• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    Пасьля захопу Крыма яны былі выпраўленыя на Данбас: старшына Цякужэў і маёр Япішын, 18-я АМСБр

    on 2017-11-28 | 0 Comment | Hacker | OSINT | Галоўнае | Данбас | Крым | Навіны
    • ru
    • de
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg
    • sv

    Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm у лістападзе 2017 году атрымала для аналізу выпісы з загадаў камандаваньня некалькіх вайсковых частак расейскае арміі, у якіх фігуруе больш за 1000 вайскоўцаў. Усе яны былі выпраўленыя для выкананьня баявых задачаў, зьвязаных з захопам украінскага Крыма ў сакавіку 2014 году. У сьпісах маюцца поўныя імёны й прозьвішчы, званьні й пасады жаўнераў, сяржантаў, старшынаў і афіцэраў, а таксама пазначаны пэрыяд іхнага камандыраваньня.

    Выходныя электронныя копіі дакумантаў нададзеныя нам актывістамі Украінскага Кібэральянса.

    Вэрыфікацыя й пашырэньне дадзеных

    Валянтэры InformNapalm зьдзяйсьняюць вэрыфікацыю першаснае інфармацыі праз выведку адкрытых крыніцаў (OSINT), на гэты момант сьпісы не апрацаваныя ў поўным аб’ёме, але ўжо зараз можна сьцьвярджаць, што яны сапраўдныя. Поўная аналітычная справаздача пра аналіз доказаў, параўнальныя характарыстыкі й статыстычныя дадзеныя будуць пададзеныя пазьней.

    Характэрна, што шматлікія фігуранты з «крымскіх сьпісаў» былі потым выпраўленыя для ўдзелу ў баявых дзеяньнях супроць Украіны на Данбасе.

    У гэтай публікацыі мы падаем доказы ўдзелу двух кадравых вайскоўцаў 18-й асобнай мотастралковай брыгады (в/ч 27777, пункт сталай дысьлякацыі Ханкала / Калінаўская, з 2017 году перафармаваная ў 71-ы МСП адноўленай 42-й дывізіі) Паўднёвае вайсковае акругі ЗС РФ у вайне супроць Украіны.

    Цякужэў Асланбі Русланавіч

    Нарадзіўся 14 лістапада 1987 г. у г. Аргун, Чачэнія. Станам  на 2014 год меў пасаду камандыра аўтамабільнага аддзяленьня ўзводу забесьпячэньня камэнданцкае роты 18-й АМСБр. Вайсковае званьне ў выпісу з загаду станам на 2014 год – «старшына».

    Выяўленыя акаўнты сацсетак: “ОK” (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў); “VK” №1 і №2 – неактыўныя.

    У фотаальбоме Цякужэва была знойдзеная сэрыя фатаздымкаў, якія ён выклаў 20-31 жніўня 2014 году. Асабліва цікавым ёсьць фота захопленага аўтамабілю «Хамэр», на якім можна пабачыць характэрны белы пас і знак аэрамабільных войскаў ЗСУ. Таксама цікавымі зьяўляюцца групавыя здымкі людзей з зброяй і зь белымі ідэнтыфікацыйнымі павязкамі «свой-чужы», якія актыўна выкарыстоўваюць расейскія вайскоўцы й найміты з расейскіх прыватных вайсковых кампаніяў на Данбасе.

    Да аднога з фатаздымкаў маецца камэнтар таварыша ў службе Цякужэва: «С ротным че» (рас.). Зь ягонай дапамогаю мы вызначылі акаўнт афіцэра гэтага ж злучэньня, імя якога таксама фігуруе ў крымскіх выпісах з загадаў. Згодна зь сьведчаньнямі, што маюцца ў ягоным акаўнце, ён таксама ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях на Данбасе.

    Фота з пашкоджаным аўтамабілем Humvee зробленае на КПП «Марынаўка» (Шахтарскі раён Данецкае вобласьці, Украіна). Для параўнання глядзіце відэасюжэт.

    Але выпісы з загадаў і акаўнт сацсеціва – гэта не адзінае пацьверджаньне таго, што Асланбі Цякужэў – кадравы расейскі вайсковец. Ягоныя дадзеныя таксама фігуруюць у апэляцыйным вызначэньні судовае калегіі ў крымінальных справах Паўночна-Каўказскага акруговага вайсковага суду № 22А-291/2017 з 10 жніўня 2017 году.

    Згодна з гэтым дакумантам, выкладзеным у адкрытым доступе, Цякужэў прызнаны вінаватым у махлярстве, менавіта – ў крадзяжы чужой маёмасьці праз падман. Праз выкарыстаньне свайго службовага становішча Цякужэў узяў 4 000 руб. у аднаго з таварышаў у службе нібыта дзеля набыцьця акумулятарнае батарэі для службовага аўтамабілю. Аднак акумулятарную батарэю засуджаны старшына гэтак і не набыў, а атрыманыя грошы прысабечыў.

    Япішын Яўген Валер’евіч

    Нарадзіўся 24 красавіка 1985 г. у г. Улан-Удэ, Бурація. Выпускнік Далёкаўсходняе вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучэльні. Станам на 2014 год меў пасаду камандыра камэнданцкае роты 18-й АМСБр, званьне – «капітан». Зь ліпеня 2016 году мае званьне «маёр», у гэты час служыць у складзе 100-й асобнай выведвальнай брыгады так званай экспэрымэнтальнай у г. Маздок, Паўночная Асэтыя.

    Акаўнты сацсеціва “VK”: №1 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў), №2 (архівы профілю, фотаальбому, кантактаў) профіль неактыўны з 2013 году.

    Яўген Япішын быў апазнаны ў групавых здымках (1, 2) з фотаальбому Цякужэва.

    Нагадваем, што іншыя расейскія кадравыя вайскоўцы з 18-й АМСБр ЗС РФ фігуруюць таксама ў дзевяці іншых расьледаваньнях супольнасьці InformNapalm:

    • Нацыянальныя батальёны з складу Паўднёвае вайсковае акругі, якія ўдзельнічаюць у баявых дзеяньнях ва Украіне
    • Пра расейскі сьлед і “ГРАД” зь яснага неба…
    • Танкі 18-й асобнай мотастралковай брыгады з Чачэніі ва Украіне
    • Як Павал Губараў “засьвяціў” 18-ю гв. АМСБр ЗС РФ
    • «11 сяброў Пуціна»: сэлфі-выведнікі 18-й АМСБр на Данбасе
    • Тры камандыроўкі на Данбас з 18-й АМСБр РФ: “Cherchez la femme”
    • Удзел РСЗВ 18-й АМСБр ЗС Расеі ў абстрэлах Украіны. Фотафакты і геалякацыя
    • Чарговы ўлоў InformNapalm: вайсковыя злачынцы з 18-й АМСБр ЗС РФ
    • Афіцэры й жаўнеры рэактыўнага дывізыёну 18-й АМСБр з Чачэніі ад Крыма да Данбаса

    Матар’ял да публікацыі падрыхтавалі Іраклі Камахідзэ і ВА адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Падчас выкарыстаньня інфармацыі актыўная спасылка на крыніцу абавязковая.
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: 18-я АМСБрв/ч 27777расейская армія ва Украінерасейскія вайскоўцы на Данбасе

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Ідэнтыфікаваныя вайскоўцы 8-й АМСБр Збройных сілаў РФ, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяньнях на Данбасе

      2020-06-12 - 0 Comment
    • Сьпіс-1097: як 18-я АМСБр ЗС РФ акупавала Крым

      2018-04-25 - 0 Comment
    • Жаўнер ЗС РФ адмовіўся ехаць на Данбас: лепей мець дзьве нагі, чымся два мэдалі Суворава

      2018-03-29 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    June 2026
    MTWTFSS
    1234567
    891011121314
    15161718192021
    22232425262728
    2930 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.