• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

Logo

support informnapalm
Navigation
  • Галоўная
  • Навіны
    • Беларусь
    • Данбас
    • Крым
    • Сірыя
    • Сьвет
    • Аналітыка
    • Іншае
  • Пра нас

Чарговы ўлоў InformNapalm: вайсковыя злачынцы з 18-й АМСБр ЗС РФ

on 2016-07-05 | 0 Comment | Данбас | Навіны | Падзеі | Факты ўварваньня Print This Post Print This Post
  • ru
  • fr
  • de
  • es
  • by
  • cz
  • ua
  • en
  • bg

Выведнікі міжнароднае валянтэрскае супольнасьці InformNapalm працягваюць публікаваць сьведчаньні й дадзеныя пра расейскіх вайсковых злачынцаў – ветэранаў «украінскіх камандыровак», якія выконвалі злачынныя загады расейскага вайскова-палітычнага кіраўніцтва на Усходзе Украіны.

Новы матар’ял заснаваны на OSINT-расьледаваньні, які дэманструе і дапаўняе факты ўдзелу выведвальнага падразьдзяленьня 18-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 27777, мейсца дысьлякацыі – Чачэнія, н.п. Ханкала і Каліноўская) 58-й агульнавайсковай арміі Паўднёвае вайсковае акругі (ПВА) ЗС РФ у вайне на Данбасе. Гэтае вайсковае злучэньне ПВА, якое адным з першых прыняло ўдзел у вайсковай агрэсіі ЗС РФ на Усходзе Украіны, фігуруе, як мінімум, у 7 эпізодах расьледаваньняў нашае валянтэрскае супольнасьці. У выніку вывучэньня й аналізу старонак сацсетак расейскіх вайскоўцаў з 18-й АМСБр былі выяўленыя тры вайскоўцы-кантрактнікі з складу тактычнай групы гэтага вайсковага злучэньня, якія ўлетку-увосень 2014 году прайшлі праз «растоўска-ўкраінскую камандыроўку». Удалося выявіць ня толькі наўпроставыя фотасьведчаньні знаходжаньня й удзелу расейскіх выведнікаў у зоне баявых дзеяньняў на Данбасе, але й копіі дзяржаўных узнагародных пасьведчаньняў. Дзякуючы фатаздымкам расейскіх выведнікаў, якія адлюстроўваюць падзеі, што адбываліся ўлетку-ўвосень 2014 г. на Усходзе Украіны, і у якіх яны зафіксаваныя разам зь ідэнтыфікацыйнымі павязкамі, нестатутнай формай, а таксама камэнтарам пад гэтымі фота ў сацсетках, удалося зьвязаць гэтых вайскоўцаў з раней выяўленай тактычнай групай 18-й брыгады.

У расьледаваньні фігуруюць:

shkirin portretВіталь Аліханавіч Шкірын, 19.04.1990 г.н., родам зь Цюмені (архіў на профіль “VK”, фотаальбом, кантакты; профіль “ОК”). Узнагароджаны баявой узнагародаю «Мэдаль Суворава» №41099 паводле указу прэзыдэнта РФ Пуціна з 24 лістапада 2014 г. Крыху раней, у кастрычніку 2014 году ён быў зафіксаваны ў фатаздымку, дзе ён пазуе на тле аўтамабіля «Масквіч Т-34» зь белай ідэнтыфікацыйнай павязкай расейска-«наварасійскага» войска. Пад фота маецца камэнтар ягонага баявога таварыша Івана Рэмізава (гаворка пра яго будзе ніжэй): «…На Киев» (рас.).

a4HhGLIRvpc

t34

Заўвага: мэдаль Суворава – дзяржаўная баявая ўзнагарода, заснаваная ў 1994 годзе. Узнагароджваюцца вайскоўцы за адвагу і асабістую мужнасьць, праяўленыя падчас абароны Айчыны і дзяржаўных інтарэсаў РФ у баявых дзеяньнях на сушы, падчас зьдзяйсьненьня баявое варты й баявой службы на манэўрах і вышкалах, падчас зьдзяйсьненьня аховы дзяржаўнай мяжы РФ.

remizovІван Рэмізаў, нарадзіўся ў 1975 г., родам з Валгаграда (архіў на профіль, фотаальбом, кантакты). У красавіку 2016 году, відавочна праз нальсталію што да «ўкраінскай камандыроўкі, ён выклаў некалькі фатаздымкаў. У тым ліку фота на тле «БТР-82 Бодрый» (рас.), дзе ён фігуруе ў нестатутнай форме і зь белай ідэнтыфікацыйнай павязкай, пад якім маюцца характэрныя камэнтары як Рэмізава, гэтак і ягонага колішняга калегі і баявога таварыша Руслана Султанава (гаворка пра яго ніжэй).

btr

Нагадваем, што бронетранспартэры 82-й мадыфікацыі з штатнага ўзбраеньня 18-й АМСБр на Данбасе мы фіксавалі яшчэ ў ліпені 2015 году. Падрабязна пра гэта ў нашай публікацыі “11 сяброў Пуціна»: сэлфі-выведнікі 18-й АМСБр на Данбасе”. Тое, што расейскія войскі выкарыстоўвалі «БТР-82» на Усходзе Украіны было пацьверджанае шматкроць, нават расейскімі крыніцамі. Таксама маюцца фотасьведчаньні зьнішчанага бронетранспартэру ў раёне Навасьветлаўкі Луганскае вобласьці.

31

sultanovРуслан Султанаў – родам з Дзюрцюлі (Башкірыя). На гэты момант ён пераведзены з 18-й АМСБр на 201-ю вайсковую базу ў Таджыкістане. У сацыяльных сетках: 1 профіль “VK”, 2 профіль “VK” (архівы на профіль: 1, 2; фотаальбом: 1, 2; кантакты: 1, 2). З данбаскіх фатаздымкаў варта вылучыць ягонае жнівеньскае фота з 2014 году – у маскхалаце з схаваным тварам у арафатцы, з так званай “георгіеўскай стужкай”, якія мы фіксавалі і ў іншых расейскіх злачынцаў з 18-й АМСБр на Данбасе. З спазьненьнем, але, усё ж, і ён быў узнагароджаны баявой узнагародаю «Мэдаль Суворава» №42661 паводле ўказу прэзыдэнта РФ Пуціна з 21 лютага 2015 г.

Fxu1-0mXNGA

 

rus med

3 Capture

Даведка: 18-я АМСБр сфармаваная напрыканцы 2008 году ў выніку рэфармаваньня ЗС РФ і праграмы пераходу на новы тып з падразьдзяленьняў колішняй 42-й мотастралковай дывізыі, якая дысьлякавалася ў Чачэніі ў н.п. Ханкала і Каліноўская. Гэтае вайсковае злучэньне зьяўляецца адным з найбольш баяздольных у складзе сухапутных войскаў ЗС РФ. Брыгада цалкам  пераўзброеная на новыя й мадэрнізаваныя адзінкі тэхнікі й ўзбраення. У 18-й брыгадзе таксама маецца так званы «нацыянальны батальён», які укамплектаваны вайскоўцамі з Паўночнага Каўказу, збольшага колішнімі баявікамі, якія патрапілі пад амністыю і якія пазьней служылі ў падразьдзяленьнях Кадырава і Ямадаева. Падразьдзяленьні брыгады (дывізыі) удзельнічалі ў расейскай агрэсіі супроць Грузіі ў жніўні 2008 году.

Падразьдзяленьні 18-й АМСБр, у тым ліку ейны «чачэнскі батальён», неаднойчы фігуравалі ў кантэксьце «ўкраінскіх камандыровак», глядзіце тэматычныя спасылкі на нашыя матар’ялы ніжэй:

  • Нацыянальныя батальёны з складу Паўднёвае вайсковае акругі, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяньнях ва Украіне. August 29, 2014
  • Пра расейскі сьлед і “ГРАД” зь яснага неба… June 14, 2014
  • Танкі 18-й асобнай мотастралковай брыгады з Чачэніі ва Украіне. March 4, 2015
  • Як Павал Губараў “засьвяціў” 18-ю гв. АМСБр ЗС РФ. June 10, 2015
  • «11 сяброў Пуціна»: сэлфі-выведнікі 18-й АМСБр на Данбасе. Jule 23, 2015
  • Тры камандыроўкі на Данбас з 18-й АМСБр РФ: “Cherchez la femme”. October 19, 2015
  • Удзел РСЗВ 18-й АМСБр ЗС Расеі ў абстрэлах Украіны. Фотафакты і геалякацыя. February 28, 2016

Гэты матар’ял InformNapalm мае ня толькі інфармацыйнае значэньне. Сабраныя дадзеныя чарговага разу пацьверджваюць і дапаўняюць базу даных што да ўдзелу падразьдзяленьняў ЗС РФ у вайне супроць Украіны, гл. “Прафэсійнае расейскае войска ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка”. Зьвяртаем увагу арганізацыяў і аналітычных цэнтраў: падчас стварэньня справаздачаў і выкарыстаньня нашых матар’ялаў рэкамэндуем супрацоўнічаць з першакрыніцаю расьледаваньняў, а ня толькі капіяваць інфармацыю без спасылкі на арыгінал.

 


Матар’ял да публікацыі падрыхтаваў Іраклі Камахідзэ на падставе ўласнага OSINT-расьледаваньня валянтэраў Міжнароднае супольнасьці InformNapalm.

На беларускую мову пераклаў Дзяніс Івашын.

 (CC BY 4.0) Інфармацыя падрыхтаваная адмыслова для сайту InformNapalm.org, падчас поўнага або частковага перадруку й выкарыстаньня матар’ялу наўпроставая спасылка на аўтара і наш праэкт абавязковая.

Заклікаем чытачоў актыўна пашыраць нашыя публікацыі ў сацыяльных сетках, на форумах і СМІ. Наданьне матар’ялам расьледаваньняў шырокае агалоскі здатнае зьмяніць хаду інфармацыйнага і баявога супрацьстаяньня з Крамлём.

donate

Tags: 18-ая АМСБрв/ч 27777награды

Recent Posts

  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment

Related Posts

  • Сьпіс-1097: як 18-я АМСБр ЗС РФ акупавала Крым

    2018-04-25 - 0 Comment
  • Жаўнер ЗС РФ адмовіўся ехаць на Данбас: лепей мець дзьве нагі, чымся два мэдалі Суворава

    2018-03-29 - 0 Comment
  • Пасьля захопу Крыма яны былі выпраўленыя на Данбас: старшына Цякужэў і маёр Япішын, 18-я АМСБр

    2017-11-28 - 0 Comment
Comments are closed.

Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

Download free PDF

Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

RSSSubscribe 44637 Followers
Inform Napalm Беларусь on FB
  • Popular
  • Recent
  • Comments
  • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

    2015-09-09 - 14 Comments
  • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

    2015-09-09 - 6 Comments
  • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

    2015-04-28 - 5 Comments
  • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

    2022-02-14 - 0 Comment
  • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

    2022-01-24 - 0 Comment
  • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

    2021-12-31 - 0 Comment
  • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

    […] Больш падрабязна пра гэта...
    2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
  • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

    […] Паводле сайта InformNapalm […]
    2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
  • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

    […] Кантракт у баявікі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

    […] з моманту публікацыі...
    2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
  • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

    […] зазначаў і раней, што шматлікія...
    2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

Attribution CC BY

88x31

This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

Каляндар

June 2022
M T W T F S S
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  
« Feb    

Tags

АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

Flickr Галерия

  • Галоўная
  • Палітыка прыватнасьці
  • Кантакты
  • Languages
  • Уваход
© 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.