексу «Арлан-10».
#АТОподії #АТОречник #Donbas #spokesperson #statementЗведення Прес-центру штабу АТО за 28 грудня 2017 рокуВпродовж ми…
Posted by Прес-центр штабу АТО on Thursday, December 28, 2017
БПЛА “Арлан-10” – расейскі шматфункцыйны бесьпілётны комплекс, распрацаваны санкт-пецярбургскім прадпрыемствам “Специальный технологический центр” (рас.). Прызначаны для зьдзяйсьненьня назіраньня за разнастайнымі аб’ектамі ў цяжкадаступнай мясцовасьці, у тым ліку для навядзеньня й карэгаваньня вагню ўсіх тыпаў баявых машынаў, далучаных да адзінай сыстэмы кіраваньня тактычнага зьвяна (АСУ ТЗ). Мае ўзьлётную масу 14 кг, можа несьці да 5 кг карыснае нагрузкі. Комплекс выкарыстоўваюць на максымальнай далёкасьці да 120 км ад наземнае станцыі кіраваньня. У аўтаномным рэжыме ён можа выконваць задачы да 600 км. Максымальная працягласьць палёту складае 16 гадзінаў з хуткасьцю 90-150 км/ч і з магчымасьцю выкарыстаньня вышыняў да 5000 мэтраў.
“Арлан-10” уваходзіць у склад комплексу падаўленьня GSM-сувязі РБ-341В “Леер-3”

У фота: дэманстрацыя расейскіх БПЛА ва акупаваным Луганску. Ля стэндаў разьмешчаныя БПЛА “Арлан-10”, “Тахіён” і “Элерон-3СВ”. Больш інфармацыі маецца ў асобным расьледаваньні.
На працягу 2014-2017 гадоў валянтэры InformNapalm сабралі інфармацыю й доказы пра выкарыстаньне Збройнымі сіламі РФ супроць Украіны ня менш за 7 тыпаў расейскіх БПЛА. Сярод іх бесьпілётнікі: “Гранат-1”, “Гранат-2”, “Фарпост”, “Элерон-3СВ”, “Застава”, “Тахіён” і “Арлан-10”. Апошняя мадыфікацыя ў сьпісе доказаў фігуруе найчасьцей, з тае прычыны, што спэктар выкарыстаньня расейскага шматфункцыянальнага бесьпілётнага комплексу “Арлан-10” досыць шырокі. Зь ягонай дапамогай Збройныя сілы РФ могуць ня толькі зьдзяйсьняць выведку аб’ектаў і мясцовасьці, але праз застасаваньне яго ў складзе комплексу РЭБ СБ-341В «Леер-3» могуць падаўляць наземныя сродкі сувязі. Комплекс таксама неаднойчы быў зафіксаваны на акупаванай тэрыторыі Данбаса.
Пра зьнішчэньне й фіксацыю расейскіх БПЛА “Арлан-10” на Данбасе чытайце таксама ў эксклюзіўных расьледаваньнях супольнасьці InformNapalm.
Нагадаем таксама, што ў выніку зьдзейсьненага на працягу 2014-2017 гадоў уласных OSINT-дасьледаваньняў супольнасьць InformNapalm сфармавала адмысловую базу дадзеных расейскага ўзбраеньня й вайсковае тэхнікі, якая было зафіксаваная або зьнішчаная на тэрыторыі акупаванага Данбаса. На гэты момант у базе фігуруюць 44 тыпы сучаснага расейскага ўзбраеньня й вайсковае тэхнікі, што сьведчыць ня толькі пра наяўнасьць на Усходзе Украіны падразьдзяленьняў рэгулярнай расейскай арміі – часткі двух акупацыйных армейскіх карпусоў, – але й пра іхнае маштабнае забесьпячэньне ўсёй намэнклятурай вайсковых паставак. Сталая спасылка на базу: http://bit.ly/RuWeaponryDonbasBY. База дадзеных даступная таксама на ўкраінскай, расейсках і ангельскай мовах.
Інфаграфіка выяўленага расейскага ўзбраеньня й вайсковае тэхнікі супольнасьцю InformNapalm
Відэаграфіка 2016 году, у якую ўвайшлі 33 з 44 тыпаў узбраеньня й вайсковае тэхнікі
![]()
Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Раман Бурко адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.
Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.
Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
(Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )
Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.











Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа