• Languages
Language (Беларуская)
  • Українська (UA)
  • Русский (RU)
  • English (EN)
  • Deutsch (DE)
  • Français (FR)
  • Español (ES)
  • Беларуская (BY)
  • Български (BG)
  • Polska (PL)
  • Čeština (CZ)
  • Slovenský (SK)
  • Lietuvių (LT)
  • Latvijas (LV)
  • Nederlands (NL)
  • Português (PT)
  • Italiano (IT)
  • Svenska (SV)
  • Norsk (NO)
  • Dansk (DK)
  • ქართული (GE)
  • Română (RO)
  • Magyar (HU)
  • Ελληνικά (EL)
  • Deutsch (AT)
  • العربية (AR)
  • Türkçe (TR)
  • Azərbaycan (AZ)
  • Татарча (TAT)
  • 日本語 (JP)
  • 中文 (CN)
  • 한국어 (KR)

    Logo

    support informnapalm
    Navigation
    • Галоўная
    • Навіны
      • Беларусь
      • Данбас
      • Крым
      • Сірыя
      • Сьвет
      • Аналітыка
      • Іншае
    • Пра нас

    «Восток-2018»: далейшая мілітарызацыя РФ і падрыхтоўка да маштабнага ваеннага канфлікту

    on 2018-08-31 | 0 Comment | Галоўнае | Навіны | Падзеі Print This Post Print This Post
    • ru
    • es
    • by
    • cz
    • ua
    • en
    • bg

    З 11 па 15 верасьня 2018 году амаль на ўсіх палігонах Цэнтральнае й Усходняе вайсковых акругаў пройдуць стратэгічныя камандна-штабныя вышкалы Збройных Сілаў РФ – «Восток-2018» (рас.). У іх маюць удзельнічаць Ціхаакіянскі й Паўночны флёты, будуць цалкам задзейнічаныя дэсантныя войскі, прыблізна 300 000 вайскоўцаў, 36 000 адзінак вайсковае тэхнікі, каля 1000 адзінак авіяцыі. Міністар абароны РФ Сяргей Шайгу запэўнівае, што вышкалы паводле сваіх маштабаў будуць буйнейшымі за савецкія апэратыўна-стратэгічныя вышкалы «Запад-1981».

    Эшалёны з бронетэхнікай ЗС РФ / Scanpix

    Расейскія вайсковыя экспэрты наўпрост зазначаюць, што ўсходні напрамак вышкалаў зьяўляецца ўмоўным і не скіраваны супроць Кітаю, наадварот – ён зьяўляецца адным з партнэраў гэтых вышкалаў. Расея ж на манэўрах будзе адпрацоўваць маштабны ваенны канфлікт: расейцы й кітайцы будуць правакаваць ЗША, у тым ліку праз марскую мяжу зь Японіяй, дзе знаходзяцца амэрыканскія вайсковыя базы. Для ўдзелу ў вышкалах «Восток-2018» у Расею перадысьлякуюць каля 3200 вайскоўцаў, больш за 900 адзінак тэхнікі й 30 лятальных апаратаў і гэлікоптэраў зь Кітаю.

    Жаўнеры Народна-вызваленчай арміі Кітаю / Reuters

    Расейская Фэдэрацыя можна зьдзейсьніць якую-кольвек правакацыю на моры й у паветры, але маштабнасьць гэтых манэўраў надае й вялізную прастору для надзвычайных падзеяў з войскамі і тэхнікай дзяржавы-агрэсара.

    Калі ўзгадаць менш маштабныя манэўры «Запад-2017», якія праходзілі з 14 па 20 верасьня 2017 году і ў якіх удзельнічалі да 100 000 вайскоўцаў, то тады выгаданая краіна «Вэйшнорыя» ўмоўна перамагла Расею, бо апошняя зазнала падчас вышкалаў вялікія рэальныя страты. 14 верасьня на авіябазе «Шайкоўка» адбыўся інцыдэнт з расейскім звышгукавым ракетаносьбітам-бамбоўцам Ту-22М3, падчас якога быў значна пашкоджаны фюзеляж лятака. 16 верасьня разьбіўся навучальна-баявы лятак Як-130, у той жа дзень падчас заходу на баявы курс у гэлікоптэра Ка-52 адбыўся некантраляваны пуск трох некіраваных авіяцыйных ракетаў С-8.

    Яны разарваліся непасрэдна ля гледачоў. У выніку выбуху аскепкамі былі параненыя тры чалавекі й пашкоджаныя два вайсковыя грузавікі, адзін зь якіх – машына кіраваньня БпЛА комплексу РБ-341В «Леер-3». У заплянаваных вышкалах «Восток-2018» мае ўдзельнічаць утрая большая колькасьць вайскоўцаў і тэхнікі, адпаведна й інцыдэнтаў можа быць таксама больш.

    Характэрна, што здарэньні пачалі адбывацца яшчэ да афіцыйнага пачатку вышкалаў. Гэтак, 26 жніўня на чыгуначнай станцыі Пятроўскі Завод (Забайкальскі край, РФ) на вакзале паміж вайскоўцамі з эшалёну, што накіроўваўся на вышкалы «Восток-2018», і мясцовымі жыхарамі адбыўся канфлікт. Група мясцовых пачала кідаць у вайскоўцаў камяні, два расейскія жаўнеры зазналі параненьні й пабеглі да вагону-шпіталю, цывільныя вырашылі іх дагнаць і паспрабавалі прарвацца да вайсковага эшалёну, вартавы адкрыў вагонь і забіў аднаго зь мясцовых, яшчэ адзін быў паранены, астатнія разьбегліся.

    Сьледчы камітэт РФ пачаў праверку паводле факту стральбы па мясцовых жыхарах з боку вайскоўцаў з гэтага эшалёну.

    Вялікае значэньне зараз набывае й эканамічны аспэкт: пакуль Пуцін распавядае расейцам, што вельмі неабходная пэнсійная рэформа праз брак грошай у бюджэце, паралельна на самую маштабную за апошнія 40 гадоў (!) «гульню цягліцамі» выдаткоўваюць астранамічныя сродкі, і гэта без уліку выдаткаў на вайну ў Сірыі й на Данбасе.

    Акцыя пратэсту супроць падвышэньня пэнсійнага ўзросту ў Омску / Дзьмітры Феактыстаў

    Бяручы пад увагу гісторыю з прыморскімі партызанамі й зазначаны вышэй інцыдэнт, у жаўнераў і вайсковыя эшалёны з глыбі Расеі падчас падрыхтоўкі й правядзеньня манэўраў з боку мясцовых жыхароў могуць паляцець ужо ня толькі камяні.


    Міжнародная выведвальная супольнасьць InformNapalm будзе адсочваць правядзеньне гэтых вышкалаў і інфармаваць нашых чытачоў. Раскрыцьцё любых плянаў і маршрутаў перасоўваньня расейскіх вайскоўцаў і тэхнікі будзе спрыяць кантролю за дзеяньнямі агрэсара, і, мажліва, дапаможа запабегчы выкананьню ім некаторых сваіх мэтаў і задачаў.
    Выведвальныя дадзеныя, маніторынг, інфармацыю й прапановы можаце надаваць нам у “Твітэры” з хэштэгам #East201 або дасылаць на электронную пошту:


    Матар’ял падрыхтаваў Раман Бурко адмыслова для сайту міжнароднае выведвальнае супольнасьці InformNapalm.

    Рэдагаваў і пераклаў на беларускую мову Дзяніс Івашын.

    Пашырэньне й перадрук з спасылкаю на крыніцу вітаюцца!
    (Creative Commons — Attribution 4.0 International — CC BY 4.0 )

    Рабіце рэпост і дзяліцеся зь сябрамі.
    Падпісвайцеся на старонкі супольнасьці InformNapalm у Фэйсбук / Твітэр / Telegram
    і апэратыўна атрымлівайце інфармацыю пра новыя матар’ялы.

    Tags: Восток-2018вышкалыЗШАКітайКНРПаўночны флётСяргей ШайгуУсход-2018усходняя вайсковая акругаЦіхаакіянскі флётцэнтральная вайсковая акругаЯпонія

    Recent Posts

    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment

    Related Posts

    • Армія супраць народу. Сілы й сродкі Мінабароны РБ у апэрацыях супраць мірнага насельніцтва

      2020-09-21 - 0 Comment
    • AntiFake: “гуманітарны рэйс” з Кітаю ў Беларусь для барацьбы з COVID-19 (Фактчэкінг)

      2020-04-03 - 0 Comment
    • Вайсковая дынастыя Шварцаў: сямейны падрад на агрэсію ад Крыму да Сірыі

      2020-01-17 - 0 Comment
    Comments are closed.

    Прочитайте нову книгу "Донбас у вогні". Це керівництво буде корисно для журналістів, дослідників, військових експертів, дипломатів та всіх, хто збирає інформацію про війну на Донбасі.

    Download free PDF

    Падпісвайцеся на абнаўленьні InformNapalm

    Атрымлівайце самую важную інфармацыю InformNapalm наўпрост на Вашую паштовую скрыню. Абяцаем не спаміць :)

    RSSSubscribe 0 Followers
    Inform Napalm Беларусь on FB
    • Popular
    • Recent
    • Comments
    • Беларусь: пратэктарат Расеі ці сувэрэннае дзяржаўнае ўтварэньне?

      2015-09-09 - 14 Comments
    • Прафэсыйная расейская армія ва Украіне. Дасьледаваньне і інфаграфіка

      2015-09-09 - 6 Comments
    • Апошні рэйс расейскага жаўнера для MH17

      2015-04-28 - 5 Comments
    • РФ стварае гібрыдныя вайсковыя базы ў Беларусі пад выглядам “навучальна-баявых цэнтраў”

      2022-02-14 - 0 Comment
    • “Беларускія міратворцы” у Казахстане: хто прыляцеў назад?

      2022-01-24 - 0 Comment
    • Зьмены ў складзе амбасады РФ падчас ўзмацненьня ціску на Беларусь

      2021-12-31 - 0 Comment
    • Падчас вышкалаў «Захад-2017» расейскі Ка-52 выпусьціў тры ракеты і пашкодзіў машыну кіраваньня комплексу «Леер-3»

      […] Больш падрабязна пра гэта...
      2017-09-19 - Маніторынг стратэгічных вышкалаў «Запад-2017»: актыўная фаза (АБНАЎЛЯЕЦЦА)
    • Дзяніс Івашын: Беларусь – гэта лайт-вэрсія ДНР. Гарачы камэнтар тэлеканалу Белсат

      […] Паводле сайта InformNapalm […]
      2016-05-10 - Партыя БНФ » Дзяніс Івашын – пра дзейнасьць прарасейскіх баевікоў на тэрыторыі Беларусі
    • Кантракт у баявікі “наваросіі” аформлены ў Валгаградзкім ваенкамаце

      […] Кантракт у баявікі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • Усход – справа тонкая: 29 вайскоўцаў з 291-й артбрыгады ЗС РФ у Сірыі

      […] з моманту публікацыі...
      2016-03-29 - Сірыйскія дывідэнды вайскоўцаў 291-й артбрыгады ЗС РФ - InformNapalm.org (Беларуская)
    • 22-я брыгада СпН ГРУ РФ. Два мэдалі за Данбас і адпачынак у Нікарагуа

      […] зазначаў і раней, што шматлікія...
      2016-01-25 - Мэдаль «За адвагу» вайскоўца Саенкі з падмаскоўнага 606-га ЗРП - InformNapalm.org (Беларуская)

    Attribution CC BY

    88x31

    This license lets others distribute, remix, tweak, and build upon your work, even commercially, as long as they credit you for the original creation. This is the most accommodating of licenses offered. Recommended for maximum dissemination and use of licensed materials.

    Каляндар

    July 2025
    MTWTFSS
     123456
    78910111213
    14151617181920
    21222324252627
    28293031 
    « Feb    

    Tags

    АТА ВС РФ ва Украіне Данбас ПКС РФ РФ Расея Россия Сірыя Украіна антытэрарыстычныя аперацыя расейская агрэсія тэрарысты

    Flickr Галерия

    • Галоўная
    • Палітыка прыватнасьці
    • Кантакты
    • Languages
    • Уваход
    © 2014-2015. «InformNapalm». All Rights Reserved.