
3ь лістапада 2020 года аэрадром Ворша, раней вядомы як вайсковы аэрадром Балбасава, атрымаў сэртыфікат гатоўнасьці да эксплюатацыі.
Паводле пункту гледжаньня профільнага сайта infotrans.by, лягістычны цэнтар у Балбасава, у які ўваходзіць гэты аэрадром, можа выкарыстоўвацца для вайсковых грузаў ды грузаў падвойнага прызначэньня (вэб-архіў).
У 2021 годзе на будаўніцтва другой узлётна-пасадкавай паласы з аб’ектамі дадатковага прызначэньня аэрадрома Ворша будзе выдадзены дадатковы крэдыт 1.6 млн даляраў (вэб-архіў). Адпаведна можна меркаваць, што неабходнасьць рэканструкцыі толькі што адчыненага для міжнародных грузаперавозак аэрадрома сьведчыць пра разьлік на вялікі размах і перспэктыўнасьць яго для замоўцаў як буйнога грузавога хабу, або, улічваючы ніжэй пададзены факт, як вайскова-рамонтнай базы для расейскіх ПКС.
А менавіта: роўна за паўгады да выдачы сэртыфіката, 3 чэрвеня 2020 года, Аршанскі авіярамонтны завод, чыя тэрыторыя знаходзіцца ў тым жа лягістычным цэнтры “Брэміна-Ворша”, выдаў расейскай кампаніі – ТАА “Хелімаўнтэнс” (рас. ООО «Хелимаунтенс») даверанасьць (вэб-архіў) на аказаньне наступных паслугаў (цытата):
«- по выполнению капитального ремонта на сертифицированном ремонтном предприятии – ОАО «Оршанский авиаремонтный завод» вертолётов Ми-2, Ми-8Т, Ми-8МТВ-1, Ми-8АМТ, Ми-171, Ми-171Е, Ми-17, Ми-171А1, Ми-171А2 и Ми-26Т, принадлежащих российским авиакомпаниям;
– по выполнению периодических форм, технического обслуживания и ремонта агрегатов на сертифицированном ремонтном предприятии – ОАО «Оршанский авиаремонтный завод» вертолётов Ми-2, Ми-8Т, Ми8МТВ-1, Ми-8АМТ, Ми-171, Ми-171Е, Ми-17, Ми-171А1, Ми-171А2 и Ми-26Т, принадлежащих российским авиакомпаниям»
Тэрмін дзеяньня гэтай даверанасьці скончыцца 31 сьнежня 2022 года.
Даверанасьць ААТ “Аршанскі авіярамонтны завод”, фота helimountains.ru
Далей група кампаніяў “Горныя верталёты”, на сайце каторай і была адшуканая гэтая даверанасьць, пералічвае патэнцыйных замоўцаў паслугаў (цытата): «российских гражданских вертолетных авиакомпаний, а также для всех государственных органов РФ, таких как МЧС России, Министерство Обороны РФ, Федеральная служба безопасности России, ВМФ МО РФ, Росгвардия, Роскосмос, МВД России, Пограничная служба ФСБ России, Федеральная Таможенная служба России, специальные летные отряды и другие».
Пацьверджаньнем таго, што замоўцы паслугаў – гэта сапраўды Мінабароны Расеі ды іншыя расейскія сілавыя ведамствы, служыць паездка прадстаўнікоў ТАА «Хелімаўнтэнс» ў жніўні 2020 года (то бок ужо пасьля атрыманьня даверанасьці) на выставу «Армия-2020» у Маскве, дзе яны для кіраўніцтва Аршанскага авіярамонтнага завода арганізавалі шэраг сустрэчаў з расейскімі вайскоўцамі (вэб-архіў).
ТАА «Хелімаўнтэнс» было створанае ў лютым 2019 года. Падчас регістрацыі гэтай кампаніі быў указаны тып дзейнасьці – «Арэнда грузавых паветраных судоў з экіпажам». Але потым, у кастрычніку 2020 года, ў афіцыйныя дакуманты кампаніі былі дададзеныя яшчэ некалькі тыпаў дзейнасьці (вэб-архіў):
«- Гандаль оптавы зброяй і боезапасамі;
– Гандаль раздробны зброяй і боезапасамі ў адмысловых крамах;
– Дзейнасьць у складаваньні і захаваньні»
На інтэрнэт-старонцы (вэб-архіў) ТАА «Хелімаўнтэнс» ўказана, что ТАА «Хелімаўнтэнс» уваходзіць у групу кампаніяў «Горныя верталёты» (рас. «Горные вертолёты»), якую таксама складаюць ТАА «Хелімаўнтэнс-Захад» (рас.ООО «Хелимаунтенс-Запад») ды ТАА «Маунцін Гэлікоптэрс» (анг. Mountain Helicopters Ltd).
ТАА «Хелімаўнтэнс» знаходзіцца ў Маскве, адрэса (вэб-архіў): Казарменны завулак, дом 6 будынак 1, паверх 3 офіс 5.Там жа разьмешчаны і ТАА «Хелімаўнтэнс-Захад». ТАА «Маунцін Гэлікоптэрс» знаходзіцца ў Варшаве, адрэса: Hoza st., 86/210,00-682.
Дырэктарам ТАА «Хелімаунтэнс» (зьяўляецца Райчанка Мікалай Міхайлавіч (Райченко Николай Михайлович) (акаўнт у Instagram, архіў акаўнта ), а ягоным памочнікам – Ісакаў Уладзімір Уладзіміравіч (Исаков Владимир Владимирович) (акаўнт у Instagram, архіў акаўнта).
Мікалай Райчанка, фота з сайта https://helimountains.ru/
Уладзімір Ісакаў, скрыншот зь відэа
Абодва яны актыўна вядуць свае акаўнты і разьмяшчаюць шмат здымкаў. У тым ліку можна знайсьці здымкі з выставы «Армия-2020», а таксама здымкі на тле вайсковага верталёта, які рамантуецца, меркавана, на Аршанскім авіярамонтным заводзе.
Выстава «Армия-2020» (вэб-архіў)
Выстава «Армия-2020», разам з прадстаўнікамі Аршанскага авіярамонтнага завода (вэб-архіў)
Ісакаў стаіць ля вайсковага верталёта. (вэб-архіў)
Пры вывучэньні акаўнта vk.ru Уладзіміра Ісакава былі зафіксаваныя фотаздымкі за 2018-ты год у акупаваным Расеяй украінскім Крыме, а таксама сьведчаньне перабываньне азначанай асобы ў расейскім інфармацыйным фарватары «рускава міра»:
Фота Ісакава зь ілюмінатара лятака ў сімфэропальскім аэрапорце (вэб-архіў)
Фота з балькона гасьцініцы “Фамілія Дэлюкс” (вэб-архіў)
Фота з vk-акаўнта Ісакава (вэб-архіў).
Фота з vk-акаўнта Ісакава (вэб-архіў).
Фота з vk-акаўнта Ісакава (вэб-архіў). Скрыншоты фота ўзятыя з Instagram і vk-акаўнтаў Ісакава.
Паводле хэштэгаў самога Ісакава пад гэтымі фота можна меркаваць, што паездка мела на мэце ня толькі турыстычны рэлакс, але і нейкія бізнэс-праекты.
Сярод тыпаў дзеянасьці іншай кампаніі, ТАА «Хелімаўнтэнс-Захад», якая належыць дырэктару і заснавальніку гэтай арганізацыі, Мікалаю Райчанка, азначаныя наступныя: дзейнасьць турыстычных агенцыяў, дзейнасьць турапэратараў, услуги по бронированию прочие и сопутствующая деятельность (вэб-архіў).
Скрыншот тыпаў дзейнасьці кампаніі «Хелімаўнтэнс-Захад» з сайта zachestnyibiznes.ru
Хоць фактаў непасрэднага аказаньня турыстычных паслугаў гэтай фірмай дагэтуль не было выяўлена, можна меркаваць, што зафіксаваная вандроўка ў Крым магла быць першым крокам на шляху плянаваньня і арганізацыі турбізнэса на акупаванай украінскай тэрыторыі, які, зь нейкіх прычынаў пакуль не паўстаў. Але, мяркуючы паводле асноўнага бізнэсу гэтай ды іншых фірмаў групы кампаніяў «Горныя верталёты» і спэцыялізацыі Крыма як вайсковай базы РФ, хутчэй за ўсё мэтай бізнэс-перамоваў было ўсё тое ж тэхнічнае абслугоўваньне лётнай вайсковай тэхнікі, гандаль зброяй і боезапасамі, арэнда грузавых судоў ды паветраныя перавозкі. У любым выпадку Украінскай Службе Бясьпекі варта дасьледаваць наяўнасьць у Мікалая Райчанкі ды ГК «Горныя верталёты» бізнэсу на тэрыторыі Украіны, часова акупаванай расейскімі войскамі. І, у выпадку наяўнасьці такой бізнэс-актыўнасьці, праз МЗС Украіны ініцыяваць арышт ці іншыя міжнародныя санкцыі ў дачыненьні замежнай маёмасьці кампаніяў, напрыклад, варшаўскай дочкі.
Вынікам гэтага дасьледваньня ёсьць чарговая фіксацыя супрацы беларускіх і расейскіх абаронных ведамстваў, што можа сьведчыць пра далейшае выкарыстаньне матэрыяльна-тэхнічных сродкаў вайсковай інфраструктуры Беларусі ў ваенных авантурах і міжнародных ваенных злачынствах Расейскай Федэрацыі. Апроч таго абаронным службам Украіны ды іншых краінаў-суседзяў Беларусі, чальцоў Эўразьвязу і NATO неабходна мець на ўвазе, што ў выпадку далейшай “інтэграцыі” Беларусі Расеяй, падчас чарговай эскалацыі расейскай агрэсыі супроць гэтых дзяржаваў падобныя кантракты на тэхнічнае абслугоўваньне могуць быць выкарыстаныя дзеля таго, каб пад выглядам тэхнікі, якая патрабуе рамонту, перакідваць на нашую тэрыторыю, што станецца пляцдармам для наступленьня, спраўную расейскую вайсковую тэхніку, у прыватнасьці верталёты і лятакі ў Воршу, для ажыцяўленьня гэтай агрэсыі.
Служба маніторынга беларускай рэдакцыі InformNapalm
Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»
Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат
Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце
Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі
22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа