• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Узлом прапагандыстаў РФ. Частка 1 “Зенін: садзейнічаньне тэрарыстам, афшоры і адпачынак у Эўропе”

    on 2016-06-07 | 0 Comment | Hacker | Галоўнае | Грамадзтва | Навіны
    • ru
    • de
    • by
    • cz
    • ua
    • pl
    • en
    • bg
    • sv

    Напачатку чэрвеня кібэр-альянс украінскіх хакерскіх групаў FalconsFlame, Trinity і Рух8 перадаў валянтэрам-выведнікам міжнароднае супольнасьці InformNapalm вялізарны масыў дадзеных, здабытых з узламанага паштовага ліставаньня і воблачных сховішчаў расейскіх журналістаў і прапагандыстаў. Усе яны зьяўляюцца «жаўнерамі інфармацыйнага фронту» гібрыднай агрэсіі РФ супроць Украіны. Валянтэры InformNapalm не выкарыстоўваюць мэтоды «зьліву інфармацыі» ў стылі WikiLeaks, таму публікацыю дадзеных будзем падаваць асобнымі блёкамі, якія мы папярэдне старанна аналізуем. Рашэньне пра публікацыю альбо перадачу дадзеных для далейшай апрацоўкі ў выведвальныя структуры Украіны або іншых краінаў сьвету прымаецца па кожнаму блёку інфармацыі асобна.

    • Прадмова

      30 верасьня 2014 г. на расейскім “Першым канале” быў паказаны гучны тэлерэпартаж з назовам «Данецкі аэрапорт застаецца зонай напружанасьці». У ім расейскі прапагандыст суправаджае расейскіх баявікоў, якія вядуць баі ў раёне Данецкага аэрапорту (пакідаем тут і далей у арыгінале):

      «Когда съемочная группа приезжала сюда две недели назад с ОБСЕ, это была нормальная 9-этажка. Теперь дом выселен, потому что украинская армия постоянно обстреливает жилые кварталы. Здесь только бойцы ополчения. На одном из этажей работает АГС, работает по аэропорту. Там активизировалась украинская армия», — вядзецца ў рэпартажы.
      Для барацьбы з украінскай арміяй баявікі вырашылі весьці агонь з гэтага жылога дома. Журналіст суправаджае тэрарыстаў на лесьвічнай пляцоўцы, але раптоўна ў нібы «пустым» доме ў кадар трапляюць мірныя жыхары:
      «Послушайте, я вижу совершенно удивительную вещь. Мне кажется одна из жительниц этого дома…
      — Здравствуйте? Жить здесь не боитесь?
      — Нет, не боюсь…»
      Калі бабуля «не баіцца» жыць на лініі фронту, то баявікі наўмысна вядуць агонь зь ейнага дому і чакаюць на зваротны ўдар ад украінскае арміі. Кадры, дагэтуль знаёмыя нам толькі праз рэпартажы пра тэрарыстаў, дзякуючы расейскай тэлевізыі здымаліся ў некалі мірным украінскім Данецку:

      «АГС (аўтаматычны гранатамёт на станку – заув.рэд.) сейчас будет опять менять свою позицию, потому что вполне возможно, что прилетит ответка… Ствол еще, о-да, теплый!»,- кажа прапагандыст «Першага канала».

      Ён не разгубіўся ў гэтай сытуацыі і здолеў абгуляць нават такі відавочны пракол расейскай прапаганды. Аўтар гэтага эпічнага рэпартажу журналіст Сяргей Зенін. Цікава, што ў кадар зь ім патрапіў яшчэ адзін расеец Грыцюк Дзьмітры Анатолевіч, кантрактнік ЗС РФ, баявік НЗФ «Пятнашка», пазыўны «Север» (рас.), вядомы праз свае зьдзекваньні над целамі загінулых украінскіх вайскоўцаў і арганізацыю допытаў палонных з запісам на камэру.

      Selection_019

    У гэтым расьледаваньні будуць раскрытыя найбольш цікавыя падрабязнасьці працы журналіста й прапагандыста дзяржаўнага «Першага канала» РФ Сяргея Зеніна. З прадмовы да публікацыі ёсьць відавочнай ягоная роля ў інфармацыйным садзейнічаньні расейскім тэрарыстам, які ваююць на Данбасе, таму ўся інфармацыя, апублікаваная ніжэй, зьяўляецца контрзахадам для спыненьня ягонай прапагандысцкай дзейнасьці. Расейская прапаганда й кіраўніцтва РФ стала выкарыстоўвае антыэўрапейскую рыторыку, а ў сваёй нядаўняй прамове да жыхароў акупаванага Крыма кіраўнік расейскага ўраду Дзьмітры Мядзьведзеў заявіў, што «денег нет» і парэкамендаваў грамадзянам «держаться» і быць у добрым настроі. Таму мы апублікуем і фінансавую частку «афшор» расейскіх прапагандыстаў.

    Зенін Сяргей Сяргеевіч, нарадзіўся 19.06.1976 г., жыве ў Маскве, на Касмадаміянскай узьбярэжнай, дом 46-50, будынак 1, кв. 177. Паводле дадзеных паьсведчаньня дзяржаўнай рэгістрацыі дадзеных, кватэра, у якой жыве Зенін, мае плошчу 111.4 кв.м. і належыць роўнымі долямі яму і ягонаму сыну.

    Даведка: кватэра ў тым жа доме, але з плошчаю 76 кв.м. каштуе 25.300.000 расейскіх рублёў, то бок кватэра Зеніна каштуе прыблізна 450.000 эўра.

    Замежны пашпарт 72 №3942168, сапраўдны да да 04.04.2023 г. Працоўную мянушку вызначыць не атрымалася, але, як варыянт, абярэм яму такую – «бабуля не баіцца». Сяргей працуе карэспандэнтам Першага канала.

    Пасьведчаньне кіроўцы 77УЕ 057047. Мае тры аўтамабілі: Land Rover Range Rover Sport, рэгістрацыйны нумар Н999ХО177, MERCEDES-BENZ CLA 250 4Matic (меркавана, узяты ў лізінг) з рэгістрацыйным нумарам Т572КК750 і MERCEDES-BENZ GLK (аформлены на грамадзянскую жонку).

    IMG_1270

    IMG_1220IMG_1137IMG_1138IMG_6932

    Selection_020

     

     

     

     

     

     

    Апроч дарагіх аўто Зенін любіць і дарагія падарожжы. Дзіўна, але ўлетку 2014 году ён паехаў не ў новаздабыты Крым, але вырашыў адпачываць у Эўропе.

    Выдаткаваць дзясяткі тысячаў эўра на адпачынак для журналіста «Першага канала» ня ёсьць праблемай, хаця ягоны афіцыйны аклад прыблізна 100.000 рублёў. Ён забраняваў на два тыдні вілу непадалёк Aix-en-Provance за 5000 эўра.

    Selection_016

    Selection_014

    Selection_015Selection_011

    Selection_013Selection_012Selection_010Selection_009Selection_008

    IMG_1450

     

     

     

     

     

     

     

    Магчыма, Зенін стаў заможным падчас супрацоўніцтва з скандальным тэлеканалам Russia Today, у якім працаваў над тэмаю кантролю АНБ (выведвальны ворган ЗША) кібэр-прасторы. Гэтым праэктам ён займаўся зь лістапада 2013 г. па студзень 2014 г. У адным зь лістоў быў выяўлены плян-канспэкт гэтага праэкту, тэкст з далучаным файлам АНБ.docx (спамваваць можна тутака) знаходзіцца ніжэй:

    Selection_021Selection_022Selection_023

     

     

    Асноўная задача праэкту (пакідаем у арыгінале): «Показать, как далеко зашли США в своей борьбе с мнимым терроризмом, и насколько опасны игры АНБ с цифровыми технологиями». Характэрна, што ў праэкце кансультантамі зьяўляюцца супрацоўнікі кампаніі ESET Russia, якой нядаўна былі зробленыя прэтэнзіі ў садзейнічаньні расейскім тэрарыстам, што ваююць на Данбасе. Падрабязна ў матар’ялах: «Антывірусная кампанія ESET на службе тэрарыстаў Данбаса» і «Антывірусная кампанія ESET апраўдваецца што да дапамогі прарасейскім тэрарыстам «ДНР».

    Паводле паштовага ліставаньня, Зенін звольніўся з RT 8 траўня 2014 г. праз працоўны канфлікт, меркавана, з Паўлам Байдуковым. Адразу ж пасьля звальненьня ён набывае аўтамабіль Land Rover Range Rover Sport.

    Першая ягоная камандыроўка на акупаваныя тэрыторыі Украіны датаваная чэрвенем 2014 году, калі ён ужо быў карэспандэнтам «Першага канала». У гэты час Зенін, як ён сам кажа, «в ожидании прихода дюже невежливых людей», цікавіцца неабходнасьцю атрыманьня акрэдытацыі журналістаў у СБУ, пры гэтым мае акрэдытацыю ў тэрарыстычнай арганізацыі “ДНР”.

    Selection_024

    Чаму журналісты расейскага дзяржаўнага «Першага канала» спачатку атрымліваюць акрэдытацыю ў «ДНР» і толькі потым ўзгадваюць пра неабходнасьць рэгістравацыі ва Украіне? Чаму яны ў сваіх рэпартажах ходзяць поруч з баявікамі і ня маюць надпісаў «ПРЭСА»? Пытаньні, відаць, рытарычныя.

    Супраца з маскоўскай рэдакцыяй дае Зеніну добры прыбытак. За адзін толькі ліпень 2014 г. зь ягонага нумару +380977607003 (украінскі мабільны апэратар “Кіеўстар”) былі зробленыя міжнародныя тэлефанаваньні на суму 1812.53 грн. (150 usd), званкі ўнутры Украіны былі больш сьціплымі – усяго амаль 207.40 грн. (17 usd). На SMS-паслугі были выдаткаваныя 444.04 грн. (37 usd).

    Пасьля экстрым-камандыроўкі ва Украіну, жнівень 2014 году Зенін вырашае бавіць у Эўропе і ляціць у Марсэль (Францыя), пазьней транзытам праз Маскву апынаецца ў Жэнэве (Швайцарыя). У Маскве ён зрабіў наступную нататку: «Отдал: 14814$. Осталось отдать завтра или в пятницу: 13536$. В итоге получится: 28350 или 30%».

    Selection_025

    Паводле справаздачы з рахунку банкаўскай карты, былі раскрытыя дэталі знаходжаньня Зеніна ў Эўропе. Французскія курорты Mandelieu-la Napoule, Cannes і Швайцарская Geneve.

    Selection_026

    Зь верасьня 2014 году пасьля адпачынку на Лазурным узьбярэжжы Францыі Зенін знаходзіцца ў чарговай «украінскай камандыроўцы» і пасьпяхова займаецца прасоўваньнем расейскай прапаганды, якая хавае факты вайсковай агрэсіі РФ. Журналіст Зенін (акрэдытацыйны нумар «ДНР» #116) адмаўляецца фіксаваць факты прысутнасьці вайскоўцаў з больш, чымся 70 падразьдзяленьняў ЗС і УВ МУС Расеі ў баявых дзеяньнях на Данбасе, якія даводзіцца знаходзіць украінскім журналістам і інфармацыйным валянтэрам. З напрацаванай факталягічнай базай вайсковых падразьдзяленьняў РФ на Данбасе можна азнаёміцца праз гэтую спасылку.

    Пакуль звычайны расеец будзе цешыцца з «анэксіі» Крыма і «мстить хохлам» за Адэсу, галоўныя прапагандысты будуць адпачываць на французскім Лазурным узьбярэжжы, набываць дарагія аўто і кватэры ў Маскве. А што ж сталася з домам той бабулі ў данецкім шматпавярховіку? Пра гэта вам «Першы канал» наўрадці распавядзе, бо грошы для расейскіх журналістаў-прапагандыстаў ня пахнуць, тым болей калі грошай шмат. Трэ будзе – пастраляюць і з жылога дома, «бабуля ж не баіцца»…

    P.S. Дзякуючы хакерам FalconsFlame, Trinity, Рух8  мы атрымалі вельмі вялікі аб’ём дадзеных пра працу і нутраны сьвет расейскай прапагандысцкай машыны. Інфармацыю мы будзем падаваць часткамі, працяг расьледаваньня чытайце ў нашых наступных публікацыях. Кожны расейскі прапагандыст, словы якога спрычыніліся да забойстваў тысячаў нявінных жыцьцяў, акупацыі тэрыторыі суседняе краіны, мае ведаць, што ён таксама знаходзіцца пад нашым прыцэлам.
    Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі валянтэры міжнароднае супольнасьці InformNapalm.

    На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

    (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

    Падзяліцеся публікацыяй у сацсеціве! Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

    Таксама вы можаце падтрымаць працу нашага сайта і ахвяраваць на развіцьцё праэкту на старонцы Crowdfunding. Усе атрыманыя сродкі йдуць выключна на тэхнічную падтрымку рэсурсу InformNapalm.org. Разам пераможам!

    donate

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.